• Газеты, часопісы і г.д.
  • Русальная традыцыя беларусаў міфапаэтычная сістэма, тыпалагічныя паралелі

    Русальная традыцыя беларусаў

    міфапаэтычная сістэма, тыпалагічныя паралелі

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 187с.
    Мінск 2006
    59.76 МБ
    Міфасемантыку стымуляцыі росту расліннасці транслюе спеў русалак.
    4 Запісала Т.В.Валодзіна ў 1998 г. у вёсцы Бачэйкава Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці адСяднёвай ГП.
    Матывацыя яго выразна суадносіцца з прадукавальна-апладняльнай прагматыкай вядомых усім славянам абрадавых практык апявання палёў, з прадукавальнай семіётыкай голасу, гуку наогул (гл.: 1, с. 29—33], Традыцыйныя акустычныя паводзіны русалак у збажыне выражаюцца формулай “ідуць праз поле і спяваюць’’ [40, с. 129]. Па павер’ях, русалкі “маглі толькіў жыця пяяць. Толькі пяяць. Мама мне казала (адпраўляючы жыта жаць. -— УС.) <...> усё, кажыць, а вот можа будуць пяяць, можа хто будзіць пяяць — гэта можаць быць русалкі. Кажыць: русалкі пяюць, красіва пяюць. Як ідзеш да жыта, ну, там дарожка ж ідзець (паўз збажыну. — УС), дык вот, кажыць яна, русалкі пяюць... ” (УЗ, вёска Слабада Вілейскага раёна); "Батько повёл пасті коня на сенокосы. Это как раз было на Труйцу, это тые троецкіе свята, — то русаўкі, було, ходілі. Так — каа — пюг коло жыта, конь пасецца, а воны [русалкі] сталі спеваті ў жыті... ” [40, с. 382]; “Русалкы no жытуходять на Русалном тыжні, — діўчатка бігають no жыту. После Трійцы Русалны тыждень... Співають, танцують. <.„> Танцують no жыту і пріспевують... ” [40, с. 381], Міфалогіка апявання расліннасці ў семантычным полі русалкі разам з тым вельмі шырокая — спеўная парадыгматыка персанажа праяўляецца і ў іншых раслінных локусах: “Часом збіраліся русалкы ў хвоіні, бралыся за рукы й почыналы співать і гуляты ” [40, с. 381]; русалка “сяде на дерево і шугаецца, і nee, пее! Усюду былі, — і на воде, і на деревьях” [40, с. 381].
    Сакральнасць спеву русалак пацвярджаецца матывам яго скрытасці, схаванасці ад людзей: “Русалкы співаюць, як некого нема, аяк побачат кого — смеюцца” [40, с. 129]. Як заўважае Т.А.Агапкіна, у магічным эфекце апявання расліннасці галоўнае не змест песень, а сама энергетычная значнасць голасу [1, с. 30—33], Ваўкраінска-беларускай русальнай традыцыі семантыка заклінання росту раслін, ураджаю канкрэтызавана ў змесце адметных песень-прыпевак, што любяць спяваць русалкі: русалка ў жыце, «кажуть, співае: “Умене косы, як полосы, умене цыцкі, як паляніцкі"» [40, с. 381].
    3 вегетацыйна-прадукавальнай міфалогікай русалкі яўна пераклікаюцца матывы заклінання ўраджаю ў русальных песнях, якія “знаходзяцца ў рэчышчы ўсёй веснавой абраднасці і адлюстроўваюць імкненне чалавека забяспечыць урадлівасць, дабрабыт” [35, с. 28]:
    Там русалкі ў жыце Зялёным сядзелі, Рана-рана, зялёным сядзелі.
    А мой каласочак, Як яварочак, А мая жыцінка, Як праскурачка, У печцы піражком, На стале капачком, Рана-рана, На стале калачком (УЗ, вёска Бронніца Буда-Кашалёўскага раёна).
    Міфалогіка апявання расліннасці яскрава адбілася ў абрадзе “провадаў русалкі”. Прадукавальная магіка спеву дапаўняецца тут абрадавым хаджэннем з Русалкай (“таптаннем” русалкай расліннасці), суадносячыся з прадукавальнай функцыянальнасцю вяснова-летніх “хаджэнняў у жыта” [3, с. 438—440]. У вёсцы Сялец Брагінскага раёна, праводзячы русалку, “і спявалі, і танцавалі, і праводзілі; дак тая Русалка ўжэ ідзе ўжэ ўперэдзі, а яны ўсьлед ”, вялі Русалку “поўз урожай. Дарогі булі, і сьцежкі такія. Іпа тых сцежках, пауражаю ішлі, із гармоняй, іс песьнямі... ” (УЗ); “Даўней выбіралі самую гожую дзеўку, убіралі яеўсю зялёнымі веткамі да рознымі краскамі, дзеўкі, пабраўшыса за рукі, станавіліса ў кружок кругом тае дзеўкі, каторую звалі русалкаю, й так з песнямі хадзілі па полю, па лузе да ў гаю. Моо да самае поўначы чуваць было, як раздаваліса песні да вясёлы смех дзевак на полю й на ўёсцы ” [172, с. 129], На Віцебшчыне маска русалкі зафіксавана ў юраўскіх хаджэннях у поле: на Юр’я “пелі і вянкі вешалі на рогі жывёле, хадзілі ў поля, мы песні пелі і ў русалку пераадзяваліся, карагоды вадзілі і частушкі пелі ”5.
