Русальная традыцыя беларусаў
міфапаэтычная сістэма, тыпалагічныя паралелі
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 187с.
Мінск 2006
Архетыпіка круга, семантыка нагнятання абрадавага руху, маркіруючы ахоўна-адмежавальную функцыянальнасць ваджэння русальскіх карагодаў [181, с. 352—353], у кантэксце міфалогікі росту-вегетацыі можа надаваць вобразу русалкі і супрацьлеглыя канатацыі. Паводле павер’я, водзячы карагод вакол сасны, русалкі вытоптваюць траву: “Во тут, вокруг сосны трава ня росце: ето тут русалкі скакалі! Танчуць, каа, кружка, за рукі пабраўшы. I так карагод здзелаюць бальшы кружка сосны” [163, с. 140]. Сведчаннем знаходжання русалак, вілаў, самадзіваў на лузе ці ў полі лічацца выпаленыя жоўтыя кругі на траве або густая трава, што расце паўкругамі [40, с. 47],
Семіётыкай стваральнай вегетацыйнай дынамікі можа быць растлумачана ідыяматыка танцаў русалкі як паблізу, так і ў саміх раслінных локусах. Танцы і высокія падскокі, як заўважае Дж.Дж.Фрэзер, у шмат якіх рэгіёнах Еўропы з’яўляюцца “патэнтаванымі гамеапатычнымі сродкамі, якія нібыта спрыяюць добраму ўраджаю”. Для таго, каб добра падняліся каноплі, сяляне Бургундзіі, напрыклад, лічылі патрэбным удосталь патанцаваць на свяце Масленіцы [222, с. 36].
Міфапаэтыка руху-танна ў русальнай традыцыі выяўляе вегетацыйнапрадукавальную прагматыку пашыраных у славян “танцаў на ўраджай” [3, с. 170—172], Характэрна, што ўкраінскія русалкі спяваюць, танцуюць і гарэзуюць на межах сярод густой нівы [79, с. 211]; трава і хлеб растуць лепш там, дзе танцавалі русалкі [79, с. 207]; “[русалкі] спявалі, кажуць, от, спявалі да скакалі, да... у жыці. Блуталіся. Булі ў жыці
’Пракарагодякакттварэннягл.: [155,с. 109—111;3,с. 172—173],
яны. <... > Дзе русалкі скакалі да спявалі, дак там жыто добрае було ” (УЗ, вёска Глінішча Хойніцкага раёна); усходнеславянскія русалкі і роднасныя ім заходнеславянскія багінкі любяць танцаваць ля крыніц і азёр, водзяць карагоды і танцуюць у палях збажыны, у лесе, на палянах [40, с. 46]; заўважаная інфарманткай у жыце русалка “ўсё гэтак выкручавалася, танцавала ў жыці... ніякай шкоды нерабіла"ю.
Супрацьлеглы “растальны” імператыў характэрны для вобраза гуцульскай няўкі — аналагу русалкі: з’яўляючыся на траецкім тыдні, няўкі праводзяць час у танцах, на месцы якіх не расце трава [3, с. 351].
Яскравая семіётыка танца як віцця-стварэння выяўляецца ў русальным абрадзе славян. Так, “провады русалкі” ў беларусаў адбываюцца з песнямі і танцамі. У вёсцы Вятхінь Рэчыцкага раёна абрад праводзіцца ў полі, усе удзельнікі свята ідуць туды “з песнямі і пляскамі, вядуць Русалкуўжыта і там качаюцьяе пажыту... ” [149, с. 171—172]. Балгарскія дружыны мужчын-русальцаў, абходзячы на русальным тыдні па крузе вёскі, спраўляюць свае гульні, водзячы “хоро” і танцуючы ў хуткім, амаль шалёным тэмпе. Галоўным матывам рухаў з’яўляюцца пры гэтым разнастайныя формы выгінання, выкручвання — віцця; лічыцца, што там, дзе прайшлі русальцы, нівы квітнеюць і абяцаюць добры ўраджай [168, с. 101], У старажытных славянскіх русаліях выдзялялася асобная група рытуальніц-танцоўшчыц, якія не далучаліся да скамарохаў і абіраліся з ліку самых прыгожых дзяўчат паселішча [169, с. 677—678],
