Расказы боцмана краба
3 назіранняў марскога падарожніка
Валянцін Мыслівец
Выдавец: Юнацтва
Памер: 96с.
Мінск 1995
Арліца ўзнялася ў паветра, павольна махаючы крыламі, пакружыла над морам. I таксама каменем упала ў ваду. Пабыла нейкі час на глыбіні і, нежывая ўжо, усплыла далекавата ад берага.
У бінокль я разглядаў арлянят. Яны мітусіліся ў гняздзе, скігаталі, аглядалі мора. Ім вельмі хацелася есці.
I вось птушаняты адно за адным, узмахнуўшы сваімі слабымі крыльцамі, пакаціліся ўніз па абрывістым схіле. Плюхнуліся ў мора. Але не патанулі. Гайдаліся на хвалях...
Я збіраўся апусціць на ваду шлюпку і забраць на борт згаладалых птушанят-арлянят. Але камандзір даў каманду знімацца з якара.
Наш карабель узяў курс на Севастопаль...
БЫЧЫНЫ РОГ
еяк матрос Жураўка прынёс на карабель незвычайную птушку з вялікай яркай дзюбай і масіўным нарастам над ёю. Кок Бузук, калі згледзеў яе, гучна крыкнуў:
— Глядзіце, бычыны рог!
Было гэта, ужо нават не помню дзе. Ці ў трапічнай Афрыцы. Ці на Аравійскім паўвостраве. Ці ў Паўднёвай Азіі. А можа, і на адным з астравоў ў Ціхім ці Індыйскім акіянах. Там падобных на бычыны рог птушак называюць насарогамі.
Але нас у той момант найбольш цікавіла не дзюба птушкі, а тое, чым яна корміцца.
У клетцы, якую заўсёды меў на караблі матрос Жураўка, парушаючы мой строгі боцманскі загад, птушка бычыны рог паводзіла сябе спакойна. Магчыма, ранейшым сваім гаспадаром была прывучана да жыцця ў няволі.
Жураўка налавіў невялічкіх рыбак і, каб не адкрываць клетку, паставіў бляшанку збоку. Іншыя птушкі з ахвотай цягалі сабе корм праз шчыліны. А бычыны рог не мог, бо яму замінаў вялікі нараст над дзюбай, пра які забыўся Жураўка.
Ен кінуў некалькі рыбінак праз дзірку ў накрыўцы. Бычыны рог адразу іх праглынуў.
Кок Бузук прынёс і насыпаў птушцы пярловых і рысавых круп. Рысавыя яна старанна падабрала, a пярлоўку пакінула.
Нечакана з астаткаў ежы птушка пачала ляпіць гняздо. Тады з нас ніхто не ведаў, што адна яна не магла зрабіць яго. Потым мы даведаліся: самка бычынага рога звычайна сядзіць у гняздзе і замуроўвае сябе тым матэрыялам, які прыносіць самец. У гняздзе застаецца невялічкая адтуліна, праз якую ён корміць наседку.
Самка ў гняздзе, выводзячы птушанят, змяняе свой убор і абрастае яшчэ больш прыгожым апярэннем.
У клетцы самка бычынага рога не выліняла. Чамусьці яна разбіла свае яйкі. А на падыходзе карабля да Адэсы занядужала і прапала.
Птушкі бычыны рог, аказалася, жывуць парамі. У нас была самка.
Тады мы добра разгледзелі дзюбу, нараст на ёй. Ен быў лёгкі і тонкі, як папяровы. Для чаго прырода надзяліла птушку такім рогам — засталося тайнай.
Зусім нядаўна я даведаўся, што самка бычынага рога сядзіць у няволі ад пятнаццаці да дваццаці ты-дняў. За дзень шэсць-сем разоў падлятае да яе самец. Корміць нявольніцу. Прыносіць сваёй абранніцы крабаў, лягушак, лятучых мышэй, вужакаў... Ну, і фрукты, адыходы ад іх.
Насатая птушка бычыны рог занесена ў Міжнародную Чырвоную кнігу.
БЕЛЫ ДАДО
пакойна вадзіліся белыя галубы дадо на зялёным востраве ў Ціхім акіяне. Марскія вандроўнікі неаднойчы апісвалі іх. Тоўстыя, тлустыя, вагою да паўтара пуда. Гарбатай дзюбай яны нагадвалі
арлоў.
На востраве хапала корму. Ніхто галубоў не трывожыў. Дадо тлусцелі, не маглі ўзлятаць на дрэвы. Сталі зямнымі.
Людзі іх, здаецца, не чапалі. He стралялі, не забівалі палкамі. He салілі і не прадавалі. Мяса дадо было цвёрдае, як у старой худой качкі.
