• Газеты, часопісы і г.д.
  • Радзіва «Прудок»  Андрусь Горват

    Радзіва «Прудок»

    Андрусь Горват

    Выдавец: Альфа-кніга
    Памер: 249с.
    Мінск 2022
    48.88 МБ
    Ужо няма ваўкоў, бабці, па лесе бегаюць чупакабры, на падваконні ляжыць вялізны іржавы цвік, які я ледзь выцягнуў з бэлькі, што паламалася і ўпала.
    Усё змянілася. Толькі цемра за дзедавым акном засталася тая самая.
    Іду па Прудку з малаком, а сабака:
    РРРРР-
    Гаспадар яму:
    Няможна, свае!
    У мяне ажно спіна выпрасталася так прыемна быць сваім.
    Баяўся за Ромку, але дарэмна. Ноччу ён ходзіць па дзеўках, а днём спіць у маім ложку.
    Радзіва «Прудок». Перадача пра сварлівых жукоў і інтраверта.
    Вычышчаў пограб, выкапаў калонію жукоў.
    Яны мне:
    Якой халеры?! Выключы святло!
    Я ім:
    -	Пад’ём! Вясна!
    -	Трасца табе ў сраку! Дай паспаць.
    -	Спіце на дварэ. Гэта мая хата.
    -	Чагоооо?! Навалач сталічная, шкындзёхай адселя. Мы тут нарадзіліся. Хата наша.
    А вы кажаце: як ты там будзеш адзін? У інтравертаў няма часу на адзіноту: столькі ўсяго адбываецца! Будзе сумна пафарбую зялёнкай лямпачкі.
    Навіна пра тое, што ў Прудок прыехаў жыць сталічны журналіст, хутка абляцела вёску. Але недзе чутку перабрахалі і кажуць, што прыехаў пісьменнік.
    У Мінску чысценька, як па тэлевізары. Усе людзі памытыя. Гэта неверагодна!
    -	Здароў, сусед! А праўда, што ў цябе быў свой бізнес?
    -	Хто сказаў?
    -	А, там адзін. Кажа, што ўсё кінуў кватэру і хвірму і пераехаў сюды. Хіба праўда?
    -	Ну.
    -	Ат, прадаў бы. Нашто было кідаць?!
    КРАСАВІК
    Крапіва мой ранішні эліксір бессмяротнасці. Выпіў і да вечара бессмяротны. Унутры ўключаецца генератар. Адразу хочацца перанесці хату бліжэй да сонца або выкарчаваць стары пень.
    У мяне дваццаць саджанцаў вішні. Заўтра яны стануць садам. He разумею, чаму я пятнаццаць гадоў жыў у Мінску.
    Радзіва «Прудок». Перадача «Апошні герой».
    Электраабагравальнік зламаўся, ЗС-мадэм не працуе, малако не кісне. А ў каморы, дзе я сплю, плюс восем.
    Суседка адключыла мяне ад электрычнасці (спужалася, што яе хата згарыць праз мяне). Я купіў у краме свечку, сшытак і аловак. I ведаеце што? Так крута! Так проста. Так зразумела ўсё. Ежа гэта вогнішча. Святло гэта агонь. Тэкст гэта папера.
    «Паляшук, прыйшоўшы на белы свет, жыццё пачынае ў сасновай калысцы, цэлае жыццё жывучы ў сасновай хаце, абаграванай і асветленай
    сасной, спіць, адпачывае і есць на сасновай мэблі. У вольны ад працы час слухае гукі, узмоцненыя слаямі сасновага дэка скрыпкі, а адыходзячы на вечны адпачынак ад зямных турбот, забірае з сабой чатыры сасновыя дошкі ў выглядзе дамавіны».
    Часлаў Пяткевіч, «Рэчыцкае Палессе».
    Дзень пачаўся з грукату ў дзверы.
    Цётка Дуня пабачыла тое, што пабачыла, памятага барадатага мужыка са спужанымі вачыма.
    Я табе картоплю прынесла. Баршчы ясі? У мяне боршч е закатаны. I яйцы вечарам прывязу. А жыр нада?
    Калі я б’юся галавой аб дзвярны праём, я кажу не «Халера!» і нават не «Іці тваю маць!». Я кажу: «Выбачай». Дзед наўмысна рабіў дзверы TaxiMi нізкімі, каб кожны, хто ўваходзіць у хату, пакланіўся. Занадта ганарысты на табе цацку на галаву. У расійскай мове ёсць «отвесмть поклон», у беларускай «адбіць паклон». Я яшчэ свой паклон, мабыць, не надта добра адбіў, бо і сёння ў тым праёме пабачыў прыгожыя іскры.
    Меў кароткую гутарку з братам Шурыкам. Ён працуе ў школе.
    Аказваецца, сёлета ў праграме ажно тры ўрокі беларускай мовы штотыдзень, як і расійскай, а гэта «безабразіе».
