• Газеты, часопісы і г.д.
  • Расказы боцмана краба 3 назіранняў марскога падарожніка Валянцін Мыслівец

    Расказы боцмана краба

    3 назіранняў марскога падарожніка
    Валянцін Мыслівец

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 96с.
    Мінск 1995
    22.38 МБ
    Пахваліў я Жураўку за прыдумку. Так мы і зрабілі. Даставілі жывым і здаровенькім белага вугра ў
    Талін. I што гэта быў вугор, вучоныя пацвердзілі адразу. А чаму белы — розныя выказвалі здагадкі.
    Бліжэй да ісціны, па-мойму, быў той з іх, які сказаў, што ў вугра парушыўся сінтэз пігменту скуры. Але як яно на самай справе — ніхто толкам не ведае.
    РЫБА-БЛІН
    ольш распаўсюджаная яе назва — скат. А так — сапраўдны блін! Есць у яго звужэнне. Гэта — галава. Хвост жа ў выглядзе тонкай вяровачкі.
    Зверху ў ската — падобныя на гузіч-
    кі два вочкі. Афарбоўка жоўтая, з чарнаватымі палоскамі і крапінамі. Чорная шчылінка-рот у ската
    на белым жываце. Плавае ён над самым дном, падбірае рыбак, малькоў, малюскаў.
    Знешне рыба-блін нагадвае жабу. Дык мы яе ніколі не смакавалі. Мясцовыя ж людзі бліны такія спажывалі.
    ТЫГРЫЦА
    Г А атрос Жураўка злавіў гэтую незвычайную рыбіну ў вусці афрыканскай ракі Конга. 3 борта карабля закінуў вуj ду з нейкай прыманкай-рыбкай на кручW ку...
    У акіяне поўна загадак. Як і гэтая прыманка: ні акунь, ні селядзец, ні стаўрыда, ні сардзіна. А даўжынёю так на мужчынскую пядзю...
    Невядомую рыбу хто ж будзе есці! Таму Жураўка, як бы жартам, нанізаў тую невядомую і не вельмі прыгожую рыбку на кручок і апусціў яе ў ваду. I адразу ж здрыгануўся, закружыўся і пайшоў у ваду паплавок.
    Жураўка паспрабаваў узняць вудзільна. Але яно не паддавалася. Наадварот, невядомая сіла цягнула яго ўніз. He жартачкі — на прыманку клюнула рыба
    вагою больш за два пуды. Як трыццаць пяць буханак хлеба, калі вы ўмееце лічыць. Пазней мы тую рыбіну паклалі на вагі.
    А ў той момант спалоханы Жураўка паклікаў на дапамогу сяброў-матросаў. Яны хуценька апусцілі на ваду шлюпку. Сеткамі пасобілі госці падняцца на борт. Па-флоцку «ўзняць на борт» — значыць перакінуць здабычу з мора ў шлюпку ці на палубу карабля.
    Жураўка адразу да яе, каб адчапіць кручок. А невядомая паласатая рыбіна тыгрыцай на яго. Зубамі ўчапілася ў далонь.
    Кок Бузук, каб дапамагчы Жураўку, моцнымі касцістымі пальцамі паспрабаваў ёй пераціснуць горла. Дзе там! Страпянулася, пляснула хвастом невядомка! Яму самому акрывавіла руку!
    Я з борта кінуў у шлюпку гора-рыбакам лінёк — не тоўстую, але моцную льняную вяроўку. Падказаў, каб зрабілі пятлю і заціснулі тыгрыцу каля жабраў.
    Так мы і ўзнялі паласатую рыбіну на карабель. На распаленай сонцам палубе нядоўга яна пляскала хвастом. Жыла столькі, колькі Жураўка і Бузук забавіліся ў медчасці, дзе ім зрабілі перавязку і далі кожнаму па ўколу ад стаўбняка.
    А рыбіна хапіла ротам паветра і не звяла сківіц.
    Усе мы з цікавасцю разглядалі здабычу. Асаблівую ўвагу звярнулі на яе зубы. Яны былі доўгія, як запалка, і вострыя.
    Здзіўляліся, чаму яна не перакусіла лёску? Магчыма, не зразумела, што з ёю здарылася, хто яе водзіць...
    Пазней я вычытаў, што рыбіна-тыгрыца з атрада карпападобных і сямейства цітарынавых. Яна — самая крыважэрная драпежніца ў прэсных афрыканскіх вадаёмах. Бывалі выпадкі, што яна малым дзецям, якія купаліся ў рацэ ці на ўзбярэжжы акіяна, адкусвала пальцы, нават рукі. А такія здарэнні, калі яна крывавіла рыбаловаў, лічыць не пералічыць.
    Памятку ад сваіх зубоў пакінула зубастая дра-
    пежніца на руках у матроса Жураўкі і кока Бузука. Яны, здаецца, тым ганарыліся. Ды і мне, сказаць праўду, не падабаюцца тыя людзі, якія ўсяго на свеце баяцца.
