• Газеты, часопісы і г.д.
  • Расказы боцмана краба 3 назіранняў марскога падарожніка Валянцін Мыслівец

    Расказы боцмана краба

    3 назіранняў марскога падарожніка
    Валянцін Мыслівец

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 96с.
    Мінск 1995
    22.38 МБ
    Дзіўнае відовішча і вялікую загадку ўяўляюць сабою бакланы на спінах бабураў!
    КАЙРЫ
    а астравах Ледавітага акіяна шмат што ўражвае. Але сапраўдным цудам Поўначы можна назваць кайраў.
    3 выгляду яны нагадваюць пінгвінаў. Толькі значна меншыя за іх. Хо-
    дзяць жа — як людзі. Замест рук у птушак малень-
    кія крылы.
    Спачатку мы разглядалі кайраў здалёк, у бінокль, каб не напалохаць.
    Захапляла апярэнне птушак. Галава, шыя і спіна ў кайраў чорныя. А брушка белае. Уражанне такое, што апрануты яны ў чорныя з капюшонам курткі, расшпіленыя ад спякоты. Вакол вачэй — белыя кругі, нібы акуляры.
    Наш карабель павольна наблізіўся да вострава. Мы з матросам Жураўкам апусцілі на ваду шлюпку, падплылі да берага. Яшчэ больш здзівіліся: кайры, як прывязаныя да скал, не ўцякалі ад нас, сядзелі ярусамі на выступах.
    Жураўку вельмі захацелася забрацца хоць бы да аднаго гнязда. Зрабіць гэта было няпроста. Скалістыя схілы на востраве аказаліся крутымі і коўзкімі. I ўсё ж мы ўзабраліся на скалу.
    Кайры аглушальна крычалі, рэдка каторая ўзлятала са свайго месца. I зноў садзілася непадалёку ў цесны ярус.
    Мы заўважылі, што ў лапках кайры пераносяць яйкі. He ўсе ўтрымліваюць іх у палёце, некаторыя яйкі падаюць і разбіваюцца аб скалы.
    Спачатку падумалі, што кайры такім чынам выказваюць нам свой пратэст: не лезьце да нас, не чапайце нас, a то знішчым усе яйкі. Ды хутка высветлілася, што гэта не так.
    Жураўка дакрануўся да адной з птушак, асцярожна ўзяў яе ў рукі. Яна моцна трымала ў лапках яйка. Ніякага гнязда пад ёй не было. Матрос перадаў
    кайру мне, а сам узяў другую. Яна крыкнула і выпусціла яйка, якое разбілася аб скалу. Жураўка ўздыхнуў і адпусціў птушку. А маю кайру — з яйкам у лапках — пасадзіў на месца.
    Пастаяўшы, мы заўважылі, што кайры не толькі гучна і злосна крычаць, але і б’юцца дзюбамі. I ўсё з-за той птушкі, якая разбіла яйка. Страціўшы сваё, яна спрабавала забраць чужое яйка.
    Мы селі ў шлюпку і вярнуліся на карабель. Параілі камандзіру не адпускаць матросаў на востраў. Ен так і зрабіў.
    Адпачыўшы, каманда зноў стала на вахту. Паход працягваўся. Шмат бачылі астравоў з птушкамі, але кайраў на іх было значна менш, чым на першым, што трапіўся нам у акіяне.
    ЖУРАУЛІ I ЖУРАУКА
    ры дні і тры ночы з берага дзьмуў халодны норд — паўночны вецер. Шторм быў — не ўтрымацца на палубе. Хвалі імкліва набягалі на борт карабля, гайдалі аграмадзіну, як трэску. А пырскі ад
    хваль узляталі ажно на камандзірскі мосцік.
    Неба злівалася з успененай вадою. А шэрань і вецер наганялі сум і трывогу.
    Як чакалі мы сонца, хоць бы праменьчыка светлага з-за хмар!
    Стомлены і засмучоны матрос Жураўка неаднойчы пытаўся ў мяне:
    — Чаго мы тут, боцман, стаім сярод мора?
    — Чакаем з берага пагоды,— адказваў я, бо і сам не ведаў, якую задачу вырашаў наш карабель.
    На чацвёртыя суткі стыхія ўнялася. Аціх вецер. Супакоілася мора. I выглянула з-за парадзелых хмар лагоднае сонца.
    Вольныя ад вахты матросы вудзілі рыбу на карме карабля.
    Жураўка ў бінокль разглядаў аднастайнае наваколле.
    I раптам ён ажывіўся:
    — Хлопцы, глядзіце! Да нас на карабель апускаюцца жураўлі!
    Кок Бузук, які чысціў свежую рыбу на палубе, сказаў лагодна:
    — Цябе, пэўна, хочуць забраць у вырай...
