• Газеты, часопісы і г.д.
  • Расказы боцмана краба 3 назіранняў марскога падарожніка Валянцін Мыслівец

    Расказы боцмана краба

    3 назіранняў марскога падарожніка
    Валянцін Мыслівец

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 96с.
    Мінск 1995
    22.38 МБ
    Да сукулентаў таксама адносяцца кіпцюрыстае дрэва, якое расце на Мадагаскары, і агурэчнае дрэва, якое сустракаецца на востраве Сакотра. Гэта адзіны член сямейства гарбузовых, які стаў дрэвам з калючымі лістамі і пладамі, якія вельмі падобныя на агуркі.
    Есць у тропіках каўбаснае дрэва, плады на якім нагадваюць ліверную каўбасу. 3 яго драўніны мясцовыя жыхары вырабляюць посуд, розныя ўпрыгожванні.
    Многа цікавага можна расказваць пра баабабаў — самых каштоўных з афрыканскіх раслін, пра аўстралійскае бутэлечнае дрэва, якое збірае вільгаць у сваім ствале, і трапічную сейбу, якая дае шаўкавістыя валокны.
    Сярод драўнінных парод бальса лічыцца «чэмпіёнам» у самай лёгкай вазе. Яго кубічны дэцыметр важыць усяго сто дваццаць грамаў, што амаль у два разы менш, чым кара коркавага дрэва. Як вядома,
    славуты нарвежскі этнограф і вандроўнік Хеердал свой плот «Кон-Цікі» змайстраваў з бальсы.
    На заходнім узбярэжжы Паўночнай Амерыкі растуць секвойя і мамантавае дрэва, якія дасягаюць вышыні ў сто метраў і ў дыяметры да дзесяці. Дажываюць яны да чатырох тысяч гадоў.
    Але самым высокім і тоўстым дрэвам на Зямлі была малпіна калючка, якая расла ў Паўднёвай Афрыцы. Вышынёй яна вырастала за сто дваццаць метраў, а ў перыметры ў аснове была каля пяцідзесяці метраў.
    Есць дрэвы, якія паказваюць час і прадказваюць надвор’е, даюць ваду, малако і соль, вымаўляюць гукі, ляскаюць лістотай і здзіўляюць іншымі незвычайнымі якасцямі.
    Спадзяюся, што я абудзіў цікавасць да жыцця дрэў, выклікаў павагу да гэтых цудаў прыроды.
    ЭЎКАЛІПТАВЫ ЧЭМПІЕН
    Убагатым на экзотыку Сіднеі — вялікім партовым горадзе на ўзбярэжжы Аўстраліі — нам вельмі спадабалася святочнае спаборніцтва на лепшага лесаруба. Дужыя мускулістыя мужчыны і хлопцы ў бялюткай спартыўнай форме ссякалі бліскучымі сякерамі жаўтаватыя эўкаліптавыя слупы, якія ўстаноўлены былі на гарадской плошчы. Вышыня слупоў з трохпавярховы дом. Да кожнага прымацаваны тры дошкі, якія ўстаноўлены па акружнасці.
    Слуп нагадвае эўкаліптавае дрэва з сукамі.
    Спартсмен-лесаруб залазіць на самую высокую апору з дапамогай сякеры. Убівае яе ў ствол і падцягваецца. Як толькі трымаецца на вузенькай дошчачцы на такой вышыні! Але ж лесаруб не толькі стаіць, ён пляжыць сякерай цвёрдае дрэва з розных бакоў!
    Пераможца спрытна саскоквае на дол і танцуе. Натоўп пляскае ў далоні.
    71
    	
    Другі лесаруб паўтарае тое ж самае на другой, сярэдняй, прыступцы-дошцы. Трэці — ніжэй. Усе пераможцы атрымліваюць каштоўныя падарункі. Таму завіхаюцца з такой заўзятасцю, што за імі не ўгоніцца, здавалася, ні адзін сапраўдны лесаруб!
    А тут наш карабельны кок Бузук паглядзеў на іх і мне сказаў:
    — He ўмеюць яны, таварыш боцман, ссякаць дрэвы.
    3 пэўным недаверам я глянуў на яго, усміхнуўся. Жартаваць, маўляў, усе мы майстры. А звалодаць з эўкаліптам не вельмі проста. Але крыўдзіць Бузука таксама не хацелася. Добры ён і кок, і чалавек. Да службы працаваў вальшчыкам лесу ў леспрамгасе на Ангары. 3 выгляду худы, жылісты. Але дужы. На адной руцэ тры разы падцягваўся на перакладзіне. 3 двухпудовай гірай забаўляўся, як з мячыкам.
    — Хочаш і ты прыняць удзел у спаборніцтве? — спытаў я кока, не думаючы, што ён адважыцца на такое.
