• Газеты, часопісы і г.д.
  • Расказы боцмана краба 3 назіранняў марскога падарожніка Валянцін Мыслівец

    Расказы боцмана краба

    3 назіранняў марскога падарожніка
    Валянцін Мыслівец

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 96с.
    Мінск 1995
    22.38 МБ
    I раптам — ціўканне! Танюсенькае, пранізлівае: ціў, ціў, ціў!
    Жураўка глядзіць на нас. Мыляе вуснамі, як бы хоча рассмяяцца.
    — Што такое? — крычыць яму камандзір з капітанскага мосціка. I не дачакаўшыся адказу, пытаец-
    ца ў мяне: — Птушкі звілі гняздо на караблі, вывелі птушанят?	•
    Я разгубіўся, адказваю:
    — He можа такога быць, таварыш камандзір! Учора была генеральная прыборка. Усё прагледзелі і пачысцілі...
    Жураўка папрасіў сігнальшчыка адчыніць скрынку з запаснымі флажкамі. Дастаў адтуль жоўценькую, як дзьмухавец, жывую істоту, пасадзіў яе на далонь.
    — Нейкае куранятка,— вымавіў я без асаблівага захаплення, бо не ведаў, што скажа камандзір.
    Але ён рассмяяўся:
    — На караблі папаўнеыне! Трэба ставіць птушанё на забеспячэнне, таварыш боцман...
    Жураўка пачуў яго словы і адказаў:
    — Гэта ж куранятка, таварыш камандзір! Вывелася з курынага яйка!
    — А дзе ж квактуха? — спытаў я.— Хто дазволіў выводзіць куранят?
    Жураўка крыху разгубіўся, не ведаў, што адказаць.
    Супакоіў нас камандзір. Ен лагодна ўсміхнуўся і расказаў выпадак, які адбыўся на экватары ў час пераходу эскадры караблёў з Балтыкі на Далёкі Ус-
    ход. Было гэта ў пачатку дваццатага стагоддзя. Пісьменнік Новікаў-Прыбой удзельнічаў у тым паходзе і апісаў яго ў кнізе «Цусіма». Ён расказаў пра куранятка, якое вывелася без квактухі.
    Жураўка падышоў да нас і пацвердзіў, што паўтарыў колішні эксперымент.
    МАКАКА
    Афрыцы водзяцца смешныя на выгляд, вясёлыя маленькія малпачкі макакі. Сыдзеш, бывала, на бераг, а яны — і на дрэвах, і на дахах дамоў, і на балконах, і ў людзей на руках. Ажно мітусіцца ўсё
    ў вачах. Макакі — бяскрыўдныя, зграбныя істоты. He помню ўжо, у якім афрыканскім порце рыжаватую макаку купіў матрос Жураўка. Прынёс яе ў сумцы. Выпусціў на палубу. А карабельная сталь гарачая ад зыркага на экватары сонца. Дык малпачка саскочыла на трап і прабралася па ім ажно на капітанскі мосцік.
    Аднойчы ў маёй каюце гулялі ў даміно. Ад гарачыні былі насцеж расчынены ілюмінатары і люкі. Круглыя суткі яны не задрайваліся.
    Макака і заглянула да нас. Спачатку скокнула на банку, як на флоце называюць звычайную табурэтку. Затым залезла на плячо, лізнула вуха, шчаку.
    Неўпрыкмет яна саскочыла на стол, заглянула мне і Бузуку ў вочы. Вадзіла па кляёнцы доўгім хвастом, цокала рэдкімі зубкамі. А толькі мы пачалі чарговы раз тасаваць касцяшкі, як у гэтую работу ўключылася і яна. Ды з такім захапленнем, што добрая палавіна касцяшак зляцела са стала. Бузук падняў іх з долу. Паківаў пальцам. Малпачка, як бы зразумела яго пагрозу, саскочыла на банку, прыціхла.
    У паходзе ўсе прывыклі да памаўзлівай макакі. I кармілі яе, і на руках гушкалі. Жураўка браў яе з сабою ў душ. Малпачка не любіла духаты.
    Найбольш часу, калі ў мяне выдавалася вольная хвіліна, малпачка праводзіла ў маёй каюце. Асабліва падабалася ёй наша гульня ў даміно. 3 ахвотай яна ўсякі раз тасавала касцяшкі.
    Аднойчы малпачка выскачыла з каюты. Узабралася на капітанскі мосцік. Нядоўга там забавілася. Апусцілася на палубу. Памітусілася паміж карабельных надбудоў. Злазіла на ствол гарматы. Паспрабавала грызці брызент на блоках радыёлакацыйнай станцыі. Паўз дзяжурнага матроса шмыганула на пірс. Сіганула на дрэва. Скочыла адтуль на дах трохпавярховага дома.
    За макакай на пірс высыпалі матросы на чале з Жураўкам. А малпачка — на таполю. Забралася на верхавіну. Гушканулася на галіне і пераскочыла на другое дрэва.
