Радзіва «Прудок»
Андрусь Горват
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 249с.
Мінск 2022
- М-м-м, кармавыя... Mae любімыя.
- Каза малако дае. Куры яйкі нясуць. Перазімуем?
- Перазімуем.
I так радасна на душы становіцца, што я хадзяін харошы і ўсю зіму буду карміць уяўную галодную дзеўку з дзецьмі.
Хутка паеду забіраць Цёцю. Бляха, мала часу, позна падумаў не паспею намаляваць плакат: «Ві а глэд ту сі ю эгэйн, Ціёція!». Болей за ўсё па ёй сумуюць куры: іх з Цёцяй падзяляе толькі невысокая перагародка з дзіркамі, у якія можна глядзець курынымі вочкамі на вялікую цёплую казу. Котка паглядае на пусты бідончык. А мне няма з кім размаўляць. Куры... А што куры? Яны дурныя. Я ім толькі «Ціхайця!» кажу і ўвечары: «Ну што, дзеванькі, выключаю святло?». От і ўсе размовы з курамі.
А Цёця яна такая, ага. Як чалавек, толькі каза.
Доўга стаю на прудкаўской пошце. Новая праграма на камп’ютары вісне. Плацяжы не прымаюцца. Чарга маўчыць, каб не чыніць перашкодаў нябачным аперацыям. Наступае палескі дзэн, калі ніхто нікуды не хоча ісці, калі ўсе забываюцца, куды яны прыйшлі і навошта.
За акном рабіна хіліцца да зямлі.
Адна цётка доўга глядзіць на непагадзь і кажа:
- На дварэ зюзя.
Другая дадае:
- To шчэ не зюзя.
- Зюзя.
Камп’ютар вісне. Плацяжы не прымаюцца. А мы стаім і ўглядаемся: зюзя ці не зюзя за вакном.
Радзіва «Прудок».
Перадача для тых, хто дапамог гэтай кнізе з'явіцца на свет.
Для маіх сяброў і фрэндаў.
Для Купалаўскага тэатра.
Для газеты «Наша Ніва».
Дзякуй!
Канец эфіру.
3
31
33
55
57
72
75
93
95
111
113
126
131
145
151
166
171
186
189
197
201
219
221
Змест
Раздзел 1. Мемуары дворніка
Лахатрон
Раздзел 2. Тут палку кінь і тая папаўзе
Палескае сафары
Раздзел 3. Сёння я піў самагон
У Шуры ёсць толькі сабака Палкан
Раздзел 4. Мяне не бяруць у касманаўты
Сонейка, хадзем
Раздзел 5. Жыццё гэта шарлотка белая, шарлотка чорная
Цётка Воля
Раздзел 6. Я дармаед
Ягор выйшаў з крамы
Раздзел 7. Дзяды
Матка
Раздзел 8. Калі глядзець наперад, можна ўбачыць сваю спіну
Войны скончацца мы застанемся
Раздзел 9. У Польшчы ёсць усё, акрамя дзедавай хаты
Прашу перадаць мне ва ўласнасць палац
Раздзел 10. Бацька
Цётка Воля, а як пазнаёміліся мае бацькі?
Раздзел 11. Хадзяін
Матка (працяг)
Раздзел 12. Надакучыла мне гэтае вашае вясковае жыццё
Літаратурна-мастацкае выданне
Горват Андрусь Іванавіч
Радзіва «Прудок»
Дзённік
Рэдактар Наталля Русецкая Карэктар Ірына Купцэвіч Мастак Ніка Сандрас Дызайн і вёрстка Кацярына Пікірэня, Арцём Міцкевіч Фота Арцём Багаслаўскі, Кацярына Гусева, Андрусь Горват, Яніна Мяцельская, Вольга Бяляева
Падпісана да друку 17.11.2022. Фармат 60x84 1/16. Папера афсетная. Друк афсетны.
Ум. друк. арк. 14,3. Улік.-выд. арк. 8,4. Дадатковы наклад 1000 ас. Замова 187962.
Выдавец:
таварыства з абмежаванай адказнасцю «Альфа-кніга». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/480 ад 30.12.2015.
Вул. Смалячкова, 9/1, оф. 318, 220005, Мінск.
Паліграфічнае выкананне: таварыства з абмежаванай адказнасцю «Медысонт». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/34 ад 23.12.2013.
Вул. Смалячкова, 9/1, оф. 113, 220005, Мінск.
Сынок, напісаў кнігу?
Ага.
От маладзец! Хадзі, мой галубок, сядай во на чысценькае. Тут чысценька. He бойся, то я батон ела. Пра што кніга?
Як я спачатку працаваў дворнікам у Купалаўскім тэатры. Потым пераехаў жыць у дзедаву хату ў Прудок.
To я гэта ведаю! He цвёрда сядзець? На во посцілку пакладзі пад сраку. А кніга пра што?
Пра тое, як я жыў у разбуранай хаце, спаў у каморы, а там было плюс восем. Яшчэ як я ішоў па Прудку з малаком, а сабака: «Ррррр». А гаспадар яму: «Няможна, свае». А я радаваўся, бо прыемна быць сваім. Гэта кніга пра дзеда Ганушу і ката Рому. Пра жукоў у пограбе, цётку на лісапедзе, калгасную даярку і аўцюкоўскіх дзевак. Пра тое, што ў Мінску людзі ходзяць памытыя і не даюць усунуць у разетку падзарадку ад тэлефона, а ў Прудку размаўляюць так: «Е?» «Е!».
Дык у цябе вясёлая кніга?
I страшная. Там яшчэ пра прудкаўскую чупакабру е.
Ай, цьху ты! Ідзі ты! Я ж думала, ён што сур’ёзнае напісаў, шчэ і посцілку яму пад сраку дала. Усё, не дуры галаву!
Ды не, там і пра сур’ёзнае е. Пра адзіноту і пра смерць. Пра блуканні і дарогу дадому.
Ад мяне чаго хочаш?
Каб вы кнігу пачыталі.
Пра Марусю Зайчыкаву будзе?
Будзе.
To добра. А цяпер ідзі адселя. Я батон ем.
ISBN 978-985-7272-46-4
9 789857 272464