    Бузук ажывіўся:
    — Калі б вы, таварыш боцман, дазволілі...
    — А дзе ты возьмеш сякеру? — спытаў я, усё яшчэ не верачы, што кок на самай справе запаліўся спаборніцтвам.
    — Збегаю на карабель, таварыш боцман! — адказаў мне Бузук.— У мяне заказная сякера! Хлопцы зрабілі ў майстэрні! Можна галіцца!.. Гэтыя горалесарубы не працавалі ў лесе. Яны крута ставяць сякеры. Папярок валокнаў дрэва ніхто не сячэ...
    Маладзецкасць і зухаватасць матросаў мне заўсёды падабалася. Усякую іх талковую ініцыятыву, дзелавую прапанову я стараўся падтрымаць. Адпусціў я Бузука на карабель. Непадалёку ад відовішча купіў яму белую майку і белы спартыўны абутак. Белыя флоцкія штаны ад формы падыходзілі для спаборніцтва без замены.
    За невялікую плату знайшоў я старога аўстралійца, які пагадзіўся пад выглядам свайго сына ўключыць Бузука ў спаборніцтва.
    Вярнуўся Бузук. У раздзявалцы на пляжы пераапрануўся пад аўстралійскага спартсмена. Сунуў сякеру ў футарал ад нейкага музычнага інструмента, які знайшоў стары аўстраліец. Ен і павёў кока на пляц спаборніцтваў.
    Я крочыў следам за Бузуком і дзедам, запрашаючы матросаў, каб ішлі глядзець відовішча. Ды каманда і так ведала свайго кока. Толькі ніхто з матросаў не разумеў, што ён, Бузук, будзе рабіць на плошчы. Некаторыя адкрыта пасміхаліся: маўляў, чым здзівіць кок гулякаў на плошчы?
    Бузук з дзедам прайшлі да замацаваных у зямлі слупоў эўкаліптаў.
    Кок зацікаўлена разглядаў няхітрыя прыстасаванні для забавы публікі.
    Нас туды не пусцілі. Мы стаялі перад невысокім барьерам і ўважліва назіралі, як наш кок дзелавіта прымерваецца сякерай да ствала дрэва, да лініі на ім, па якой трэба нанесці першы ўдар.
    Выглядаў Бузук нейкім вялым, стомленым, як разгубленым. I мне было падумалася, што дарэмна аддаў апошнія долары на яго забаўку.
    I вось — сігнал! Сякеры адначасова ўзняліся ў паветра, бліснулі сталлю, упіліся ў эўкаліптавыя слупы.
    Самы чыстазвонны быў гук ад удараў Бузука. Ен працаваў старанна і рытмічна.
    Неўзабаве ў яго суседа, спартсмена-аўстралійца, заклінілася сякера. I хаця ён не выключаўся з гульні, але страціў дарагія хвіліны. He мог ужо разлічваць на першае месца.
    Другі аўстраліец малаціў па дрэве з перабоямі. Без рытму ў такой барацьбе не пераможаш.
    Уся ўвага людзей і суддзяў, нашых матросаў — на Бузука. Рэпарцёры загадзя фатаграфавалі старога, як бы бацьку нашага кока. Ну, і не кока, а як бы сапраўднага аўстралійца.
    Ды раптам Бузук запыніўся. Узняў руку і пашавяліў пальцамі, як пры здранцвенні. Натоўп замёр. Маё сэрца таксама ёкнула.
    Было зразумела, што ад напружання і хвалявання коку звяло руку. Але на адно імгненне. Ен крутануўся да нас спіною і з новай сілай пачаў шчапаць цвёрды эўкаліпт.
    Бліскучыя, як залатыя, трэскі падалі на травяністы дол. За імі неўзабаве паляцеў і глуха бухнуўся на пляц адсечаны Бузуком канец эўкаліпта.
    Першым расправіўся з дрэвам наш кок! Саскочыў на зямлю і пачаў танцаваць барыню. Матросы яму дапамагаць сталі. I так выдалі сябе, што яны чужыя, рускія! А значыць — не маюць права прымаць удзел у свяце.
    Суддзі звярнуліся да ахоўнікаў парадку. З’явіліся паліцэйскія і акружылі Бузука. А кок не разгубіўся. Паказвае на старога аўстралійца і кажа:
    — Аддайце яму мой чэмпіёнскі ганарар! Мне хацелася паказаць, якія дужыя і спрытныя ў нас на караблі матросы!
    Пасля непрацяглай валынкі мы развіталіся з аўстралійцамі.
    ВАЛОДЗЬКА 3 «БЕЗДАКОРНАГА»
    эта адбылося на Чорным моры. Мяне перавялі служыць на эскадраны мінаносец «Бездакорны».
