Русальная традыцыя беларусаў
міфапаэтычная сістэма, тыпалагічныя паралелі
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 187с.
Мінск 2006
Выражэннем ідэі гранічна-пераходнасці ў рытуальных тэкстах русальнага тыдня выступае тэма барацьбы. Гл. у абрадзе “провадаў русалкі” матыў барацьбы маскі русалкі з рытуальнікамі: у вёсцы Сялец Брагінскага раёна па дарозе да жыта “тая Русалка ўжэ ідзе ўжэ ўперэдзі, а яны (хлопцы, дзяўчаты. — УС) усьлед. А тады янаўжэ, уродзе, пачынае зь імі бароцца, іграць ” (УЗ). Каляндарна-пераходная міфалогіка барацьбы прысутнічае ў рытуале пераследу-пагоні ў палескім абрадзе “провадаў русалкі”: пасля таго як “русалку” прыводзілі да месца выгнання (у тым ліку ў жыта, у лес і інш.) і кідалі там, яна павінна была гнацца за рытуальніцамі, пужаць іх; лічылася, што калі русалка дагоніць, то можа вымазаць сажай/смалой, заказытаць, задушыць, наслаць хваробу: “Прыводзяць у жыта і кідаюць, а янаўжо бяжыць, каго паймае, дак падушыць “Вядом у жыто. А ўжэ ў жыці пастаіць [русалка] і дале бяжаць усе, ўцякаюць, а яна ловіць нас “Возьме дзеўка,
Фальклорны архіў Буда-Кашалёўскага РДК.
раздзенецца нагала, толькі ў сарочцы да без хусткі, ў могілкі залезя, да тадыўжэўляжэ за намі! 1 беглі адяе, і падалі — чаго нірабілі... Пужала так" [39, с. 115], Функцыю пераследу “русалкі” бралі на сябе іншы раз хлопцы: хаваліся ў жыпе, а затым гналіся за дзеўкамі ад жыта і ласкаталі іх, як “русалкі” [39, с. 115—116]; “Патом як ухвацяць хлопцы лазіну добрую, і ўцякаем. Хто не ўцячэ — па плячах пападзе. Бяжым. уцякаем, як хто можа” (вёска Дзёрнавічы Нараўлянскага раёна) [20, с. 163]. У кантэксце міфасемантыкі каляндарнай барацьбы гл. таксама рытуальную практыку ўзаемнага хлястання крапівой хлопцаў і дзяўчат, пераслед жанчынамі-рытуальніцамі мужчын у русальным абрадзе рускіх і беларусаў, перасмейванні ў балгараў працэсій дружын русальцаў.
У кантэксце натурфіласофскай міфалогікі русалкі адметную каляндарна-пераходную семантыку ў структуры русальскага часу набывае барацьба святла і цемры, напрыклад, у матыве гуляння русалак увечары, перад захадам сонца, уночы і знікнення іх на світанні, да наступлення дня: русалкі “ідуць вечарам, а ўжо пірада днём іх ні становіцца. Пэўна, зьнікаюць, як дзень — німа ж гх ужо. Яны ж ня ходзяі{ь ноч і дзень. <...> Вечарам, вот як соўнейка заходзіць, і вотяны тады паяўляюцца і бродзяць, можа, да 12 часоў, а тады з дзьвенаццаці зьнікаюць. Са сьветам німа, німа, як відна, іх няўвідзіш ужо, за відном ” (УЗ, вёска Чарэмшыцы Мядзельскага раёна); палескія русалкі “ходілі ў ночі. Середь дня no жыту ховаюцца, no лесу. Это на Розыгры у Пятроўку оны гуляють” [131, с. 416]. Тыповы час паяўлення русалак — ноч, поўнач (да пеўняў), раніца да ўсходу сонца, вечар пасля заходу сонца [40, с. 43]. Уночы актывізуюцца сербскія вілы і балгарскія самадзівы — уночы на Ушэсце яны зрываюць верхавінку з росену [40, с. 44]. Звернем увагу на назву русалкі — начніца і ідэнтыфікацыю міфалагічнага персанажа з начніцай: у Малапольшчы лічылі, што начны плач у дзяцей выклікаюць багінкі [40, с. 303]. У вёсцы Андронава Кобрынскага раёна русалкі з’яўляліся на могілках ноччу, калі хто паміраў [40, с. 375]. Характэрна, што рытуалы “провадаў русалкі” прымяркоўваюцца да часу пасля захадусонца: “у вечеру васкресення праводят", “у панядзельнік, послеўжэ Троіцы так ужэ ўвечері сабіраюцца бабы на вуліцу, в ’ют венкі ”, “вечарам, цёмна ўжэ ", “кала поўначы ”, “на другі дзень загавін на Пятроўку, у панядзелак, паеячэраўійы ”, “калі сонца зайдзе ”, “пасля абеду ” (гл. правядзенне русаліяў у старажытнай Русі ўночы [169, с. 677—678]).
