Радзіва «Прудок»
Андрусь Горват
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 249с.
Мінск 2022
АНДРУСЬ ГОРВАТ • РААЗІЬА <ПРЖК>
РаздзЕл 1
Мемуары дворнін
2013 год ЛІСТАПАД
Хачу быць дворнікам.
Ноччу сасніў Ганну Чарнушку з «Людзей на балоце». У сне мы цалаваліся, і Ганна нават паказала мне калена.
Калена Чарнушкі от сапраўдны беларускі эратычны сон.
Ганна пайшла за багацея Яўхіма, а я хадзіў на суразмоўе ў гандлёвы цэнтр «Карона». I такое адчуванне, што я прасіўся да іх не дворнікам, а дырэктарам мяснога аддзела.
Мы вам перезвонпм, кажуць.
Ага, так я і паверыў. Убачылі дыплом журналіста і спужаліся.
Дворнік Купалаўскага тэатра зарабляе два мільёны. Дворнік Галоўпаштамта два з паловай. Дворнік камерцыйнай установы тры. Дворнік гандлёвага цэнтра «Карона» чатыры.
Чым болей для душы, тым меней для кішэні.
У тэатры пацікавіліся, ці валодаю я беларускай мовай. У астатніх месцах ці п’ю.
Пайшоў на каву да Машы. Заадно паеў. Маша кажа, што дворнічаць за грошы гэта дурны тон. I што ўсе прыстойныя фрыкі працавалі дворнікамі. I што Чарнушка б ухваліла.
To добра.
У тэатры ёсць свая легенда бабуля, якая працавала дворнічыхай паўстагоддзя. Цэлыя пяцьдзясят гадоў!
Начальніца аддзела кадраў паведаміла, што ёй неаднойчы прапаноўвалі іншую пасаду, на прыступку вышэй. Але бабуля адмаўлялася. Куды тая дворнічыха падзелася і калі ўсё гэта адбывалася, ніхто не змог узгадаць.
Засталося прайсці медкамісію, і ў маёй працоўнай кніжцы з’явіцца новы запіс.
Сусед знізу, Алег, пытае:
- Ты яшчэ на волі?
Нечакана я стаў мясцовым аўтарытэтам. Тры дні таму нейкі крыміналіст хадзіў па пад’ездзе і выпытваў, як я выглядаю, як сябе паводжу, з кім жыву. He ведаю, што ён ад мяне хацеў, але сусед стаў паважаць мяне яшчэ болей.
Летась я хадзіў да псіхатэрапеўткі Леры. Яна вучыла мяне выказваць затоеную агрэсію. Потым я пераехаў сюды, пазнаёміўся з Алегам, і мяне прарвала. Ужо год мінуў, а ён дагэтуль апасліва пазірае на мяне.
Алег адзіны, хто са мной вітаецца. Калі выходжу пакурыць на балкон, ён крычыць мне:
- Прывет, сусед!
Ён цэлымі днямі бадзяецца па двары і зазірае ў вокны.
Праз дзесяць-пятнаццаць гадоў я стану такім, як Алег, непатрэбным чалавекам.
Сёння не зачыніў балконныя дзверы, і кот Рома скочыў за голубам, але не ўтрымаўся і паляцеў уніз. Калі Ромка мінаў другі паверх, учапіўся кіпцюрамі за балкон.
Хто ведае замову ад спуду? Для трыццацігадовага мужчыны.
Пайшоў да Алега па Ромку, убачыў, што Алегаў ложак знаходзіцца там, дзе мой. Цяпер кожны раз, як лягу спаць, буду думаць, што пада мною ляжыць тое, чым я не хачу стаць. Часам чую ягоны храп ці як ён варочаецца ў сне. Гэта вельмі страшна. Гэта адзінае, чаго я баюся да ўсрачкі, калі самая нежаданая будучыня ўвесь час нагадвае пра сябе.
Я дворнік!
Першы працоўны дзень. Працаваў у малінавых джынсах, бо тэатральныя порткі былі такія вялізныя, што туды можна ўсунуць дзесяць мяне.
У малінавых джынсах і з зялёнай мятлою я самы модны дворнік!
Раней я думаў, што галоўныя людзі ў тэатры рэжысёры і акцёры. Але не. Папраўдзе самая галоўная тут аканомка Іосіфаўна. Яна бландзінка, падобная да Мэрылін Манро. Але, ну, такая беларуская Манро. Добрая і клапатлівая. Месцамі нават занадта.
Электрык папрасіў паказаць яму рукі. Я паказаў.
I ты з такімі рукамі прыйшоў працаваць дворнікам?! Ідзі, хлопча, займіся чым-небудзь іншым. He смяшы мае дыёды.