Але людзі ўсё ж знішчылі і белага голуба дадо. На востраў аднойчы яны прывезлі свіней. Рохлі ла-
вілі і разрывалі на часткі спакойных птушак, разбуралі іх гнёзды. Звялі дадо.
Праўда, жыхары вострава помняць пра белых галубоў. Робяць іх з саломы, плятуць з галінак дрэў. Адзін майстар-аматар зрабіў дадо з жалезных пярын. Пафарбаваў. I прадаў матросу Жураўку.
Голуб быў, я вам скажу, як жывы. Сядзеў на палубе — нібы выводзіў даданят.
Жураўка не развітваўся з ім да канца службы. I павёз жалезнага дадо да сябе на радзіму.
КУРАЧКІ-СУЛТАНКІ
е дзень і не два прыглядаўся я да гэтых птушак. I ледзь знайшоў адрозненне султанак ад звычайных курэй. У курачак няма грабянёў і бліноў пад дзюбамі. Кароценькія хвасты. Даўгаватыя, як у
3. В. Мыслівец.
бусла, ногі. Надзвычай яркае апярэнне з блакітных і ружовых, з аксамітнымі пералівамі пярынак.
Днём, баючыся людзей і самога святла, курачкі хаваюцца ва ўкрыцці, надзейна маскіруюцца. Вечарам жа ахвотна вылятаюць на галасы сваіх сародзічак. Паляўнічыя карыстаюцца гэтым. У клетках трымаюць палонніц. Вечарамі выстаўляюць пасткі ў глухіх зарасніках. I султанкі ў іх трапляюць.
He раз мне даводзілася назіраць, што султанкі пры хадзьбе ківаюць галовамі, як бы дразняць, перакрыўляюць матросаў. Кароценькія хваставыя пярынкі пры гэтым патрэскваюць...
Ды самае дзіўнае тое, што курачкі-султанкі падносяць харч да дзюбы лапамі, як ні адна іншая птушка.
Матрос Жураўка марыў набыць сабе такую прыгажуню, каб навучыць яе карыстацца лыжкай. Ды ў краінах Паўднёвай Азіі забараняецца гандляваць курачкамі-султанкамі, не дазваляецца адтуль іх вывозіць.
ДРЭВА БЕЗ КАРАНЕЎ
а экватары мы толькі справілі свята Нептуна. Пачалі пераапранацца ў рабочае адзенне. А тут назіральнік-матрос Жураўка падаў трывожную вестку:
— Справа па борце, дзесяць кабель-
таў, тарпеда!..
У мяне як абарвалася што ў грудзях. У мірны час! Нідзе нікога не было на гарызонце. Hi радыёметрысты, ні гідраакустыкі нічога не дакладвалі...
Камандзір аб’явіў баявую гатоўнасць. Матросы разбегліся па сваіх баявых пастах.
Мінула колькі трывожных мінут...
Раптам камандзір адмяняе баявую гатоўнасць. Але кладзе руль направа, у кірунку таямнічага аб’-
екта.
Падыходзім блізка. Плавае на вадзе волатнае дрэва з паўметра ў дыяметры і метраў сто даўжынёю.
— Што такое? — пытаецца здзіўлены матрос Жураўка.
— Водарасць! — смяецца камандзір карабля.— Саргасавым дрэвам называецца...
— Прыплыло сюды? — удакладняе Жураўка.— Чаму саргасава?
— У Саргасавым моры ўпершыню яго заўважылі,— адказвае камандзір.— Тры стагоддзі спрачаліся вучоныя, што гэта такое... Некаторыя сцвярджалі: гэтая трава расце на падводных скалах...
— Магчыма, яна там і расце,— разважае Жураўка.— Адкуль хто ведае?
— Глядзі, карані ёсць?
— Здаецца, няма,— адказвае матрос Жураўка.
— Многа яшчэ загадак у прыродзе,— кажа камандзір.— Хоць на глыбіні ніякая трава не расце...
— А як жа яно магло вырасці на паверхні вады? — разводзіць рукамі матрос.— Ды без каранёў...
— Гэта загадка, таварыш Жураўка,— разважае камандзір.— Хаця дрэва ад паверхні зямлі расце ўверх і ўніз. Значыцца, і тут... Ды гэта водарасць...
Але загадкі той ніхто не разгадаў.
КАЧКАНОС
аш карабель стаяў на якары каля зялёнага вострава ў Індыйскім акіяне. Папоўнілі мы запасы харчу, набралі ў бакі пітной вады. Вымылі швабрамі палубы, падфарбавалі барты ў караблі. Матро-
саў адпусцілі на бераг, у гарадок. Трапіў у звальненне і матрос Жураўка. Ен заўсёды цікавіўся жывёль-
ным і раслінным светам экзатычных астравоў. Іншы раз прыносіў з берага звярка ці птушку, нярэдка весяліў каманду.
