Расказы боцмана краба
3 назіранняў марскога падарожніка
Валянцін Мыслівец
Выдавец: Юнацтва
Памер: 96с.
Мінск 1995
Аднойчы гарбуны чарадою ішлі за намі ад берагоў Камчаткі ажно ў Індыйскі акіян. Падбіралі астаткі харчу, які кок Бузук выкідаў за борт.
Сталі мы на якар каля вострава. Мясцовыя кітабоі заўважылі гарбуноў, стрэлілі па іх з гарматы. Яны пайшлі на глыбіню. Натрапілі на сеткі з рыбай, выбралі ўлоў. I схаваліся на даляглядзе.
KIT I ЧАЙКА
Наш карабель стаяў на якары на ўваходзе ў вялікі порт. Было тое ў Атлантычным акіяне, у Паўночнай Амерыцы. Матрос Жураўка вярнуўся са звальнення на бераг вясёлы і ўзрушаны. Расказаў мне, што бачыў у акіянскім акварыуме, як руч-
ны кіт-касатка забаўляўся ў «перацягванні каната» са звычайнай шызай чайкай. Я тады не паверыў
яму.
Але настойлівы Жураўка і другі раз, вярнуўшыся з берага, выказваў сваё захапленне відовішчам касаткі і чайкі. Так зацікавіў незвычайнай праявай сяброўства акіянскай жывёліны і птушкі, што я пайшоў паглядзець на іх.
Старая чайка стаяла на бетонным беразе акварыума і глядзела на ваду. I раптам перад ёю вынырнуў кіт. Раскрыў вялікі рот з доўгімі, рэдкімі зубамі. Дык чайка працягнула дзюбу і дастала з драконаўскай пашчы касаткі некалькі бліскучых рыбак, пракаўтнула іх адну за адной. Пасля яна ўчапілася яму за язык сваёй чорнай дзюбай. I кіт не спрабаваў вызваліцца ад яе. На вачах было тое «перацягванне каната», пра якое мне гаварыў матрос Жураўка.
Яшчэ большае было маё здзіўленне, калі чайка стала лапамі кіту на галаву. I ён павольна, як паню якую, павёз яе ад берага.
ВЫРАТАВАННЕ КОЦІКА
акіяне заўважыў у бінокль матрос Жураўка серабрыстую жывёліну. Коцік утрапёна біўся ластамі аб ваду і падаваў нейкія хрыплыя, жаласлівыя гукі. Карабель збавіў ход.
Зблізку кок Бузук разгледзеў у яго на шыі ржавае металічнае кольца. Магчыма, яно было ад рыбацкіх сетак. I малому коціку трапіла на шыю. Цяпер сціснула яму дыханне.
Што рабіць?
У маёй боцманскай гаспадарцы валяўся стары брэзентавы чахол. Прывязалі мы лінькі-вяровачкі за рагі. Выцягнулі коціка на палубу. Ен асабліва і не трапятаўся.
Кок Бузук хуценька прынёс з камбуза сваю кухонную сякерку. Я падаў Жураўку ў рукі малаток.
Яны рассеклі кольца. I апусцілі ластаногага звярка ў акіян.
ЛАХТАК
ярэдка гэтага самага буйнога прадстаўніка сапраўдных цюленяў называюць марскім зайцам. Па зямлі ён скача, як заяц. Убачыўшы яго, кок Бузук крыкнуў:
— Заяц! Заяц!
— Жураўка ўсміхнуўся, лагодна адказаў:
— Сам ты заяц. Гэта — лахтак!
Вясёлы кок працягваў:
— Лахтак, русак, бяляк... Што вушэй няма ў марскога зайца... А так бы, каб...
— Каб ды каб, дык бы дожджык закапаў...
На гэтым спрэчка матроса Жураўкі з кокам Бузуком і закончылася.
Лахтак вырастае даўжынёю больш за два метры. Важыць столькі, як бык-пярэзімак.
Ен вельмі спрытны марскі звер. I моцны. Але рэдкі цяпер у морах і акіянах.
КАЛАНЫ
між сабою, магазіне.
эта адзіны прадстаўнік з сямейства куніц, які жыве ў моры. Некаторых каланаў называюць марской выдрай ці камчацкім бабром. Ну, для недасведчанага чалавека, сапраўды, усе яны падобныя як лялькі розных памераў у дзіцячым
Сярод сваіх суродзічаў каланы вылучаюцца асаблівай чысцінёй. Галоўны іх клопат — чысціня ўласнай скуры. Глянеш, бывала, раніцай у бінокль. Калан прычэсвае сваю поўсць і прыхарошваецца. У абед нават за ядою робіць тое ж самае. I вечарам.
