Русальная традыцыя беларусаў
міфапаэтычная сістэма, тыпалагічныя паралелі
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 187с.
Мінск 2006
Сезонна-каляндарныя межы русальскага часу — траецка-купальскапятроўскі кантынуум, час ад вясны да восені — выразна маркіруюць апошні, з аднаго боку, як час біякасмічна-пікавай вегетацыі расліннасці і прыроды наогул, а з другога, — як перыяд поўнага цыклу вегетацыі расліннасці ў геакліматычнай зоне рассялення славян. У архаічнай структуры русальскага часу выразна вылучаюцца, такім чынам, два перыяды: а) суаднесены з міфасемантыкай біякасмічнага піку вегетацыі перыяд найбольш інтэнсіўнай актыўнасці/праяўлення русалкі ад Вялікадня да Пятра — г.зв. русальны/граны тыдзень і б) час агульнай актыўнасці/ праяўлення міфалагічнага персанажа з вясны да восені-зімы, адпаведны ў зоне ўмеранага геакліматычнага пояса поўнаму актыўнаму цыклу вегетацыі расліннасці ў цёплы час года.
6. Прымеркаванасць найбольшай актыўнасці/праяўлення пераважна да траецка-купальска-пятроўскага часу — перыяду біякасмічнага піку вегетацыі расліннасці, найвышэйшага праяўлення стыхіяў прыроды — высвечвае ў архетыпе русалкі рысы своеасаблівага сезоннага вегетацыйнага дэмана — увасаблення канцэнтраваных жыццятворных патэнцый каляндарнага кантынуума, найбольшай вегетацыйнай патэнтыкі і эманацыйнасці стыхіі расліннасці. На фоне сінхронных матываў тагасветнасці (суаднесенасці абрадавай маскі русалкі з ідэяй закрытасці, нябачанняслепаты як уласцівасці прадстаўніка “таго” свету) міфалагема “русалкі ў зеляніне”, суадносная з паставай вегетацыйнага дэмана тыпу заходнеі паўднёваславянскіх Зялёнага Юрыя, Караля, выражае найперш вегетацыйна-прадукавальную прагматыку, рэпрэзентуючы ўяўленні пра канцэнтравана-жыццятворныя патэнцыі расліннасці як крыніцы ўраджайнасці і ўяўленні пра сезоннага дэмана-носьбіта гэтых патэнцый. На апошняе ўказваюць і матывы нагнятання, празмернасці, а таксама разнастайнасці зеляніны ў практыцы прыбірання маскі русалкі ў абрадзе, выкарыстанне ў якасці зялёнага ўбрання міфалагічнага персанажа хмелю, міфарытуальная ідэнтыфікаванасць русалкі з зелянінай, матывы ўзаемазамяняльнасці зеляніны і міфалагічнага персанажа ў абрадзе.
7. Аналіз улучанасці русальскага часу ў семіятычнае поле гранічнапераходнага перыяду вясны-лета паказвае, што, маркіраваны ў сістэме траецка-купальска-пятроўскага каляндарнага кантынуума міфасемантыкай прыроднага біякасмічнага піку, пералому, мяжы, навалецця, русальны фальклорна-этнаграфічны комплекс набываў адзнакі гранічна-пераходнага каляндарнага часу, а сезонны персанаж русалкі, адпаведна, кантэкст яго тэмпаральнага дэмана.
У кантэксце каляндарна-часавай міфалогікі русалкі характэрная пры гэтым натурфіласофская аснова локусаў сезоннага пераходу міфалагічнага персанажа. Семантыка вады, магілы, дрэваў, травы, кветак, збажыны, а таксама агню, паветра як локусаў пераходу русалкі ў фальклорных і рытуальных тэкстах выразна матывавана не толькі тэмпаральнай маркіраванасцю міфалагемы русалкі, але і архаічнай аніматычна-анімістычнай вегетацыйна-прадукавальнай асацыятыўнасцю вобраза: локусы сезонна-каляндарнага пераходу непасрэдна суадносяцца і выступаюць як адлюстраванне натурфіласофскай эманацыйнасці міфалагічнага персанажа (міфалогіка сыходжання русалкі па заканчэнні “свайго часу” ў агонь. тэмпаральная і “хлебная” маркіраванасць знаходжання міфалагічнай істоты на печы ў перыяд ад аднаго русальнага тыдня да другога, міфапаэтыка знаходжання русалкі ў лазні, матывы функцыянальнай эфірнасці стыхіі паветра як месца, куды сыходзяць русалкі, — уяўленні пра адлятанне русалкі пасля русальнага тыдня ў неба, матыў палётупераходу міфалагічнай істоты, у тым ліку птушкай, калыханне русалак на арэлях, міфалогіка сезонна-каляндарнага руху міфалагічнага персанажа з гары, у гару. па гары і інш.).
