• Газеты, часопісы і г.д.
  • Расказы боцмана краба 3 назіранняў марскога падарожніка Валянцін Мыслівец

    Расказы боцмана краба

    3 назіранняў марскога падарожніка
    Валянцін Мыслівец

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 96с.
    Мінск 1995
    22.38 МБ
    Пры ўваходзе ў Музей — вялікія, цяжкія вароты. Яны як бы ўраслі ў агромністы, парослы травою земляны вал, які апаясвае самую крэпасць.
    Уражвае сваім афармленнем галоўны бастыён, як тут называюць Музей-акварыум. I таму, што ў ім
    сабрана вялікая калекцыя марской фауны. I таму, што перад уваходам у яго ў вальерах плаваюць або важна ходзяць, як чапурыстыя англійскія лорды, жыхары далёкай Антарктыды пінгвіны. Можна сказаць, уся каралеўская раць: каралеўскія, Адэлі і залатавалосыя. Есць такія пароды пінгвінаў.
    Літоўскія рыбакі-энтузіясты скарацілі шлях да шостага мацерыка для тысяч і тысяч людзей. Асабліва многа ў Музеі-акварыуме дзяцей. Кожнаму хочацца пабачыць акіянскіх рыб. Глянуў я на пінгвінаў — як пабываў у Антарктыдзе!
    У круглым акварыуме вольна, як у самім моры ці акіяне, паводзяць сябе асятры, бялугі, сяўругі, рапушкі еўрапейскія, рыбцы, камбала, палтус... Дарэчы, там я даведаўся, што самымі старажытнымі рыбамі з’яўляюцца іменна камбала і палтус, якімі некалі кішэла Балтыка.
    У маленькіх акварыумах, якія такімі здаюцца на фоне агромністага басейна, пра які я ўжо гаварыў, плаваюць акуні, прытоена стаяць у завадзях драпежныя шчупакі, снуюць стронгі, краснапёркі, глыбінныя рыбы з ліхтарыкамі. У цемені яны самі сабе асвятляюць шлях.
    Пабыў я дзень у Музеі-акварыуме — нібы зноўку аглянуўся на ўсё сваё марское жыццё, занава праплыў усе моры і акіяны.
    А пабачыць бы вам рака індыйскага ці вусача вялікага дубовага!
    Ды і сома з чорнай спіною і жаўцізною пад брушкам, які некалі вадзіўся ў нашых рэках, таксама можна там убачыць, разгледзець яго вусы і дробныя вострыя зубы.
    У марскім Музеі столькі цікавага, што вочы разбягаюцца. А чалавек неўпрыкмет адпачывае, напаўняецца прыгажосцю, становіцца больш шчодрым.
    ДЭЛЬФІНЫ
    ра іх многа гавораць і пішуць. Імі захапляюцца ў марскіх акварыумах. I некаторыя ў такой цікавасці да дэльфінаў бачаць сенсацыю.
    У вучоных баляць галовы, каб дака-
    заць, што далёкія продкі дэльфінаў жылі на сушы. Дык скажыце: хто ж яны такія?
    Цяжка адказаць! Дэльфіны перасяліліся ў мора і змянілі сваё аблічча. А чаму яны пакінулі сушу з паветрам і сонцам, з зелянінай наўкола? Зубры ці быкі бадалі іх рагамі, спіхнулі з берага ў акіян?
    Дэльфіны нараджаюць жывых дзяцей і кормяць іх малаком. Дык што — яны ўжо млекакормячыя? Куды ж аднесці тады астатніх кітападобных, якія таксама нараджаюць жывых дзяцей і кормяць іх сваім малаком?
    Адны вучоныя лічаць, што дэльфіны пайшлі ад насякомаядных. Зубастыя, яны харчуюцца такім спосабам, як насякомыя.
    Другія па будове вока і страўніку робяць дэльфінаў родзічамі парнакапытных. Родняць з тымі ж зубрамі і быкамі.
    Я ж згодны з матросам Жураўкам. Дэльфіны, як усе жывыя істоты, падобныя самі на сябе. Бо іначай,
    скажам, колькі мільярдаў гадоў спатрэбілася б зямной жывёліне прыстасоўвацца да падводнага жыцця? Уявіце сабе: хуткасць руху дэльфінаў — да сарака кіламетраў у гадзіну. Яны як бы ўвінчваюцца сваім цыгарападобным целам у ваду.
    Які бык ці зубр і за колькі мільярдаў гадоў зможа так пераўвасобіцца?
    А нырае дэльфін на якую глыбіню! Трыста метраў! Тысячу, дзве тысячы метраў! Туды і назад! I ніякіх прыкмет страшнай для чалавека кесоннай хваробы!
    Дэльфіны абыходзяцца без пітной вады. А без яе ўсё жывое на зямлі гіне раней, чым ад голаду.