Нядаўна ехаў у метро і глядзеў на твары людзей з вышэйшай адукацыяй. Кожны другі пляменнік Бога. Астатнія такое ўражанне увесь час бегаюць, збіраюць паперкі, каб пацвердзіць, што і яны ягоныя пляменнікі. У тым самым метро сядзелі два просценькія мужыкі. Яны былі шчаслівыя, бо весела і шчыра варушылі сваімі вусамі. I калі вышэйшая адукацыя пазбаўляе права весела варушыць вусамі ну яе к чорту.
У майго бацькі таксама ёсць вусы. Ён, палкоўнік, калі мне было пятнаццаць і я ганарыўся сваймі дасягненнямі ў раённай газеце, казаў мне:
- Будзь прасцейшым, і да цябе пацягнуцца людзі.
Самае складанае ў дворнікавым жыцці прачынацца тады, калі вельмі зручна класціся спаць.
СНЕЖАНЬ
Калі выпадае першы снег, у дворнікаў выпростваюцца спіны. Гэтыя ўвесь год незаўважныя людзі цяпер глядзяць не долу, як учора, а ў самыя вочы кожнаму стрэчнаму.
Акрамя сваёй патрэбнасці, у гэты дзень я адчуў мышцы недзе паміж плячыма і грудзьмі. Яны так балелі, што я ледзьве змог зняць куртку з вешалкі ў сваёй каморы.
Дадому вяртаўся знявечаны. У метро на пытанне міліцыянта:
- Дзе працуеш?
Адказаў:
- У Купалаўскім тэатры.
I ён адчапіўся.
Напэўна, да смерці будзе думаць, што купалаўцы выглядаюць так.
Сёння электрык ізноў папрасіў паказаць яму рукі.
- Во, гэта ўжо рукі дворніка! Віншую!
А я гляджу на іх і не ведаю, ці то радавацца, ці то плакаць. Такімі рукамі ўжо непрыстойна дакранацца да жанчыны толькі да рыдлёўкі.
Толькі да рыдлёўкі.
Маці па тэлефоне расказала чарговую сямейную сенсацыю: быццам вобраз Ганны Чарнушкі з «Людзей на балоце» Мележ спісаў са Сцепы сястры маёй прабабкі Ёўгі.
От табе, прабабка, і Юр’еў дзень! А я цалаваўся з ёю ў сне. Гэта ж псіхалагічная траўма! Трэба схадзіць да Леры. Лера любіць слухаць мае эратычныя сны.
Учора прачытаў у Адама Багдановіча: «Еслн несуідій воду встр-Ьчаеть кого нмбудь мдушдго по дЬлу, то высказываеть нЬчто вь родЬ npnBfeTствія: «сь поунымь цябе!» н ему отвЁчаюуь: «дзякуй», т.е. благодарю».
А сёння (праз сто дваццаць гадоў!) іду сабе па тэатры з вядром солі, а насустрач шпацыруюць дзве прыбіралылчыцы.
Адна другой:
- 3 поўным цябе!
- Дзякуй.
На батарэі сохнуць мае шкарпэткі, якія я памыў пасля працы. Я ўяўляю сабе ўвесь такі акадэмічны тэатр, дзе ставяць «Паўлінку» і «Пінскую шляхту». Тэатр, які назвалі ў гонар не кагосьці там, а самога Янкі Купалы. I шкарпэткі, купленыя ў ЦУМе за дванаццаць тысяч рублёў. Тэатр Купалы мае шкарпэткі. Тэатр шкарпэткі. Гэтая думка мяне непакоіць.
Ідуць такія кітайскія турысты. А экскурсавод кажа:
- А цяпер у тэатры ў сто чатырнаццатым пакоі на батарэі сохнуць шкарпэткі дворніка Горвата.
А яны такія (па-кітайску, вядома):
- Нічога сабе!
Атрымаў першы заробак 773 200 рублёў!
Гэта сапраўднае багацце, бо кожны рубель зароблены мазалямі і сваркамі з прэзідэнцкімі дворнічыхамі.
Пасля працы звычайна заходжу ў букіністычны аддзел «Белкнігі», палюю на «Караля Стаха». Сёння таго «Стаха» ізноў не было, затое патрымаў у руках часопіс «Вясёлка» за 1990 год.
Уявіце, у 1990 годзе наклад «Вясёлкі» быў 180 000 асобнікаў. 180 000 асобнікаў часопіса для дзяцей на беларускай мове! Як усё змянілася ўсяго за дваццаць тры гады!
Я памятаю іншы часопіс студзеньскі нумар «Вожыка» за 1988 год. Мне тады толькі споўнілася пяць гадоў. На вуліцы вельмі сцюдзёна, мама хварэе. Я на падлозе гартаю часопіс. Ведаю ўсе літары, але чытаць не ўмею: не магу зразумець прынцып чытання. I раптам бачу два словы: «каляндар вожыка». He літары, а словы цалкам!