8. На аснове сінкрэтычнага паяднання вегетацыйна-прадукавальнай асацыятыўнасці, аграрнай прагматыкі, з аднаго боку, і каляндарна-часавай дэтэрмінаванасці — з другога, аўтэнтычная архаічная міфалагічная мадэль русальнай традыцыі пераважна беларусаў і ўсходніх славян выяўляе выразныя адзнакі міфапаэтыкі боства прыроды, якое памірае і ўваскрасае. Наяўная ў генетычнай структуры русальнага фальклорна-этнаграфічнага комплексу і тэмпаральнага персанажа русалкі канцэпцыя смерці-адраджэння адлюстроўвае тым самым поліфункцыянальнае адзінства феномену, цэласнасць яго магічнай і светапогляднай базы, натурфіласофскую ідэю кругазвароту, памірання і ажыўлення раслінных сілаў зямлі як ідэю “spirit of vegetation”.
9. Выразны полісемантызм, міфарытуальная і вобразна-сімвалічная поліфункцыянальнасць аўтэнтычнай міфапаэтычнай сістэмы русальнага фальклорна-этнаграфічнага комплексу і асобных элементаў яго ў сла-
вян можабыць вытлумачана, такім чынам, зыходзячы з архаічнай сінкрэтыкі аграрнай прагматыкі і каляндарна-часавай і сацыякультурнай дэтэрмінаванасці феномену. Аўтэнтычная архаічная міфалагічная мадэль русальнай традыцыі беларусаў, рэканструкцыя якой верагодная ў параўнальна-гістарычным асвятленні ў агульнаславянскім кантэксце, у гэтым сэнсе ёсць асновай генетычных канатацый, карэляцый і трансфармацый міфалагемы русалкі, міфарытуальнай струкгуры з’явы і актуальна ўтрымлівае рысы амбівалентнасці, дэманічныя, маністычныя і феміністычныя архетыпы першапачатковай міфалагічнай мадэлі.
1. Агапкйна Т.А. Звуковой образ временл л рнтуала (на матерлале весенней обрядностл славян) // Млр звучашлй н молчашлй: Семлотлка звука л речл в традлцлонной культуре славян. — М.: І-індрлк, 1999. С. 17—50.
2. Агапкйна Т.А. Концепт двлженля в обрядовой млфологлл славян (на матернале весеннего календарного цлкла) // Концепт двлженля в языке л культуре. — М.: Нндрлк, 1996. С. 213—254.
3. Агапкйна ТА. Мйфопоэтлческле основы славянского народного календаря. Весенне-летняй цлкл. — М.: Нндрнк, 2002. — 816 с.
4. Агапкйна Т.А. Очеркл весенней обрядноста Полесья // Славянсклй л балканскяй фольклор: Этнолннгвястнческое нзученле Полесья. — М.: Наука, 1995. С. 21—107.
5. Агапкйна Т.А. “Прлшел Вербнч — кожуха позычь...” // Слово н культура. Памятн Н.П.Толстого. Т. 2. — М.: Нндрнк, 1998. С. 11—20.
6. Агапкйна Т.А. Эротнческлй аспект тронцко-купальской обрядностя // Русскнй эротлческнй фольклор. Песнл. Обряды л обрядовый фольклор. Народный театр. Заговоры. Загадкл. Частушкя / Сост., науч. редакцяя А.Л. Топоркова. — М.: Ладомнр, 1995. С. 245—257.
7. Агапкйна Т.А. Этнографлческне связл календарньгх песен. Встреча весны в обрядах я фольклоре восточньгх славян. — М.: Нндрлк, 2000. — 336 с.
8. Агапкйна Т.А. Южнославянскле поверья л обряды, связанные с плодовымн деревьямл, в обіцеславянской перспектнве // Славянскяй л балкансклй фольклор. — М.: Наука, 1994. С. 84—111.
9. Агапкйна Т.А., Топорков А.Л. Рлтуальное обнаженле в народной кулыуре славян // Млфологля н повседневность. Гендерный подход в антропологлческлх днсцлпллнах. Матерлалы науч. конф. — СПб.: Алетейа, 2001. С. 11—25.
10. Анйкйн В.П. Русское устное народное творчество. — М.: Высшая школа, 2001, —726 с.