    Пад агнём варожых батарэй мы прарываліся ў асаджаны Севастопаль. Пры-
    возілі туды абаронцам горада папаўненне, боепрыпасы, харчы. Забіралі параненых, жанчын, дзяцей. На капітанскім мосціку побач з камандзірам карабля заўсёды быў яго сын Валодзька. Прыгожы, кемлівы, смелы хлопчык. Як і бацька, ён ніколі не хаваўся ў час налётаў варожай авіяцыі. Больш таго, Валодзька з аўтамата цэліўся і страляў па самалётах. Канечне, кулі не даляталі да цэлі. Але што зробіш, калі нянавісць да гітлераўцаў перапаўняла яго маленькае і адважнае сэрца?!
    Шкадавалі і любілі мы Валодзьку. Перад апош-
    нім паходам, калі малы быў на камбузе, я сказаў камандзіру:
    — Чаму вы не пакінеце сына ў Новарасійску?
    — 3 ім нельга пра гэта гаварыць. Валодзька не хоча пакідаць карабель. Уцякае ад бабулі.
    — Няхай бы маці прыгледзела.
    — Яна з меншай дачкою ў Казані. Валодзька перад адпраўкай уцёк з вакзала, каб быць на караблі.
    Я звярнуўся да камандзіра яшчэ раз:
    — У паходзе можа ўсякае здарыцца...
    — He бойцеся, боцман! — усміхнуўся Валодзькаў бацька.— Мы вернемся! Цяпер ужо нельга пакідаць яго на беразе. Што падумае каманда? Камандзір баіцца новага паходу? Баіцца, што не вернемся, калі пакінуў сына на беразе?
    Мінаносец рассякаў зеленаватыя валы хваль, пакідаючы за сабою белы шлейф пены. I ноччу, і раніцай усё было ціха, спакойна. Штыль на моры. Адно камендоры былі на сваіх баявых пастах.
    Толькі пасля абеду гітлераўскія лётчыкі выявілі нас. Атакавалі карабель.
    Густым агнём сустрэлі іх нашы зенітчыкі. Хутка, спрактыкавана працавалі матросы. Зенітчыкі збілі адзін варожы бамбардзіроўшчык. He выйшаў ён з піке, урэзаўся ў ваду.
    Валодзька ажно скакаў ад радасці на капітанскім мосціку. Бацька пагладзіў яго па галаве.
    — Малайчына, сынок! Бі фашыстаў!
    Гэта было сказана так, нібы Валодзька з аўтамата збіў тое цёмнае страшыдла ў небе.
    Праз колькі гадзін варожая атака на «Бездакорны» паўтарылася. Наперадзе карабля, амаль пад самым кілем, падалі варожыя бомбы. Прыцэліцца фашыстам не давалі нашы зенітчыкі.
    Камандзір з мосціка падаваў каманды. Валодзька страчыў па самалётах з аўтамата. Смелыя былі людзі.
    3 новай атакай гітлераўцы не замарудзілі. 3-за чорнай хмары надвячоркам вынырнула некалькі пікіруючых бамбардзіроўшчыкаў. Прарваліся праз
    зенітны заслон. Скінулі бомбы на карабель. Корпус разламаўся. Кармавая частка пачала апускацца ў ваду. Матросы хутка перабраліся на бак. Камандзір і Валодзька былі на мосціку.
    Атака фашыстаў паўтарылася. Карабель пачаў тануць. Ад шлюпак засталіся толькі аскабалкі, якія плавалі па вадзе. Камандзір загадаў усім падвязваць выратавальныя камізэлькі, пакідаць мінаносец. Сам стаяў і глядзеў, як кідаецца ў халодную ваду каманда.	.
    He ўсім матросам удалося адплысці ў бяспечную зону. Некаторых адразу каля бартоў хапаў і паглынаў бурун...
    Мне ўдалося выратавацца. Я добры быў плывец і без выратавальнай камізэлькі трымаўся на вадзе. Столькі жахаў нагледзеўся!..
    Камандзір і Валодзька заставаліся на мосціку. Калі і ён схаваўся, бацька падхапіў на рукі сына. Так і пайшлі на марское дно адважныя людзі. Праз колькі хвілін іх накрыў ваенна-марскі флаг.
    НА «ТАШКЕНЦЕ»
    лужыў я на лідэры «Ташкент». Перад самай вайною з’явіўся такі карабельпрыгажун на Чорным моры. Ім нельга было не любавацца.
    Мачты і трубы адхілены назад, як
    у скакуна грыва.
    Бак — пярэдняя частка карабля — прыўзняты, як самалёт на ўзлёце.
    Першая мачта зраслася з крыламі капітанскага мосціка. Узнятая шабля над галавою імклівага коннага ездака!