Русальная традыцыя беларусаў
міфапаэтычная сістэма, тыпалагічныя паралелі
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 187с.
Мінск 2006
У кантэксце архаічнасці міфалагемы русалкі звяртае на сябе ўвагу нейтральны або нават сакральна-пазітыўны змест тэмы завівання персанажамі завіткаўу збажыне. Характэрная суаднесенасць гэтай тэмы з прагматыкай дабратворнага ўплыву міфалагічных істот на ўраджай. Адзначаючы, што знаходжанне русалак у жыце спрыяе ўраджаю, завіванне імі завіткаў нашы інфарманты ацэньвалі, прынамсі, як фактар, не звязаны з псаваннем пасеваў: “Русалка гуляе ў жыці, занімаецца сваімі [справамі] ў каго што. Гуляе, ці, там, можа, завіткі якія завівае?! Калісь завіткі буліў жыці, [як] ужыналі. Дак вот: завівала завіткі [русалка] ” (УЗ, вёска Сялец Брагінскага раёна). Тэма завівання русалкамі завіткаў можа выступаць у спалучэнні з качаннем, хаджэннем міфалагічнага персанажа ў збажыне, якія стымулююць вегетацыю: “Русалкі па жыту бегалі, перакульваліся, балавалісь. У чыстам полі іх бачылі. Жыта закручавалі, зьвівалі так” (УЗ, вёска Жылічы Брагінскага раёна). Завіванне расліннасці, наогул, — канстытуцыянальная рыса міфалагічнага персанажа русалкі як сезоннага вегетацыйна-прадукавальнага духа. Пашыраныя павер’і пра звіванне-звязванне русалкамі галінак дрэваў (найперш бярозы), калыханне, сядзенне на іх на граным тыдні.
Па перакананні нашых старэйшых рэспандэнтаў, “благія” завіткі завівалі не русалкі: "Русалкі завіткі не завязвалі, то — жывыя. Знахаркі.
14Фальклорны архіў Віцебскага дзяржаўнагауніверсітэта.
Русалка не завяжа. Плоха таму чалавеку, хто сарве тую завітку” (УЗ, вёска Глінішча Хойніцкага раёна). Разглядаючы завіванне збажыны ў сувязі са знаходжаннем у ёй русалак, інфарманты, ва ўсякім разе, не суадносілі сакральна-негатыўную прагматыку завіткаў з міфалагічнымі істотамі: “От, у жыці булі русалкі. Дак, бувало, завівалі завіткіў жыці — людзі, адно аднаму: злабу малі, дак на худобу ці там на сем ’ю, дак завівалі’’ (УЗ, вёска Глінішча Хойніцкага раёна). Завіванне збажыны як адзнака і магічны акт “таго, хто знае” ва ўсведамленні носьбітаў традыцыі з русалкамі не звязваецца [100, с. 177].
У сувязі з уяўленнямі пра тое, што міфалагічныя істоты селяцца ў жыце і віюць там сабе гнёзды, водзяцца ў жыце, паказальнае павер’е аб тым, што русалкі заплятаюць жыта, робяць “завіўкі” ў жыце, каб было дзе схавацца пасля таго, як жыта сажнуць (вёска Смаляніца Пружанскага раёна) [105, с. 220].
Улічваючы амбівалентнасць канцэпту віцця [гл.: 155, с. 104], можна зрабіць вывад аб прыярытэтнасці ў семіятычным полі русалкі міфалогікі віцця як “раз-віцця” і друтаснасці віцця як праяўлення “сувязі з нячыстай сілай”. Матыў завівання русалкай завіткаў з мэтай псавання ўраджаю, жывёлы, людзей трэба разглядаць у кантэксце пазнейшай дэманалагізацыі персанажа.
Стваральную магіку русалкі можа выражаць канцэпт працы. Працавітасцю ў пашыраным сюжэце былічак вылучаецца, прынамсі, русалка, прыведзеная/прывезеная дадому: «Калі на русальным тыдні чалавек першым заўважыць русалак і скажа: “чур мая!” — тады русалкі яму бяспечныя, а адна з іх нават пойдзе за імуяго дом і будзе выконваць усе хатнія работы, як самая старанная работніца; піць і есці не будзе, a будзе жывіцца толькі парай ад гаршкоў. Так пражыве яна да наступнагарусалызага тыдня, а пасля ўцячэў лес» [79, с. 207].
Характэрная ў вобразе русалкі, наогул, міфалогіка спору ў працы. У сюжэце былічак за клопат пра сваё немаўля русалка ўзнагароджвае спорам, плёнам у працы, вынікам чаго з’яўляецца прырастанне багацця чалавека: «Ідуць бабы жыта жаць. А раней казалі: якія дзеці няхрышчаныя —русалкі. Ну вот, ідуць і бачаць яны: ляжыць дзіця голенькае. Вот адна і кажа: “Што мы з ім рабіць будзем? ” Адна кажа: “Давай заб ’ём А другая кажа: “He, чакайма! ” I вот зняла гэта баба з галавы хустку, палажыла наяе дзіцятка гэта і спавіла. Ну, і пайшлі бабы сваёю дарогаю. Аж неўспелі адысціся трохі, як бачаць: ляціць за імі русалка, валасы доўгія, ляціць растрапаўшыся. Дагнала тую, што казала забіць, узяла ды разадрала. А на тую, што спавіла, кажа: “спор табе ўручкі і ў ножкі, і каб здароўе было ”. 3 той пары баба гэтая зрабілася вельмі
ёмкаю на работу, ніхто з ёй ніколі не зжаўся і не сышоўся ў рабоце» [141, с. 179—180].
