Радзіва «Прудок»  Андрусь Горват

Радзіва «Прудок»

Андрусь Горват
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 249с.
Мінск 2022
48.88 МБ
Гэта першая смерць, якую я ўбачыў. Я гэтай смерці не збаяўся сядзеў ноччу ля труны і расказваў бабулі свае гісторыі. А потым заснуў no634 з ёй. Бабуля казала, што я вырасту не такім, як усе. Яна вельмі хацела паглядзець, якім не такім я вырасту. Але не паспела.
Калі я прыходжу на магілу бабы Ганны, я заўсёды кажу:
-	Можа, цяпер я ўжо вырас? От такім вырас я.
I расказваю ёй свае гісторыі, як яна любіла іх слухаць прыдуманыя ў гэтую хвіліну.
-	От шышка ляжыць. Усе шышкі ўпалі з хвоі ўніз. Гэтая шышка вырасла пад зямлёй і ўпала пад хвою ўверх.
Начное неба паціху, памаленьку апускаецца на хаткі. У хатках цёткі наварылі вячэру свінням і мужам. Мужы сёрбаюць крышані, слухаюць радзіва. Як раптам на ўсю дзярэўню выбухае:
-	Жыве Беларусь!
I гэта крычу не я.
Калі вы дачытаеце гэты сказ да кропкі, Зямля праляціць яшчэ сто кіламетраў. Усё, праляцела. Праўда, гэта неверагодна? Рэмарк схапіўся за траву, калі зразумеў гэта.
Да мяне цяпер у двор прыйшлаа карова, нешта мне сказала і пайшла ў лес. Я не ведаю, ці нармальна гэта ўсё.
-	Сынок.
-	Оў!
-	А чым то ты курэй корміш?
-	Кавунамі, дынямі.
-	Паслухай мяне сюды. Чуеш?
-	Ну.
-	Дай мне кавуна, я табе сама яйка знясу.
Прыехаў да мяне ў госці Ягор. Сам ён беларус, але вучыцца ў Польшчы, то да яго ў Прудку трохі завялікая ўвага. У Беларусі Ягор размаўляе па-беларуску. He так, як прудкаўцы, а па-граматнаму.
Летась прадаўчыха любіла яго слухаць. I цяпер не паспелі мы ўвайсці ў лаўку, як яна гучна закрычала:
-	Як прыемна вас бачыць!
Гэтым разам Ягор амаль увесь час маўчаў, але яна ўсё адно хваліла яго.
-	Мне зубную шчотку, кажа.
-	Ах, як ты хораша гаворыш!
Я з яго потым увесь дзень кпіў.
-	Ягор, скажы «стол».
-	Стол.
-	Як ты хораша гаворыш па-беларуску!
Ідзі ў сраку, адказваў Ягор.
Цётка Дуня папрасіла мяне кінуць ёй у пограб дымавую шашку, каб прагнаць стуль жукоў. Дазналася, што я не адзін, то запрасіла нас на сняданак. У мяне ў галаве адно было уцяпліць куратнік. Я даўно толькі пра куратнік і думаю. Але сняданак е сняданак. Вырашыў, што паснедаем хуценька і пойдам з Ягорам працаваць. He ўсё так проста аказалася.
Калі цётка дастала пляшку, я зразумеў, што хуценька не атрымаецца.
Шо наліць: самагонку ці віно?
He, не трэба. Мы ж не п’ем, кажу.
Ай, ідзі ты! Чалавек у гасцях!
Чалавекам быў Ягор. Мне цётка дык толькі адзін раз налівала, калі паміналі маю самагонку.
Але адмовіцца ніяк не можна было. Мы пагадзіліся на сэма.
Покуль смажыліся катлеты да дранікаў, цётка Дуня паставіла на стол парэзаныя памідоры, цыбулю, сала.
«Ну, няхай, думаю. Вып’ем хуценька, закусім і да курэй».
Але недзе праз гадзіну я заўважыў, што мы яшчэ сядзім.
Андрэю наллю трошкі, бо ён піць не ўмее. Вочы ўжо касыя.
Ну так, вочы ў мяне скаселі яшчэ пасля трэцяй. У Ягора былі не лепшыя.
Пасля чацвёртай я зрабіў спробу ўстаць.
Куды? Сядзець! Я шчэ дзедавы граматы не паказала.
Граматы Ягор разглядаў неахвотна, але мусіў быў.
Ты пачытай! Што ты ўжо адкінуў?
Не-не, я чытаў. Усё пачытаў.
Ай, што ты там пачытаў! Нічога ты не пачытаў. У мяне дзед майстар на ўсе рукі быў. Вунь у Андруся ці Андрэя як цябе называць?
Як хочаце, сказаў я, а пра сябе падумаў: «Толькі адпусціце вы нас, цёценька!».
