Прыгажуня ў сонным лесе  Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Вільгельм Гаўф, Шарль Перо

Прыгажуня ў сонным лесе

Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, Вільгельм Гаўф, Шарль Перо
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Юнацтва
Памер: 254с.
Мінск 2001
91.3 МБ
Калі на наступную раніцу яго разбудзілі першыя сонечныя промні, ён сур’ёзна задумаўся, як яму жыць. Каб служыць шыльдай у цырульніка, ён быў вельмі горды; наймацца ў блазны і паказвацца за грошы ён не хацеў. Як жыць? Тут яму і прыйшло ў галаву, што ў сваю бытнасць вавёркай ён дасягнуў вялікага поспе-
ху ў кухарскім мастацтве; не без падстаў думаў ён, што можа паспаборнічаць з любым кухарам; ён вырашыў выкарыстаць сваё мастацтва кухара.
Як толькі вуліцы ажылі і раніца канчаткова ўзяла верх, ён увайшоў у царкву і памаліўся. Потым пусціўся ў дарогу. Герцаг, уладальнік той краіны,— о пан,— быў вядомы аб’ядала і ласун, любіў салодка паесці і выпісваў кухараў з усіх частак свету. Вось да яго палаца і адправіўся малюпанчык. Каля варотаў вартаўнікі спыталі, што яму патрэбна, і пачалі ўсяляк пацяшацца над ім; ён жа патрабаваў обер-гоф-кухара. Смеючыся, павялі яны яго цераз двары, і ўсе, хто яго толькі бачыў, беглі за ім і моцна смяяліся.
Хутка ў Якаба з’явілася вялікая світа. Конюхі пакідалі свае скрабніцы, хлапчукі імчаліся наперагонкі, каб не адстаць ад яго, палацёры перасталі выбіваць дываны. Усе тоўпіліся вакол Якаба, і на двары стаяў такі шум і гоман, нібы да горада падступалі ворагі. Усюды чуліся крыкі:
— Карлік, карлік! Бачылі вы карліка?
Нарэшце на двор выйшаў палацавы дазорац — заспаны тоўсты чалавек з агромністай нагайкай у руках.
— Гэй вы, сабакі! Што гэта за шум? — закрычаў ён грамавым голасам, неміласэрна б’ючы сваёй нагайкай па плячах і спінах конюхаў і прыслужнікаў.— Хіба не ведаеце вы, што герцаг яшчэ спіць?
— Пан,— адказвалі вартаўнікі,— паглядзіце, каго мы да вас прывялі! Сапраўднага карліка! Такога вы яшчэ, напэўна, ніколі не сустракалі.
Убачыўшы Якаба, дазорац зрабіў страшную грымасу і як можна мацней сціснуў зубы, каб не рассмяяцца,— важнасць не дазваляла яму смяяцца перад конюхамі. Ён усіх разагнаў сваёй нагайкай і, узяўшы Якаба за руку, завёў яго ў палац і спытаў, што яму патрэбна. Пачуўшы, што Якаб хоча бачыць начальнікам кухні, дазорац усклікнуў:
— Няпраўда, сынок! Гэта я табе патрэбен, палацавы дазорац. Ты ж хочаш паступіць да герцага ў карлікі?
— He, пан,— з задавальненнем адказаў Якаб.— Я
добры кухар і ўмею гатаваць выключныя стравы. Адвядзіце мяне, калі ласка, да начальніка кухні. Магчыма, ён згодзіцца ацаніць маё мастацтва.
— Твая воля, малыш,— адказаў дазорац,— ты яшчэ, відаць, дурнаваты хлопец. Быў бы ты прыдворным карлікам, ты мог бы нічога не рабіць, есці, піць, весяліцца і хадзіць у прыгожай вопратцы, а ты хочаш на кухню! Але мы яшчэ паглядзім. Наўрад ці ты дастаткова ўмелы кухар, каб гатаваць стравы герцагу, а для кухціка ты падыходзіш.
Сказаўшы гэта, дазорац адвёў Якаба да начальніка кухні. Карлік шчыра прывітаўся і сказаў:
— Літасцівы пан, ці не патрэбны вам умелы кухар?
Начальнік кухні агледзеў Якаба з галавы да ног і гучна рассмяяўся.
— Ты хочаш быць кухарам? — усклікнуў ён.— Няўжо ты думаеш, што ў нас на кухні пліта такая нізкая? Ты ж нічога на ёй не ўбачыш, нават калі станеш на дыбачкі. He, мой маленькі дружа, той, хто табе параіў паступіць да мяне кухарам, злосна пажартаваў над табой.
I начальнік кухні зноў рассмяяўся, а за ім — палацавы дазорац і ўсе тыя, хто быў у пакоі. Якаб, аднак, не збянтэжыўся.