    ЦІ СПЯВАЮЦЬ РЫБЫ?
    Іншы раз чуеш: акіянскія глыбіні нямыя як рыба. He верце гэтаму, дзеці. Акіян заўсёды жыве, гаворыць.
    Сярод рыб вунь якія бываюць гаваруны! Толькі чалавечае вуха рэдка ловіць іх галасы.
    Мне ж даводзілася чуць не адзін раз, як спяваюць рыбы.
    Першая нечаканасць надарылася ў Індыйскім акіяне. Наш карабель стаяў на якары. Я дзяжурыў. Ноччу выйшаў на палубу праверыць вахценных.
    Службы на месцы.
    У паветры прахалода.
    Невысокія хвалі б’юцца аб борт карабля.
    Стаю, успамінаю былыя паходы. I раптам чую арганную музыку... Ажно мурашкі па спіне пабеглі.
    Адкуль? Што?
    Вахценныя таксама ўражаныя. 3 водных глыбінь вырываюцца то тонкі рытмічны гоман званоў, то акорды арфы...
    Цёмнай ноччу сярод акіяна!
    Пазней я даведаўся. Гэта спявалі рыбы, падобныя на камбалу. Яны прыліпаюць да бартоў караблёў, да скал. Матросы іх іншы раз ловяць рукамі.
    У вучоным свеце «спевакоў» называюць «сабачымі языкамі». А чаму? Я не ведаю. Падабенства паміж рыбамі і языком сабакі амаль ніякага. Хаця паўкруглыя, пляскатыя.
    Другі раз каля ўзбярэжжа Афрыкі нас цешылі акіянскія барабаншчыкі. Такі канцэрт узнялі ноччу, што маладых матросаў працінала дрыготка. Я нават
    4.	В. Мыслівец
    49
    падумаў, што насоўваецца тайфун. Але неўзабаве грукат барабанаў змяніўся меладычным пошчакам. Каманда пераканалася, што ён сыходзіць з марскіх глыбінь. Супакоіліся хлопцы.
    Пазней «барабанную музыку» лускаватых рыб мне даводзілася слухаць каля берагоў Цэнтральнай Амерыкі, у Міжземным моры. Уражанне яны пакідалі самае добрае.
    Галасы ў рыб вельмі розныя. Яны выдатныя імітатары. Гукі марской цясаркі, калі яе выцягваюць з вады, напамінаюць то кудахтанне курыцы, то куванне зязюлі, то свіное рохканне.
    Рыбы скрыгаюць, покаюць, рыкаюць, каркаюць, стогнуць, шчабечуць, пераклікаюцца паравознымі гудкамі. Для гэтага ў іх ёсць розныя апараты, прыстасаванні.
    Рыбіны галасы ўтвараюцца трэннем зубоў адзін аб адзін, рэзананснымі плавальнымі пузырамі, гукавымі костачкамі, шчэлепнымі накрыўкамі...
    Рознымі гукамі рыбы аб’яўляюць аб знаходках ежы, аб з’яўленні ворага, аб занятасці падводнага акваторыя. Непаўторныя па сваёй меладычнасці нерастовыя песні жыхароў акіянаў і мораў.
    Шкада толькі, што гукі большасці падводных спевакоў — слабыя, ледзь чутныя чалавечаму вуху. Хаця ёсць і такія, ад якіх узрываюцца акустычныя міны.
    Аднойчы ў водах Мексіканскага заліва ўзняўся па баявой трывозе амерыканскі марскі флот. Гэта акунь-гарніст «зайграў» на сваёй дудзе. Вельмі блізка ад акустычнай міны. Яна і спрацавала.
    А тут і другі выбух. На паверхню выплыў велікан гарніст-акунь. Падарваўся на акустычнай міне...
    Заўсёды, дзеці, былі і застаюцца неспакойнымі акіянскія і марскія глыбіні. Сапраўды, спяваюць рыбы. He верце нікому, што яны нямыя.
    ПАДЗЕМНЫЯ РЫБКІ
    Прышвартаваліся мы да пірса, помню, у порце Пехвелі на Каспійскім моры. На маторцы ледзь прабіліся да прыстані паміж лодак, шлюпак, шхун і паруснікаў. Да нас, савецкіх матросаў, хлынуў іранскі люд. Гаварылі людзі хутка, што нават перакладчык не мог растлумачыць, чаго яны хочуць.
    Бралі ж з нашых рук падарункі іранцы ахвотна. Нам прапаноўвалі розныя тавары і вырабы. Ды мы на тое нават не глядзелі. А дываны былі самаробныя — не расказаць пра іх словамі.
    Нечакана ўзбоч тратуара мяне зацікавіў невялічкі акварыум, у якім плавалі незвычайныя ружовааранжавыя рыбкі. Цела ў іх было падоўжанае, амаль цыліндрычнае, без лускі. Яно прасвечвалася, бо цалкам пазбаўлена было знешняга пігменту. He знайшлі мы ў рыбак вачэй. Ды іх і не было.