    Сабраўся натоўп. Узняўся шум і гам.
    Жураўка амаль плакаў. Пытаўся ў Бузука, як прыступіцца да макакі.
    Бегаў і я за той малпачкай, як малое дзіця. I раптам падумаў: а што, калі касцяшкі даміно рассыпаць па тратуары? I паклікаць пакрыўджаную, каб сабірала.
    Так мы і зрабілі. Натоўп расступіўся. Кок Бузук рассыпаў касцяшкі. Макака асцярожна спусцілася на асфальт. Пакружылася на чацвярэньках каля касцяшак, пачала збіраць у каробачку, якую побач паставіў Бузук.
    Яна і не заўважыла, як падкраўся матрос Жураўка і падхапіў малпачку на рукі.
    Доўга жыла макака на нашым караблі.
    РЫЖАЯ ХІТРУГА
    іса — драпежнік, належыць да сямейства сабачых. У нашай краіне сустракаецца паўсюдна. Няма яе толькі на Крайняй Поўначы. I цяжка сказаць, дзе яны лепш сябе пачуваюць — на поўдні
    ці поўначы, у стэпе ці ў гарах, ва ўкраінскай дубраве ці беларускім балоце. Ліса — блізкая радня ваўку, сабаку і шакалу. Але многім ад іх адрозніваецца. У яе падушачкі лап пакрыты поўсцю. Вочы, як у кошкі. У павадках лісаў яшчэ адна каціная якасць: яны ніколі не жывуць чародамі і палююць у адзіночку.
    Лісе як гераіні многіх дзіцячых казак можа пазайздросціць любы звер. Яе імя ўвекавечана-ў мностве прымавак і пагаворак: адна ліса семярых ваўкоў ашукае; хто ліслівы, той куслівы; у вочы лісам, а за вочы воўкам; у лісы хвост доўгі, а на свой не сядзе...
    Называюць лісу Патрыкееўнай. Чаму? Адкуль узялася такая мянушка?
    Аказваецца, ад Патрыкея Нарымунтавіча — князя з Ноўгарада, які жыў каля сямі стагоддзяў таму назад. Ен так праславіўся сваёй вынаходлівасцю і хітрасцю, што яшчэ пры яго жыцці імя Патрыкей стала раўназначным слову «хітруга». А ліса ж здаўна лічылася хітрым зверам, дык і атрымала мянушку — Патрыкееўна.
    Аднойчы з гары каля Анапы на ўзбярэжжы Чорнага мора мне давялося асабіста назіраць лісінае хітраванне. Было гэта зімой. Некалькі дзён кружыла мяцеліца. Замяла ўсе мышыныя норкі.
    Ліса спяшалася. Прыпыніцца, павядзе носам пах наваколля. Няма спажывы. Бяжыць далей. Стане на заднія лапы, прыслухаецца, ці не пісне дзе мыш. Усё прыкрыта снегам. Дык бярэ кірунак да гарадской звалкі, над якою кружацца вароны.
    Раптам запаволіла крок і... расцягнулася на снезе...
    Прысеў я на пянёк і назіраю: што ж будзе? Няўжо якая дурная варона палічыць яе нежывою?
    Паклаў я ружжо на калені, назіраю. Ліса ляжыць нерухома. Вароны кружаць і кружаць над ёю, садзяцца на снег усё бліжэй і бліжэй да Патрыкееўны. Адна ўжо села, каб дзеўбануць у галаву. А ліса імгненна страпянулася і схапіла яе вострымі зубамі
    за крыло. Пачаўся паядынак. Над лісою ўзняўся воблачкам сыпучы снег.
    Праз колькі хвілін ад вароны пачало разлятацца ў бакі чорнае пер’е. Пад крык варон і сарок ліса спакойна спажывала здабычу.
    ПТУШЫНЫ РОХ
    Хтосьці з матросаў у паходзе ўспомніў пра казачную птушку рох. Дык я сказаў, што мы будзем праходзіць каля вострава, на якім некалі гэтыя веліканы вадзіліся.
    Чаму веліканы? Яйка роха замяняе паўтары сотні курыных яек!
    Кок Бузук адразу задумаўся. Разважліва прыкінуў, што адным яйкам ён мог бы накарміць усіх камендораў, як на флоце называюць звычайных артылерыстаў.
    Матрос Жураўка пацікавіўся, ці будзем мы спыняцца каля таго вострава без назвы. На нашай жа карце назвы яго не было. Стаяла кропка.
    Жураўка стараўся ўявіць, намаляваць нам узмахамі рук птушку-велікана, падобную на арла. 3 невялічкімі крыламі, нібы ў страуса. Крыламі без доўгіх махавых пярынак, як у звычайных птушак.
    Каля таго вострава, на якім даўней вадзіліся веліканы рох, мы не прыпыняліся. У кожным паходзе каманда карабля вырашае пэўную стратэгічную задачу. He ўбачылі мы і казачнай птушкі на беразе, на што так спадзлваўся Жураўка.
