• Газеты, часопісы і г.д.
  • Расказы боцмана краба 3 назіранняў марскога падарожніка Валянцін Мыслівец

    Расказы боцмана краба

    3 назіранняў марскога падарожніка
    Валянцін Мыслівец

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 96с.
    Мінск 1995
    22.38 МБ
    Аднойчы мне давялося назіраць шакалаў. Выйшлі яны парачкай з чароту, павольна ішлі па мелкаводдзі заліва да чародкі дзікіх гусей. Птушкі заўважылі іх і пераляцелі ў іншае месца.
    Шакалы прыпыніліся, пераглянуліся. Адзін пайшоў у ваду, дзе глыбей. Другі пабег да новага птушынага прыстанішча.
    Першы схаваўся ў вадзе. Толькі зяпа чорным корчыкам тырчала над паверхняй заліва.
    Другі шакал узняў у паветра гусей. Яны пакружыліся і селі на ранейшае месца. Крыху супакоіліся, падплылі да шакала ў вадзе. Ен і схапіў адну з іх. Узмахнула яна крылом, заскігатала. А шакал валок яе на бераг. Падбег сюды і яго напарнік. На паветра ўзнялося пер’е...
    ЯДАВІТЫЯ РЫБЫ
    давітых рыб у морах і акіянах даволі шмат. Але я буду расказваць пра тых, якіх сам бачыў.
    Рыбы гэтыя розныя афарбоўкай, памерам. Мірныя. Яны ніколі не напа-
    даюць на чалавека, як бы ведаюць, што ён сам павінен іх абыходзіць, асцерагацца.
    Раняць ядавітыя рыбы з дапамогаю вострых плаўнікоў, шыпоў і калючак. Праз спецыяльныя пратокі рыбы ўпырскваюць у кроў пацярпеўшага таксіны, якія дзейнічаюць у асноўным на нервовую і кравяносную сістэмы чалавека. Некаторыя з ядаў
    дзейнічаюць вельмі хутка і практычна не дазваляюць аказаць своечасовую дапамогу пацярпеўшаму.
    Кожнаму трэба помніць, што прыгожае, цёплае, гаючае мора заўсёды тоіць у сабе вялікую небяспеку.
    КЕРЧАК
    Знешне гэта рыба нагадвае сіняпёрку. Толькі яна меншая памерамі. I пад брушкам мае тры калючкі.
    Матрос Жураўка наступіў на яе на пляжы каля горада Керчы. Ад болю завойкаў і паваліўся на пясок. Моцна крыкнуў:
    — Нагу ўкалоў!Нагу!..
    Падбеглі мы з матросамі. Адразу знайшлі ранкі. Ведалі пра ядавітых рыб. Дык пераціснулі нагу жгутам. Я прыпаў да нагі Жураўкі і пачаў адсмоктваць яд.
    Матросы выкапалі з пяску самога керчака. 3 верх-
    няга плаўніка жоўтымі кропелькамі-расінкамі сцякаў яд.
    Жураўка папрасіў мяне, каб я аднёс рыбіну з пляжа і пусціў у мора. Я так і зрабіў.
    МАРСКІ ДРАКОНЧЫК
    Матрос Жураўка чамусьці гэтую рыбку называў скарпіёнам. Магчыма, каб падкрэсліць, што яна самая ядавітая з усіх вядомых нам рыб.
    Упершыню сутыкнуўся я з дракончыкам у Керчанскім праліве. Плаваў пад вадою з аквалангам і разглядаў марское дно. I ўбачыў яго галоўку з высока пасаджанымі і скіраванымі ўверх вачыма. Падхапіў рукою і — як апёкся. Вострыя калючкі пярэдняга спіннога плаўніка і шыпы жабравых крышак упіліся ў цела. Спачатку адчуў востры, гарачы боль у месцы пашкоджання. Хутчэй на паверхню!
    Я адсмактаў яд з ранкі. Ледзь дабраўся да карабля. Тры дні праляжаў у кубрыку. Яшчэ доўга крываточыла рана.
    Карабельны ўрач зрабіў заключэнне, што дракончык быў невялікі памерам, укалоў мяне неглыбока. У яго ядзе была нізкая канцэнтрацыя таксінаў. А так бы мог скруціць параліч.
    ЗВЯЗДАР
    3 ім я сустракаўся на Чорным моры і ў Ціхім акіяне. У звездара вочы на галаве — глядзяць у неба. Ніжняя сківіца закручана ўверх, як барада ў бяззубага чалавека,— як носа не дастае. Язык падобны на чарвяка, які і служыць прыманкай для іншых рыб.
    У звездара на жабравых крышках і над груднымі плаўнікамі ёсць вострыя шыпы. У перыяд размнажэння на іх развіваюцца клеткі, якія выпрацоўваюць таксін. Праз разоркі на шыпах яд трапляе ў ранку.
    Матросы нашы раненні звездара пераносілі лёгка. У Італіі, расказвалі, ад раненняў звездара людзі паміралі.
    МАРСКІ АКУНЬ
    Налавілі мы іх таптухай. Вытраслі ў вядро. Спачатку нават не зразумелі, якія гэта акуні.
