Радзіва «Прудок»  Андрусь Горват

Радзіва «Прудок»

Андрусь Горват
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 249с.
Мінск 2022
48.88 МБ
-	Дзеўкі, дайце мне марожку. Я ганарары палучаю магу купіць усё, што душа пажадае.
Дзеўкі далі мне марожку.
Іду дадому куры бягуць насустрач, каза мекае, сусед слухае «Тыцтыц-тыц».
Думаю: «Не, праўда, надакучыла мне гэтае вашае вясковае жыццё».
Мыю бідончык, каб даіць казу, і ўспомніў, як вельмі даўно мы здымалі кіно ў Піцеры. На канале Грыбаедава шукалі месца, дзе раненька можна было скінуць заплечнікі і пераапрануцца ў сцэнічныя касцюмы. Знайшлі краму «Белорусскме колбасы». Ці нешта такое. «Дыяспара, нашы!» падумалі мы. Пайшлі а там узбекі, якія з жывых беларусаў бачылі толькі ваўкавыскую каўбасу. Мы ім беларускія грошы паказваем, а яны пужліва ўсміхаюцца. Нараніцу не пайшлі мы да ўзбекаў, а зрабілі грымёрняй публічную платную сральню, дзе піцерская пенсіянерка-касірка пільна сачыла, каб мы чаго не ўкралі. А што там было красці?
Я быў рэжысёрам і яшчэ меў эпізадычную ролю палюбоўніка Марлен Дзітрых. Мы з фрау хадзілі туды-сюды паміж беларускімі каўбасамі і расійскай сральняй.
От мыю бідончык, каб даіць казу. I думаю, што ўсё гэта таксама было кіном.
Дзве двухрублёвыя манеткі дзынкнулі ў пустую ячэйку касавага апарата, і пад радасны рогат прадаўчых у Прудок прыйшла дэнамінацыя, вера ў прагрэс, справядлівасць і магчымасці маленькага чалавека.
-	Сынсж, от што я табе скажу. Паслухай сюды старую цётку. Чуеш?
-	Ну.
-	Ніколі не хадзі ў талет з манетамі.
А што такое?
-	Не-не, нічога. I яшчэ дай што скажу.
-	Ну.
-	Калі сёння-заўтра будзеш штоліся купляць у краме, не бяры манеты.
-	А што?
-	А проста так.
-	Ай, ну скажыце.
-	Ай, не дуры галаву. Нічога я табе не казала.
-	Казалі.
-	To ты не дачуў, мабуць.
-	Вы што, манеты ў гаўно ўпусцілі?
-	Ат, абы-што! Ідзі адселя!
ЖНІВЕНЬ
Калі я пераехаў у Прудок, мне пісалі, што зімой рай стане пеклам, трэба шмат гараваць, не будзе працы, я памру з голаду і сап'юся. Зіма, праца, грошы, гарэлка і іншыя водаправоды гэта дробязі. Гэта лёгка і нават цікава. Самае цяжкае ў вясковым жыцці гэта адсутнасць магчымасці надзяваць маску.
У Мінску я мог бадзяцца па вуліцы ніхто мяне не ведаў, я не ведаў нікога. Я мог не несці адказнасці за свае ўчынкі і словы. Упаў, напрыклад, а праз дзесяць хвілін людзі, што бачылі гэта, раз’ехаліся на метро, а вакол мяне новыя людзі, і я для іх новы. Можна вечарам пайсці на свінгер-паці ці БДСМ-вечарынку, а нараніцу прадаваць пілюлі і мікстуру ў белым халаце. Можна быць рознымі людзьмі адначасна.
А ў Прудку, дзе б я ні быў, што б я ні рабіў, я ўсё адно Андрусік Іванавіч. Іду ў краму Андрусік Іванавіч. Купляю прэзерватыў Андрусік Іванавіч. Харошы і паганы а ўсё, што я раблю, адразу становіцца мною. Гэта як увесь час глядзецца ў люстэрка.
Сёння ў Петрыкаве падыходзіць да мяне старэнькі дзядзечка і кажа: Андруха, здароў!
-	Дзядзя, вы хто? пытаюся.
Я твой аднакласнік Сярожа, адказвае той і кашляе ў слюняўчык.
Апасля да мяне дакалупваецца гопнік:
-	Ты ваабшчэ адкуда ціпа такой?
Я яму:
-	А якое табе дзела?
Ён такі:
-	He, ну не абіжайся, брацішка.
Потым сустракаю бабулю ў ружовых кедах. Кеды такія ружовыя, што жывыя ружы побач з імі убогая сепія.
Я кажу бабулі:
-	У вас класныя кеды!
А яна мне:
Ага, іду памаленьку.
