• Газеты, часопісы і г.д.
  • Расказы боцмана краба 3 назіранняў марскога падарожніка Валянцін Мыслівец

    Расказы боцмана краба

    3 назіранняў марскога падарожніка
    Валянцін Мыслівец

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 96с.
    Мінск 1995
    22.38 МБ
    Валянцін Мыслівец
    РАСКАЗЬІ БОІШАНА кгаьд
    3 назіранняў марскога падарожніка
    МІНСК «ЮНАЦТВА» 1995
    ББК 84 Бел 7
    М 95
    УДК 882.6-93
    Мастак Ю. Ц. ПРАСКУРАКОЎ
    Для малодшага школьнага ўзросту
    Эта кннга — о внденном н пережнтом во время странствнй по морям н океанам бывалого моряка, о его прнключеннях, необычных встречах. Автор с большнм ннтересом повествует об экзотнческнх птацах н жнвотных, об уднвнтельном н загадочном мнре прнроды разлнчных уголков нашей планеты.
    4803120201—066
    М		 68—93
    М 307(03)—95
    SB. Ц. Мыслівец, 1995
    Афармленне. Ю. Ц. Праскуракоў, 1995
    ISBN 5-7880-0639-2
    Алегу — сыну і сябру
    ПЕЛІКАН
    ся, струсіў. пеліканам.
    ведаў я, дзеці, усе акіяны. Шмат у якіх морах плаваў у шторм і туман. За адвагу і храбрасць на вайне маю ўзнагароды.
    У адным толькі паядынку, прызнаюАдступіў перад птушкай, якую завуць
    Магутныя ў яго крылы, шырокі іх размах. Прыгожае апярэнне. Гнуткая шыя. Зоркія вочы. Чырвоны мяшок для палявання на рыб пад доўгай дзюбай.
    Селяцца гэтыя птушкі ў чаротах, як можна далей
    ад вока чалавека.
    Хуткасць лёту пеліканаў выключная. Пяцьдзесят і болей кіламетраў у гадзіну! А ўзмахі крылаў лёгкія, запаволеныя.
    Кормяцца пеліканы рыбай. Узнімаюцца гэтак метраў трыццаць угору, выглядаюць здабычу. Скла-
    даюць крылы. Стралою сягаюць уніз. У свой мяшок-сачок пад дзюбай захопліваюць амаль вядро вады з рыбай. Рэзка вынырваюць.
    У пелікана пад скурай паветраныя мяшкі. Яны проста выштурхоўваюць птушку з вады на паверхню.
    Ваду пелікан выпускае. Спажывае рыбу.
    Пеліканы — птушкі таварыскія. Заўважыць каторы з іх рыбны касяк — раздзімае сачок-мяшок, шчоўкае, узмахвае крыламі. Запрашае на лоўлю сваіх суседзяў.
    На яйках пелікан і пеліканіха сядзяць пазменна — па трое сутак. А выведуцца птушаняты, дзяжурства становіцца пасутачным. Нібы які механізм кіруе іх паводзінамі.
    Пелікан — рэдкая цяпер птушка. Мне ён вельмі запомніўся. Пакінуў во знак над брывом. Гэта не франтавое раненне, як некаторыя думаюць.
    А сустрэча з пеліканам адбылася на Чорным моры. Ен любіць цёплыя залівы і ліманы, у якіх водзіцца многа рыбы.
    Мы, матросы, любілі здалёк назіраць за пеліканамі. Рэдкаму воку, праўда, даступныя яны на вышыні. Два кіламетры над морам для іх — звычайная забава. Плавае сняжынка ў небе — ды і толькі. Вялікі аматар жывой прыроды матрос Жураўка пелікану на вышыні не знайшоў лепшага параўнання.
    Наш карабель стаяў на якары непадалёку ад берага. Каманда адпачывала пасля ранішняй прыборкі ў каютах і кубрыках.
    Я падняўся на капітанскі мосцік і назіраў за пеліканам, які кружыў над морам.
    Раптам я пачуў стрэл і ўбачыў, як пелікан упаў на ваду. Я аглянуўся на бераг, але нікога не заўважыў.
    Пелікан, узмахваючы адным крылом, кружыў па вадзе.
    Птушка паранена, яе трэба ратаваць, а шлюпак няма. На іх матросы адправіліся на бераг.
    Я хуценька спусціўся на палубу па крутому трапу, разуўся і распрануўся. I з борта нырнуў у цёплую ваду.
    Быў тады лёгкі, дужы, плыткі. Узняў руку, каб схапіць пелікана за шыю. А ён дзюбай, як кінжалам, мне ў далонь.
    Як жа быць?
    Прасіць дапамогу з карабля? Каб пасля матросы смяяліся з боцмана?
    He, сам вазьму пелікана!
