Русальная традыцыя беларусаў міфапаэтычная сістэма, тыпалагічныя паралелі

Русальная традыцыя беларусаў

міфапаэтычная сістэма, тыпалагічныя паралелі
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 187с.
Мінск 2006
59.76 МБ
Русальскі каляндарны час, паводле назіранняў Дз.К.Зяленіна, вызначаецца ва ўсходніх славян па-рознаму, у залежнасці ад уяўленняў пра пару выхаду русалак на гулянне/на зямлю і сыходу іх у іншасвет. Таму крайнія тэрміны з’яўлення міфалагічных істотаў — чацвер перадвелікоднага і Светлага тыдняў, а знікнення — восень. Агульнапашырана вераванне, што русалкі блізкія да людзей і бачныя не ўвесь час, а толькі ў пэўны перыяд — галоўны.м чынам, у русальны/граны тыдзень, падчас якога яны асабліва небяспечныя. На гэты прамежак прыпадаюць і га-
лоўныя русальскія святы, у тым ліку Русалчын Вялікдзень (Пасха русалак) [79, с. 189—190].
Вяснова-летнія русаліі, прымеркаваныя ў народным календары беларусаў пераважна да русальнага/гранога тыдня, не вычэрпваюць, такім чынам, фальклорна-этнаграфічнага феномену, па інтэнсіўнасці бытавання рознаразмеркаванага згодна з крытэрыем тэмпаральных параметраў сезоннай актыўнасці/праяўлення, бачнасці русалак на працягу значнага адрэзку часу — ад вясны да позняй восені. Каляндарны кантынуум русальнага/гранога тыдня, траецка-купальска-пятроўскага часу выступае ў якасці своеасаблівага піку бытавання аўтэнтычнай традыцыі — у гэты перыяд аж да першых зажынак на Пятра актуалізавана і інтэнсіўнакомплексна функцыянуюць усе вербальна-акцыянальныя тэксты русальніцы — павер’і, былічкі, легенды пра русалак, русальныя звычаі, абрады і песні, замовы ад русалак, пасля чаго праяўленне феномену набывае аказіянальна-спарадычны характар. Песенны і рытуальна-абрадавы складнікі паступова згасаюць зусім, у той час як павер’і і былічкі пра русалак, засцярогі і табу, звязаныя з русальскім часам, актуальна бытуюць практычна аж да зімы. Зімой, як паўсюдна на этнічнай тэрыторыі Беларусі сцвярджаюць інфарманты, "пра русалак ніхто ўжо не гаварыў ”. На наша пытанне “ці расказвалі пра русалак зімой?” рэспандэнты давалі такія варыянты адказаў: “А іх жа зімой не было, гэта толькі летам яны ” (УЗ, вёска Любоўшы Вілейскага раёна, запісана ў 2003 г. ад Хільман Веры Аляксандраўны, 1929 г. нар.)3 або: “Русалкі буваюць толькі летам, як цяпло, дак толькі тагды русалкі, а зімою ніхто не бачыў іх нідзе, не спявалі. <.„> Баяцца [русалкі] холаду" (УЗ, вёска Глінішча Хойніцкага раёна, запісана ў 2003 г. ад Кудрыцкай Еўдакіі Яўхімаўны, 1903 г. нар.).
У сувязі з глыбокай міфалагічнай маркіраванасцю з’явы адметны той факт, што да аўтэнтычна русальскіх у фальклоры славян могуць быць аднесены не толькі хранонімы і міфонімы на +rusal-/+rusalk-/+rusadl-/ +rusan-/+rus-/+ris-, але і лексемы з іншай фармантнай базай. Параўнаем лакальныя назвы русальнага/гранога тыдня ў беларусаў: траечны, духавы, сёмушны, клечальны, купальны, праводны, крывы тыдзень, русальніца, русалкі, траецкі май, грамавая нядзеля, а таксама назвы міфалагемы русалкі: казытка, каўка, крыніца, вадзяніца, купалка, лесавіца, смалянка, саўка, німка, цыцоха, маўка, азярніца, “красівая дзевачка”, лусарка і інш. з варыянтамі намінацыі міфалагічнага персанажа ў рускіх
3 УЗ — тут і далей уласныя запісы аўтара.