    Яны спяваюць, слухаюць, размаўляюць між сабою. У матроса Жураўкі быў запіс галасоў дэльфінаў-бялух. I ён сцвярджаў, што багатая гукавая сігналізацыя гэтых марскіх жывёл з’яўляецца іх мовай. Нічога дзіўнага ў яго здагадках я не бачу. Мазгі ў дэльфінаў крыху меншыя, чым у людзей. I большыя, чым у малпаў.
    Жураўка быў упэўнены: людзі некалі змогуць гаварыць з прадстаўнікамі іншых відаў жывёл. 3 яго на караблі пасміхаліся. Рваў бакі кок Бузук. А цяпер вядома, што амерыканскі вучоны ўстанавіў мову дэльфінаў — сістэму свістаў!
    Гэта ўжо сапраўдная сенсацыя!
    За ёю ж не забавілася другая сенсацыя. Нашы вучоныя адкрылі, што мова дэльфінаў — мова іх эмоцый. Яны ўмела гуляюць у розныя гульні. Адна з іх — гульня наперагонкі з караблямі і суднамі!
    А самая відавочная ісціна тая, што мы не ведаем дэльфінаў, як шмат якіх з’яў на зямлі, у яе нетрах і акіянах, у космасе. I чым больш вывучаем дэльфінаў, тым больш загадак узнікае.
    Таму вам, дзеці, наказ: вывучайце прыроду, беражыце яе, каб не трапіць у ваду, як у бяду. Усё-такі мы — разумныя істоты на зямлі!
    КОЦІКІ
    Утое лета наш карабель нёс вахту каля вострава Берынга. Там знаходзіцца самае вялікае на Далёкім Усходзе лежбішча коцікаў.
    Мы былі сведкамі, як у пачатку мая на востраў прыплылі бацькі-секачы. 3 добрага бычка-пярэзімка кожны, калі вы бачылі гэтую жывёлу. Ды і знешнасцю, асабліва калі стануць на пярэднія ласты, яны нагадваюць бычкоў. Толькі галава ў коцікаў маленькая, урослая ў тоўстую шыю, якая зліваецца з тулавам.
    Спачатку секачы ваююць за месца, на якім яны ляжалі ў мінулае лета. Так вызначыў матрос Жураўка, у бінокль назіраючы за коцікамі.
    Чаму ён зрабіў такія вывады? На востраве былі больш сонечныя і раўнейшыя мясціны за тыя, за якія біліся секачы. Ды пра тое пісалі і вучоныя, кнігі якіх вазіў з сабою Жураўка.
    За секачамі на востраў прыбылі коцікі-маці з маладняком. Узняўся такі гам-тарарам, што словамі яго не перадаць. Крычалі самкі. Раўлі секачы. Скуго-
    ліў маладняк. У сярэдзіне чэрвеня ў гэтую бясконцую коцікаву сімфонію дабавіўся піск малых дзяцей.
    Жураўку гэта зацікавіла. I ў вольны ад службы час ён пачаў наведвацца на востраў. Аднойчы прывёз адтуль ён на шлюпцы ледзь жывога чорненькага коціка-дзіцянё. На робе ў матроса засталася чорная поўсць. Нованароджаныя коцікі адразу пачынаюць змяняць сваё футра.
    Знаток прыроды, Жураўка вызначыў, што дзіцянё засталося без маці. I не таму, што яе ў той момант не было каля малога. Маці пакідаюць іх часта нават на некалькі дзён. Выходзяць у мора і ад’ядаюцца рыбай. А малыя забаўляюцца на востраве, спускаюцца да вады, спрабуюць плаваць. I абавязкова зноў вяртаюцца на свае лежбішчы. Тут іх беспамылкова знаходзяць маці. Чужых дзяцей яны не прымаюць і не кормяць.
    Чорненькі, як матросы назвалі ледзь жывога коціка, другі тыдзень не сыходзіў з месца, паміраў. Маці яго, пэўна, загінула ў моры.
    Выпрасіў у мяне Жураўка кансерву згушчонага малака. Разбавіў яе вадою, падагрэў. Напаіў дзіцянё-коціка. Назаўтра яно само цягнулася да рук свайго выратавальніка, як бы прасіла ў Жураўкі есці. Моцна, пранізліва пачало пішчаць.
    Дзіва нейкае! На востраве малыя коцікі па тыдню і болей не бачаць мацярок і не хочуць есці. А наш Чорненькі — як галадаміра! Давай і давай яму малако!
    Дык Жураўка заглянуў у даведнік. I вычытаў там, што малако коцікаў-маці дасягае тлустасці да сарака працэятаў. У пятнаццаць разоў больш тлустае, чым малако, якое мы купляем у магазіне.