    Адно ў бінокль добра разгледзелі вялікае яйка, якое людзі склеілі з тысяч шкарлупінак. Побач з ім на пастаменце, як макавае зерне каля вялікага гарбуза, ляжала курынае яйка.
    Яйка-гара было своеасаблівым помнікам птушцы рох.
    Застаўся далёка за караблём, знік на гарызонце востраў без назвы. А мы, вольныя ад вахты матросы
    і боцман, былі ў задуменні. На пятай, можа, мілі цяжка ўздыхнуў матрос Жураўка і сказаў:
    — Эх, людзі... Калі б птушак рох не вынішчылі...
    Ды вадзіліся ў морах і акіянах каровы...
    Думка яго была ўсім зразумелая: мы, зямляне, жылі б значна лепш, чым жывём.
    АГНІСТЫЯ ГУСІ
    Ноччу наш карабель стаў на якар у заліве невялікага астраўка ў Індыйскім акіяне. 3 нізкай вадзяністай хмарнасці сыпаўся дробны дождж. Абуджаныя гулам матораў, з гіканнем кружыліся ў паветры птушкі. Матрос Жураўка, стоячы каля люка ў свой кубрык, сказаў:
    — Сабралася птаства на зімоўку...
    I апусціўся ў кубрык.
    Ачнуўшыся раніцай, я паспяшаўся на палубу. Матрос Жураўка тупаў каля гарматы і ў бінокль аглядаў заліў і востраў. Праз колькі хвілін усклікнуў:
    — Якія агністыя гусі!
    Ен аглянуўся і заўважыў мяне. Прапанаваў бінокль:
    — Паглядзі, боцман! Агністыя гусі!
    Я ўзяў бінокль і задыхнуўся ад прыгажосці. Казачна-ружовыя птушкі тоўпіліся на мелкаводдзі і на беразе невядомага вострава. Раз-пораз яны ўзмахвалі чырвонымі крыламі. Здавалася, што танцавалі. Вада і бераг пераліваліся пунсовым ззяннем.
    У птушак былі доўгія ружовыя шыі і тоўстыя, гарбатыя дзюбы. Ногі — кармінавыя, нібы парэпаныя ствалы чарналесся.
    Захопленыя відовішчам, мы не заўважылі, як да нас падышоў камандзір. Глянуў у бінокль і кажа:
    — Ды гэта ж фламінгі... Ну, па-нашаму, палымяныя гусі...
    — Агністыя,— паправіў яго Жураўка.
    — Называй агністымі,— сказаў камандзір.— Што кіем, што палкаю...
    А птушкі, нібы пачуўшы нашу гаворку, узляцелі. Неўзабаве ружовае воблака схавалася за гарызонтам.
    Вахценны афіцэр з камандзірскай рубкі аб’явіў сняданак. Нехаця пакідалі мы палубу.
    ГАЛОДНЫЯ АРЛЫ
    £--\ этую праяву я назіраў у Каўказскіх гарах на ўзбярэжжы Чорнага мора...
    Была раніца ціхага летняга дня. 3 карабля добра праглядалася вяршыня, на якой збудавалі сваё гняздо арлы.
    Сонечныя промні нібы залацілі арліцу, пад распушчанымі крыламі якой скігаталі, просячы корму, маладыя арляняты.
    Нерухома сядзеў на скале непадалёку ад гнязда арол-бацька. Ен углядаўся на белаватую палоску, якая расла на ўсходзе ўздоўж далёкага марскога гарызонта.
    Птушак стамляў голад. Стоенае мора корму не давала. Далёкія палёты над сушай прыносілі жабрацкую здабычу. Hi рыбы ў вадзе, ні дзічыны на беразе!
    Арліца-маці выглядала задумлівай і спакутаванай. Яе чубок быў растрапаны, яршысты. Вочы — агністыя і поўныя трывогі, хвілінамі бляклі, нібы мярцвелі.
    Учора, кружачыся ў небе, яна выгледзела вялікую рыбіну. Скіравала з вышыні і ўпілася кіпцюрамі ў паласатую спіну. Ды рыбіна аказалася вельмі моцнай, яна пагружала арліцу ўсё глыбей і глыбей у ваду. I птушка ледзь не захлынулася, пакуль ёй удалося адпусціць свае кіпцюры.
    Як толькі сонца ўзнялося над гарызонтам, аролбацька выцягнуў шыю, узняў крылы і ўскрыкнуў. Зноў супакоіўся. Нейкі момант ён сядзеў нерухома. Разглядаў мора, гняздо з арліцай і птушанятамі. Раптам, склаўшы крылы, арол сігануў уніз, як бы за якой здабычай. I знік пад вадой. Магчыма, ён учапіўся кіпцюрамі ў якую вялікую рыбіну і пайшоў за ёю на дно.