Харчуюцца каланы ў асноўным марскімі вожыкамі. Нырае ў ваду, ловіць яго і выносіць на паверхню. Кладзецца на спіну і грызе. Адно калючкі, як шалупінне гарбузікавых семак, разлятаюцца ў бакі.
Пра каланаў ходзяць легенды. Кажуць, што ён падкаваны. I нібыта ўдараючы сваімі падковамі па мідыях, ён спрытна здымае іх з рыфаў — падводных узвышэнняў дна, якія небяспечныя для суднаходства і багатыя кармамі для каланаў.
Матрос Жураўка казаў, што каланы вельмі бяс-
печныя і падпускаюць людзей блізка да сябе. I спасылаўся ён на аўтарытэт вядомага даследчыка марскіх прастораў Літке. У мінулым стагоддзі ён, Літке, хадзіў з палкай па беразе і забіваў каланаў па выбару. Такім прымітыўным спосабам штурман Гаўрыіл Прыбыткоў на адкрытых ім самім і названых яго імем астравах упаляваў дзве тысячы марскіх баброў.
Скуры каланаў вельмі прыгожыя, моцныя і дорага каштуюць. Даўней багатыя людзі аббівалі імі сцены пакояў.
Вырабленыя скуры каланаў служылі адзеннем для жанок Далёкага Усходу. Нярэдка іх нават не кроілі. Падразалі ніз і рукавы па росту.
Матроса Жураўку, калі мы сталі на якар каля непрыступнага, бязлюднага вострава Меднага, асабліва зацікавілі каланы. Але назіраць за імі доўгі час даводзілася здалёк, у бінокль. Аказалася, што яны на беразе бываюць вельмі рэдка. I цяпер ужо баяцца чалавека. Дык адразу, як згледзяць што ці пачуюць які гук, ныраюць у мора.
Каланы любяць сваіх дзяцей, як ніхто, мусіць, з марскіх жывёл. Рэдка яны ў іх нараджаюцца. Дык маці тады з дзіцем не развітваецца. Песціць, лашчыць. Садзіць сабе на грудзі, лёгшы на спіну, доўга забаўляецца.
АКІБА
нешне гэты марскі звярок з сямейства цюленяў нагадвае птушку. Таму, згледзеўшы акібу на льдзіне, кок Бузук крыкнуў:
— Якая прыгожая птушка!
Матрос Жураўка адразу яго паправіў:
— Цюлень акіба. Няма ж у яго дзюбы. На мордачцы, глядзі, вусікі, як у гогалеўскага Наздрова.
Папрасіў я бінокль, каб разгледзець і самую акібу, і яе вусы. А яна — акіба, ці кольчатая нерпа,— каўзанулася са льдзіны ў ваду.
5. В. Мыслівец.
65
Пазней мне неаднойчы даводзілася назіраць за гэтым прыгожым, падобным на рыбіну, марскім звярком. Акіба водзіцца ва ўсіх далёкаўсходніх морах. Няма яе толькі чамусьці ў Японскім.
Футра акібы і прыгожае, і зносу не мае. Таму яно дорага каштуе і прадаецца на валюту.
Дзяцей акіба выводзіць ранняй вясною, на льдзіне каля праталіны. Яны нараджаюцца ў белым, пушыстым, цёплым і мяккім кажушку. Даўжыня цела акібы-дзіцяняці дасягае палавіны даўжыні мацеры. Гэтая асаблівасць мае пэўны біялагічны сэнс. Дзеці акібаў, як і іншых цюленяў, прыстасаваны да нізкіх тэмператур Поўначы. Хаця бываюць выпадкі, што малыя і замярзаюць. Аднойчы ў праталіне матрос Жураўка знайшоў нежывую акібу. Поўсць на ёй была ўжо і не белая, але яшчэ і не жоўтая з крапінамі.
ДЗІЎНЫ КРАБ
ыло гэта ў Міжземным моры. Матрос Жураўка, нырнуўшы глыбока ў ваду, падняў на борт карабля незвычайнага краба. 3 прырослай да панцыра марской губкай.
Гэта нас вельмі зацікавіла. Праз колькі дзён Жураўка з марскога дна дастаў краба, які ў сябе на спіне трымаў заднімі лапкамі вялікую губку. Яна яшчэ не паспела прырасці да панцыра.
Крабы, аказалася, маскіруюцца ад драпежнікаў
жывымі губкамі. Адно пры з’яўленні якога марскога разбойніка яны хутка вызваляюцца ад лішняга груза і хаваюцца ва ўкрыццё.
Бачылі мы, як крабы падразалі губку, калі яна разрасталася і звісала з панцыра. Працавалі клюшнямі, як нажніцамі.
Матрос Жураўка прыкмеціў таксама, што ў час руху краба губка шмат спажывала харчу і хутка расла.