    Усе са здзіўленнем глядзелі, як на бак — пярэднюю частку карабля — апускаюцца жураўлі. Выцяг-
    ваюць доўгія ногі, прабягаюць колькі крокаў, апускаюць крылы.
    Яны не звярталі асаблівай увагі на матросаў.
    I што прывяло іх на наш карабель?
    He ведалі мы, чым харчуюцца жураўлі. Нават Жураўка нейкі час стаяў у задуменні. Хіба ж мог ён уявіць, што давядзецца не толькі ўбачыць зблізку такую рэдкую птушку, як журавель, але і карміць яе.
    Адно ва ўсіх на языку: жураўлі не ядуць рыбу. А тут Жураўка ўзяў селядца з вядра — самага маленькага і жвавенькага. I падкінуў птушкам. Яго адразу падхапіў самы вялікі, з чорнымі пярынкамі на крылах журавель. Няцяжка было здагадацца, што гэта быў важак.
    Матросы ажывіліся. Бралі ў кока жывую рыбу і кідалі птушкам. Жураўлі яе падбіралі.
    Матрос Жураўка здымаў незвычайных гасцей сваім фотаапаратам, бегаючы з месца на месца па капітанскім мосціку.
    Ляцелі птушкі ў цёплыя краіны.
    Узрушаныя, мы моўчкі махалі на развітанне сваім гасцям. Няўжо іх напалохалі браканьеры? Ці скавала марозам дзе ўзбярэжжа, пазбавіўшы жураўлёў традыцыйнага корму? Мог і прыліў затапіць стаянку дзікіх птушак...
    I сёння для мяне з’яўляецца загадкай: чаму жураўлі селі на палубу нашага карабля?
    ЛАСТАЎКІ
    ыў я тады на каўказскім узбярэжжы Чорнага мора. На першым паверсе цаглянага дома.
    Цяплынь там амаль круглы год. Дык дзверы ў пад’езд зачыняліся толькі ў вялікі шторм, калі з мора дзьмуў шалёны вецер. Аднойчы пайшлі мы на вучэнні ў мора. Помню,
    добра адстраляліся. Аб’явілі нам падзяку. Шчаслівыя, вярнуліся цёплым вясновым днём на базу.
    Іду я дамоў. Толькі ступіў у пад’езд, як дзве ластаўкі ў мяне над галавою вылецелі на вуліцу. Прыгледзеўся: лепяць гняздо пад лесвіцай у куточку. Што ж — няхай водзяцца. Птушкі давяраюцца добрым людзям.
    Суседзі таксама не сталі разбураць гнязда. Каму ж не хочацца быць добрым чалавекам?
    He разумеў нас толькі шэры кот Васька. Пачаў цікаваць за ластаўкамі. Я колькі разоў праганяў яго з пад’езда. Нарэшце адступіўся: кот стары, не зловіць вёрткіх ластавак.
    Знесці Ваську ў горы я не мог. Вельмі многа праплаваў ён з намі на караблі, шмат перанёс гайданак і штормаў. Мышамі ў нашых каютах, адсеках і трумах нават не пахла.
    Але ж тут іншая сітуацыя!
    I бяда здарылася. Васька ўсё ж падпільнаваў ластаўку. Ніхто, можа, і ўвагі не звярнуў бы, калі б не крык другой ластаўкі. К вечару яна ажно ахрыпла. I голас яе здаўся стогнам, ад якога рабілася не па сабе.
    Гняздо ў пад’ездзе нейкі час пуставала. Зямлісташэрае, узорыстае. Калі ні ідзеш, дык узнімеш галаву, каб на яго паглядзець.
    Нарэшце ў двары зноў закружыліся дзве ластаўкі. Адна з іх то залятала ў пад’езд, то вылятала на двор, нібы запрашала новую сяброўку ў сваю хаткугняздо.
    Новенькая доўга сядзела на дроце, аглядалася, быццам не ведала, што ёй рабіць. Усё ж адважыла-
    2.	В. Мыслівец.
    17
    ся, шмыгнула ў пад’езд, села ў гняздо. I раптам пачала выкідаць яйкі.
    Наша ластаўка крыху пачакала, здзіўленая, а затым напала на разбойніцу. Ледзь уцякла тая з пад’езда.
    А наша ластаўка села на яйкі, якія не паспела разбіць залётная ластаўка. I вывела двое птушанят.
    ГАГАРКІ
    днойчы мы сталі на якар у Ціхім акіяне. Як бы пасярод яго, бо навокал былі вада і асветлены сонцам купал блакітнага неба.
    Ніхто з нас не заўважыў, калі і ад-
    куль каля карабля з’явілася чародка маленькіх белых птушачак з чорнымі спінкамі і крыльцамі. Яны плавалі і ныралі, як бы забаўляліся самі і нас забаўлялі. Птушачкі ўзмахвалі крыльцамі, нагадваючы пінгвінаў.