Каляндарна-пераходную семантыку барацьбы святла і цемры можа трансляваць міфапаэтыка з’яўлення русалак пры месячным святле. Так, згодна з паўднёваславянскім (балгарскім) песенным матывам выкрадання
самавілай месяца, месячнага святла, русалка-“бродннца” сітам забірае з неба месяц, ператварае яго ў карову і доіць — падобнымі дзеяннямі ведзьмы тлумачыцца зацьменне месяца [208, с. 460—462]; гл. таксама павер’е гуцулаў пра з’яўленне тапельнікаў у вірах пры месячным святле [224, с. 155].
Каляндарна-пераходная міфасемантыка барацьбы святла і цемры ў русальскі час, забарона запальваць святло на русальным тыдні тыпалагічна збліжае русальніцу з каляднай традыцыяй. Параўнайце: “пасля Тройцы, на тыдні есь такі дзень вабшчэ агонь нельга зажыгаць, ні сьвет, нічога ” (УЗ, вёска Сялец Брагінскага раёна); “А вот святла (на Каляды. — УС.) неяк не палілі ў вечарушкі — усё неяк пры печцы сядзелі: толькі печка паліцца” (УЗ, вёска Жалезнікі Мядзельскага раёна).
У кантэксце аніматычна-анімістычнай вегетацыйна-прадукавальнай асацыятыўнасці міфалагічнага персанажа русалкі выразны аграрна-каляндарны змест набывае матыў каравулення сонца на Пятра: напярэдадні Пятра праводзілі ноч у полі, каб адагнаць ад сяла русалак, якія псавалі пасевы [79, с. 194], У вёсцы Кірава Брагінскага раёна каравуленне сонца на Пятра (у гэты час сонца іграе колерамі, пераліваецца) звязана з “няспаннем” — пільнаваннем уначы ў полі, каб адагнаць русалак, якія псуюць ураджай (УЗ).
Міфасемантыка каляндарнага пераходу ў структуры русальнага тыдня ўвасобілася ў асобай форме руху рытуальніц, міфалагічнага персанажа русалкі — кулянні. Так, уцякаючы ад русалкі пры канцы абраду “провадаў”, рытуальніцам трэба было тройчы перакуліцца цераз галаву, што сімвалізавала, відаць, пераўтварэнне, змену аблічча, усёй чалавечай прыроды рытуальніц, было спосабам іх пярэваратніцтва (параўнайце з куляннем цераз галаву ў павер’ях пра ваўкалакаў, пярэваратняў) [181, с. 352]. Кулянне ў русальным абрадзе выступае як форма пераходнага руху паміж светам людзей і “русалчыным іншасветам” — месцам, локусам, куды вядуць русалку (у вёсцы Вуглы Нараўлянскага раёна дзяўчаты па дарозе на могілкі, дзе праводзілі русалку, перакульваліся цераз пясок, а хлопцы пераапраналіся ў русалак, “прыгатаўлялі вяроўкі ”, нацягвалі іх “перад кладбішчам, калі дзеўкі толькі шчэ шлі да капліцы, кабяны перапіналісь і куналісь” [149, с. 176]).
Характэрна, што і русалкі, паводле павер’яў, праводзячы свой час на зямлі, могуць ісці куляючыся. Так, віцебскія русалкі, выпушчаныя на русальным тыдні на сушу, куляюцца, граюць, бегаюць, водзяць карагоды, танцуюць, рагочуць [79, с. 190]. Кулянне — сталая прыкмета міфалагічнага персанажа русалкі. Звернемся да былічкі: “Пошо'ў одзі’н
чолове‘к ў лес, не‘чого трэ’ба було’ ёму’... Аж іду’ць ты’е руса'лкі. Мно ’го йіх, уся ’кіе, і стары 'е, і молоды ’е, і дзе ‘ці, і мужыкі і бабу Гэ ’то хто на руса ’лны тыдзе ’нь помрэ то руса 'лкою стано ’віцца. Ек Тро ‘йца, то трое ’цкі ты ’дзень, а на другі’ понедзе ‘лок і ’хніе ро ’зыгры. Іду ’ць воны ўрука 'х пра 'льнікі, пра ’льнікамі сту ’каюць одзі ’н об одзі ’н. Гледзі ’ць вон на одного ду ’маў, шо кум, аж не. He ’которые з рука ’мі з 'я ’занымі, забу ’ліса роз ’яза ’ць, як хороні ’лі. А одна ’руса 'лка ідзе ’пэрэкіда ’ўшыса [куляючыся], це ’рэз го ’лову, бо ру ’кі; но ’гі з 'я ’заные, не роз ’яза ’лі, як хороні ’лі. Подхо ’дзіць до того ’чолове ‘ка, про ’сіць: “Рус, рус, роз ’яжы ’мне А той чолове ‘кгово ’рыць: "Неха ’й цебэ ’твойі ’роз ’я ’жуць А руса ’лка ка ’жэ: “На ’шы.м немо 'жна, трэ ’ба ру ’скій
Да вон узя ’ў соке ‘рою зачэпі ў, розрэ ’заў то ’е, чым ру ’кі булі ’з ’я 'заные, да чым no ’гі. Да той руса ’лка потро ‘с рука ’мі, да пошо ў до свойі ’х, до руса’лок, да пошоў ра'зом з усі’мі” (вёска Сінкевічы Лунінецкага раёна) [105, с. 219],
Семантыку каляндарнага пераходу ў русальнай традыцыі маюць, верагодна, матывы падсілкавання міфалагічнага персанажа русалкі/ рытуальніц. Звяртаюць на сябе ўвагу ўяўленні беларусаў пра тое, што русалкі перад адыходам у іншасвет падсілкоўваюцца — “спраўляюць свой абед ” у раслінных локусах, на дрэвах. Так, паводле павер’я, зафіксаванага ў Ельскім раёне, заканчваючы перыяд свайго грання, міфалагічныя істоты вадзілі карагод кругом дуба і спявалі песню, у якой былі, прынамсі, такія словы: “Стой, дубе, не торкайся, мы попьём, поедім да йрозойдомса” [39, с. 121].