АнйчковЕ.В. Весенняя обрядовая песня наЗападе ну славян. Ч. І.Отобряда к песне. — СПб.: Тлпографля Нмпер. Акад. наук, 1903. — 392 с.
12. Арнаудов М. Кукерл н русаллл // Студлл вьрху бьлгарсклте обредл н легендл. Т. 2. — Софня. 1972. С. 149—156.
13. Арсеньев Н.С. Плач об умлраюшем боге // Этнографлческое обозренле. № 1—2. 1912. С. 1—34.
14. Афанасьев А.Н. Поэтлческле воззренля славян на прлроду. В 3-х т. Т. 3. — СПб.: йзданле К.Солдатенкова, 1869. — 840 с.
15. Афанасьев А.Н. Поэтлческле воззренля славян на прлроду. В 3-х т. Т. 3. — М.: йндрнк, 1994. — 840 с.
16. Афонйна М.В. Сакралнзацля члсла в восточнославянсклх заговорах // Славянское вече — 2: Матерлалы Международной научно-практ. конф. — Млнск: БелСоЭС “Чернобыль”, 2003. С. 30—32.
17. БайбурйнА.К. Рнтуал втраднцноннойкулыуре. — СПб.: Наука, 1993. — 237с.
18. Балдышэўская Т.І. Русалка ў кантэксце сусветнай міфалогіі // Веснік Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А.А.Куляшова. № 4. 2000. С. 97—104.
19. Балдышэўская ТІ Русалка—таямнічьівобраздэманалагічнайістотьі//Веснік Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А.А.Куляшова. № 4. 1999. С. 155—161.
20. Барташэвіч Г.А. Беларуская народная паэзія веснавога цыкла і славянская фальклорная традыцыя. — Мінск: Навука і тэхніка, 1985. — 184 с.
21. Барысевіч А.П. Сімволіка вобраза касы ў каляндарна-абрадавых песнях беларусаў // Едянство восточнославянскнх народов: прошлое, настояіцее, перспектнвы. Матерналы науч. конф. — Гомель, 1995. С. 87—88.
22. Безсонов П.В. Белорусскне песнн с подробнымн обьясненнямн нх творчества н языка. — М.: Б. н., 1871. — 176 с.
23. Беларускі народны каляндар / Аўт.-уклад. А.Ю.Лозка. — Мінск: Полымя, 1993. —205 с.
24. Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыцыйныя жанры: Гомельская вобласць / Уклад. В.А.Захарава і інш. — Мінск: Універсітэцкае, 1989. — 384 с.
25. Беларусы. Т. 6. Грамадскія традыцьіі / В.Ф.Бацяеў, В.М.Бялявіна, А. У.Гурко і інш. — Мінск: Беларуская навука, 2002. — 606 с.
26. Беновска-Сьбкова М. За русалкяте в бьлгарскня фолклор // БФ. № 1. 1991. С. 3—14.
27. Березовйч Е.Л. Демоняческнй топос в прнзме русской народной языковой траднцнн Н Прнзнаковое пространство культуры. — М.: йндрнк, 2002. С. 103—127.
28. Бернштам Т.А. Обряд “креіценяе я похороны кукушкн” // Сборняк Музея антропологан н этнографлн. Т. 37. Матеряальная культура н мнфологля. — Л.: Наука, Ленннградское отделенне, 1981. С. 179—203.
29. Богдановйч А.Е. Пережяткн древнего мяросозерцання у белорусов. Этнографнческяй очерк. — Гродна: Губернская тяпографяя, 1895. — 186 с.
30. Булгаковскйй Д.Г. Пянчукя. Этнографяческнй сборняк. —СПб.: Тнпографяя В.Безобразова я К, 1890. — 201 с.
31. Валодзіна Т.В. Семантыка рэчаў у духоўнай спадчыне беларусаў. — Мінск: Тэхналогія, 1999. — 167 с.
32. Валодзіна Т, Малоха М. Салома ў светаглядзе і мове беларусаў (на агульнаславянскім фоне) // Роднае слова. № 6. 2002. С. 77—80.
33. Велецкая Н.Н. Языческая сямволяка славянскях архаяческнх рнтуалов. — М.: Наука, 1978. — 239 с.
34. Веселовскйй А.Н. Разысканяя в областн русского духовноіо стяха. Вьпі. 5. Генварскне русалян я готскне нгры в Вязантнн // Сборннк ОРЯС. Т. XI—XVII. — СПб., 1889.
35. Веснавыя песні /Склад.: Г.А. Барташэвіч, Л.М. Салавей. — Мінск: Навука і тэхніка, 1979. — 608 с.