    Чаму так? пытаюся. Добра ж, што дзеці вучаць родную мову.
    -	Ты міня не агіціруй. Я протіф всех эціх нацыаналізацый. Мы часць рускай культуры і нікуда ат этава не дзенемся. Нацыаналізацыі фсе эці ваші прыводзят да таго, што на Украіне, да настаяшчага фашызму. Мы с Расіяй, а не з Амерыкай.
    -	А прычым тут Амерыка? Сваю мову ж нада ведаць.
    -	He нада. Дзеці і так у дзярэвні растуць, ім нада выправляць рэч.
    Шурык не п’е і любіць сваіх дзяцей. Яго маці, мая цётка, даўно памерла. Ён тады падлеткам быў. I тут на табе такая філасофія. Земляка Мележа у топку, бо беларуская мова вядзе да «настаяшчага фашызму».
    Нічога, пакрысе разбяромся.
    Прыехаў да бацькоў, паглядзеў тэлевізар. Пасля расійскага тэлебачання хочацца каго-небудзь застрэліць, а потым памыцца і нажэрціся канопляў. I справа не ў змесце, а ў агрэсіі, з якой ядуць мазгі. А беларускае тэлебачанне мяне супакойвае.
    Вы не паверыце, але гэтую сваю хату я таксама згубіў. Праз Шурыка, які не захацеў перапісваць хату на мяне, хоць усе дакументы амаль гатовы.
    От табе і Вялікдзень! Са святам! Хрыстос уваскрос!
    Мая баба Ганна казала, што па пятніцах напярэдадні вялікіх царкоўных святаў трэба пакідаць куццю на стале для продкаў. Але бабуля не ведала, калі тыя святы, і пакідала куццю штопятніцу.
    У чаканні самага важнага дыялогу з Шурыкам паразмаўляў з партрэтам дзеда.
    -	Дзед, кажу, ты ж бачыш, як мне хочацца адбудаваць хату. Памажы мне. Памажы, кажу, дзеда.
    Шурык сказаў, што падумае да Радаўніцы.
    А вы ведаеце пра традыцыю падпальваць цыгарэту і класці на магілу памерламу курцу? Мой дзядзька зараз так «курыць». Учора да яго прыязджалі мае дваюрадныя сёстры, прывезлі пакурыць.
    У скарбонку беларускай лаянкі: «Маць яго дыхала!». Перакладаецца так: «Шурык такі-сякі, але няхай робіць што хоча, я больш умешвацца не буду».
    Радзіва «Прудок». Паведамленне з лініі фронту: «Прудокнаш».
    Маша цікавіцца, чаму я не жыву ў Варшаве. А я сёння пасадзіў буракі, моркву, рэдзьку, цыбулю, часнок, кроп, пятрушку. Зараз пайду па лазу, каб сплесці кошык. Што, у той Варшаве кроп зелянейшы, Маша?
    Сублімую сексуальную энергію ў пасеў гародніны. I будзе ў мяне восенню сексуальны ўраджай. Вельмі-вельмі-вельмі багаты.
    У Каленкавічах дзеўкі ў кароткіх спадніцах і высокіх ботах. Мабыць, пра такіх казала баба Параска, калі перасцерагала мяне ад жонкі-лацугі.
    Але я на тых дзевак глядзеў яшчэ да таго, як памыўся. Нямытым адно што глядзець можна. Калі памыўся, дзевак ужо не ўгледзеў. А калі б і ўгледзеў, то што?
    Вы праслухалі новую радзіварэфлексію «Горват і дзеўкі». He пераключайцеся.
    У мяне зноў расце барада. He наўмысна яе рашчу проста няма ўмоваў галіцца, дый у люстэрка сябе бачу, толькі калі прыязджаю да цёткі Волі ў Каленкавічы (опа, а я зноў барадаты). Адзін дзядзька ў Прудку сёння сказаў, што я падобны да святара. Параіў павесіць на страху крыж, а ў хаце абраз. Людзі будуць прыходзіць маліцца. Абраз у мяне ўжо ёсць. Мая бабця прыцягнула з Пскова Дзеву Марыю.
    Колісь ліштвы вокнаў па-паганску аздаблялі сімваламі сонца, каб у хату не трапіла штосьці цёмнае і злое. Гэта ніякая не навіна, нават самы лянівы этнограф пра гэта ведае. Але чытаць пра тое ў кнігах не тое самае,
    што ламаць сабе галаву: мой дзед, калі выразаў сонейкі, хацеў абараніць хату ад цёмнага і злога ці проста аздобіў вокны традыцыйнымі сімваламі без усведамлення іх значэння?
    He ведаю, што сёння зрабілі вы, а я дык зрабіў нейкую драўляную хярню-вешалку. Сяджу, гляджу на яе і радуюся.