Затым прыехаў лісапедай дзед. Прыехаў і павесіў на лісапеду вялізны замок. Замок такі іржавы, што дзед замыкаў яго пятнаццаць хвілін. Пяць чалавек ляніва пазіралі, як ён вазюкаецца. Калі замкнуў, пайшоў дзед у банк.
Банк на абедзе, дзед, сказалі пяць чалавек.
А каб вас! сярдзіта адказаў дзед і яшчэ пятнаццаць хвілін адмыкаў той замок.
Пяць чалавек ляніва пазіралі.
Калі дзед адамкнуў замок, адчыніўся і банк.
А каб вас! яшчэ раз сказаў дзед.
От такі ён горад майго дзяцінства.
-	Сынок, а дзе твая барада?
-Яж, цётка, узаўтры ў Мінск еду.
-	Яйкі зварыў?
-	Зварыў.
-	Вернешся, я Зайчыкаву пазаву, а ты сядзеш тутака во і раскажаш нам, што цяпер у Мінску робіцца.
Я і так раскажу. «Анлайнер» замазаў на фатаграфіі бел-чырвона-белы сцяжок, знаёмую аштрафавалі за налепку з беларускім арнаментам на машыне, баявік Іван не абяцае нічога харошага тым, хто размаўляе пабеларуску. Небяспечна, цётка, сёння беларусам быць. А вы хто па нацыянальнасці?
-	He скажу.
Пяць гадоў мяне стрыгла Рыта з салона прыгажосці. Стрыгла і не ведала, што я з дзярэўні, думала, што я проста такі мінскі патлаты неахайны дзядзька.
I мне кожны раз было сорамна ісці да яе. Яна рабіла прыгажосць неймаверную на маёй галаве, а я тую прыгажосць не даглядаў і заростаў, бо ў Мінску бываю зрэдку і не кожны раз маю лішнюю хвіліну на цырульню. А цяпер усё, болей не хачу Рыту. Болей не хачу апускаць вочы долу, маўляў, ну так, я пудзіла лясное.
Заўтра буду ў Мінску. Хто з маіх фрэндаў умее трымаць у руках нажніцы ці хаця б сякеру?
У Мінск прыязджаю, нібы да бабулі ў вёску. От білборд нахіліўся да зямлі. Пажоўклі фарбы на праспекце Незалежнасці. I шмат майго басаногага лета схавана ў гэтым тумане.
Ну што, сынок, з’ездзіў у Мінск? I як людзі ў тым Мінску шчаслівыя?
Розныя. Ходзяць туды-сюды.
I не сядзіцца ж ім на месцы, пабач ты!
Некаторым сядзіцца. Я на Карла Маркса хлопца аднаго запомніў. Ён сядзеў у карчме і піва піў. Увесь памыты такі, з барадой, у шортах. Я шчэ падумаў, што я б такім самым быў, каб жыў у Мінску. I не баліць жа яму, што сена можа намокнуць!
-	А пра што людзі хоць гавораць? Пра град у Прудку чуваць што?
-	He, там не ведаюць, што ў нас град быў. Каму мы, цётка, трэба ў тым Мінску? У іх свой клопат. Яны пра сваё і гамоняць. От новы раман Марціновіча чытаюць. «Возера радасці» называецца.
-	А ў нас жа возера Крывуля е. Скажы гэтаму пісьменніку, няхай прыязджае і паглядзіць на Крывулю. Там і жабкі, там і кураслеп! Красіва! Няхай прыедзе, паглядзіць і пра наша возера напіша. Скажы, сынок. Людзям трэба падказваць, пра што пісаць. Яны ж усяго не ведаюць.
Пра Крывулю, цётка, нікому не будзе цікава. Каб напісалі, трэба каб там штоліся здарылася.
A што там можа здарыцца? Крывуля яна і е Крывуля.
Мо хто патануў?
Мо і патануў. Бог яго вед.
Тады трэба, каб быў якісьці скандал. Эксгібіцыяніст мо лазіў у карчах? Калі з Расіі, то будзе бомба.
А што то такое?
To такі дзядзька, які ходзіць і паказвае дзеўкам свае прычындалы.
Абы-што! У нас тут такога няма. У нас людзі харошыя. Толькі Коля Валодзін можа якой шкоды нарабіць. Але ён па п’яні.
Оттаму пра Крывулю і не пішуць. Зараз возера без эксгібіцыяніста дзела прапашчае.
А харошае ў Мінску е што?
Забава новая з’явілася. Трэба хадзіць і шукаць пакемонаў.
А што то такое?
Гульня на тэлефоне. Калі ўзяць тэлефон і навесці яго, напрыклад, на ваш хлеў, нібы фатаграфію хочаце зрабіць, а там, значыцца, ён пакемонаў паказвае, дзе яны хаваюцца.