і ўкраінцаў: берегйня, воденйца, водява, водяная чертовка, лобоста, лоскотнйца, лоскотовка, мавка, смутнйца, хйтка, чертовка, шутовка (рус.) [69; 166, с. 479]; нявка, мавка, потерча, лоскотуха, лісна, бісйця (укр.). Элементам, які ідэнтыфікуе змест русальнай традыцыі, варта прызнаць не столькі лінгвістычную тоеснасць лакальна-этнаграфічньгх намінацый, колькі далучанасць іх да аўтэнтычных міфалагічных матываў [42], Генетычна-функцыянальны тыпалагізм русальнай традыцыі славян праяўляецца не толькі ў тэмпаральна-каляндарнай прымеркаванасці з'явы, але і ў семіятычнай блізкасці міфалагемы русалкі і адпаведных ёй вобразаў славян, у тым ліку паўднёваславянскіх вілаў, самавілаў, самадзіваў, заходнеславянскай багінкі4. В.Клінгер пасля супастаўляльнага аналізу жаночых міфалагічных персанажаў еўрапейскіх народаў прыйшоў да высновы, што русалкі, вілы, самадзівы, німфы, наяды, нерэіды — толькі розныя назвы аднаго і таго ж вобраза, вядомага многім народам [239].
Русальная традыцыя беларусаў у агульнаславянскім масіве вылучаецца насычанасцю і разнастайнасцю вербальна-акцыянальных тэкстаў, актуальнай прымеркаванасцю да тэмпаральнага каляндарнага кантынуума як аўтэнтычных уяўленняў, павер’яў, былічак пра русалак, так і спецыфічных звычаяў, абрадаў, песень. Паўната святочнага поля традыцыі, як гэта зафіксавана фалькларыстыкай XIX—XX стст. і сучаснымі запісамі, арэальна абмяжоўваецца, аднак, рэгіёнам паўднёвага ўсходу Беларусі і найперш Усходнім Палессем. Цэласная захаванасць тут феномену да нашых дзён сведчыць пра тое, што гэтая тэрыторыя, асабліва беларуска-руска-ўкраінскае памежжа (агульны арэал паміж Дзясной, Сожам і Дняпром, які ахоплівае паўднёва-ўсходнюю частку сучаснай Беларусі, паўночна-ўсходнюю Украіны і заходнюю Расіі), з’яўляецца, відавочна, эпіцэнтрам бытавання фальклорна-этнаграфічнага комплексу. Тут (на тэрыторыі гомельска-бранска-чарнігаўскага рэгіёну, у своеасаблівай этнагеаграфічнай пераходнай зоне, ГБЧ-рэгіёне, па В.Ялатаву [73, с. 4—6]) апошні, у тым ліку русальная абраднасць і песнятворчасць, сфармаваўся ў перыяд агупьнаўсходнеславянскай еднасці [20, с. 154; 97, с. 55; 90, с. 15].
4 Кампаратывістычнаму вывучэнню русальнай традыцыі славян аддавалася неаслабная ўвага ў фалькларыстычна-этналагічных даследаванннях на ўсходнеславянскай прасторы. Сярод найбольш значных работ варта назваць працы Дз.К.Зяленіна[78; 79; 80; 81], у якіху генетычна-тыпалагічным ракурсе разглядаецца міфалагема русалкі, русальныя абрады і песні ўсходніх славян, манаграфію Т.А.Агапкінай, у якой русальная традыцыя ўсходніх славян пастаўлена ў шырокі славянскі (найперш балканаславянскі) і агульнаеўрапейскі кантэкст [3, с. 342—372], даследаванні Л.М.Вінаградавай, у тым ліку супольна з С.М.Талстой. прысвечаныя аналізу русальных абрадаў, міфалагемы ўсходнеславянскай русалкі і адпаведнай культурнай традыцыі паўдневых і заходніх славян [40; 44,45; 48; 49].
Паўната і цэласнасць русальнай традыцыі на Усходнім Палессі падтрымліваецца і дзякуючы кансерватызму на беларускім этнамасіве абраду “провадаў русалкі” [192, с. 213—223], на глыбокую архаічнасць якога паказвае цесная знітаванасць з павер’ямі і былічкамі, уяўленнямі пра русалак. Дакладная адлюстраванасць іх у абраднасці па праву дазваляе лічыць усходнепалескую містэрыю “провадаў/'выгнання русалкі” “працягам павер’яў” пра персанажаў [39, с. 119—120]. Адметна, што ў некаторых месцах на поўдні (!) Усходняга Палесся рытуал замяняецца або суіснуе з традыцыяй абрадавага пераапранання ў русалак (гл. у вёсках Жылічы, Калыбань, Крукі Брагінскага раёна), а ўяўленні, павер’і і былічкі пра русалак замяняюцца ў той жа зоне апісаннямі дэталяў пераапранання ў русалку (вёскі Жылічы, Калыбань, Зарэчча, Конанаўшчына Брагінскага раёна) [параўнайце: 43, с. 13—14], Актуальна запатрабаванай дагэтуль у сістэме фальклорна-этнаграфічных рэалій русальная традыцыя застаецца, разам з тым, на тэрыторыі ўсяго Палесся. У заходняй і цэнтральнай частках фіксуюцца пры гэтым пераважна павер’і і былічкі пра русалак. Арэал актуалізаванага пашырэння русальнай традыцыі, такім чынам, выразна супадае з зонай першаснага рассялення славян на тэрьггорыі сучаснай Беларусі з поўдня пабасейне Дняпра [60, с. 125—148], На астатняй тэрыторыі Беларусі традыцыя на сёння прадстаўлена фрагментарна: практычна паўсюдна ў той ці іншай форме фіксуюцца аўтэнтычныя ўяўленні, павер’і, былічкі пра русалак і русальскі час. Вобраз русалкі прысутнічае ў легендах і песенным фальклоры паўночна-заходняга рэгіёну, рытуал “провадаў русалкі” (Розгары) са спецыфічнымі абрадавымі песнямі зафіксаваны на Віцебшчыне (Глыбоцкі, Дубровенскі, Чашніцкі раёны) [232, с. 16; 196, с. 145—147; 116, с. 112—113; 25, с. 497; УЗ]. Вядомыя ў сучасных запісах русальныя звычаі і абрады і ў Цэнтральнай Беларусі (абрад пералазін праз русальскі вянок падчас Русальніцы ў Барысаўскім раёне. традыцыя пераапранання ў русалак у Пухавіцкім раёне). Пры дыяхранічным падыходзе цалкам верагодная рэканструкцыя русальнага абраду на значнай частцы тэрыторыі Беларусі.