У комплексе з заўвагай інфармантаў пра тое, што перад “провадамі русалкі” мыліся ў лазні, прычым лазню для маладзіц-рытуальніц рыхтавалі мужчыны [196, с. 145—146], міфасемантыку пераходу набывае факт абрадавага падсілкавання: да выканання “провадаў русалкі” прыступалі па сутнасці паеўшы — “пасля абеду”, “павячэраўшы”. Сітуацыя "мужчыны мыюць маладзіц-рытуальніц” суадносная з абрадавым мыццём нябожчыка пажадана “чужым” чалавекам, спажыванне ж ежы, якое непасрэдна папярэднічае абраду, можа быць ідэнтыфікавана ў кантэксце міфалогікі падсілкавання перад адпраўленнем у іншасвет/перад адпраўленнем русалкі ў іншасвет. Параўнаем апошняе з уяўленнем пра сакральную пазітыўнасць пашыранай перадсмяротнай прыкметы-сітуацыі, калі нябожчык перад смерцю пад’еў, а таксама з семантыкай рытуальнага кармлення героя на мяжы іншасвету ў чарадзейных казках.
У кантэксце каляндарна-часавай міфалогікі русалкі звяртае на сябе ўвагу натурфіласофская аснова локусаў сезоннага пераходу міфала-
гічнага персанажа. Семантыка іх як у фальклорных, так і ў рытуальных тэкстах выразна суадносіцца не толькі з тэмпаральным складнікам, але і з аніматычна-анімістычнай вегетацыйна-прадукавальнай асацыятыўнасцю вобраза. Паказальная ў паведамленнях інфармантаў у гэтым сэнсе разнастайнасць, шырыня лакатыўных характарыстык русалкі: пасля русальнага тыдня міфалагічныя істоты “уходілі додому: ў землю, ў гроб, ў воду"', пасля Тройцы “[русалкі] ходят цэлый тыждень. А ў понеділок ўсе сходяцца і уходят на сваю дорогу: хто утопіўса — іде ў воду, хто умрэ — іде ў сваю дорогу, ў леса... ” [40, с. 377]; у абрадзе русалку “праводзяць” “уводу”, “даброду”, “намост”, “улес”, “угору”, “на шлях ”, “за сяло ” і інш. Пры пільным аналізе відавочна, што локусы сезонна-каляндарнага пераходу русалкі непасрэдна суадносяцца і выступаюць найперш як адлюстраванне натурфіласофскай эманацыйнасці міфалагічнага персанажа.
Акрамя разгледжаных у навуковай літаратуры вады, магілы, дрэваў, травы, кветак, збажыны [38, с. 180], яскравую натурфіласофскую матываванасць у тэмпаральнай структуры русальнага тыдня атрымліваюць локусы агню і паветра. У кантэксце архаічнай вегетацыйна-прадукавальнай міфасемантыкі тагасветнага знікнення русалкі ў стыхіі агню гл., у прыватнасці, тэмпаральную абумоўленасць знаходжання міфалагічнай істоты на печы. Паводле былічак і павер’яў, прывезеная дадому русалка ў перыяд ад аднаго русальнага тыдня да другога сядзіць на печы, “каля печы ў кутку”, на прыпечку, у запечку. У сувязі з медыятыўнай семантызацыяй у традыцыйнай культуры коміна паказальны ў былічцы матыў вылятання прывезенай з лесу-іншасвету русалкі праз комін [39, с. 106],