• Газеты, часопісы і г.д.
  • Расказы боцмана краба 3 назіранняў марскога падарожніка Валянцін Мыслівец

    Расказы боцмана краба

    3 назіранняў марскога падарожніка
    Валянцін Мыслівец

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 96с.
    Мінск 1995
    22.38 МБ
    Пажурыўся Жураўка, пасумаваў. Ды што зробіш — у акіяне тых жывёлінак не знойдзеш.
    У нас жа на караблі гаворкі было не на адзін дзень. Так мы і не прыйшлі да агульнай думкі: што такое качканос? Птушка? Рыба? Млекакормячая жывёліна?
    Толькі камандзір карабля спыніў нашу спрэчку. Ен сказаў:
    — Качканос і ёсць качканос!
    ПРЫЛІПАЛЫ
    дарылася гэта ў Ціхім акіяне.
    Карабель наш стаяў на якары каля невялікага вострава. Каманда адпачывала.
    Для тых, хто хацеў пабыць у субтрапічным лесе, спусцілі на ваду шлюпку. Неўзабаве прычалілі да берага. Матросы сышлі на сушу, а я sa­cra ўся ў шлюпцы.
    Сяджу, драмлю і раптам адчуваю: шлюпка робіцца цяжэйшай, апускаецца ў ваду. Ужо амаль не зыбаецца. Што за дзіва?
    Тым часам вярнуліся матросы. Паднялі якар. Селі на вёслы. Я даю каманду адчальваць, а шлюпка ні з месца. Як прывязаная.
    — Можа, села на каралы? — глядзіць на мяне матрос Жураўка.
    — Выраслі хіба? Пакуль вы на востраве бавіліся,— адказаў я.— Пад намі дна не відаць!
    Жураўка ўглядаецца за борт, у празрыстую ваду: — Рыба нейкая...
    — Нырні, Жураўка! — прашу я.— Абмацай днішча.
    Матрос адразу ў ваду. Вынырнуў праз некалькі хвілін і кажа:
    — Рыба! Праўда, дзіўная нейкая — папрыліпала да днішча, галовамі адна да аднае. I не адарваць ніяк.
    Тады я ўспомніў пра жыхарку субтропікаў — прыліпалу. Неяк, на рыбалцы ў моры, адна рыбіна прыліпла да халяўкі майго гумовага бота. Каля метра даўжынёю. Спалохаўся я: можа, джаліць, як гадзюка? I хутчэй на бераг! Ледзь адкараскаўся ад страшнай рыбы: цягну за хвост, а яна — не адрываецца. Мой камандзір, бывалы матрос, толькі пасмяяўся з такой нагоды. Аказваецца, прыліпалу трэба цягнуць не назад, а ўперад. Тады яна лёгка адрываецца. У старажытнасці, калі верыць легендам, вадзіліся буйныя прыліпалы. Яны спынялі нават судны, фрэгаты і іншыя паруснікі.
    Пра ўсё гэта я расказаў матросам у шлюпцы. Жураўка, а за ім і некалькі матросаў нырнулі ў ваду.
    Яны вызвалілі ад прыліпалаў шлюпку, і мы хутка вярнуліся на карабель.
    *
    СІВЫ ШЧУПАК
    нога розных шчупакоў я пабачыў на сваім вяку. Гэта рыба драпежная. Mae доўгі брускаваты стан, шырокія хваставыя плаўнікі для хуткіх і крутых паваротаў, выцягнуты ўперад рот, які Сяргей
    Аксакаў параўнаў з ткацкім чаўнаком. Частыя і вострыя ў шчупакоў зубы. Ніякая здабыча вырвацца з іх не можа. Шчупакі лічацца царамі драпежных рыб, якія водзяцца ў прэсных водах вадаёмаў і рэк. Бездапаможнымі яны бываюць толькі ў сярэдзіне мая кожнага года, калі змяняюць зубы.
    У шчупака вялікія, цёмныя і зоркія вочы. Здалёк бачыць ён сваю здабычу. Луска ўсыпана плямамі і крапінамі цёмна-зялёнага колеру. Бруха мае белае. Хвост і плаўнікі — зеленавата-шэрыя.
    Самы большы шчупак, якога мне давялося бачыць, важыў адзін пуд і трыста грамаў. Даўжынёю быў каля метра.
    Шчупакі кормяцца рыбай, лягушкамі, пацукамі, качкамі, рознай рачной дробяззю. Водзяцца ж у чыстых, праточных водах. Ловяцца на вудачку.
    Рыбакі расказваюць многа легенд пра хітрасць шчупакоў. Яны, маўляў, становяцца на мелкаводдзі і хвастом муцяць глей на дне, хаваючыся ў муці ад рыбак. Калі ж тыя набліжаюцца, яны хапаюць спажыву.