Гэта першыя два словы, якія я прачытаў сам!
А сёння амаль пяць гадоў маёй дачцэ.
- Тата, дзе мой асёл?
- Які асёл?
- Ну асёл. Такая фея.
- Фея-асёл?
- Ага. Дзе мая фея-асёл?
Паказваю асла: «Іа-іа».
- Такі асёл?
- He, не такі.
Варвара адводзіць рукі за спіну і лётае па пакоі.
- Вось які.
Гляджу і чашу патыліцу. Ага анёл!
Сёння быў вельмі прыемны вечар: галерэя «Ў», кнігарня «Логвінаў», прэзентацыя пятага нумара часопіса «Макулатура», дзе адзінае, што я пабачыў, правае вуха Марціновіча, бо людзей, ахвотных чытаць беларускую прозу, было занадта многа, каб пабачыць два Марціновічавы вухі.
Потым шпацыраваў па Мінску і глядзеў, як у цемры цалуюцца неадзінокія людзі.
Цікава, а ў маім узросце яшчэ рэальна закахацца, ці гэта ўсё фініта ля камедыя? Хто-небудзь ведае дакладна?
Мой калега Пятро вучыў мяне спакушаць жанчын. Усё проста запісвайце: трэба пры сустрэчы здымаць капялюш.
- У вас, мабыць, увесь тэатр палюбоўніцы? цікаўлюся.
- A то! Калі нада ксеракопію зрабіць, ніхто не адмаўляе. Мне не цяжка зняць шляпу, а жанчыне прыемна. Разумееш?
Разумею, разумею. Трэба спешна набыць капялюш, бо здымаць капюшон пры сустрэчы з жанчынай у дворнікавай справе, як высветлілася, лічыцца mauvais ton.
Даўней Пятро вучыў мяне, дзе солі сыпаць паболей, калі галалёд:
- He шкадуй, бо будзе скакаць козачка яна ж не разумее, што можна пакаўзнуцца і ўпасці. Сып, не шкадуй. Хай смела скача.
Козачкі на абцасіках, асцярожней там, за межамі Купалаўскага тэатра. Мы з Пятром яшчэ пільнуем вашыя жыцці, але нашых паўнамоцтваў мала, каб вы скакалі па ўсім горадзе.
Сёння, пакуль я прыбіраў, з боку Адміністрацыі прэзідэнта да мяне падышла цётачка і сказала:
- Я за вамм давно наблюдаю.
Опанькі, падумаў я, прыехалі. А я Вольскага ў навушніках слухаю. Чамусьці найперш падумаў, што справа ў гэтым. Зараз мяне арыштуюць і застрэляць.
- Вы не хотелм бы работать ТАМ?
Я ўсё жыццё буду ганарыцца, што адмовіўся працаваць у Адміністрацыі прэзідэнта на карысць тэатра імя Янкі Купалы.
2014 год
СТУДЗЕНЬ
Мне 31. Віншую вас, Андрусік Іванавіч. Можаце задзьмуць свечку.
У мяне ёсць бутэлька каньяку, але піць не буду. Пайду спаць: ну яго к чорту, той алкагалізм у адзіноце.
•
Апошні раз так, як учора, я напіваўся ў верасні з расійцамі пад Адэсай. Нараніцу яны расказалі, што ў пэўны момант я перайшоў на беларускую мову, і ўсё, што яны змаглі зразумець, гэта слова «маскалі».
Ат, папаўзу я ў тэатр. Сёння хоць падобны да нармальнага дворніка. Каб толькі нікога не сустрэць.
Як у тым анекдоце, сустрэў усіх. Іосіфаўна сказала, што я смешны. Але на «Пана Тадэвуша» мне паставяць дадатковае крэсла.
Атрымаў заробак і пайшоў не апахмяліцца, а ў кнігарню. На ўсе грошы купіў кніг. Нават «Дзікае паляванне» ўхапіў. Толькі ў Купалаўскім тэатры ёсць такі дворнік. Культура!
Пакуль сур’ёзныя журналісты абсмоктваюць скандал пра сцяг з выявай «Пагоні» ў «Пане Тадэвушы», я раскажу вам свежыя плёткі.
- Як вам спектакль? выпытвае купалаўская вахцёрка. Мне вельмі спадабаўся! Такія дэкарацыі, такія эфекты! А ў фінале гэта ж згарэў Мірскі замак, вы гэта зразумелі? Я чайнік паставіла. Будзеце чай?
He ведаю, які там замак згарэў, мо і сапраўды Мірскі (а я, невук, усё думаў, што гэта метафара), але люблю сваю працу за тое, што вахцёрка і дворнік могуць от так, па-свойску, абмеркаваць апошнія культурніцкія падзеі.