Русальная традыцыя беларусаў міфапаэтычная сістэма, тыпалагічныя паралелі

Русальная традыцыя беларусаў

міфапаэтычная сістэма, тыпалагічныя паралелі
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 187с.
Мінск 2006
59.76 МБ
РУСАЛЬНАЯ ТРАДЫЦЫЯ
БЕЛАРУСАЎ ц / (w міфапаэтьічная сістэма, тыпалагічныя паралелі
f
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ ІНСТЫТУТ МАСТАЦТВАЗНАЎСТВА, ЭТНАГРАФП I ФАЛЬКЛОРУІМЯ К.КРАПІВЫ
У.М. С і в і ц к і
РУСАЛЬНАЯ ТРАДЫЦЫЯ БЕЛАРУСАЎ міфапаэтычная сістэма, тыпалагічныя паралелі
Мінск «Тэхналогія» 2006
УДК 398.432 (=161.3)
ББК 82.3 (4 Бел)
С 34
Рэкамендавана да друку
Вучоным саветам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы НАН Беларусі, пратакол № 4 ад 23 мая 2005 г.
Навуковы рэдактар доктар філалагічных навук, прафесар А.С.Фядосік
Рэцэнзенты: доктар філалагічных навук А.С.Ліс, кандыдат філалагічных навук У.К.Касько
Сівіцкі, У.М.
С 34 Русальная традыцыя беларусаў: міфапаэтычная сістэма, тыпалагічныя паралелі /У.М.Сівіцкі; навук. рэд. А.С.Фядосік; Нац. акад. навук Беларусі; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы. — Мінск: Тэхналогія, 2006. — 187 с.
ISBN 985-458-135-7
Манаграфія прысвечана комплекснаму аналізу аўтэнтычнай семантыкі, рэканструкцыі першапачатковай міфалагічнай мадэлі русальнайтрадыцыі беларусаў наагульнаславянскім фонс. Распрацоўваецца канцэпцыя генетычнай сувязі феномену русалкі з уласна вегетатыўным культам, даследуецца наіурфіласофская па сугнасці аграрная прагматыка, атаксама каляндарна-часавая дэтэрмінаванасць яго. У манаграфіі выкарыстаны фальклорна-этнаграфічныя крыніцы XIX — XX стст, архіўныя матэрыялы, экспедыцыйныя запісы дыялектолагаў, фалькларыстаў НАН Беларусі і самога аўтара, сабраныя па спецыяльна распрацаванай праіраме.
Разлічана на фалькларыстаў. этнографаў, культуролагаў, работнікаў культурнаасветных устаноў, усіх, хто цікавіцца праблемамі традыцыйнай народнай культуры.
УДК 398.432 (=161.3)
ББК 82.3 (4 Бел)
ISBN 985-458-135-7
©СівіцкіУМ., 2006
© Афармленне. НВК "Тэхналогія”, 2006
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ 	 7
Раздзел першы
РУСАЛЬНЫ ФАЛЬКЛОРНА-ЭТНАГРАФІЧНЫ КОМПЛЕКС
У СЛАВЯНСКІМ НАРОДАЗНАЎСТВЕ. ПАДЫХОДЫ I АСНОЎНЫЯ ПРАБЛЕМЫ ДАСЛЕДАВАННЯ	 15
Раздзел другі
ФУНКЦЫЯНАЛЬНА-СЕМІЯТЫЧНЫЯ АСНОВЫ АГРАРНАЙ ПРАГМАТЫКІ МІФАЛАГЕМЫ РУСАЛКІ 	 29
2.1.	Міфапаэтычныя дамінанты сувязі русалкі з расліннасцю 	 30
2.2.	Сацыякультурныя канцэпты аграрнай прагматыкі міфалагічнага персанажа русалкі і натурфіласофскі пачатак міфалагемы	 61
2.3.	Міфапаэтыка рознастыхійнасці вобраза русалкі	 83
2.4.	Русальная традыцыя славян у кантэксце міфасемантыкі функцыянальнага хтанізму зямлі	 103
Раздзел трэці
КАЛЯНДАРНА-ЧАСАВЫ АСПЕКТ РУСАЛЬНАЙ ТРАДЫЦЫІ СЛАВЯН.