    Знаўца акіянскай стыхіі Жураўка спытаў у мяне: — Дык што гэта за птаства, боцман? Ты столькі плаваў...
    Але ж я такіх птушачак бачыў упершыню. Імгненна яны зніклі.
    Матрос Жураўка пабег у кубрык. Там у яго былі розныя даведнікі.
    Праз колькі хвілін ён аб’явіў па карабельнай су вязі:
    — Таварыш боцман, да нас падляталі гагаркі. Водзяцца яны ў Арктыцы... Нейкая нядоля сагнала гагарак у Ціхі акіян...
    Мы доўга стаялі на палубе і сузіралі наваколле.
    ХМАРКА НАД АКІЯНАМ
    інулі Гібралтарскі праліў, выйшлі ў Атлантычны акіян. Паўз высокі бераг Афрыкі ўзялі курс на экватар.
    На палубе — шукальнік прыгод матрос Жураўка. У бінокль разглядае га-
    рыстае Марока. Горы як горы. Вышыннымі снежнымі пікамі падпіраюць блакіт неба. Ніжэй і бліжэй
    да нас — зялёная раўн.іна са шматлікімі селішчамі.
    Матрос Жураўка ўздымае бінокль у неба. Яно чыстае, белае, як распаленае ў якім горане. I ні хму-
    рынкі!
    Але чаго засяродзіўся, нібы ў адну кропку, матрос Жураўка? He паварочваецца, не адымае бінокль ад вачэй. Хвалюецца, тупае на месцы, пацепвае пле-
    чукамі.
    Доўга глядзіць Жураўка. Потым апускае бінокль, падыходзіць да мяне, прапануе паглядзець у неба.
    Падае свой бінокль мне. Ведаю, што не проста непакоіцца матрос. Нешта прыкмеціў у чыстым небе. Тым больш што мне пачуўся далёкі гул.
    Глянуў я праз шкельцы бінокля і адразу ж устрывожыўся.
    — Што там такое? — спытаў матрос Жураўка, пэўна, заўважыўшы мой неспакой.— Што, боцман?
    — Хмарка над акіянам,— адказаў я спакойна і паспяшаўся да капітана.
    Хмарка павольна разрасталася ў вялікую цёмную хмару.
    Капітан быў на мосціку. Глянуў ён у бінокль і адно глыбока ўздыхнуў. Набліжалася небяспека.
    Пра саранчу мы з ім трохі ведалі. У Афрыцы яна асаблівая. Збіраюцца мільярды насякомых. Хмара вырастае да трох і больш тон. На сваім шляху саранча з’ядае ўсё, што трапляецца. За мінуту можа ачысціць да бляску фарбу з надводнай часткі любога карабля. Дастаецца і людзям.
    А між тым хмара расла, гул рабіўся ўсё больш пагрозлівы. Жураўка азірнуўся на капітанскі мосцік, даў паглядзець у бінокль вольным ад вахты матросам.
    — Што будзем рабіць? — занепакоена спытаў я.— Фарбы ў запасе мала, толькі для дробнага рамонту. Салёная вада раз’есць аголены корпус...
    — Спакойна, боцман,— усміхнуўся капітан Ka-
    рабля.— Уключым помпы. Саранча баіцца салёнай вады... Ды і ляціць яна высока...
    Ен аб’явіў трывогу, але не сыходзіў з мосціка, назіраў за хмарай, якая ўсё набліжалася, цямнела. Вось яна засланіла сонца, і тое праглядалася, як праз задымленае шкельца. Але нядоўга працягвалася «зацьменне». Сонечны дыск зіхацеў, асвятляў промнямі карабель і марскую роўнядзь.
    Хмарка пачала змяншацца, матрос Жураўка ўзняў бінокль.
    3 берага данесліся стрэлы гармат. Мараканцы адбіваліся ад навалы.
    Калі сталі на якар, капітан сабраў на палубе каманду і аб’явіў матросу Жураўку падзяку за пільнасць на службе.
    КУРАНЯТКА
    Некалькі тыдняў мы затрымаліся на экватары. Гарачыня стаяла, як у лазні. Палуба вельмі прагравалася зыркім паўднёвым сонцам, што рукой не дакрануцца. Дык яе час ад часу палівалі вадою з-за борта.
    Карабель стаяў на рэйдзе каля белакаменнага партовага горада. Матросы любілі на шлюпках хадзіць на бераг, часта бывалі ў звальненні.
    Крыху здзівіла мяне, што аднойчы матрос Жураўка адмовіўся ад прагулкі ў горад. Ен таптаўся каля сігнальшчыка. Гаварыў з ім і нечага прыслухоўваўся. Але ж наўкола цішыня. Толькі хвалі плёскаюцца за бортам.