    Земляробча матываваная функцыя стымуляцыі росту ў сувязі з міфасемантыкай завершанасці вегетатыўных цыклаў расліннасці стала асновай стваральнай магікі персанажа русалкі.
    У фальклоры славян апошняя яскрава ўвасобілася ва ўяўленнях і рытуалах русальскага часу, звязаных з культурнай семіётыкай віцця як зараджэння новай структуры6.
    Яркім праяўленнем гэтага канцэгпу пераважна ў беларусаў і на беларуска-руска-ўкраінскім памежжы з’яўляецца віццё русальскіх вянкоў. Вянок у структуры русальнага фальклорна-этнаграфічнага комплексу адметны ў першую чаргу імператыўнасцю віцця. Віццё вянкоў (для маскі
    5 Архіў Навукова-даследчай лабараторыі (далей — АНДЛ) беларускага фальклору і дыялекталогіі БДУ ЗапісалаН.В.Кабяку 1998 г у горадзе Віцебску ад Зайцавай Ірыны Міронаўны, 1931 г. нар. (родам з Сенненскага раёна Віцебскай вобласці).
    6 Пра міфасемантыку віцця ў традыцыйнай культуры славян гл.: [155].
    міфалагічнага персанажа і рытуальніц) распачынала абрад “провадаў русалкі”. Пры канцы яго вянкі, як правіла, разрывалі і закідвалі ў жыта або неслі на грады, у агуркі і капусту: “каб жыта каласілася ”, “каб добра раслі агуркі і капуста", “каб вялікія качаны раслі”. Па пашыраных палескіх павер’ях, віццё вянкоў — адзін з улюбёных заняткаў русалак: яны ходзяць па жыце і сплятаюць вянкі, бегаюць у вянках па збажыне; любяць кальгхацца на павешаных на дрэвах траецкіх вянках. У Чарнігаўскай губерні абрад завівання вянкоў на Тройцу і развешвання іх на бярозе асэнсоўваўся як акт сустрэчы русалак, а развіванне і раскідванне іх у першы дзень Пятроўскага посту — як провады міфалагічнай істоты. Сімволіка росту-вегетацыі дзеяў выразная ва ўяўленні: дзяўчыну, якая не разаўе свайго вянка, дрэва будзе праклінаць [188, с. 232],
    Сакральнасць працэсу віцця русальскіх вянкоў — раўназначнага прадметнага сімвала-заменніка русалкі [39, с. 118; 20, с. 157] — відавочная ў рэгламентаванай магічнай колькасці ўдзельніц рьггуалу (па словах інфарманткі Е.Р.Раманава Вусці Хведаравай з вёскі Юркавічы Гомельскага павета, “дзевак (што плятуць русальскія вянкі. — У.С) бувая ці шэсць ці дванаццаць ” [ 164, с. 205]), ва ўсеагульным характары дзеі. У Краснабудскай воласці Гомельскага павета для дзяўчыны, абранай на Русалку, плялі “вянок із васількоў, хмелю, зорачак. Вянок бальшы. Нібіспрыменна кожная рука пляце: колькі дзевак е, столькі і вянок плятуць ” [164, с. 204].
    Магічна значныя ў абрадзе памеры асобнага вянка русалкі. У вёсды Дубровіца Хойніцкага раёна для дзяўчыны-русалкі плялі вянок “з берозы, здаровуй, аж цягнецца па землі” [156, с. 118]; у вёсцы Дземяхі Рэчыцкага раёна для дзяўчыны, абранай на Русалку, “вянок спляталі велічэнны, а потым павядом у жыта, пяем. А тады ў жыце кінам, штоб дзеці не хадзілі ў жыта, баяліся, бо там русалка сядзіць. Вянок сплятомзхмелю, доўгі вянок, які цягнецца... ”[218, с. 138]; “вяноктаківялікі, што не відна, што гэта за дзяўчына” (вёска Будка Рэчыцкага раёна) [218, с. 139], Найбольшы вянок яскрава сімвалізуе канцэнтраваныя вегетатыўныя патэнцыі расліннасці як крыніцы ўраджайнасці.