    Прынеслі на камбуз. Кок запусціў у пасудзіну руку. I прысеў ад болю, крыкнуў:
    — Выкідайце за борт ядавітых акунёў!
    I пабег з акрываўленай рукою ў санчасць.
    Мы чумічкай-чарпаком дасталі аднаго акуня з вядра, палажылі на стол, добра разгледзелі. Ядавітымі ў яго былі і верхнія, і ніжнія, і бакавыя плаўнікі.
    He ведаю, як бы сябе пачувалі, калі б начысцілі гэтай рыбы і наварылі з яе юшкі. Хоць карабельны ўрач запэўніваў, што ўсякія рыбныя яды ў варыве раствараюцца, становяцца бясшкоднымі.
    СКАРШЕНА
    Сустракалася мне ў Чорным і Азоўскім морах, а таксама ў Керчанскім заліве.
    Афарбоўка скарпіёны буравата-ружовая. Спіна цёмна-бурага колеру з цёмнымі плямкамі. Жывот ружовы. Галава вялікая, крыху сплюснутая зверху ўніз. Вочы пастаўлены высока і збліжаны, як у дракончыка.
    Скарпіёна любіць камяністае дно і пры слабым асвятленні нагадвае камень з водарасцямі. Адзінаццаць промняў пярэдняга спіннога, адзін брушнога і тры промні анальнага плаўнікоў маюць ядавітыя залозы. Асабліва небяспечны яд скарпіёна выдзяляе вясною. Уколы плаўніка вельмі балючыя. Яд скарпіёнаў дзейнічае на кроў. Але асаблівых ускладненняў не выклікае.
    МЫШ-ЛІРА
    Якіх толькі жывых істот няма ў моры! Мыш-рыба падобная на звычайную страказу. Сухая, рабрыстая. Вврхш плаўнік тырчыць, як руля аўтамата. I ўсе плаўнікі вялікія. Хвост венікам.
    Матрос Жураўка пільна яе агледзеў. I знайшоў
    жоўтую кропельку вільгаці паміж галавою і тулавам.
    — Няўжо яд?
    — Канечне, мыш-ліра ядавітая рыба,— сказаў я.— Выкінь за борт.
    Але ён дакрануўся пальцам да той кропелькі і войкнуў. Тры дні хварэў: тэмпературыў, не еў.
    СКАТ-ХВАСТАКОЛ
    Рыба гэта нагадвае бесказырку з адной стужкай.
    Скат-хвастакол мае ромбападобныя формы цела, якое заканчваецца тонкім доўгім хвастом з вострым, вызубленым з бакоў шыпом. Іх можа быць і два, і тры. Тут знаходзіцца яд.
    Скаты вядуць донны спосаб жыцця. Зарываюцца ў пясок на мелкаводдзі і нікога не чапаюць. Актыўна абараняюцца, калі чалавек наступае: наносяць глыбокую рану сваім хвастом. Укол нагадвае ўдар тупым нажом. Боль хутка ўзмацняецца і праз колькі хвілін становіцца нясцерпным. Узнікаюць ацёкі, непрытомнасць, галавакружэнне...
    КАТРАН
    Так матросы называюць калючую акулу, якая водзіцца ў Японскім і Баранцавым морах. Даўжыня яе — каля двух метраў. Збоку глядзіцца, як рэактыўны лайнер. Mae ядавітыя шыпы перад спіннымі плаўнікамі.
    Зазяваўся я з аквалангам на глыбіні. I катран куляй пранёсся ля мяне, як нажом, шмаргануў шыпамі па руцэ.
    Ад перапалоху ледзь выбраўся я з вады. Ды мае хваляванні былі дарэмнымі. Яд у калючай акулы вельмі слабы. Праўда, аскал яе белых вострых зубоў нярэдка мне і цяпер сніцца.
    ЕРШ-НАСАР
    Рыба гэтая нагадвае звычайную плотку. Хіба толькі ў сямействе куртатых яршоў вылучаецца сваім даўгаватым носам.
    Насар больш палохае сваім высокім, як плот, верхнім ядавітым плаўніком, чым раніць ім. Хто не ведае, што гэтая рыба з ядам, той і не адчувае яго.
    АД АЎТАРА
    У нашым двары ёсць ліпавая алея, валейбольная пляцоўка, хакейны каток. У гэтым, безумоўна, заслуга боцмана Краба. He падумайце толькі, што ўсё рабіў ён адзін. Памагалі дзеці.
    А дзеці любяць боцмана. Ен дазваляе прымераць фуражку, на якой золатам гарыць марская кукарда — краб. Расказвае цікавыя гісторыі, вясёлыя і сур’ёзныя.
    Вось і сёння дзеці абступілі боцмана, слухаюць...
    — Было гэта ў акіяне. Звечара стыхія разгулялася не на жарт. А карабель ішоў наперад. Усю ноч.
    На світанні шторм аціх. Вочы разбягаліся — такая адкрывалася прастора! За гарызонт каціліся высокія хвалі. Па небе вецер гнаў дымчатыя хмары. А за бортам карабля гайдаліся качуркі на вадзе. Столькі сабралася, што аж у вачах цёмна.