РУСАЛКА I РУСАЛЬСКІ ЧАС 	 119
3.1.	Міфалогіка сезоннасці вобраза русалкі і ўлучанасць русальнай
традыцыі ў семіятьічнае поле гранічна-пераходнага каляндарнага часу .. 120
3.2.	Русальны фальклорна-этнаграфічны комплекс у кантэксце міфасемантыкі боства прыроды, якое памірае і ўваскрасае 	 157
ЗАКЛЮЧЭННЕ 	 171
СПІС КРЫНІЦ	 176
УВОДЗІНЫ
Русалка — прывабная вадзяная німфа, маладая падманутая каханка, як правіла, з простанародцзя, з трагічным лёсам (дзяўчына-тапельніца, самагубца). Гэты вобраз пашырыўся ў масавай свядомасці галоўным чынам пад уплывам кніжнай традыцыі. Запатрабаваны ў мастацкаэстэтычнай плыні рамантызму ў сувязі з пошукамі ідэалу ў культуры народа, звернутасцю да фальклору, міфалогіі, тагасветна-жаночы архетып русалкі прыцягваў увагу сваёй першароднасцю, выключнасцю і кантраставасцю выяўлення, сацыяльнай і ўнутранай пратэставасцю (класічныя літаратурныя вобразы — Русалачка Х.К.Андэрсена, азёрныя русалкі ў баладах “Рыбка” і “Свіцязянка” А.Міцкевіча, Русальская царыца — патанулая ў Дняпры дачка млынара, пакінутая князем, у драме “Русалка” А.С.Пушкіна).
Матывы трагічнага жаночага лёсу, аднак, далёка не вычэрпваюць аўтэнтычнага зместу міфалагемы русалкі. Больш за тое, яны аніяк не вызначальныя ў фальклорна-этнаграфічнай традыцыі.
Рамантычная плынь у беларускай літаратуры пачатку XX ст., развіваючыся са спазненнем і тым самым не вымагаючы шчыльнай эстэтычнай стылізацыі этнаграфічнага матэрыялу, адлюстроўвае ўжо больш дакладны міфалагічны прататып русалкі. Так, у вершы М.Багдановіча “Над возерам” (цыкл “У зачарованым царстве” ў зборніку “Вянок”) традыцыйны тыпалагізм вобраза русалак выяўляецца ў з’яўленні іх пасля заходу сонца, ноччу, пры месяцовым святле, у матыве сну, так што ўласна аўтарскай застаецца ў творы, бадай, толькі тэма заблытвання міфалагічных істот у срэбныя сеткі месяца, хоць і яна пераклікаецца з традыцыйным матывам псавання русалкамі рыбацкіх сетак, заблытвання ў іх:
Сонца ціха скацілася з горкі, Месяц белы заплаканы свеціць, Аглядае бахматыя зоркі, Цягне з возера срэбныя сеці. Ў іх русалкі заблуталі косы, — Рвуць і блутаюць срэбныя ніці. Ноч плыве над зямлёй, сее росы, Ноч шапочарусалкам: “Засніце”.
Заўважым, што міфалагічныя вобразы ў паэзіі М.Багдановіча ў значнай меры навеяны рэфлексіяй этнаграфічных эцюдаў бацькі, матэрыяламі з фальклору і этнаграфіі беларусаў канца XIX — пачатку XX ст.
