Радзіва «Прудок»
Андрусь Горват
Выдавец: Альфа-кніга
Памер: 249с.
Мінск 2022
А-а-а, я табе ўжо наліў? далівае толькі сабе.
Сядзім моўчкі. Цішыня становіцца невыноснай, але я не намагаюся яе парушыць. Шура доўга глядзіць на нож, што ляжыць на стале. Я думаю: от скончыцца цішыня, скажу далікатна, што хачу пайсці да ветру. I вазьму з сабой заплечнік. Пакуль Шура дацяміць, што я збег, я буду ўжо ў Аўцкжах, то не дагоніць. А мо і не дазнаецца, упадзе і засне.
Сука! ён раптам б’е па стале кулаком.
Я разумею, што пайсці да ветру ужо не хітрык, а пільная патрэба.
Усё жыццё мне спаганіла! Чаго прысунулася? Заб'ю, сука!
У нашай размове настае той момант, калі дыялог узнікае паміж Шурам і ягоным нябачным суразмоўцам. А я станаўлюся выпадковым сведкам, які мае шанец за подслух быць пабітым. I сеў жа так нязручна Шуру ніяк не абмінуць, калі раптам давядзецца бегчы.
Заб’ю, хахлуха!
Аксана ніякая не хахлуха. Яна з аўцюкоўскіх дзевак. Калі Шура ў войска пайшоў, яна выскачыла за ўкраінца і з’ехала да яго пад Чарнігаў. Шура вярнуўся і забыўся, што такая была. Пачаў ездзіць на трактары, да дзевак чапляцца. Калі халодна, то ў качагарку іх вадзіў, а калі цёпленька, то ў хвойнічак. Рукамі ўмеў не толькі аўцючак мацаць мог з трактара зрабіць верталёт і паляцець на ім. To ягоная матка тады яшчэ жывая была не сумнявалася, што сына некалі ўчэпіць самая спрытная аўцючка і не адчэпіцца ад яго. To будзе лад, як ва ўсіх. Усе хлопцы так гуляюць, гуляюць, а потым:
Матко, рэж кабанчыка, бо я жанюся.
Жаніся, сынку, дай вам божанька шчасцейка ды дзетак здаровенькіх. Ды каб сонейка ў вашыя вокны пазірала.
Пакуль учэпістая аўцючка не патрапілася, Шура гуляў, колькі хацелася маладому целу. Але вярнулася ў вёску тая Аксана. Гадоў мо шэсць ці сем яе не было. А тут прыехала з чамаданам да сваіх бацькоў. Быццам бы муж у яе памёр. Людзі не дурныя былі, вушастыя, то і дачуліся, што мужык ейны пагнаў яе з хаты.
Шура на трактары ехаў, а тут Аксана шлях пераходзіла. Зірнула на яго, Шура і зніякавеў. Матка вечарам баршчу наліла хлопец есці не стаў. Ранкам памыўся і паехаў да Аксаны. Стаў ля хаты, дзе яна жыла. Хвілін праз пятнаццаць Аксана выйшла, ізноў зірнула на яго.
Ты, Шура, мо хочаш мяне на сваім трактары пакатаць? To ў мяне спадніца непрыгожая. А трактар у цябе вунь які прыгожы.
Шура разгубіўся ды моўчкі з’ехаў. 3 тых часоў яго бы падмянілі. Перастаў вадзіць дзевак у хвойнік. Пасля працы ехаў дадому. Стаў маўчаць ды нешта сабе думаць.
З’явіўся ў Шуры сакрэт. За хлявом пад навесам ён выразаў з вялікай калоды Аксанін бюст. Калі той быў амаль гатовы, суседскія хлапчукі ўгледзелі ды пусцілі плётку па вёсцы: Шура закахаўся ў Аксанку і хоча ёй помнік з фантанам паставіць пасярод двара. Ён так раззлаваўся, што сякерай раздроб бюст і спаліў.
Аднойчы моцна напіўся, прыйшоў да Аксанінага акна, каб прызнацца ва ўсім, але не хапіла смеласці, і Шура заплакаў. Яна неяк угледзела тое і назаўтра пасмяялася з яго:
Ты, Шура, калі яшчэ плакаць захочаш, то прыходзь. Толькі не пад вокнамі плач. А ў агародзе, бо памідоры сохнуць.
Шура стаў піць часцей. Матка глядзела-глядзела на яго хваробу ды не вытрывала памерла.
Аксана доўга ў вёсцы не ўсядзела пайшла на нейкія курсы і з’ехала ў Каленкавічы.
Я глядзеў на сваю пустую шклянку і думаў, што ўжо не баюся Шуры. Ужо не страшны ён. He можа быць страшным чалавек, які носіць пад сэрцам боль.