На гэты раз матрос Жураўка нас проста ашала-
міў. Прынёс такую жывёліну, што мы проста ахнулі. Нейкае чучала гарохавае, а не жывёліна!
Удаўжкі тое пудзіла было з паўметра. Поўсць на ім густая-густая. Галава заканчваецца дзюбай, як у качак. Лапы перапоначныя. Хвост плоскі, шырокі. На кожнай назе шпора. Жураўка просіць нас не дакранацца да іх, бо сам ужо апёк руку. Шпоры выдзяляюць яд. Ім, мусіць, жывёліна адбіваецца ад ворагаў.
На палубе матросы абступілі жывёліну, дапытваюцца, што гэта такое: не птушка, не рыба, не парнакапытнае. Як жа яна называецца?
Нехта з жартаўнікоў сказаў, што такое пудзіла скроіў і сшыў нейкі хірург-жартаўнік.
Агледзелі ўсё — няма швоў!
А матрос Жураўка наважыўся завезці такое пудзіла дамоў, у свой порт. Падыходзіць да мяне:
— Таварыш боцман, як абсталяваць жывёліне вадаёмчык з прэснай вадою?
— У цябе галава ёсць? — пытаюся я.— На баявым караблі рабіць нейкі вадаёмчык? Камандзір што скажа?
— А я сам папрашу камандзіра. За такую жывёліну нашы вучоныя дзякуй нам скажуць.
Матрос Жураўка пайшоў да камандзіра карабля. Той выйшаў з каюты на палубу, паглядзеў на пудзіла і паведаміў:
— Гэта ж — качканос! Ен жыве ў вадзе і нясе яйкі...
— Ды не можа такога быць, таварыш камандзір,— усумніўся я.— Hi адна вадзяная жывёліна не нясецца.
— А вось качканос нясецца,— сказаў камандзір.— Адно што прэснай вады шкада. Але матросу Жураўку, боцман Краб, трэба дапамагчы. Вазьміце старую шлюпку, прымацуйце за кармавой гарматай... Наліце вады. Прынясіце глею, якой бузы з прэснага вадаёма. Травы кіньце на дно. Трава спатрэбіцца, калі раптам наш качканос знясе яйка...
Умацавалі мы шлюпку. Налілі ў яе вады. Прынеслі з берага глею і травы. Выпусцілі ў вадаёмчык качканоса. Насыпалі туды круп, каб не галадаў.
Дзень, два, цэлы тыдзень стаім на якары. Абы вольная хвіліна, бегаем глядзець качканоса. Ен, здаецца, патлусцеў, пабольшаў. Спадабалася наша крупяная падкормка.
Жураўка не адыходзіў ад той шлюпкі. I аднойчы падгледзеў — качканос знёс яйка. Маленькае такое, як невялічкая сліва. Празрыстае.
Я папрасіў прабачэння ў камандзіра, што пярэчыў яму. Слухаць бывалых людзей заўсёды трэба ўважліва. Калі не ведаеш чаго, то лепш памаўчы, чым сумнявацца ці не прымаць чые словы на веру.
Ну, знёсся качканос. I што з таго? Што ён будзе рабіць з яйкам?
Ды праз два дні матрос Жураўка нам дакладвае, што качканос знёс другое яйка.
Падыходжу я да шлюпкі паглядзець на тыя яйкі, а нічога не бачна. Качканос скруціўся ў клубок, накрыў іх сваім целам. Ніхто яго трывожыць не стаў.
Зняліся мы з якара. Ідзём і ідзём да родных берагоў. Менш увагі на таго качканоса. Прывыклі ўжо. Толькі цікавасць да рэдкай жывёліны не праходзіць у матроса Жураўкі.
I тут навіна!
— Боцман Краб, боцман Краб! — крычыць мне Жураўка.— Вылупіліся з яек маленькія качканосы!
Цікава! Падыходжу, гляджу. Немаўляты не падобныя на маці. Дзюба зусім маленькая, у роце ўжо
ёсць зубы. Чалавек вось нараджаецца бяззубым...
Камандзір карабля гаварыў, што з часам зубы ў маладых качканосаў выпадаюць. Але пабачыць тое на свае вочы не ўдалося.
У час паходу трапілі мы ў шторм. Неба завалакло хмарамі, аж цёмна стала. Над акіянам пранёсся смерч — вялікай сілы вецер. Карабель кідала стыхія, як саломінку. Качканосы выкінуліся за борт.