    Вегетацыйна-прадукавальная прагматыка зеляніны, у якую была прыбрана Русалка, пацвярджаецца і акцыянальным кантактам яе з зямлёй: вялізны вянок міфалагічнага персанажа, што пераходзіў іншы раз у “русалчын хвост” (апошні мог вырабляцца і аўтаномна), мусіў цягнуцца па гонях: сакральны кантакт зеляніны з зямлёй спрыяў будучаму ўраджаю. Так, у вёсцы Будка Рэчыцкага раёна жанчыне-русалцы, акра-
    мя вянка з хмелю на галаву, “ззаду робяць і заплятаюць хвост длінны. Вядуць Русалку ў жыта, што значыць, што загавіны ўжо прайшлі і жыта cnee. А калі не завядзеш русалку ў жыта, яго патом нельга жаць... разрываючы ўбранне русалкі, дзеці нясуць часткі вянка і хваста дадому, кладуць на грады, каб капуста добра радзіла [218, с. 139]. У абраднасці вёскі Весялоўка Добрушскага раёна русалка павінна была выглядаць як старая гарбатая баба з хвастом з травы да самай зямлі: спяваючы русальныя песні, жанчыны і дзяўчаты з Русалкай ішлі за сяло да яравога жыта, на лузе разводзілі вогнішча, цераз якое скакалі і маладыя, і старыя, а затым вялі Русалку ў жыта, а вянкі неслі на капусту, каб расла добрая [72, с. 128].
    Функцыянальная семантыка русальскага вянка праяўляецца ў абрадзе, як правіла, у спалучэнні з іншымі магічнымі дзеямі — качаннем па расліннасці, “таптаннем”, апяваннем збажыны і інш. Так, у вёсцы Рудакоў Хойніцкага раёна, “як красуе жыта, як цвіла валошка да Пятра, то сабіраліся дзевачкі, <.„> рабілі вянкі з хвоі, плялі з валошкі сіненькай, да надзявалі тыя вянкі, патом перакульвалісь у пгых вянках, да ішлі да жыта, там песні пелі, да ганяліся адна за адной. Да так вым ’ем жыта, што і жаць німа чаго” [140, с. 56].
    Рэпрэзентуючы па прыкмеце матэрыялу, з якога зроблены, — зеляніны — канцэпт “вегетатыўная сіла росту” [201, с. 11], а па форме — канцэпт “кола”, імператыўнасць віцця русальскіх вянкоў (асабліва вянка русалкі), маніфестуе таксама кантэкст памнажэння гадавога ўраджаю (гл. вышэй суаднесенасць віцця з лікамі 6 і 12, сакралізаванымі сістэматыкай вылічэння часу [16, с. 31—32]). Семантыка памнажэння ўраджаю і дабрабыту, стваральнага запаўнення прасторы—характэрная для траецка-купальска-пятроўскай традыцыі віцця вянкоў. Звернем увагу на тыпалогіку русальных і траецкіх магічна-заклінальных песень:
    Завілі вяночак,
    На ячмень каласісты,
    Завілі вяночак.
    На авёс расісты,
    На доўгі гадочак,
    На грэчку чорную,
    На жыта густое,
    На капусту белую,
    На жніво залатое7;
    На хлопца смелага,
    Мы заўём вяночкі
    На надвор ’е цёплае,
    На годы добрыя.
    На жыццё шчаслівае8
    На жыта густое,
    1 Фальклорны архіў Буда-Кашалёўскага РДК. Заўвага збіральніка: “да нровадаў русалкі ў жыта”
    8 АНДЛ беларускага фальклору і дыялекгалогіі БДУ. Запісана ў 1988 г. у вёсцы Стрый Лагойскага раёна Мінскай вобласці ад Ліпатавай Н.С.
    Стваральная магіка віцця вянкоў канстытуцыянальная ў траецка-купальска-пятроўскай традыцыі: гл. у ёй мантыку кахання, замужжа, долі, жыцця і смерці і пад. [75, с. 599—601].
    3 культурнай семіётыкай віцця і магіяй вегетацыі раслін у структуры русальнага фалыслорна-этнаграфічнага комплексу звязана ваджэнне карагодаў9. Палескія русалкі “на Троіцу выходылі із вады і хадылі, хто утопіўся. Только женшчыны. По лесу, на лугу, больше ў жыте, хараводы ваділі" [131, с. 417]. Арлоўскія русалкі водзяць карагоды, спяваюць, рагочуць; украінскія русалкі водзяць карагоды на беразе ля вады [79, с. 190]. У вёсцы Зашчоб’е Рэчыцкага раёна, водзячы карагоды пасля абраду “провадаў русалкі”, “празнуюць, што русалку вывелі з вёскі і што жыта пачне каласіцца ” [ 149, с. 172], Рускія хадзілі кругамі па полі, калі актыўна паспявала збажына (вясной гэта рабіць забаранялася, каб не памерзлі пасевы) [1, с. 27],