    Шчупакі становяцца каля берага, плаціны, кораня ці палі, якія тарчаць у вадзе. I стаяць так гадзінамі, нярэдка блізка ад паверхні вады. Іх глушаць са стрэльбаў, нават каламі, як глушаць усякую рыбу па тонкім лёдзе.
    А вось яшчэ пра сквапнасць шчупака. Рыбак, падсекшы невялікую рыбіну, раптам адчуў на вудзе цяжкасць. Але вудзільна не выпусціў з рук. I выцягнуў на бераг звычайную плотку, у якую ўпіўся зубамі вялікі шчупак. I так заціснуў здабычу, што давялося кіем расціскаць яму рот.
    Аднойчы ледзь не сарвалася мая рыбалка. Узяў
    я тры вуды з тоненькімі лёскамі. Выбраў мясцінку за лазовым кустом каля плаціны. Закінуў адну вуду. Пакуль нізаў чарвяка на кручок другой, вудзільна першай гайданулася, паплыло ў ваду. Падхапіў я яго, ані рыбы, ні кручка. Лёску перагрыз шчупак.
    Неўзабаве гэта ж праява здарылася і з другой вудай — яна таксама засталася без кручка і канца лёскі.
    Закінуў я трэцюю вуду. Пільна гляджу на паплавок. I пры першым руху паплаўка падсякаю рыбіну і выцягваю на бераг шчупака. Дома, калі сталі яго чысціць, у горле выявілі два маіх кручкі з канцамі лёсак.
    Неяк у вусці Дняпра трапіўся на кручок сівы, амаль белы шчупак. Выцягнуў я яго на палубу карабля, развёў рукі. Што магло здарыцца з рыбінай?
    Разгадаць загадку прыроды дапамог мне матрос Жураўка. Ён упэўнена сказаў:
    — Шчупак ссівеў па старасці, таварыш боцман! Пра гэта пісаў яшчэ знакаміты пісьменнік і рыбак Сяргей Аксакаў!
    Усё ж тады я напісаў ліст вучоным. Яны пацвердзілі тое ж самае: шчупакі сівеюць па старасці.
    ЖЫВАЯ ТАРПЕДА
    аманда наша правяла вучэбную трэніроўку. Ці, як кажуць на флоце, заняла баявыя пасты па гатоўнасці нумар адзін. Усё было, як у сапраўдным баі. Толькі не стралялі гарматы, не запускаліся ракеты.
    У матросаў выдалася вольная хвілінка перад разборам трэніроўкі. Усе былі на баявых пастах.
    I тут па карабельнай сувязі пачуўся голас вахценнага Жураўкі:
    — Тарпеда! 3 левага боку тарпеда!
    Гідраакустыкі таксама заўважылі на індыкатары сваёй станцыі светлую, незразумелую плямку. Яна імкліва ляцела на карабель. Уцякаць ад яе дарэмна.
    Адкуль тарпеда магла з’явіцца ў акіяне — ніхто не задумваўся. I часу не было. Ды і падводныя лодкі ўжо выходзілі ў акіянскія глыбіні.
    Камандзір карабля ігненна прыняў рашэнне:
    — Тарпеду з левага борта расстраляць!
    Камендоры павярнулі гармату. I стрэлілі ла тарпедзе. Прадмет, які рухаўся на карабель, нічым іншым ім не ўяўляўся, як тарпедай ворага.
    Але ў акіяне з вечнай гайданкай накрыць цэль, як кажуць матросы, не вельмі проста. Прамахнуліся камендоры яшчэ чатыры разы. Шосты снарад трапіў дакладна ў тарпеду.
    Яна збавіла хуткасць, але ўсё ж дайшла да карабля, ударылася вострым носам у браніраваны борт. Ніякай шкоды нам не прычыніла. Адскочыла назад, толькі не патанула, як звычайная баявая ракета пасля сутыкнення з караблём.
    — Жывая тарпеда! Жывая...
    Матросы кінуліся да борта. I ўбачылі... Меч-рыбу!
    Пра тое, што існуюць такія рыбы з моцнай верхняй сківіцай, я матросам расказваў. Меч-рыба атакоўвала амерыканскую чатырохмачтавую шхуну. Ударыла мячом у насавую частку судна. Прабіла дзірку, у якую хлынула вада. Давялося ўключыць помпы і рамантаваць шхуну.
    Непадалёку ад Ліверпуля такая ж меч-рыба нанесла некалькі ўдараў па акіянскім лайнеры «Леапольд» Вада заліла трум. Лайнер выратавалі вадалазы, якія падаспелі на катэры.
    Тады ж мы закінулі канат з пятлёю і выцягнулі рыбіну з мячом на палубу. Добра папрацавалі, да сёмага поту. Пакуль разглядалі акрываўленую тушу, наш карабельны кот Васька добра-такі асмакаваўся. Еў ён мяса і мурлыкаў. Наганяў нам апетыту.