Яскравым этнаграфізмам вылучаюцца вобразы купалаўскіх русалак. У драматычнай паэме Янкі Купалы “Сон на кургане” яны, праўда, не пазбаўлены аўтарскага абагульнення: русалкі ў творы — увасабленне няпэўнасці шляхоў, лёсу, цямрэчнага сну Бацькаўшчыны, менавіта яны “водзяць” па Пушчы галоўнага героя — шукальніка дарогі “дахаты”, “дамоў” Сама — і навяваюць яму прарочы сон пра радзіму. Міфапаэтычная дакладнасць вобразаў русалак заключаецца пры гэтым не толькі ў паходжанні персанажаў (Першая русалка—дзяўчына-вісельніца, падманутая каханкам, Другая — былая княжна, што давяла хлопца-служку да самагубства, Трэцяя — дзяўчына, якая загубіла сваё пазашлюбнае дзіця), але і ў характарыстычнай архаічнай дэталізаванасці істот. Аўтэнтычныя ў паэме дзеянні русалак (гучны смех, спеў, выкрыкі, гойданне на суках, чаплянне за галінкі дрэваў, сядзенне пад дубам, хаджэнне па магіле-“капцы”), часава-сутачная рэгламентаванасць іх актыўнасці (з’яўленне ўвосень, ноччу), сувязь вобразаў з тэмамі цемры, ветру, сну, жуды. Значная ў творы сталая прывязка русалак да расліннага локуса — лесу (а не да вады, як агульнапрынята ў кніжнай традыцыі). У рэмарцы паэмы, а таксама ў тэксце чытаем: “Паміж трох адвечных дубоў—мохам і галлём усланы ўзгорак-курган; над ім, зачапіўшыся валасамі за галіны дубоў, вісяць тры русалкі і калышуцца
Ад сучка да сучка, Ад куста да куста! Ха-ха-ха! Вось яно, Вось русалак жыццё, Пушча — сосны, дубы — Вось і царстваусё'.
Звяртае на сябе ўвагу, акрамя таго, традыцыйная фальклорна-міфалагічная функцыянальнасць вобразаў русалак — ахова палёў збажыны, расліннасці наогул, спрыянне вегетацыі, росту расліннасці (Першая русалка пільнуе ўлетку “за вёскай жытцо”, Другая — грушу ў аўсе, Трэцяя — “лажок з травой”). Фальклорна-этнаграфічная дакладнасць купа-
1	КупалаЯ. Поўны збортвораў: У 9 т. Т. 7. Драматычныя паэмы і п’есы. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2001. С. 34—35.
лаўскіх русалак абапіраецца на веданне і тонкае адчуванне паэтам міфалогіі беларусаў. Параўнаем купалаўскі вобраз русалак з запісамі, змешчанымі ў “Беларускім зборніку” Е.Р.Раманава: "На граной нядзелі русалка возьме на бярозу ўзлезе да за галючку прывяжатца, да ўніз спусцітца, да й калышытца, і крічаць, да “Уу-гу! Уу-гу!” <...> Русалок спрежда много було no лясох” [163, с. 140].
Гэтая праца прысвечана аналізу аўтэнтычнай семантыкі, рэканструкцыі першапачатковай міфалагічнай мадэлі русальнай традыцыі беларусаў на агульнаславянскім фоне.
Русальны фальклорна-этнаграфічны комплекс у традыцыйнай культуры беларусаў — семіятычна шматгранны, неаднастайны ў арэальных, часавых, жанрава-тэматычных і рыгуальна-абрадавых адносінах, насычаны вербальна-акцыянальнымі тэкстамі каляндарны кантынуум, арганічна ўключаны ў агульнаславянскую традыцыю. Як паказала Т.А.Агапкіна, хранонімы на +rusal-/+rusalk-/+rusadl-/+rusan-/+rus-/+risу лакальных зонах абазначаюць: дзень ці тыдзень ранняй вясной, дні на 2-м або 3-м тыднях пасля Пасхі, Перапалавенне Пяцідзесятніцы (сераду на 4-м тыдні пасля Пасхі), а найчасцей паслятраецкі тыдзень (і асобныя дні яго), памінальныя дні напярэдадні Тройцы, тыдзень/два тыдні перад Тройцай, пятроўскія запусты. Гэтыя хранонімы шырока прадстаўлены ва ўсходніх славян (акрамя бел., гл., напрыклад: укр. русаліі, русавнй тйждень, русальнйці', рус. русалка, русалкйно заговенье, русалочная неделя), у балканаславянскім рэгіёне (балг. русалцката нйделя/ седмйца, русаля, русата среда; макед. светаруса, русална стреда', серб., славен.русабе, русалнйца, русалйўска неделя, русно време, risali, risalski svetki), на карпатаславянскім масіве і ў прылеглых да яго этнадыялектных зонах (славац. rusadla, rusadle, rusadelne sviatky, бойк. русаўнйй тйждень, русальляў добра вядомыя ўсходнім раманцам2.
