Расказы боцмана краба
3 назіранняў марскога падарожніка
Валянцін Мыслівец
Выдавец: Юнацтва
Памер: 96с.
Мінск 1995
Рубка — абцякальная. Ну, кабінка сучаснага «Масквіча»!
Фарштэвень — востры. Няма з чым параўнаць. Абводы паўбака — тонка згладжаныя...
Усё падкрэслівала імклівасць і хуткасць карабля. А ўзвышаныя над палубай гарматныя вежы і тарпедныя апараты давалі ўяўленне пра яго агнявую сілу.
Блакітная афарбоўка «Ташкента» вылучала яго з шэра-сініх караблёў флота.
Даглядалі матросы свайго прыгажуна. Мне, боцману, лёгка служылася. Усё ж новенькае...
А каманда падабралася! Хлопцы-асілкі! Кожны ў агонь і ваду гатовы ў любую хвіліну.
I тут вайна. Сталі мы на баявую вахту. Адбіваліся ад варожай авіяцыі. Уступалі ў бой з артылерыйскімі батарэямі гітлераўцаў. Канваіравалі транспарты ў асаджаную Адэсу.
Цяжка было абаронцам горада. 3 трох бакоў яго абступалі ворагі. Адкрытым заставалася толькі мора. Але ж бераг пад прыцэльным агнём фашыстаў. У небе чорным груганнём віселі іх самалёты.
I ўсё ж нашы караблі прарываліся ў гарнізон. Падвозілі папаўненне, бензін. Забіралі параненых, жанок, дзяцей. «Ташкент» мужна нёс баявую вахту.
Ніколі мне не забудзецца апошні паход на «Ташкенце». Вечарам мы пакінулі Севастопаль, пайшлі ў мора. Узялі курс на Адэсу.
Шторм затухаў, але яшчэ за бортам белымі валунамі перакочваліся ўспененыя хвалі.
Раніцай мора паспакайнела. Пацягнула на дрымоту. Ды ніхто не спаў. На вайне мы ніколі не давяраліся цішыні.
Надвячоркам убачылі бераг. Адэса гарэла. I змагалася. Вогненнымі знічкамі ўспыхвалі стрэлы з гармат і зенітак нашага гарнізона.
На ўвесь Чарнаморскі флот грымела слава марскога палка, якім камандаваў мой сябрук Якаў Осіпаў. Гітлераўцы проста жахаліся штыкавых атак.
Мы ганарыліся імі. Тым больш што ў палку былі пасланцы з нашага «Ташкента»...
Але нядоўга мы разглядалі Адэсу, якая гарэла і змагалася. Нас, караван караблёў, заўважылі гітлераўцы. Вакол лідэра ўзняліся вадзяныя слупы.
Трэба было ратаваць транспарты. Хуткі «Ташкент» сігануў паміж берагам і караблямі, пакінуўшы за сабою густы шлейф дымавой завесы.
Караван схаваўся. Варожыя батарэі паляць наўздагад. Проста выпускаюць снарады.
Чорным покрывам навісла над морам ноч. Толькі над Адэсай і яе прыгарадамі не затухала зарыва пажарышчаў. He змаўкала страляніна.
Пад грымоты кананады транспарты падышлі да берага, прычалілі. Пачалі разгружацца.
Мы на «Ташкенце» адышлі ў мора. Чакалі новага загаду. А тут радыст злавіў сігнал «SOS», «SOS», «SOS»! Памажыце, памажыце, памажыце!.. I называліся каардынаты. Тое месца, дзе карабель напаткала бяда.
Наш «Ташкент» паспяшаўся на выручку. Цераз міннае поле, хоць гэта была вялікая рызыка. Але, здаецца, камандзір прыняў правільнае рашэнне.
Мы падышлі да тральшчыка. Толькі кармавая частка яго тырчала над морам. Уключылі пражэктар, прышвартаваліся да тральшчыка. Парушылі, зразумела, рэжым святламаскіроўкі. Ды ўся наша ўвага была скіравана на адно: ратаваць людзей!
3 тральшчыка на «Ташкент» перагружаліся людзі, скарб...
Чым больш грузаў зносілі з тральшчыка, тым вышэй угору задзіралася яго карма. Карабель трапіў на міну. Некалькі адсекаў адразу запоўніла вада. У іншыя яна цадзілася праз шчыліны ў пераборках — перагародках паміж адсекамі.
Разгрузка была скончана.
Я стаяў на карме тральшчыка, чакаў каманду камандзіра, каб адкрыць кінгстоны — адтуліны для затаплення карабля.
I тут на «Ташкенце» пачуўся крык жанчыны, якая апрытомнела: -
— Максімка!.. Сынок!.. Спіць у кубрыку! Максімка!.. Ратуйце!..