У Андрэя таксама дзед рукасты быў, але няхай не крыўдзіцца да майго дзеда яму было далёка. Бачыў у пограбе як цябе там? Ягор! Бачыў, Ягор, як я дошчачку прыбіла?
Ну.
He, ну ты красівы хлопец, я ж не кажу нічога. Што, праўда дзеўкі няма?
Ну няма.
А куды яны глядзяць? Такі хлопец! Як акцёр з кіно! Ты б так прыбіў?
Што?
Што, што! Дошчачку!
He.
А я баба прыбіла! To ж адмераць трэба, адрэзаць. Гэта навука! Гены! Гэта ўсё гены. Куды? Сядзець! крыкнула цётка мне.
Але я быў напатпітку, то пачаў сваволіць.
Нам ужо трэба, цётка як вас там? Дуня! Куратнік. Тое-сёе. Планы.
Ай, плюнь і дунь! I ў мяне планы. Я шчэ Ягору ваенны снарад пакажу.
Паглядзелі мы і снарад. «От добра, думаю, за стол вяртацца не будзем. Тое-сёе, патопчамся ля ганка, падзякуем дзесяць разоў ды пойдам з богам».
Куды? А кофа?
Запішу я сюды адно слова, каб не забыцца, і пайду спаць.
«Ціхайця!»
Азначае «так, усім маўчаць, пакуль я шукаю ў накладной, колькі KamTye чай».
Засунуў я ў лядоўню дваццаць літраў кавуновага соку, а лядоўня ляснула. Сок пачаў брадзіць. To я зліў яго ў бутыль, уставіў трубку і чакаю, калі будзе віно. Я не люблю кавуны і кавуновае віно. Я віно ўвогуле ніякае не люблю. Але люблю маяцца дур'ю.
Я вельмі люблю дур'ю маяцца.
Слухайце, няўжо і праўда «дур'ю маяцца» не беларускі выраз?
Так, у расійскай мове е «дурью маяться», а калі калькаваць, то ў нас мусіла б быць «дурам мецца». Але ну як так? I што цяпер? Як цяпер жыць? Чым цяпер «маяцца» без «дур'і»?
КАСТРЫЧНІК
У мяне на верандзе на канапе заўсёды ляжыць якаясьці кніга. Гэтым разам «Чарнобыльская малітва» Алексіевіч. Я яе даўно прачытаў, яшчэ калі ў школе вучыўся, але мне падабаецца пераклад, які зрабіў Міхась Гіль.
Дык от. Прысеў, чытаю ўрывак: «Зайду на могілкі. Мама там ляжыць... Дачушка малая... вайною ад тыфу згарэла... толькі мы занеслі яе на могілкі, закапалі, як вызірнула з-за хмарак сонейка. I свеціць-свеціць. Хоць ты вярніся ды адкапай. Гаспадар мой там... Федзя... Пасяджу ля ўсіх.
Паўздыхаю. А пагаварыць можна і з жывымі, і з мёртвымі. Мне аніякай розніцы. Я і тых, і другіх чую. Калі ты адна... I калі маркота... Глыбокая маркота...».
I тут прыйшла баба Параска. Села на канапу побач, кажа:
To я з лесу ішла ды падумала: наведаю я гэтага хлопца, як ён адзін тут жыве. А ў лес прыйшла там туман-туман кругом. Густы-густы. Хоць ты кладзіся на яго ды ляжы... От пасяджу, пагляджу на цябе ды пайду на могілкі, з хадзяінам сваім пагаманю. Раскажу яму, што грыбоў няма. Што туман у лесе.
Мыць сем шкарпэтак гэта такі тэст на песімізм-аптымізм. Песіміст знервуецца, што адной шкарпэткі не хапае. Аптыміст узрадуецца, што адна шкарпэтка дадатковая.
ЛІСТАПАД
Сёння хадзіў батрачыць. Зарабіў мех кабачкоў, вядро зерня, абед і камплімент «мужык».
Цягну па Прудку кабачкі, бачу далёка цётку.
Цётка! крычу.
-	Оў! Дзе то ты?
-	Я тута!
-	А, ну. Што табе нада?
-	У вас коўдра е?
-	Якая коўдра?
-	Старая.
-	Нашто?
-	Курам дзверы абабіць.
-	Што курам?
-	Дзверы абабіць.
-	Чым?
-	Коўдрай.
-	Якой коўдрай?
-	Старой.
-	Ну абабі. А што ты ад мяне хочаш?
-	He, нічога.
-	Сынок!
-	Оў!
-	Паслухай мяне сюды.
-Ну.
-	Калі ў цябе кавалак коўдры застанецца, мне прынясі: мне нада.
Калі мяне пабудзіць ноччу і запытаць:
-	Горват, для чаго ты жывеш?
Адразу адкажу, нават думаць не буду:
-	Я жыву для сваёй казы.