    Пакуль я рабіў вешалку, Ромка спаймаў сваю першую мыш. Як той кажа, усе пры справе.
    Расказвае мне, што яму падабаюцца мышы і што я мушу менавіта такую ежу купляць яму ў краме. Я таксама люблю мышэй, але жывых, таму раблю выгляд, што нічога не разумею.
    Гэта твая прырода, кажу. Калі-небудзь і цябе з'ядуць.
    Учора быў у Боруску. Дзядзька Валодзя сказаў, што адчувае пах дыму і што вецер нехарошы. Я нічога не адчуваў. Ён мне ўвесь час:
    Ну, от зараз панюхай.
    Вечарам прачытаў пра пажар ля Чарнобыля. Раніцой не ўбачыў свайго леса: ён стаў сівым ад дыму. Праз гэты дым няможна дыхаць. Як гаворыць баба Васіліна з Каранеўкі у грудзях зацінае.
    На Палессі маленькіх кусачых мошак называюць маскалямі.
    -	А хто то так казаў?
    -	А то шчэ колісь казалі.
    ТРАВЕНЬ
    Усё самае страшнае пачынаецца словамі: «Ннчто не предвеідало беды». Ранак. Восем гадзін. Заліты сонцам сад. Сяджу пад ігрушай, п’ю сырадой з пернікамі. I ў гэты момант на мой агарод нясецца зграя раз’юшаных калгасных кароваў. Схапіў дубца і рынуўся ім насустрач.
    А як дзень пачынаецца ў вас?
    Штораніцы ў 7:40 міма маёй хаты на лісапедзе праязджае маладая жанчынка. Штораніцы яна гучна крычыць: «Добрае утра!». 3 гэтага ўтварылася традыцыя. Я мушу паспець прачнуцца, прыбраць ложак, пакарміць Ромку, распаліць вогнішча, прыгатаваць каву і сесці на ганак. Яна мусіць здалёк пабачыць мяне, пад’ехаць бліжэй і гучна вымавіць: «Добрае утра!». Тады будзе добры дзень.
    Сёння будзе добры дзень.
    Радзіва «Прудок». Перадача «Тэатр ля мікрафона».
    Рома знайшоў сабе чорную котку. Ужо мо тыдзень начуе ў яе, дадому прыходзіць толькі падсілкавацца.
    Што, палюбоўніца не накарміла? кажу. Ты зразумей, Ромка, яна возьме ўсё, а потым зробіць выгляд, што і не ведае цябе. Трэба як я будаваць хату і дбаць пра пограб, каб на зіму было куды бульбу пакласці. Дзеўкі выціснуць з цябе ўсе сокі ды знойдуць сабе новага ката маладога ды энергічнага.
    Каў.
    Паеў бы хоць, пане Каханку.
    Каў. Каў.
    Ледзьве жывы, але пайшоў мой дурань да сваёй брунеткі.
    А я тварог раблю.
    Мой першынец Гарох Андрэевіч. Ён такі малы, а я ўсміхаюся.
    Корпаешся ў зямлі, націраеш рукі-ногі, спальваеш спіну, а тут бац, і зялёны карапуз. Сядзіш ля яго і думаеш, што, можа, не зменіш сусвет, не злётаеш у космас, але вырасціў жывую зялёную казяўку.
    У мяне актывізаваўся нейкі паляшуцкі ген, які штодня па дваццаць чатыры гадзіны нудзіць: што яшчэ пасеяць? Зямля прападае дарэмна. Што яшчэ пасадзіць? Купіць карову. Купіць казу. He, лепей дзве каровы. I казу. Тры. I трактар. I зямлю яшчэ.
    Пасеяў трыста трыццаць тры сланечнікі. Зімой прыеду ў Мінск ля метро семкі прадаваць.
    Радзіва «Прудок». Навіны замежжа.
    Абама прыжаў Меркель, і яна не можа прыехаць у Маскву павіншаваць Пуціна.
    У цягніку гавораць палескія бабулі. Нашто мне тэлевізар? Я ўсё ведаю і так.
    Да маіх бацькоў прыехалі госці з Расіі. I я тут гасцюю разам з Варварай. Дай мне, божа, цярпення. Мая тонкая душэўная арганізацыя псуецца ад украінафобій. Вярнуся дадому нап’юся крапівы.
    А ў мяне лён павылазіў з зямлі. Гэта нешта такое сакральнае беларускае. Кожны мусіць пасеяць лён, каб адчуць урачыстасць моманту.
    У пошуках бабулі, якая робіць вышыванку, званю сваёй маці.
    -	Ма, кажу, а мо ты ведаеш такую?
    -	Ведаю, адказвае, гэта я.
    Тое ды сёе, кажа, што ейны бацька быў апошнім вясковым майстрам, хто рабіў пасталы.
    -	I я пару разоў пастолікі насіла, кажа маці.