Хвіліны застаюцца да поўнага затаплення тральшчыка. Але ж там дзіця!
Па крутым трапе я сігануў у кубрык. Вобмацкам знайшоў у цемені хлопчыка, загарнуў у коўдру.
Вада ўжо пералівалася праз люк, калі мы ўзнімаліся з кубрыка. Перадаў я дзіця на «Ташкент». А сам адвязаў на тральшчыку швартовы, кінуў стальны трос у ваду. Адкрыў кінгстоны тральшчыка.
Карма рэзка сіганула ўгору. Я не ўтрымаўся на палубе. Баўтануўся ў халодную марскую ваду.
Хутка падплыў да свайго лідэра. Узняўся на борт. Каюты і кубрыкі забіты жанкамі і дзецьмі. У мокрым адзенні застаўся на палубе.
У паходзе прастудзіўся. Прыхапіў двухбаковае запаленне лёгкіх.
У Севастопалі мяне паклалі ў шпіталь. Кожны дзень сюды наведваліся Максімка і яго маці. Я паправіўся, пайшоў служыць на другі карабель.
Апошнім транспартам з Севастопаля яны эвакуіраваліся ў Новарасійск. Адтуль — ва Узбекістан.
Пасля вайны знайшлі мяне... Цяпер мы як родныя.
БЕЛЫ МЯДЗВЕДЗЬ
днойчы летам марская служба закінула мяне ў Арктыку.
Наша драўляная хатка стаяла на самым беразе фіёрда, як завуць марскія затокі з вельмі крутымі скальнымі бе-
рагамі.
Дык вось, адчынілі мы раніцай хатку, а перад намі белы мядзведзь. Прыгожы, спакойны. Як бы памяркоўны. Хоць падыдзі і гладзь рукою, як аб’езджанага каня. Але ж белы мядзведзь — грозны драпежнік!
Глядзелі мы на яго. А ён, прынюхваючыся, махаў галавою, разглядаў нас. Адразу ўразілі яго тоўстыя, як тумбачкі, лапы.
Мядзведзь паўзіраўся на нас і, нібы адчуў, што нам трэба на службу ў горы, паволі пайшоў ад хаткі
па схіле гары. Жураўка ўвесь час шчоўкаў фотаапаратам.
Я на ўсякі выпадак прыхапіў карабін. I мы пайшлі за мядзведзем. Як за добрым дзядзькам, які паказвае нам шлях у горы.
Ды недалёка мы адышлі ад хаткі. Белы мядзведзь нечакана павярнуў назад і, выстаўляючы перад сабою лапы, як бы махаючы кулакамі, сігануў на нас.
Страляць я не адважыўся. Шкада звера. Таму мы адступілі ў хатку.
Мядзведзь гаспадарліва пакружыў вакол нашага няхітрага збудавання. Знайшоў у пяску нейкага, магчыма, ім самім прыхаванага тухлаватага звярка. I на нашых вачах пачаў яго трушчыць.
Зноў ён пахадзіў па крузе. Наблізіўся да дзвярэй, паспрабаваў іх адчыніць. Я нацэліўся з карабіна. Але Жураўка маліў мяне не знішчаць звера.
Я стрэліў у паветра праз шчыліну. Мядзведзь як не пачуў таго стрэлу, рэха ад якога пакацілася ў горы. Ад хаткі, праўда, ён адышоў. А на службу не пускаў.
Што рабіць?
Жураўка прапанаваў кінуць дымавую шашку. Я прыадчыніў дзверы, выйшаў на паветра. Пусціў дым. Сам — да матросаў.
Мядзведзь падышоў да яе блізкавата. Пацягнуў на сябе паветра. Чмыхнуў. Стаў на заднія лапы і пярэднімі пацёр сабе нюхаўку. Крыху адступіўся назад. Патаптаўся на месцы, пафыркаў. I пайшоў ранейшай дарогай.
Мы пастаялі каля хаткі, пакуль ён не схаваўся ў гарах.
АФРЫКАНСКАЯ АНТЫЛОПА
Гэта было на атлантычным узбярэжжы Афрыкі. Наш карабель стаяў на якары непадалёку ад невялічкага партовага горада. У вольны ад службы час мы назіралі афрыканцаў. Чорныя, худыя, паўголыя, з асляпляльна белымі зубамі ва ўсмешцы. Днём яны працавалі або проста так сноўдаліся. Вечарам клаліся спаць на распаленым сонцам асфальце. Займалі ўсе праезды і пляцоўкі. Адзін пры адным, як нашы паўночныя маржы.
Прызнацца, ужо і абрыдзела была такая аднастайнасць. Мітусня. Ускрыкі. Смех. Сноўданне.