Раздзел п е р ш ы
РУСАЛЬНЫ ФАЛЬКЛОРНА-ЭТНАГРАФІЧНЫ КОМПЛЕКС У СЛАВЯНСКІМ НАРОДАЗНАЎСТВЕ падыходы і асноўныя праблемы даследавання
Аналізуючы арэал пашырэння хранонімаў вяснова-летніх русалій на паўднёвым усходзе і ўсходзе славянскага этнамасіву і адзначаючы адсутнасць або рэдукцыю іх у паўночных і заходніх славян, Т.А.Агапкіна далучаецца да прынятага ў навуцы ўяўлення пра паўднёваеўрапейскія вытокі з’явы [3, с. 347]. Паводле сфармуляванай яшчэ ў сярэдзіне XIX ст. Францам Міклошычам тэорыі запазычання русальнай традыцыі [240; 241; 242], у аснове славянскага храноніма русаліі ляжыць назва лацінскага свята ружаў rosalia (rosaria, dies rosae), што зводзілася да памінання нябожчыкаў у час росквіту ружаў у канцы вясны — пачатку лета і ўключала ў сябе штогадовыя ахвярапрынашэнні памерлым, памінальныя частаванні на магілах і ўзліванні, упрыгожванне помнікаў і магіл ружамі або вянкамі з ружаў і іншых кветак. Сляды рымскаіталійскіхразаліяў, як лічыцца, захаваліся ў раманскіх краінах Заходняй Еўропы ў назве Пяцідзесятніцы (pasqua rosata, pasqua rosa — італ., pasques de roses — франц.) i месяцаў (roseille mois, rosaille mois — франц.). Славяне ж (першапачаткова паўднёвыя) і ўсходнераманцы засвоілі грэка-візантыйскую агаласоўку назвы таго ж свята — русаліі (гл. грэч. povaadia), якая распаўсюджвалася з пашырэннем хрысціянства разам са святам. М.Арнаудаў дадае меркаванне, што славяне запазычылі назву і само свята русаліяў праз пасрэдніцтва раманізаваных фракійцаў. Гэтым даследчык тлумачыць наяўнасць у абрысах персанажа русалкі дабратворных функцый, прынамсі, здольнасці лекаваць хваробы: у Балкана-Дунайскім рэгіёне абрад разаліяў некалі быў прысвечаны боствам — апекунам здароўя [12; гл. таксама: 85, с. 119—120], Паводле М.Ф.Сумцова, веснавыя русаліі, галоўным чынам памінальныя абрады, былі запазычаны славянамі праз Фракію і Македонію, успрыняўшы на славянскіх землях розныя мясцовыя змены [195, с. 294],
Улічыўшы выразна інстытуцыянальны для русальнай традыцыі славян міфалагізм, працы Ф.Міклошыча паклалі пачатак вывучэнню яе ў каляндарна-міфалагічным кірунку — генезіс і семантыка феномену і міфалагемы русалкі, згодна з ім, тлумачацца як сутнасна каляндарныя, вытворныя ад сезоннага характару русаліяў. Вынікам персаніфікацыі запазычанага каляндарнага свята ў славянскіх і ўсходнераманскіх міфалагічных традыцыях, паводле Ф.Міклошыча, стала з’яўленне новых сезонных персанажаў з назвамі, якія ідэнтычныя назве старажытнага свята або да яго ўзыходзяць (балг. русалйй, ресаре', усходнеслав. расалкі, русалкі і інш.). Адзначаючы нятоеснасць русаліяў як назвы каляндарнага