Прачынаюся і, перш чым ісці да ветру, даю казе паесці. Mary пайсці да сну галодны каза не можа. He думаю, ці будзе мне халодна зімой, абы цёпла было казе. Каза хоча сексу. I я не пра свой секс думаю, а пра казіны. Сёння цягну па Прудку мяшок кабачкоў. Насустрач баба Параска ідзе. А яна ж цікаўная. Ёй жа галоўнае ў жыцці ведаць, што я нясу.
-	Здраствуй, сынок. А што то ты нясеш?
-	Грыбы.
-	Дурыш.
-	Дуру. Кабачкі.
-	Казе?
-	Казе.
-	Ну нясі, нясі. Казе нада.
Нада. Мне нічога не нада. Hi есці, ні да ветру, ні сексу, ні каб цёпла. Абы мая каза была шчаслівая.
Калі мяне пабудзіць ноччу і запытаць:
-	Горват, для чаго ты жывеш?
Адразу адкажу, нават думаць не буду:
-	Я жыву для сваёй казы.
Пайшоў даіць Цёцю, а яе няма. Бляха, думаю, куды падзелася каза з замкнёнага хлява? Вырашыў ужо, што ў мяне слепата курыная на двух
квадратных метрах не магу ўбачыць вялікую цёплую казу. Пятнаццаць хвілін часаў патыліцу бідончыкам. А Цёця неяк пералезла цераз агароджу ў паўтара метра, за якой ляжыць сена. Пералезла, закапалася глыбока ў ім і схавалася ад зімы, вайны і папулярнасці.
Радзіва «Прудок». Ранішняе абы-што.
Сем раніцы. У сенцах вару каву. У мяне там электраплітка стаіць. Чую, як за дзвярыма дыхае жанчына. He, думаю, не можа быць. У двары цёмна і халодна не можа там ніхто дыхаць. П'ю каву ў хаце. Праз дзесяць хвілін звоніць цётка.
-	Андрэй!
-	Оў!
-	Ты мне адразу скажы: адзін ці з дзеўкай? Калі з дзеўкай, я заходзіць не буду.
-	Якой дзеўкай?
-	Ну я ж чую, у цябе нехта гамоніць.
-	To радзіва.
-	Цьху ты! А я хаджу, хаджу, гляджу ў вокны, ужо шыю скруціла. У цябе ж гэтыя як іх? вісяць, нічога не бачна. To адчыняй, бо я змерзла.
Адчыніў. Цётка скідае вялікі салдацкі заплечнік, сядае ля грубы.
-	Пабач ты! У цябе і радзіва е.
-	Ну, от слухаю.
-	Ты не бойся, я толькі на пяць хвілінак. Паўгадзіны пацярпі. Няхай развіднее, бо ў мяне ў хаце цёмна, не хочу шчотчык уключаць.
-	Мо чаю наліць?
-	He буду я твой чай. Я табе нешта сказаць хочу.
-	Ну, што?
-	Выключай сваё радзіва, паслухаеш дзеўку потым, цяпер паслухай мяне.
-	Што такое?
-	Ты мне от што скажы. За каго б ты галасаваў: за Хілару ці за Трампа?
Я ведаў, я прадчуваў, што не трэба цётку ў горад адпускаць.
Сёння з раніцы быў вельмі паганы настрой. Ну, такі стандартны набор рэфлексій бабыля-дармаеда. Пра ўнылае гаўно і ўсё такое.
Потым я павесіў у куратніку навагоднюю гірлянду, уключыў яе. Пятнаццаць хвілін рагатаў, і мяне адпусціла.
Паехала мая каза да казла. Гляджу на сябе ў люстэрка і кажу:
-	От так выглядае свабодны чалавек, які да серады можа начаваць дзе захоча.
Вы не ўяўляецце, якое гэта багацце тры дні свабоды. Гэтыя тры дні я, вядома ж, правяду дома. Але з правам налева сядзець дома весялей.
Цётка, якой я ўчора адвёз казу, не адказвае на мае званкі. Спачатку не адказвала, а цяпер «абанент урэменна недаступный». Мо таксама тэлефон у сральню ўпаў? Сяджу і накручваю сябе. Уяўляю, як з яе двара пахне шашлыком. Ці што мая Цёця ляжыць у калодзежы і заве мяне з апошніх сілаў. He, не хачу я такой свабоды.
Свабода гэта калі ўсе дома.
Калі я спускаюся ў пограб, заўсёды ўяўляю, што цяпер вайна, а да мяне ў хату прыйшла хавацца маладая дзеўка з двума дзецьмі. Дзеці галодныя. Большы енчыць:
-	Мамо, я есці хочу.
А меншы толькі плача.
Дзеўка дае ім пасмактаць сваю хустку, а я ёй паказую пограб.
-	От там у мяне бульба ляжыць. To унь, бачыш? то памідоры. Ну, там сок таматны, соус. Варэнне з цукарам. To во цыбуля вісіць.
-	Дзядзько?
-Оў.
-	А што то за ворах такі?
-	To, дзеванька, буракі кармавыя.