    Я падплыў да птушкі з другога боку. А пелікан раптам абапёрся на параненае крыло, ажно скігатнуў, мусіць, ад болю. Імгненна да мяне крутануўся. I дзюбай як не ў вока. Рассек брыво!
    У вачах у мяне пацямнела, кроў паплыла па твары.
    Я ўгнуў галаву. Адступаць перад камандай, якая высыпала на палубу, мне не хацелася. Ды тут на
    мяне абрынуліся ўдары па галаве, спіне і нагах. Пелікан біў дзюбай і здаровым крылом.
    Я нырнуў, адплыў. Аглянуўся. Пелікан мяне даганяе. Раз’ятрыўся.
    Птушка не разумее, што ёй хочуць аказаць дапамогу.
    Зноў я даў нырца.
    Акрываўлены, падняўся на палубу. Матросы падхапілі мяне пад рукі, павялі да карабельнага ўрача.
    Пакуль мне рабілі перавязку, да карабля падаспела шлюпка. Пасля звальнення на бераг смельчакі матросы на вёслах падгрэбліся да параненай і знясіленай ужо птушкі. Падабралі пелікана-разбойніка. Пусцілі на палубу.
    Кармілі птушку рыбай. Прыручылі яе.
    Перабітае крыло ў пелікана зраслося. Ен ужо злятаў на ваду, карміўся рыбай.
    Аднойчы вечарам пелікан узняўся ў паветра і паляцеў у зялёны чарот заліва. I на карабель не вярнуўся.
    ГЛАФІРА
    чаплі...
    Аўстраліі шмат рэдкіх жывёл і раслін. Кенгуру. Райскія птушкі. Рыбы-лірахвосты. Дрэвы-папараці. Эўкаліптавыя дрэвы.
    I сярод гэтага казачнага свету —
    ...Мы пакідалі чужы порт. Павольна выходзіў карабель з бухты. I раптам на беразе пачулася стральба.
    У неба ўздымаліся птушкі. Але многія з іх не маглі набраць вышыню — падалі ад трапных стрэлаў.
    — Райскіх птушак б’юць,— бедаваў матрос Жураўка, разглядаючы ў бінокль бераг.— От, браканьеры! I ўправы на іх няма.
    Высока ў небе ён убачыў чорную кропку. Прыгледзеўся, сказаў з палёгкай:
    — Чапля... Уратавалася ад куль...
    — Загіне ў акіяне,— пашкадаваў я.— Усюды хапае браканьераў...
    — Таварыш боцман! — крыкнуў Жураўка.— Птушка зніжаецца!
    Чапля, распластаўшы крылы, як бы даганяла карабель.
    У непагадзь аслабелыя птушкі нярэдка знаходзілі ратунак на палубе нашага карабля. Але тое было ў акіяне. А тут чапля ад берага ляціць...
    Чапля апусцілася на карму. Ніхто не падыходзіў да яе, баючыся спалохаць госцю.
    Жураўка з капітанскага мосціка ў бінокль уважліва разглядаў чаплю. А потым спакойна аб’явіў:
    — Таварыш боцман, а Глафіра, здаецца, і не паранена...
    Чаму ён так назваў чаплю — і ў галаву не прыходзіла распытаць у яго ні тады, ні пазней. А імя адразу прыжылося.
    Ужо далёка ў акіяне Глафіра нечага выцягнула шыю, узмахнула крыламі. Але ў паветра не ўзнялася.
    — Развіталася з берагам,— выказаў здагадку Жураўка.
    — Знайшла ў нас ратунак ад браканьераў,— удакладніў я.
    Глафіра хутка асвоілася на караблі, хоць блізка да сябе матросаў не падпускала. Найбольш каманду непакоіла тое, што яна нічога не ела. I хлеб ёй кідалі, і аўсянку сыпалі, і мяса давалі. Адварочвалася. Падыходзіла да борта, сумна глядзела ў ваду.
    Жураўка першы здагадаўся: узяў вуду, налавіў рыбы. Сядзіць на палубе, частуе птушку. А тая і рада — толькі давай! Згаладалася па рыбе.
    3 таго часу і пайшло: то адзін, то другі матрос рыбачыць. Занятыя справай і па доме не так, як раней, сумуюць.
    Карміў жа Глафіру толькі Жураўка. Прывучыў яе да карабельнага распарадку. На сняданак, абед і вячэру чапля не спазнялася.
    Прывыклі мы да кругласутачнага дзяжурства Глафіры на палубе. Hi разу не пакідала яна карабель. Але ў адным праліве, які кішэў маторкамі, Глафіра разагналася на палубе і ўзляцела. Узяла курс на зялёны, як луг, астравок на гарызонце. Відаць, спалохалася гулу маторак.
    He паспела яна набраць вышыню, як грымнуў стрэл. Куля, пэўна, трапіла ў самае сэрца, бо чапля каменем упала ў ваду...