Я табе пакажу яе.
Шура не ўстаяў і ўпаў. Я дапамог яму падняцца.
Нармальна, нармальна, дзядзька. Я шчэ не п’яны.
Ён пакорпаўся ў анучах на печы і дастаў адтуль невялікую фотакартку. 3 яе паглядала маладая ўсмешлівая дзяўчына.
- Во, глядзі якая паскуда.
- Прыгожая.
- To паскуда!
- Я і бачу, што ты спіш з ёю на адной печы.
- Ты, дзядзька, мусіць, даўно аўцкжоўскага кулака блізка не бачыў? To я пакажу табе.
He, не можа быць страшным чалавек, які носіць пад сэрцам боль.
Заначаваў я ў дзядзькі Валодзі. Ноччу сасніў Аксану. Мы елі памідоры ў агародзе, а Шура стаяў там, нібы пудзіла, і плакаў.
Зранку пайшоў я на аўтобусны прыпынак. Палкан здалёк пачаў прыветліва брахаць на мяне. Шура неспакойна мераў крокамі даўжыню бардзюра. Ён быў памыты і паголены. Пах адэкалону перабіваў пах хвояў у лесе. Мяне Шура не пазнаў, бо быў цвярозы, але падобны да брагі: нешта ўнутры яго бурліла, не давала стаяць на адным месцы. Бы чужыя адзін аднаму, мы моўчкі ўглядаліся ў сіні плот, скуль мусіў павярнуць аўтобус на Каленкавічы.
Раздзел 4
е бшць
у касманэуть
Рома з’еў Наташу.
У навакольных вёсках пазакрываліся школы, усе настаўнікі згуртаваліся ў Юравічах і Аўцюках. Вакансій болей няма. Мяне не бяруць у касманаўты.
Жыццё боль. А я дармаед.
Няхай мяне не бяруць у касманаўты, але калі зрання едзеш на лісапедзе па Палессі, увесь такі памыты халоднай вадой са студні, увесь такі вылежаны на цвёрдых дошках, увесь такі наеты сырадоем, увесь такі напоўнены любоўю; калі едзеш вось так на лісапедзе, то не шкада, што не бяруць у касманаўты, бо Космас унутры. I думаеш: а калі хтосьці захоча забраць у цябе твой Космас наважышся праткнуць яго віламі?
Наважышся праткнуць яго віламі.
Пазваніў дырэктару школы, дзе вучылася мая маці.
- Які-які настаўнік?
- Mary мову, літаратуру, гісто..
- А геаграфію?
- У прынцыпе... Ну... Калі падумаць...
- Вы нам падыходзіце. Вы нам ідэальна падыходзіце.
Радзіва «Прудок». Святочная віншаванка. Географнм учнтель Наш жмвой путеводмтель.
Поздравляем, ждем открытмй
Н торжественных событнй, Н за Ваш прекрасный труд Вамн остров назовут.
Дырэктар школы рыхтуе мяне па тэлефоне да гутаркі з начальнікам аддзела адукацыі. Я мушу асабіста запэўніць столаначальніка ў сваім жаданні быць настаўнікам.
- У вас спросяць, чаму з Мінска пераехалі ў Прудок. Што вы скажаце?
- Прыехаў жыць на сваю радзіму, адрамантаваць хату дзеда, якая разбуралася.
- Папраўдзе, гэта несур’ёзная прычына. Што б вам такое сказаць?.. Эм... Ну, скажыце, што ў Мінску былі праблемы з жыллём.
Прагледзеў метадычку па геаграфіі. Дурная справа, лепей паслухаць Вольскага.
Міністэрства адукацыі vs Лявон Вольскі.
Міністэрства адукацыі:
«Воспнтанне чувства патрмотмзма», «регнональный обзор земного шара», «отдельные сведенмя по фнлософпм, релнгмм, мскусству, моралм».
Лявон Вольскі:
«Каб любіць Беларусь, нашу мілую маму,
Трэба ў розных краях пабываць.
Зразумееш тады: пад тваімі нагамі
Тры сланы нерухома стаяць».
Радзіва «Прудок». Навіны з перадавой.
He назавуць мною востраў. Мяне не бяруць у касманаўты.
Жыццё боль. А я дармаед.
Радзіва «Прудок». Літаратурна-забаўляльная перадача.
Ларыса Фёдараўна Касячок сядзела ў сваім кабінеце і разгублена назірала, як муха спрабуе вырвацца з павуціння за партрэтам Лукашэнкі.