А хто то? Звер які?
Ну нешта такое.
Гэта так бывае, сынок. Вунь Маруся паказвала картачку. Там яны ў двары стаяць уся сям'я: і Маруся сама, і яе Вова, і сваты. Ara. А за спінай матка Марусіна. Чуеш? А яна памерла летась. А на картцы стаіць за спінай, ага. Бы дым. О як бывае! Маруся пабачыла і ў царкву пайшла, свечку паставіла.
От так і тыя пакемоны. Мы іх не бачым, а яны ўсюды хаваюцца.
I што з імі трэба рабіць?
Я ўжо не помню, цётка. Я сам не гуляў, то мне расказвалі. Штоліся з імі робяць.
Трэба бацюшку пазваць. Ён ведае, што рабіць. Падкажы людзям, сынок.
А што ў нас тут было без мяне? Раёнка хоць прыйшла?
Прыйшла, сынок, прыйшла. Я некралогі пачытала. Ніхто з нашых, дзякуй богу, не памёр.
Дайце хоць загалоўкі пачытаю.
Чытай, сынок. Хіба мне шкада.
«Спасателн в полной боевой готовностм», «Учёные помогут агрармям», «Увелнчнлась рождаемость», «Как уберечь себя от сальмонеллеза». Усё нармальна, цётка. У нас толькі глісты.
Усё астатняе нармальна.
ВЕРАСЕНЬ
Сяброўка з Украіны папрасіла мяне напісаць тэкст пра тое, як дабро перамагае зло. I што ўсё будзе добра. I з прыкладамі з Прудка. Паколькі да раніцы ёсць чатыры гадзіны, я маю час нарабіць паскудных спраў, перамагчы іх добрымі ўчынкам і напісаць пра гэта. Можна, напрыклад, пабудзіць Марусю Зайчыкаву і перавесці яе праз дарогу.
Дарагая сяброўка з Украіны! У Прудку ўсё добра. У гаспадарках раёна поўным ходам ідзе нарыхтоўка кармоў і сяўба азімых. Да выбараў дэпутатаў засталося адзінаццаць дзён. А выбары для беларускага народа вялікае свята, на якое ў нашай краіне прынята хадзіць сем’ямі.
I гэта я пакуль толькі да другой старонкі раёнкі дачытаў.
-	Андрусік Іванавіч, напішыце пра выбары.
-	Добра, без праблем!
Бляха, якія выбары? У нас былі выбары? А што мы выбралі?
He, я помню партрэт дзядзі з вялікім носам на вакзале ў Каленкавічах. Я чакаў цягніка. Рабіць не было чаго: сасіску ў цесце я ўжо з’еў, новую сторублёўку на плакаце ў каленкавіцкім «Хутка-жудка» разгледзеў, то я пачаў шукаць арфаграфічныя памылкі ў яго перадвыбарчай праграме. У такіх праграмах адно толькі арфаграфічныя памылкі могуць быць.
У мяне таксама шнобель на твары яшчэ той. Асабліва на фота, якое зрабіў Сяргей Гудзілін. Таму ніякіх прэтэнзій да чыйгосьці носа я не маю. I памылак у дзядзевай праграме я не знайшоў. От усё, што я знаю пра выбары.
Сапраўдны выбар чалавек робіць, калі прачынаецца, глядзіць у акно і думае, што шмат жыцця прайшло і хочацца пачаць жыць лепей. I робіць выбар з’ехаць з Беларусі. Ці ў суседняй хаце прачынаецца іншы чалавек, таксама глядзіць у вакно на тую самую вуліцу, таксама думае пра жыццё. I таксама робіць выбар застацца і яшчэ раз паспрабаваць жыць лепей тут.
Я належу да цэлага пакалення людзей і ў вёсцы, і ў горадзе, якія стаміліся верыць у абстрактнае. Я-мы прачнуліся, паглядзелі ў акно, убачылі, што шмат жыцця прайшло, і зрабілі свой выбар будаваць свае маленькія хаткі на ўскрайках вялікіх сусветаў.
Я-мы возім цэглу іржавымі тачкамі на адным коле і просім не прыязджаць да нас з урнамі і разбудзіць, калі выбары скончацца.
Найбольш люблю час пасля дзевяці вечара. Усе пакормлены і спяць. Спіць каза Цёця Моця. Спяць каты і куры. Спяць мухі. Спяць багамол Вася і павук Валянцін. Спяць гармоны. Спіць унутраны нерэалізаваны касманаўт. Спіць усё, што днём спаць не дае.
Самае прыемнае пасля дзевяці вечара ляжаць на канапе на верандзеганку і не спаць.
Сёння 28 гадоў, як памерла мая любімая баба Ганна.