    А тут падаспеў і кок Бузук. Глянуў на ката і кажа:
    •	— Мусіць, рыбіна вельмі смачная, калі так заві-
    хаецца сыты кот Васька...
    Бузук збегаў на камбуз, вярнуўся з сякерай. Ударыў па мячы — адно затупіў лязо.
    Ен адсек кавалак мяса, паднёс яго да носа, добра вынюхаў. Кок быў спецыялістам у сваёй справе, ведаў толк у мясе і іншых прадуктах. Таму загадаў:
    — Мяса ў халадзільнік!
    Але ж боцман на караблі нешта значыць. Таму я таксама панюхаў і разгледзеў тое мяса. Нешта сярэдняе паміж маладзенькай свінінай і цяляцінай!
    Тады і пагадзіўся з Бузуком.
    МАРСКІ МЯНТУЗ
    ра ментузоў, здавалася, я ведаў усё. Што ён водзіцца і ў маленькіх крынічных рачулках, і ва ўсіх вялікіх рэках, праточных сажалках і азёрах, якія маюць добрую, свежую ваду. Ен належыць да
    пароды драпежных рыб, бо пераважна харчуецца дробнымі рыбкамі. На выгляд мянтуз не вельмі зграбны. Рот у яго вялікі і шырокі. 3 ніжняй сківіцы, як шыльца, звісае доўгі вус. Ад яго пачынаецца белаватае бруха, якое ў вялікіх налімаў бывае круглае і абвіслае. Далей ён сплюшчваецца і заканчваецца доўгім, віхлястым плёсам.
    Мянтуз не мае лускі, а пакрыты сліззю. Яго цяжка ўтрымаць у руках. Ен увесь мармуровы. Па цёмназялёнаму жаўтаватаму ўбранству раскіданы чорныя плямы. Вочы мае цёмныя.
    У Дняпры я лавіў на вуду ментузоў да паўпуда.
    Варылі з іх смачную юшку. Жанкі з ментузовай пячонкаю пяклі пірагі.
    Мясцовыя рыбакі паказвалі мне вершу — прыстасаванне з вербалозавых дубцоў, сплеценае кругла, як мяшок. Павучалі, каб верша ляжала шчыльна на дне. Ментузы днём стаяць у ямах і завоінах. Ідуць па дне і трапляюць у пастку ноччу.
    Мянтуз, як сцвярджаюць знакамітыя рыбакі, рыба рачная, прэснаводная. А тут матрос Жураўка пасярод Чорнага мора са шлюпкі злавіў пудовага ментуза. Выкінуў яго на палубу карабля, падняўся па трапу з вяровак і пытаецца:
    — А што гэта за звяруга, таварыш боцман?
    — Мянтуз! — адказаў я.— Толькі вельмі чорны. Мусіць, стары... Ды і не дужа трапяткі. I не вельмі слізкі... Такіх у Дняпры я ніколі не лавіў...
    — Гэта — марскі мянтуз,— запэўніў прысутных камандзір.— У Дняпры ўжо вада застойваецца...
    Жураўка падхапіў на рукі ментуза і панёс на камбуз.
    БЕЛЫ ВУГОР
    звычайных вугроў цёмны колер скуры. А тут нечакана на палубу з сеткі вытраслася белая змяя.
    Матросу Жураўку, які нядрэнна ведаў марскіх і акіянскіх насельнікаў,
    здалося, што белая істота злосна сыкнула і выставіла танюсенькае жала. I смелыя, загартаваныя служакі, якім неаднойчы даводзілася глядзець смерці ў вочы, адступілі ад улову.
    Рэдкае было відовішча. Матросы стаяць кругам, як дзеці ў дружным карагодзе. У цэнтры іх падскоквае толькі што вылаўленая рыба, пабліскваючы луской. Выгінаюцца доўгія і слізкія цёмныя вугры. А над імі — белая змяя.
    Я выйшаў наперад, разглядаю белую загадку. I кажу'Жураўку:
    — Змяя гэтая падобная на вугра.
    — А чаму ён белы, калі вугор?
    — Таму, што вугроў трыста відаў! — настойваю я.— Давайце хуценька ачысцім палубу!
    А матросы ні з месца.
    Ды і сам я не ўпэўнены, што трапіўся незвычайны вугор. А раптам — змяя!
    Зноў я прыдумаў. I загадваю Жураўку:
    — Надзявай на рукі спяцоўкі і выкідвай змяю за борт!
    Ён ажно жахнуўся:
    — Такое дзіва выпускаць у мора? Ты што, боцман?
    — Бяры тады змяю гэтую сабе запазуху! — зазлаваў я.
    I ўсё ж выйсце са становішча падказаў Жураўка:
    — А што, боцман, калі мы зловім гэтую змяю і змесцім у пусты бітон? Нальем вады. I завязем рэдкі экземпляр на бераг... Вучоныя, можа, дзякуй скажуць...