Семіятычны тэкст віцця-стварэння ў міфалогіцы русалкі і русальскага часу выражаюць матывы прадзення, ткання, вязання, пляцення. Прадзенне — адзін з улюбёных і асноўных заняткаў усходнеславянскай русалкі. У палескай былічцы “...однарусалкажылаўсемье. Обедать не обедала, нічего не ела, а всё сідіть, як прядеть, як прядеть. Як семья обедать, пары наглотаецца і опять прядеть. А когда прішла пора ей ідті, куда надо, поднялась і пошла, і клубкі за нею покатіліся... ” [40, с. 388]. Уладзімірскія русалкі спрабуюць прасці ноччу ў лазнях, дзе сялянкі часта пакідалі мычкі на грэбнях: каторая русалка спрадзе, а каторая толькі абсмокча мычку [79, с. 193], Русалкі таксама могуць працаваць за ткацкім станком, ткаць [36, с. 185], За клопат пра сваё дзіця, якое жанчына прыкрывае тканінай ці фартухом, русалка ўзнагароджвае ўраджаем ільну, спорам, спрытам у прадзенні, бязмерным скруткам палатна і пад. [39, с. 102]. Для перыяду знаходжання русалак на зямлі харак-
10 Запісалі Т.Валодзіна і Т.Пшонка ў 2001 г. у весцы Сітнікі Лепельскага раёна Віцебскай вобласці ад Скорбы Ксеніі Ільінічньі, 1928 г. нар
тэрныя забароны ткаць, прасці, шыць, снаваць, віць вяроўкі, бо інакш па начах будзе прыходзіць русалка і прасці ў хаце [39, с. 102], Русалцы прыносяць у ахвяру палатно, ільняную кудзелю, ніткі [39, с. 103]. Прадзенне ўласціва і заходнеславянскай багінцы [40, с. 48], У кантэксце дэміургічна-стваральнай міфасемантыкі павука, уяўлення аб снаванні ім свету [67, с. 505—506] гл., наогул, павер’е пра паходжанне русалкі з павуціння і павука: “...Аны [паяўляюцца] самі сабою. Вот така абразавалася вот павуцінне, павуцінне рабілася, а тады с павуціння там такі зробіцца павучок, с таго павучка зробіццаяна, русалка”" .
Вегетацыйны змест матываў прадзення, ткання русалкі відавочны ў сувязі з расліннай лакалізаванасцю міфалагічнага персанажа. Скрадзеную ў жанчын, якія кладуцца спаць без малітвы, пражу або ніткі русалкі, напяваючы хваслівыя песні, размотваюць седзячы/калыхаючыся на суках высокіх дрэваў [79, с. 193; 129, с. 88]. Ва Украіне быў звычай вешаць на русальным тыдні палотны, ручнікі, кашулі, маткі нітак у якасці дару русалкам на дубах і іншых дрэвах [14, с. 140]. Параўнайце ў кантэксце паўднёваславянскага звычаю прасці 1 сакавіка, каб маглі “предат” ■— ‘расці, развівацца’ садовыя дрэвы [8, с. 97].
Вегетацыйна-стваральная міфалогіка вязання русалкамі сукоў дрэваў выразная ў спалучэнні з матывамі калыхання персанажа, якое стымулюе рост. Па палескіх павер’ях, русалкі звязваюць сукі і калышуцца на іх: ‘Толые, как девкі. Волосы дліннюшчые. Сідят на берёзах, сідят і качаются... Подвязывают на берёзах снізу веткі і катаются” [40, с. 382]; “Ў лесу, де бярёзы длінные, тонкіе стоять, — ані чапляюцца, делаюць арэлі і калышуцца. Звьяжуть голля і калышуцца” [40, с. 382]. Гл. таксама ў русальнай песні:
На белай бярозе Русалкі сядзелі, Сукі вязалі. Да на тых суках Русалкі гуталі [79, с. 192].
У якасці магічнай стваральнай дзеі ў структуры абраду “провадаў русалкі” выступае ў беларусаў практыка рытуальнага руху тыпу пляцення. Яркім прыкладам гэтак званага плятня можа служыць, у прыватнасці, зафіксаванае Е.Р.Раманавым у вёсцы Юркавічы Гомельскага павета шэсце рытуальніц з русалкай-чучалам да жыта: як паводзяць ка-
11 Запісалі В.Дз.Астрэйка, Н.В.Драбудзька, М.А.Ісачанкава ў 2003 г. у вёсцы Сяргеевічы ПухавіцкагараёнаМінскай вобласці адТарашкевіч Алены Канстанцінаўны, 1914 г. нар.