«Рома з’еў Наташу», узгадала яна фразу са старонкі ў фэйсбуку маладога спецыяліста, які мусіць зайсці да яе з хвіліны на хвіліну. I трэба ж было ёй увечары натрапіць на той фэйсбук! Такая добрая навіна была,
што аб’явіўся малады настаўнік у Хвойніцкую школу. Дырэктар школы Васіль Пятровіч напрамілы бог прасіў яе па тэлефоне: «Толькі не суроч мне хлопца, Хведараўна. Ён нават пра заробак не пытаў. He будзе настаўніка, сама будзеш ездзіць у Хвойнікі настаўнічаць. Сама панімаеш».
Пятровічу да пенсіі блізенька. Яму ўжо нічога не страшна. А Ларысе Фёдараўне яшчэ б шэсць гадочкаў за крэсла патрымацца. Далей няхай піша, хоць усрэцца.
Муха ўжо амаль не бзынкала. Самой ёй, без дапамогі, не ўратавацца. Павук сядзеў у шчыліне на рагу рамы і цярпліва чакаў, пакуль тая скарыцца мушынаму лёсу.
Халера яго бяры! Няхай старшыня бярэ на сябе адказнасць.
- Сямён Адольфавіч? Касячок на провадзе.
- Слухаю, Ларыса Хведараўна.
- Сямён Адольфавіч, тут такое дзела. Да мяне хутка прыйдзе адзін малады спецыяліст. Е вакансія. Я з Пятровічам рашыла вапрос. Но тут такое дзела. Хлопец піша многа лішняга ў гэтым фэйсбуку. Самі панімаяця, Сямён Адольфавіч, што могуць быць праблемы. Напіша не так, паляцім і я, і вы, як фанеры над Парыжам.
- 3 нашых хто?
- 3 Мінску, Сямён Адольфавіч. Але хто яго ведае, самі панімаяця.
- А што там з вакансіяй?
- Няма нікога, Сямён Адольфавіч, самі панімаяця.
- Учыцель нам нада, а праблемы нам не нада, самі панімаяця.
- Панімаю, панімаю, Сямён Адольфавіч. Самі панімаяця, панімаю, Сямён Адольфавіч.
Пасля размовы са старшынём Ларыса Фёдараўна паправіла на стале скрынку з канцылярскімі прыладамі і пацягнулася да партрэта.
- Кшшш, пайшоў, кшшш.
Павук трохі не паспеў дапаўзці да мухі. Ад кшыкання ён даў дзёру ў шчыліну на рагу рамы. Ларыса Фёдараўна накруціла павуцінне з мухай на аловак. Муха ўзбудзілася, загула. Фёдараўна не стала яе выблытваць, скінула з алоўка ў фортку.
Няхай яна там, на дварэ, сама сябе ратуе.
Прыйшла цётка Дуня. Села на ганак ды кажа: Пайшла я, сынок, па лісянкі. От.
- I што?
I што? I нічога. Хаджу, хаджу па тым лесе анічагусенькі. I мухамора не ўгледзела. От. Выйшла я на шлях, там у траве а лісянак! Верыш?
- Ну.
Што ты нукаеш! На ў кош паглядзі, колькі. Во багата як! А мамачкі! Я нагнулася ды збіраю. Тут нейкая машынка едзе. Едзе і спыняецца ля мяне. Выходзіць мужчына. Ага. Ну такі пенсіянер. А я ракам стаю ля дарогі. Ён мне і кажа: «Жэншчына, вам плоха?».
- А вы што?
- А што я? «Харашо мне, харашо, кажу. Едзь адселя!». Паслухай што скажу. Папіць дай. Піць хочу. Што ты трасешся? Табе што, холадна?
- Ну, нешта змерз.
- Вунь жа кохта на цвіку! Ты як той і кашуля вісіць, і дурань дрыжыць. Падштанікі ідзі надзень. Е падштанікі?
- Дык лета ж.
- Што лета? Я сама во паясніцу хусткай абматала, каб спіну не прадула. Лета... Няма ўжо лета. Усё. Жаніцца табе нада. От.
ЖНІВЕНЬ
Гэтага жонка забіла, гэны сам павесіўся, Хведарава патравіла сваіх дзяцей, жонка хрышчэніка зноў украла і ў турме. Гэтая п’яная памерла пад плотам, гэная збегла ў Мінск, бабця на прыпынку проста расказвае пра сваіх суседзяў.
Вось так ажэнішся, а потым будзеш ламаць галаву: ці то павесіцца, ці то чакаць, пакуль жонка заб’е.
Баба Гаша кажа, што жаніцца трэба, але ў Боруску дзевак няма.
- Е не жонкі, а мандажонкі. Такіх трэба вешаць цераз вуліцу, ды не за шыі, а за ногі галовамі долу.
Дзядзька Валодзя сцвярджае, што жанкі п’юць кроў. Дзед Косцік цяжка ўздыхае і расказвае пра голую жанчыну, якую намаляваў, калі быў у войску. Баба Гаша смяецца.