— Пан начальнік кухні! — сказаў ён.— Вам, напэўна, не шкада даць мне адно-два яйкі, трохі мукі, віна і прыправы. Даручыце мне прыгатаваць якую-небудзь смачную страву і загадайце падаць усё, што для гэтага патрэбна. Я згатую страву хутка, у прысутнасці ўсіх, і вы скажаце: “Вось гэта сапраўдны кухар!”
Доўга ўгаворваў ён начальніка кухні, пабліскваючы сваімі маленькімі вочкамі і пераканаўча ківаючы галавой. Нарэшце начальнік згадзіўся.
— Добра! — сказаў ён.— Давай паспрабуем. Ідзем усе на кухню, і вы таксама, пан дазорац палаца.
Ён узяў палацавага дазорца пад руку і загадаў Якабу ісці за імі. Доўга ішлі яны па нейкіх вялікіх багатых пакоях і калідорах і нарэшце прыйшлі на кухню.
Гэта было высокае прасторнае памяшканне з вялікай плітой на дваццаць камфорак, пад якімі дзень і ноч гарэў агонь. Пасярод кухні быў басейн з вадой, у якім трымалі жывую рыбу, а каля сцен стаялі мармуровыя і драўляныя шафкі, поўныя каштоўнай пасуды. Побач з кухняй, у дзесяці вялікіх кладоўках, захоўваліся разнастайныя прыпасы і ласункі. Кухары, кухцікі, пасудніцы насіліся па кухні назад і ўперад, грымелі каструлі, скавароды, лыжкі і нажы. Калі з’явіўся начальнік кухні, усе заціхлі на месцы, і на кухні зрабілася зусім ціха; толькі агонь працягваў патрэскваць пад плітой і вада па-ранейшаму журчала ў басейне.
— Што заказаў сёння пан герцаг на першае сняданне? — спытаў начальнік кухні ў галоўнага загадчыка сняданнямі — старога тоўстага кухара з калпаком.
— Яго светласць пажадалі заказаць дацкі суп з чырвонымі гамбургскімі клёцкамі,— пачціва адказаў кухар.
— Добра,— працягваў начальнік кухні,— Ты чуў, карлік, чаго пан герцаг хацеў бы з’есці. Ці можна табе даверыць такія складаныя стравы? Гамбургскіх клёцак табе нізашто не згатаваць. Гэта тайна нашых кухараў.
— Няма нічога лягчэй,— адказаў карлік (калі ён быў вавёркай, яму часта даводзілася гатаваць для бабулі гэтыя стравы).— Для супу дайце мне вось такіх і такіх траў і прыправы, сала, яек і карэньчыкаў. А для клёцак,— ён загаварыў цішэй, каб яго не чуў ніхто, акрамя начальніка кухні і загадчыка сняданнямі,— a для клёцак мне патрэбны чатыры гатункі мяса, трошкі піва, шмалец, імбір і трава, якая называецца “суцяшэнне страўніка”.
— Клянуся гонарам, правільна! — закрычаў здзіўлены кухар.— Які гэта чарадзей вучыў цябе гатаваць? Ты ўсё да тонкасці пералічыў. А пра траўку “Суцяшэнне стаўніка” я і сам першы раз чую. 3 ёю клёцкі, напэўна, яшчэ лепшыя выйдуць. Ты проста дзіва, а не кухар!
— Вось ніколі б не падумаў так! — сказаў начальнік
сы, пасуду і ўсё, што патрабуецца, і няхай прыгатуе герцагу сняданне.
Кухцікі выканалі яго загад, але, калі на пліту паставілі ўсё, што было патрэбна, і карлік ужо хацеў брацца гатаваць, аказалася, што ён ледзь дастае да верху пліты кончыкам свайго доўгага носа. Давялося падсунуць да пліты крэсла, карлік узлез на яго. Кухары, кухцікі, пасудніцы шчыльным колам абкружылі карліка і, шырока расплюшчыўшы вочы ад здзіўлення, глядзелі, як жвава і спрытна ён з усім спраўляецца.
Карлік загадаў паставіць абедзве каструлі на агонь і не здымаць іх, пакуль усё не згатуецца. Потым ён пачаў лічыць: “Раз, два, тры, чатыры...” — і, далічыўшы роўна да пяцісот, крыкнуў: “Досыць!”
Кухцікі ссунулі каструлі з агню, і карлік прапанаваў начальніку кухні пакаштаваць яго стравы.
Галоўны кухар загадаў падаць залатую лыжку, спаласнуў яе ў басейне і перадаў начальніку кухні. Той урачыста падышоў да пліты, зняў накрыўку з гарачых каструль і пакаштаваў супу і клёцак. Праглынуўшы лыжку супу, ён заплюшчыў вочы ад асалоды, некалькі разоў прыцмокнуў языком і сказаў:
— Цудоўна, цудоўна, клянуся гонарам! Ці не жадаеце пераканацца, пан палацавы дазорац?