рагоды з Русалкай “на бугры ”, “як сцямнея, тады павядом яе па сялу пляцьнём. Дзьве пярэднія дзеўкі стануць і падзьнімуць рукі, а самая задзьняя ідзе ім пад рукі і вядзе за сабой усіх протчых. Тады етыя пярэднія паднімуцьрукі, а ідуцьужэ тыя, шчо стаялі. Во й пляцень " [ 164, с. 205]. Суадносячыся з цэнтральнарускім траецкім рытуалам каласок'2, абрадавае ваджэнне русалкі плятнём з’яўляецца па сутнасці аграрна-магічнай дзеяй-заклінаннем росту калосся, плёну жытняй нівы [181, с. 379—381]. Характэрнае функцыянальнае спалучэнне плятня з карагодам або нават поўная замена магікі гэтага рытуалу карагоднасцю. У Гомельскім павеце, напрыклад, праводзячы русалку, увечары, калі ўжо ўзыдзе месяц, дзяўчаты ў белым адзенні распускаюць валасы, пераплеценыя стужкамі, надзяюць на галовы вянкі. Потым становяцца ў рад, узяўшыся за рукі, Русалка наперадзе, і з песнямі ідуць доўгай чарадой за вёску да ніваў. Па дарозе пярэдняя пара падымае дугой рукі, пад якімі, нахіляючыся, праходзяць астатнія; далей гэтак робяць усе пары [231, с. 200]. На Усходнім Палессі ўдзельніцы бяруцца за рукі і ўтвараюць ланцужок ці выцягнуты карагод — “бабы бяруцца за рукі і ідуць усім сялом ” за Русалкай, “Русалку прыбіралі ў кветкі і вадзілі на чале карагоду з вуліцы на вуліцу, спявалі, адзін за адзін рукамі пабяруцца” [39, с. 114]. Сінанімічнасць у беларускіх народных гаворках лексем віцца і плесціся — ‘віцца, размяшчаючыся вакол, на паверхні чаго-небудзь, заплятаць, пакрываць сабой’ [162, с. 459] ускосна пацвярджае вегетацыйна-стваральную магіку пляцення.
Стваральная магіка русалкі адлюстравалася ў асаблівай сувязі персанажа з лакатыеамі капусты і агуркоў, сімволіка віцця як зараджэння новай структуры, семантыка росту, завязі, пладанашэння якіх дастаткова даследаваныя [188, с. 232—233, 457—461; 106, с. 82]13. Вегетацыйна-прадукавальная функцыянальнасць лакатываў капусты і агуркоў у сістэме русальніцы яскравая ў рытуалах з выкарыстаннем вянкоў. Русальскія вянкі прыносяць у гарод, іх вешаюць/кідаюць/кладуць, як правіла, менавіта на капусту ці ў агуркі: “ Русалку спачатку вяліўжыта і там
12 У вёсцы Шэльбава Юр’еўскага павета Уладзімірскай губерні шэсце каласка распачыналі дзяўчаты і маладзіцы. Яны папарна браліся за рукі, робячы квадраг, пары станавіліся адна за адной, і па іх руках ішла дзяўчынка 12 гадоў — Каласок, спецыяльна прыбраная, у тым ліку стужкамі. Калі дзяўчынка праходзіла, апошняя пара перабягала і станавілася напералзе. Пры гэтым спявалі песню: “Пошёл колос на нйву, //На белую пшенйцу. // Уродйтся на лето //Рожь с овсам, co дйкушей, //Co пшенйцею^" Калі падыходзілі да поля, дзяўчынка зрывала жменю жыта і несла яе да царквы [192, с. 212],
11 Гл.: дзеяслоў “раскапусціцца” ў беларускіх народных гаворках можа ўжывацца замест “разрастацца” ў значэнні ‘захопліваць у выніку росту больш месца’ [162, с. 436],
яе кідалі, а самі беглі назад і вянок кідалі на капусту... в’юць вянок і на качанне кідаюць, штобтакая капуста, як тойвянокрасла ” [218, с. 136]. У вёсцы Дзімамеркі Лоеўскага раёна русальныя вяночкі з могілак неслі на свае гароды, клалі на капусту, агуркі, прыгаворваючы: “Які я вянок на капусту надзявала, штобы такое качанне радзіла", “Сколька тут на вянку цвяточкаў, штобы столька было гурочкаў" [149, с. 171]. Да вербальных заклінанняў могуць далучацца і адпаведныя магічныя дзеі: у вёсцы Ліскі Рэчыцкага раёна, правёўшы русалку ў жыта, хлопцы і дзяўчаты ішлі ў гарод, дзе пасаджана капуста, клалі вянок на качан і пераскоквалі цераз яго, спяваючы песні [218, с. 135]; там жа, “як правялі русалку, усе ідуць к сабе на агарод і кладуць свой вянок на капусту, абнімаюць качан капусты і спяваюць ” [218, с. 138]. У Лоеўскім раёне зафіксавана ваджэнне самой Русалкі ў капусту, каб “качан быў крэпкі ”, “каб быў добры ўраджай” [149, с. 169], У вёсцы Вяцера Чашніцкага раёна на русальным тыдні, які святкаваўся перад Тройцай, садзілі агуркі14. Тэма вегетацыйна-стваральнай магікі можа прысутнічаць таксама ў матывах знаходжання русалкі ў капусце, агурках: “У агурках, як цвітуць, былі русалкі” (УЗ, вёска Дублін Брагінскага раёна).