Сведчаннем асабліва яскравага міфалагізму каляндарнай традыцыі з’яўляецца той факт, што русальскі час, як і ўсе яго жанрава-тэматычныя і рытуальна-абрадавыя характарыстыкі, актуальна маркіраваны, суаднесены з уяўленнямі пра сезонную актыўнасць міфалагічнага персанажа русалкі. Тэмпаральныя рамкі праяўлення яго выразна падзяляюцца на два перыяды: 1) агульнай сезоннай акгыўнасці ад вясны да позняй восені і 2) час найбольшай, інтэнсіўна-пікавай актыўнасці — траецка-купальска-пятроўскі кантынуум. У беларусаў русалкі найбольш
2 Арэальную характарыстыку і карту распаўсюджання хранонімаў з русапьскай тэматыкай на +rusal/ +rusalk/ +rusadl/ +rusan/+ras-/+risгл.: [3, c. 342—348],
актыўныя ў г.зв. русальны/граны тыдзень — гэта, як правіла, восьмы тыдзень пасля Вялікадня, тыдзень пасля Тройцы, час ад Тройцы да запустаў Пятроўскага посту, ад Сёміка да чацвярга/нядзелі пасля Тройцы, дзевяты, дзесяты тыдзень пасля Вялікадня, радзей — тыдзень/дзень перад Тройцай, тыдзень перад Купаллем (“перад Янам”), нядзеля і панядзелак пасля Тройцы (гл. Крывы панядзелак (Мядзельскі і Вілейскі раёны)). Месцамі на Усходнім Палессі русальны кантынуум — тры дні Тройцы, наступныя Градавая серада і Сухі чацвер. У вызначэннях інфармантаў русальны тыдзень— час “перад Пятром”, “на Пятра”, “между Пятром і Іванам ”, “у канцы Пятроўкі ”, “на Ведзьміна Івана русалку наряжалі" [100, с. 176, 178]. Аказіянальна русальны тыдзень прымяркоўваўся да Юр’я: “на вясьне, в Юр ’ey дзень праважалірусалак ” (вёска Бабічы Рэчыцкага раёна) [ 100, с. 178], Перыяд актыўнасці русалак беларусы суадносяць таксама з перыядам ад Чыстага чацвярга да Купалля, ад Купалля да Пятра, ад Тройцы да жніва. Час праяўлення русалак можа быць, аднак, даволі расцягнутым. Па ўяўленнях, русальскі час — гэта перыяд ад Чыстага чацвярга да восені. Так, па перакананні сялян вёскі Азяркі былога Наваградскага павета, русалкі паяўляліся з вады вясною каля Вялікага чацвярга і жылі да позняй восені ў лесе на высокіх дрэвах — дубе, ліпе і інш., седзячы на суках і размотваючы ніткі, выкрадзеныя ў сялянак, якія кладуцца спаць без малітвы [132, с. 290]; паводле павер’яў з Цэнтральнай Беларусі, да русальнага тыдня русалкі жывуць у вадзе, пасля чаго выходзяць і аж да восені пасяляюцца на галінках дрэваў, асабліва на бярозах. Калыхаючыся на гнуткім вецці, яны падзываюць прахожых: “Чалавек! Чалавек!Хадзі калыхацца!”. А калі хто падыдзе блізка, заказытваюць да смерці [29, с. 77]. Параўнаем: балгарскія самадзівы, самавілы актыўныя або з сакавіка да траўня/чэрвеня (у паўночна-заходняй Балгарыі месяц чэрвень называецца таму “русалскн месяц”), або прыходзяць з аддаленай міфічнай прасторы вясной і знікаюць увосень [40, с. 41], па іншых звестках — бываюць у перыяд ад Благавешчання да Усекнавення галавы Іаана Прадцечы [3, с. 344, 374],