    СКАПА
    капа, ці рыбалоў, як часам яе называюць,— рэдкая	птушка-драпежніца.
    Гняздуецца на дрэвах, каля вадаёмаў і рэк, багатых рыбай.
    Было гэта на Дняпры. У самым вусці
    яго, каля Херсона, ажно кішэла рыба. На вуду бралася — толькі закідай. Мы налавілі плотак і лінёў, наварылі юшкі. Паабедалі. Mae сябры, пакупаўшыся, палезлі ў палатку. А я загараў і глядзеў на раку. Дакладней, не на раку, а на скапу, якая палявала на рыбу.
    Яна пільна выглядала здабычу, кружачыся над Дняпром. Раптам спынілася ў паветры, выпусціла доўгія ногі і куляй кінулася ўніз.
    Скапа схапіла кіпцюрамі рыбіну і ўзняла яе, бліскучую і трапяткую, на вышыню. Потым паляцела да ляска. Праз хвілін колькі вярнулася, зноў рыбачыла. I зноў кіравала са здабычай да ляска.
    Пакуль скапа адсутнічала, я пачаў назіраць за шчупаком, які паляваў на ластавак. Яны нізка праляталі над вадою, а шчупак тым часам вынырваў, але злавіць імклівую птушку яму не ўдавалася.
    Нечакана ўгары я пачуў свіст. He паспеў узняць галавы, як скапа сіганула на шчупака і ўчапілася ў яго кіпцюрамі. Часта махала крыламі, біла імі па вадзе, узнімаючы вееры бліскучых пырскаў. Ды не магла ўзляцець.
    Я паклікаў сяброў. Дзівімся. I скапа, і шчупак — драпежнікі. Адзін — паветраны, другі — вадзяны. Скапа моцна ўчапілася, не адпускае здабычу. I ўзняць яе не можа. А шчупак, пляснуўшы хвастом, павёў яе за сабою. Усё далей і далей ад берага.
    Скапа, распластаўшы крылы, нібы плыве па вадзе. Бачым, ужо схавалася яе цёмна-бурая спіна. А потым і ўся яна патанула, цягнучы за сабою след. Але і гэта працягвалася нядоўга. Hi скапы, ні шчупака.
    Розныя здагадкі выказвалі мае сябры.
    — Шчупак быў дужа вялікі,— гаварыў старшына Яршоў, і яму ніхто не пярэчыў.
    — Скапа ўчапілася мёртвай хваткай,— сціснуўшы пальцы ў кулак, паказаў малады боцман Туманаў.— He магла адпусціць кіпцюроў.
    — Шчупак аглушыў скапу хвастом,— удакладняў Яршоў.— Сама сябе пакарала за сквапнасць.
    3 ім нельга было не пагадзіцца. Звыклая да лёгкіх перамог скапа без роздуму кінулася на вялізнага шчупака і стала ахвярай.
    БАКЛАНЫ I БАБУРЫ
    Гэта нас уразіла і збянтэжыла. На спіне вялікай белай птушкі стаяў чорны баклан з апушчанымі мокрымі крыламі. Мы паклікалі на палубу матроса Жураўку. Ен рассмяяўся:
    — Бабура вязе на спіне нырца-баклана!
    — Як вязе? — спытаў я.— Для чаго?
    — Баклан — лепшы нырэц з марскіх птушак. А бабура — гультаяватая. Ды не можа доўга заставацца пад вадою. Яны сябруюць...
    У тое, пра што расказваў Жураўка, мы мала паверылі. Навошта ж тады ў бабуры пад дзюбай скураны мяшок, куды яна хавае рыбу?
    Ды тут якраз і пачалося відовішча. Баклан уз-
    махнуў крыламі, узляцеў над вадою і нырнуў на глыбіню. Хвілін колькі не паказваўся на воднай гладзі. Нарэшце вынырнуў, бліснуўшы трапяткой рыбкай у дзюбе, падплыў да бабуры. А тая спрытна выхапіла ў рыбака здабычу. Так паўтаралася некалькі разоў. Нарэшце, баклан ускочыў на спіну бабуры, звесіў мокрыя крылы.
    Я пашкадаваў бабураў. Маюць яны мяшкі, а лавіць рыбу не ўмеюць!
    Жураўка папрасіў набрацца цярпення. I хутка паказаў паляванне бабураў на рыбу. Сабралася іх чарада на мелкаводдзі ў заліве. Адсеклі ад мора касяк. Пачалі пляскаць крыламі па вадзе, узнялі скігатанне. Прыгналі рыбак да берага і давай напаўняць ёю мяшкі пад дзюбай. А яны ж расцягваюцца, як гумавыя...
    Бабуры кормяцца рознай дробяззю. А вось бакланы, ныраючы на глыбіню, вылоўліваюць каштоўную рыбу, адганяюць ад берагоў касякі.