Дазорац з паклонам узяў лыжку, пакаштаваў і ледзь не падскочыў ад задавальнення.
— Я не хачу вас пакрыўдзіць, дарагі загадчык сняданнямі,— сказаў ён,— вы цудоўны, вопытны кухар, але такога супу і такіх клёцак вам згатаваць яшчэ не ўдавалася.
Кухар таксама пакаштаваў абедзве стравы, пачціва паціснуў карліку руку і сказаў:
— Малыш, ты — вялікі майстар! Твая траўка “суцяшэнне страўніка” надае супу і клёцкам асаблівы смак.
У гэты час на кухні з’явіўся слуга герцага і запатрабаваў сняданне для свайго пана. Стравы тут жа налілі ў сярэбраныя талеркі і паслалі наверх. Начальнік кухні, вельмі задаволены, павёў карліка ў свой пакой і хацеў
яго распытаць, хто ён і адкуль з’явіўся. Але як толькі яны ўселіся і пачалі гутарыць, тут жа прыйшоў пасланец ад герцага і сказаў, што герцаг чакае начальніка кухні. Начальнік спешна апрануўся і пайшоў услед за пасланцом у сталоўку.
Герцаг сядзеў там, разваліўшыся ў сваім глыбокім крэсле. Ён начыста з’еў усё, што было ў талерках, і выціраў губы шаўковай хустачкай. Яго твар ззяў, і ён соладка жмурыўся ад задавальнення.
— Паслухай жа,— сказаў ён, убачыўшы начальніка кухні,— я заўсёды быў вельмі задаволены тваім гатаваннем, але сёння сняданне было асабліва смачнае. Скажы мне, як зваць кухара, які яго гатаваў: я пашлю яму некалькі дукатаў ва ўзнагароду.
— Пан, сёння здарылася дзіўная гісторыя,— сказаў начальнік кухні.
I ён расказаў герцагу, як да яго прывялі раніцай карліка, які абавязкова хоча стаць палацавым кухарам. Герцаг, выслухаўшы яго расказ, вельмі здзівіўся. Ён загадаў паклікаць карліка і стаў яго распытваць, хто ён такі. Беднаму Якабу не хацелася гаварыць, што ён сем гадоў быў вавёркай і служыў у бабулі, але і маніць ён не любіў. Таму ён толькі сказаў герцагу, што ў яго цяпер няма ні бацькі, ні маці і што яго навучыла так гатаваць адна бабуля. Герцаг доўга пацяшаўся дзіўным выглядам карліка і нарэшце сказаў яму:
— Так і быць, заставайся ў мяне. Я дам табе ў год пяцьдзесят дукатаў, святочнае адзенне і, звыш таго, дзве пары штаноў. За гэта ты будзеш кожны дзень сам гатаваць мне сняданне, назіраць за тым, як рыхтуюць абед, і ўвогуле загадваць маім сталом. Акрамя таго, усім, хто ў мяне служыць, я даю мянушку. Ты будзеш звацца Карлік Hoc і атрымаеш званне памочніка начальніка кухні.
Карлік Hoc пакланіўся герцагу да зямлі і падзякаваў за яго ласку. Калі герцаг адпусціў яго, Якаб, радасны, вярнуўся на кухню. Цяпер, нарэшце, ён мог не турбавацца пра свой лёс і не думаць пра тое, што будзе з ім заўтра. Ён вырашыў як мае быць аддзячыць свай-
го гаспадара, і не толькі сам правіцель краіны, але і ўсе яго прыдворныя не маглі нахваліцца маленькім кухарам. 3 таго часу, як Карлік Hoc пасяліўся ў палацы, герцаг стаў, можна сказаць, зусім іншым чалавекам. Раней яму часта даводзілася кідаць у кухараў талеркамі і шклянкамі, калі яму не падабалася іх страва, а аднойчы ён так раззлаваўся, што запусціў у самога начальніка кухні дрэнна падсмажанай цялячай нагой. Нага трапіла небараку ў лоб, і ён пасля гэтага праляжаў у ложку аж тры дні. Усе кухары дрыжалі ад страху, калі гатавалі стравы.
Але са з’яўленнем Карліка Носа ўсё змянілася. Герцаг цяпер еў не тры разы на дзень, як раней, а пяць разоў і толькі пахвальваў карліка. Усё здавалася яму вельмі смачным, і ён рабіўся з кожным днём усё таўсцейшым. Ён часта запрашаў карліка да свайго стала разам з начальнікам кухні і прымушаў іх пакаштаваць стравы, якія яны прыгатавалі.