A то раптам афрыканцы пачалі нешта гарадзіць на лузе. Укапалі драўляныя слупы, абцягнулі металічнай сеткай вялікую травяністую пляцоўку.
Нам падумалася, што для выпасу дамашняй жывёлы. Паставілі загародку. Адно вароты расчынілі.
I дзень, і другі яна пуставала. Ды і трэці нічым асаблівым не прыцягвала тая пляцоўка.
Але надвячоркам нечакана гарадок як бы схамянуўся ад летняй спёкі, ажыў. Людзі беглі на луг. Скакалі, куляліся цераз галовы. Пляскалі ў далоні. Свісталі. Білі ў бубны.
Матрос Жураўка ўзняў бінокль. Хутка нам далажыў:
6. В. Мыслівец
81
— Антылопа! Трапіла ў пастку рэдкая цяпер афрыканская антылопа!
Я з ім не пагадзіўся:
— He можа быць! У Афрыцы поўна антылоп. Яны бегаюць чародамі. За ноч аб’ядаюць і знішчаюць, нібы саранча, цэлыя пладовыя плантацыі...
Матрос Жураўка цярпліва мяне выслухаў, сказаў са шкадаваннем:
— Даўно тое было, боцман... Цяпер афрыканцы бачаць многіх жывёл у заапарках... Выявілі вось антылопу ў наваколлі, загналі ў пастку...
Назаўтра мы сышлі на бераг, каб зблізку паглядзець на прыгожую жывёліну... Але з нас запатрабавалі плату. Тлусты афрыканец назваў такія грошы, што мы зніякавелі...
Жураўка махнуў рукою. Навошта грошы плаціць? Мы ў бінокль паглядзелі на антылопу. А свет той, платны, няхай нас чакае.
У АКРУЖЭННІ ЛЬВОУ
пачатку мяне спісалі з карабля. Урачы пачулі нейкія шумы ў сэрцы. Перавялі служыць на базу.
Марскому воўку цяжка было прывыкаць да сушы. Але прывык. He адзін
я быў такі. Збярэмся, успомнім паходы, сваіх сяброў. Песні паспяваем за сталом. Адгонім нуду. Служым. Але прыйшоў час, што спісалі мяне і з базы. Далі пенсію. Гуляй, боцман Краб! А мне так сумна. Месца сабе не знаходжу.
Што рабіць?
Паехаў я турыстам ва Усходнюю Афрыку. Столькі было сустрэч з экзатычнымі жывёламі і непаўторнымі краявідамі! Сланы, антылопы, бегемоты, леапарды, гіены... У Афрыцы шмат нацыянальных паркаў, дзе водзіцца рэдкая жыўнасць і казачная расліннасць.
Начавалі мы часцей на паветры, у спецыяльных лагерах з палатак. He таму, што там няма гасцініц. Наадварот, у нацыянальных парках цудоўныя гасцініцы з ваннай, гарачай і халоднай вадою, кандыцыянерамі, з выдатнай абслугай. Але ўсё гэта KamTye вельмі дорага. Ды якая рамантыка з начлегу ў закрытых памяшканнях?
Пасялілі нас аднойчы на беразе возера. Цудоўная была мясцінка! Рыбка падскоквала над вадзяной роўняддзю. Пальмы прыкрывалі палатачны гарадок ад сонца.
Наша жытло было крайнім. За палаткамі пачыналіся джунглі. Яны як бы наступалі на палянку, дзе мы прагульваліся, вячэралі, адпачывалі.
Спаць ляглі позна. Усё ўдыхалі асалоду і прахалоду, слухалі непаўторныя перазовы дзікага афрыканскага птаства.
Стомленыя пераездам і гарачынёй, спалі моцна. I нечакана ўсіх нас узняў на ногі аглушальны роў ільва. А раптам ільвы галодныя? Раз’юшанае звяр’ё ў адзін момант разнясе нашу палатку...
У некаторых маіх суседзяў здавалі нервы. I яны ад жаху смяяліся.
Праз некалькі хвілін я прыйшоў у сябе, вылез з палаткі. Ліхтаром абвёў паляну. Бацюхны свет! Звыш дзесятка львоў акружалі лагер! Пераходзілі з месца на месца, рыкалі, аскальвалі белыя зубы...
Ды нечакана перад ільвамі з’явіліся людзі.
Я заўважыў белыя слупкі і бліскучую сетку.
Львы былі за агароджай лагера.
ШАКАЛЫ
Дегенды сцвярджаюць, што ў глыбокай старажытнасці шакалы, як і ваўкі, былі сябрамі чалавека. Раздзяліла і аддаліла іх змаганне за харч, за паляўнічыя ўгоддзі. Кожнага, чалавека і звера, прырода надзяляла сваёй хітрасцю.