КРАБ I АКТЫНІЯ
ураўка на тым жа пляжы выявіў яшчэ аднаго незвычайнага краба. У сваіх клюшнях ён трымаў маленькіх жывых актыній, якія адначасова служылі яму і сродкам абароны і нападу на іншых
марскіх насельнікаў.
Мы назіралі, як актыніі лавілі рыбак і малюскаў, а краб забіраў сабе ад іх здабычу. I адбывалася ўсё як бы добраахвотна, па згодзе.
Аселая жыхарка мора актынія як бы плаціла крабу за падарожжа ў яго на спіне.
СІНЯПЕРКА
Гэтую прыгожую, вялікую рыбіну я злавіў на вуду ў вусці Амура. У яе было сціснутае з бакоў цела, шэрае, ажно зеленаватае! 3 плямамі рознай велічыні. Брушка светлае. Верхні, анальны, і хваставы плаўнікі зеленавата-жаўтавата-чырвоныя з чорнымі крапінамі. Грудны — чырвоны з вялікай калючкай. На яе Жураўка пракалоў сабе далонь. Але ўсё ж зважыў і змераў даўжыню рыбіны. Важыла яна роўна паўпуда. А даўжынёю была семдзесят сантыметраў.
Доўга мы высвятлялі назву гэтай рыбіны. Панеслі ў сумцы ў рыбалавецкі порт. I толькі адзін стары рыбак сказаў, што гэта — сіняпёрка. Для мясцовых жа жыхароў яна — аўха, або кітайскі акунь. Драпежная рыба! Раней многа сіняпёрак вадзілася ў прэсных вадаёмах і рэках Далёкага Усходу. Смачная рыба! Дык і вылаўлена людзьмі.
Цяпер сіняпёрка ўзята пад ахову, занесена ў Чырвоную кнігу.
ЗАГАДКА АНТАРКТЫДЫ
олькі ні глядзі на акіян, ён заўсёды адкрывае нешта новае...
Карабель наш ішоў у Антарктыду. Да льдзін, у якіх дрэйфавала наша плывучая лабараторыя, было яшчэ далёка.
На світанні выйшаў я на палубу. Вахценныя на месцы. Сіпіць, паблісквае блакітнымі іскрамі вада за кармой. Залацістымі пчоламі раіцца зорнае афрыканскае неба.
I раптам... У хвалях мільгаюць, плывуць насустрач караблю чорныя, бліскучыя істоты.
Вахценны дакладвае дзяжурнаму па караблі: — Наперадзе па курсу... Львы...
I глядзіць на мяне.
Я ўжо бачу буйных, пакрытых чырвона-бураватай поўсцю жывёл. Яны то плывуць, то высока, як дэльфіны, падскокваюць над вадою. Добра бачны ўжо іх вострыя мордачкі, апушчаныя вушы, калю-
чыя вусы.
— Ну, боцман, я не памыліўся? Львы?..
— Канечне, львы! — пацвярджаю я.
I вахценны ўдакладняе дзяжурнаму:
— Па курсу прама — львы! Вось і боцман кажа...
А дзяжурны па караблі з капітанскага мосціка па моцнай сувязі:
— Ды гэта ж марскія капскія коцікі, таварыш боцман!..
Я ўзяў у вахценнага матроса бінокль. Так, да карабля падплылі антарктычныя коцікі. Я прашу ў кока Бузука астаткі ад учарашняй вячэры, сухары. Вывальваю ўсё гэта з вядра за борт. Коцікі накідваюцца на спажыву.
Пазней Жураўка сказаў, што яны кормяцца рыбай. Але не грэбуюць і дарункамі матросаў.
Гэта была першая загадка Антарктыды.
ЦУД ТРОПІКАУ
ольшасць дрэў, пра якія я раскажу, адносяцца да трапічных краін. Некаторыя з іх сустракаюцца і ў нашых айчынных аранжарэях. Так, у садах і парках Крыма, Каўказа, Сярэдняй Азіі можна знай-
сці прыгожае дрэва — балотны кіпарыс. Яно хваёвае. У гэтага дрэва замест звычайных каранёў развіваюцца так званыя дыхальныя карані — порыстыя стрыжнепадобныя наросты, якія паднімаюцца вертыкальна ў паветра ад падземнай карнявой сістэмы. У губчатых тканінах маюцца шматлікія праходы — па іх паветра пранікае да падземных каранёў.
У тропіках ёсць дрэвы сукуленты. Яны хаваюць пад шчыльнай абалонкай сакавітыя тканіны, у якіх назапашваюць вільгаць. А каб зменшыць выпарэнне пад промнямі зыркага сонца, часта іх лісты пераўтвараюцца ў калючкі.