    Са здзіўленнем мы назіралі, як рыбкі плавалі спіной угору, як усе звычайныя рыбы, і на баку, і нават брушкам да гарачага іранскага сонца. Яны не палохаліся прысутнасці людзей. He ўцякалі ад сачка. Спрытна хапалі чарвячкоў.
    Прыгожыя рыбкі, як аказалася, былі з пячораў, з падземных вадаёмаў. I называліся сляпымі гольцамі.
    I Жураўка купіў рыбак. За плітку шакаладу далі іх каля дзесятка з невялічкім акварыумам.
    Прынёс ён сляпых гальцоў на карабель. Клопатаў з імі аніякіх. Корм звычайны.
    А радасці ў матросаў — па беражкі!
    МАРСКІЯ ДРЭВАТОЧЦЫ
    езлічоную колькасць паруснікаў і шхун адправілі дрэваточцы на марское дно. I заставаліся таямнічымі невідзімкамі.
    Сапраўды, на любое марское судна з глыбокай старажытнасці адбіралася
    лепшая драўніна. Як кажуць, ні сучка ні задзірынкі.
    I выходзіла тое судна, скажам, у Чорнае ці Міжземнае мора. Яшчэ горш, калі ў субтрапічныя і трапічныя зоны якога акіяна. Праходзіў пэўны час. I аднойчы здаралася неверагоднае. Тыя адборныя
    дошкі ці клёпкі, скажам, сонны матрос незнарок прабіваў локцем. Вада з-за борта запаўняла судна. Яно ішло на дно. Каманда гінула.
    Здарэнні такія доўгі час былі загадкай. Нарэшце ўдалося выявіць, што драўніну точаць карабельныя чарвякі. Так назвалі іх з-за выцягнутай формы
    цела.
    Гадоў трыста таму назад днішчы суднаў і караблёў пачалі абшываць меднымі лістамі. Медзь ахоўвала ад чарвякоў і ад абрастання рознымі водарасцямі. Пазней з’явіліся фарбы з ядавітымі рэчывамі. Але ж вельмі не проста было запоўніць імі ўсе слаі драўніны. I чарвякі былі тут як тут!
    Марскія дрэваточцы і сёння застаюцца загадкай для чалавека. Хаця цяпер ужо вядома, што іх лічынкі ў незлічонай колькасці адначасова пранікаюць у драўніну любой пароды і нават у прасмаленую фанеру. Хуткасць пранікнення ў драўніну і рост іх залежыць ад пароды дрэва. У дубовых дошках лічынкі развіваюцца слабей, чым у сасновых.
    Раней мала што мы ведалі пра карабельных чарвякоў. Таму шлюпкі рамантавалі звычайнымі дошкамі, канапацілі і смалілі. Або фарбавалі звычайнай фарбай.
    Адно лета мы доўга стаялі на рэйдзе каля Адэсы. Шлюпкі нашы на борт не ўзнімаліся. Матросы то прагульваліся ў мора, то праводзілі спаборніцтвы, то хадзілі да берага. А тут спатрэбілася неяк пера-
    везці на карабель бочку з селядцамі. Прычаліла шлюпка да пірса, прышвартавалася.
    Пашукаць трэба было трап і скаціць тую бочку. Дык жа лянота!
    Матросы абвязалі бочку тросам. Але дрэнна заціснулі вузлы. I толькі абярнулі яе з пірса, а яна выкаўзнулася з абвязкі і ўпала ў шлюпку. Навылёт прабіла днішча. Добра, што не зачапіла нікога з матросаў, якія павінны былі яе прыняць.
    Прыгледзеліся матросы да прабітага дна шлюпкі і заўважылі нейкіх дзіўных чарвячкоў. Так і выявілі дрэваточцаў.
    Увесь драўляны марскі парк быў занава правераны і адрамантаваны. Ворагаў чарнаморцы сустрэлі ў поўнай баявой гатоўнасці.
    МАРСКІ МУЗЕН
    орадам маіх сяброў я лічу літоўскі горад Клайпеду. А самай прыгожай мясцінай у яго ваколіцах называю Куршскую касу. Старой, аброслай цінай, ракавінай уяўляецца крэпасць Кагаліс. У ёй зна-
    ходзіцца марскі Музей з вялізным акварыумам.
    Адпачывала мая душа па дарозе ад прыстані да Музея-акварыума. Нічога, здаецца, незвычайнага. Стаяць на беразе рыбалоўны траўлер і тралавы бот. Гэтыя судны пракладвалі клайпедскім маракам шлях у Паўночнае мора і ў Атлантыку, у Ледавіты, Ціхі і Індыйскі акіяны, да берагоў Амерыкі і самой Антарктыды. He ўсе былі адкрывальнікамі новых земляў, але ж паўтарыць шлях, скажам, Калумба — таксама подзвіг.