    Я стаяў на палубе і любаваўся гэтымі вадзянымі птушкамі. Прыгожыя яны! Апярэнне стракатае, вясёлкавае. I даверлівыя. Праўда, я не здагадаўся, чаму яны так густа злятаюцца да карабля. Можа, галодныя?
    Загадаў матросу, каб сыпануў за борт аўсянкі. Але качуркі не кінуліся на харч. Адчуваюць, значыць, нейкую небяспеку.
    А хмары зноў набліжаюцца, растуць. Дыхнуў парывісты халодны вецер. На палубу ўпалі першыя сняжынкі.
    Гляджу я: качуркі садзяцца на карабель. На бак, на ют, на карму... На капітанскі мосцік... Садзяцца на рэі і антэны... Нават мне на плечы, на галаву... Адну змахнеш — адразу дзве месцяцца.
    А снег ужо валіць. Густы-густы! Вада за бортам як месіва. 3 гэтага месіва з цяжкасцю вырываюцца качуркі. Садзяцца і садзяцца на карабель. Сотнямі...
    Я пайшоў да камандзіра. Адчыніў дзверы рубкі, а зачыніць не паспеў. I сюды з прарэзлівым крыкам палезлі качуркі.
    Камандзір даў каманду застопарыць машыны, і карабель лёг у дрэйф.
    Толькі пасля абеду крыху распагодзілася. Нават сонца выглянула з-за хмар, зрэдзіла снежнае месіва. I качуркі пачалі злятаць за борт, рассейвацца ў акіяне. Некаторыя доўга кружыліся ў паветры, нібы развітваліся з намі, дзякавалі за выратаванне...
    Боцман Краб змоўк. I дзеці з палёгкай уздыхнулі. Доўга яшчэ сядзелі яны моўчкі, не разыходзіліся. Хаця і ведалі, што боцман кожны дзень расказвае толькі адну гісторыю.
    ЗМЕСТ
    Пелікан	3
    Глафіра	6
    Скапа	8
    Бакланы і бабуры ... 11
    Кайры	12
    Жураўлі і Жураўка . . 14
    Ластаўкі	16
    Гагаркі	18
    Хмарка над акіянам . . 19
    Куранятка	21
    Макака	23
    Рыжая хітруга .... 24
    Птушыны рох	26
    Агністыя гусі	27
    Галодныя арлы .... 29
    Бычыны рог	30
    Белы дадо	32
    Курачкі-султанкі ... 33
    Дрэва без каранёў ... 34
    Качканос	35
    Прыліпалы	38
    Сівы шчупак	40
    Жывая тарпеда . . . . 41
    Марскі мянтуз .... 43
    Белы вугор	44
    Рыба-блін	46
    Тыгрыца	47
    Ці спяваюць рыбы? ... 49
    Падземныя рыбкі ... 51
    Марскія дрэваточцы . . 52
    Марскі музей	53
    Дэльфіны	55
    Коцікі	57
    Сівучы	59
    Гарбуны	60
    Кіт і чайка	62
    Выратаванне коціка . . 63
    Лахтак	63
    Каланы	64
    Акіба	65
    Дзіўны краб	66
    Краб і актынія .... 68
    Сіняпёрка	68
    Загадка Антарктыды . . 69
    Цуд тропікаў	70
    Эўкаліптавы чэмпіён . . 71
    Валодзька з «Бездакорнага»	74
    На «Ташкенце» . . . . 76
    Белы мядзведзь . . ... 79
    Афрыканская антылопа 81
    У акружэнні львоў ... 83
    Шакалы	84
    Ядавітыя рыбы .... 85
    Керчак	86
    Марскі дракончык . . 87
    Звяздар	88
    Марскі акунь .... 89
    Скарпіёна	90
    Мыш-ліра	90
    Скат-хвастакол ... 91
    Катран	92
    Ерш-насар . . . . . 92
    Ад аўтара	93
    Лнтературно-художественное нзданне МЫСЛНВЕЦ Валентнн Тнмофеевнч РАССКАЗЫ БОЦМАНА КРАБА Нз наблюденнй морского путешественннка Мннск, нздательство «Юнацтва»
    На белорусском языке
    Літаратурна-мастацкае выданне
    МЫСЛІВЕЦ Валянцін Цімафеевіч РАСКАЗЫ БОЦМАНА КРАБА 3 назіранняў марскога падарожніка
    Рэдактар
    М. М. Зарэмба Мастацкі рэдактар У. М. Жук Тэхнічны рэдактар Г. Ф. Дуброўская Карэктар Л. К. Паплаўская Здадзена ў набор 23.01.92. Падпісана да друку 19.07.93. Фармат 60Х90'/іб. Папера кн.-журн. Гарнітура Школьная. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 6,0. Ум. фарб.-адб. 24,5. Ул.-выд. арк. 4,46. Тыраж 20 000 экз. Зак. 260. Выдавецтва «Юнацтва» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Ліцэнзія ЛВ № 7. 220600, Мінск, Машэрава, 11. Мінская фабрыка каляровага друку. 220115, Мінск, Каржанеўскага, 20.