    Дзіўная праява адбылася і з афарбоўкай нашага Чорненькага. Праз тры месяцы ён стаў серабрыстым, амаль сівым. А праз нейкі час апрануўся ў цёмна-карычневы кажух. Але для каманды ён ужо застаўся Чорненькім.
    Увесь час, пакуль мы стаялі каля вострава Берынга, наш коцік быў на палубе. Пад’есць рыбы, за-
    кіне пярэднія ласты за заднія, сагнецца-скурчыцца, як кажуць, у тры пагібелі. Ляжыць карчом-вываратнем. Спіць. Праўда, і праз сон усё чуе.
    Чамусьці Жураўка адно выпусціў з-пад увагі. Равеснікі ж нашага Чорненькага паступова прызвычаіліся да жыцця ў вадзе. Ныралі, вучыліся здабываць корм. I восенню адплылі ў мора на зімоўку.
    Затрывожыўся і наш Чорненькі. Аднойчы надвячоркам плюхнуўся за борт у ваду, і больш яго не бачылі.
    СІВУЧЫ
    пачатку мы, калі падыходзілі да вострава Берынга, прынялі іх за ахоўнікаў лежбішчаў коцікаў. I называлі вялікімі коцікамі. Але нас паправіў камандзір карабля:
    — Сівучы!
    — А чаму ж мірна ўжываюцца біялагічныя канкурэнты? — перапытаў я, стоячы побач з камандзі-
    рам на капітанскім мосціку.— I коцікі, і сівучы — драпежнікі...
    — Ужываюцца,— уздыхнуў камандзір карабля.— Пэўна, недурныя. Гэта чалавек на чалавека нарыхтаваў зброі...
    I ён па трапе пайшоў уніз, у каюту.
    Мы з Жураўкам назіралі, як вялізныя і кіжлаватыя на выгляд сівучы, пачуўшы, можа, шум вінтоў карабля, лёгка ўзбіраліся на гладкія, стромкія скалы. А некаторыя з іх ужо з вышыні каменем падалі ў ваду. Сівучы дэманстравалі не толькі спрыт і прыгажосць, але і смеласць.
    Наша прысутнасць трывожыла сівучоў толькі першыя дні. Пасля яны сталі абыякавымі да карабельных заняткаў, самога карабля.
    На востраве, аднак, сівучы блізка да сябе не падпускалі Жураўку. Хаця яму ўдалося разгледзець, што яны даўжынёю да чатырох метраў. I вагою яны здаліся Жураўку большымі за самага вялікага быка.
    Ён не памыліўся. Пазней мы бачылі сівучоў у Ахоцкім моры. Яны залягалі на астравах Іоны, Ямскіх і Заўялава. Нярэдка на ўзбярэжных скалах заліваў Забіяка і Бабушкіна, у раёне Шантарскіх астравоў. Я ўжо не кажу пра Аляуцкую граду і Камандоры, дзе іх было многа, як і на Курыльскіх астравах.
    ГАРБУНЫ
    кітамі на моры ці ў акіяне нам жылося, як з добрымі, памяркоўнымі людзьмі. Жылося весела!
    Стаіць карабель на якары. I раптам з вады выглядае аграмадзіна — галава
    кіта, падобная на камень-валун.
    Кіт хутка ацэньвае абставіны. Толькі згледзіць
    гарматы — адразу ж крута згінаецца, робіцца rap-
    батым. Бліскае спіною і нырае ў глыбіню. Праз колькі хвілін выглядае з вады ў другім месцы.
    Няма кітабояў — пачынае весяліцца.
    I саракатонныя, і стотонныя веліканы-гарбуны лёгка, як цацкі, узлятаюць над паверхняй вады. У паветры пераварочваюцца, кідаюцца на хвалі то бокам, то спіною. Як бы танцуюць, забаўляючы матросаў.
    Збіраюцца гарбуны чародамі. Тады ўжо відовішча, што ні расказаць, ні апісаць.
    Чаму весяляцца кіты на вачах ў людзей? Цяжка сказаць. Мову кітоў пакуль што ніхто не разумее. Есць здагадкі, што яны спраўляюць шлюбныя танцы. Выходзіць, што чакаюць нас каля берагоў Чукоткі ці Антарктыды, каб звярнуць нашу ўвагу на свае вяселлі.
    Іншыя сцвярджаюць, што сваімі аглушальнымі ўсплёскамі аб ваду гарбуны глушаць рыбу. Але ж на паверхні мораў і акіянаў мала рыбы. Яшчэ менш яе каля ваенных караблёў з шумам матораў і вінтоў.
    Есць і такое меркаванне: гарбуны, узлятаючы над вадою, ачышчаюцца ад розных малюскаў і водарасцяў.
    Матрос Жураўка ўпэўнены, што гульні гарбуноў — ад прыроджаных сілы і спрыту, неўтаймаванасці.