Вегетацыйна-прадукавальны аспект міфалогікі працы ў струкгуры вобраза русалкі выражае матыў шчыравання дачкі русалкі ў гародзе ў русальнай паэзіі:
Русалачка, Наталачка, Дзе твая дачка Улляначка? — У агародзе чабор none, Чабор none і перабірае [232, с. 317]; — Русалачка-купалачка,
Дзе твая дачка Ганулечка?
— Мая дачкаў агародзе, Чабор none і перабірае Яна none і выбірае:
Горшае зелле выкідае, Лепшае зелле — астаўляе. — Гэта табе, матка, насеннечка [102, с. 265].
Стваральная функцыянальнасць міфалагічнага персанажа русалкі тыпалагічна суадносіцца з семантыкай сумежных земляробча-каляндарных вобразаў—дачкі Вясны-Вясняначкі і Купалкі, таксама занятых працай. У сюжэце беларускіх вяснянак Вясна, што гародзіць гарод і саджае капусту, даглядае расліннасць:
— Вясна, дзе бывала?
— В лясу зімавала. У!
— Што ж ты рабатала. У?
— Копья высякала, У!
Гарод гарадзіла, У!
Капусту садзіла, У!
Брукву папівала. У!.. [212, с. 58—59];
— Вясна, дзе бывала?
— У лесе спала.
— Што ты там рабіла?
— Жэрдзі высякала, Гарод гарадзіпа, Капусту садзіла, Краскі садзіла.
Жоўтыя купонкі Хлопчыкам за шапкі. Сінія васілёчкі
Дзяўчатам на вяночкі [218, с. 119—120].
У кантэксце выразнай земляробчай маркіраванасці міфалагічны персанаж русалкі дэклараваўся, тым не менш, як уласна раслінны дух вегетацыі (параўнайце з паставай прадвесніка будучага ўраджаю — “саламянага духу” [173]; пры сустрэчы з людзьмі ў полі палеская русалка пужае ўскрыкамі: “Ух, ух! Соломьяный дух, дух!" або “Хрен да полынь, плюнь да покінь!" [36, с. 195—196]). У традыцыйнай культуры славян паказальная, наогул, злучанасць міфалогікі стварэння, зараджэння новай структуры з тэмай вегетацыі раслін. Так, пры аналізе беларускаўкраінскіх тэкстаў, якія тлумачаць, “адкуль бяруцца дзеці”, Л.М.Вінаградава заўважыла, што асабліва актуальная ў іх — прымеркаваная да вяснова-летняга перыяду (нованароджаных прыносяць пералётныя птушкі, талая вада, ручаі і г.д.) «сувязь з’яўлення немаўлят з вегетацыяй раслін: дзяцей знаходзяць не толькі ў траве, кветках, на градах, сярод ягад, грыбоў, у полі збажыны ці ў каноплях, кустах, страсаюць з зялёных дрэваў, — але і “ўсярэдзіне” гародніны... “Прынеслі гуркоў разрэзалі — а там хлотык”» [40, с. 115], Параўнайце таксама з пашыраным у народаў Поўначы, Афрыкі і Інданезіі ўяўленнем аб знаходжанні душаў дзяцей да нараджэння ў выглядзе птушак на галінках Сусветнага дрэва, што тлумачыцца міфалогікай Сусветнага дрэва як крыніцы жыцця [234, с. 157—158]. Акумулюючы ў сабе комплексную — прадукавальную і ахоўна-аберагальную — функцыянальнасць, адметная сінкрэтыка якой транслюе адзіны канцэпт вегетацыі раслін, персанаж русалкі выражае па сутнасці аніматычна-анімістычную канстантнасць міфалогікі росту, развіцця, выспявання расліннасці.
Ахоўна-аберагальная функцыянальнасць, прыпадабняючы русалку да вобразаў палявых духаў тыпу палудніцы, палевіка [гл.: 79, с. 224; 92, с. 64], акрамя гаспадарча-аксіялагічнага імператыву аберагання збажыны для земляробчай грамады ў значны для вегетатыцыі расліннасці час, увабрала ў сябе і тэму ярнага, апантана-злоснага росту раслін, уяўленні пра ярна-злоснае буянне расліннасці ў вяснова-летні перыяд. Сакральна-негатыўная ва ўспрыманні носьбітаў традыцыі на сучасным этапе функцыянальнасць русалак, што пільнуюць жыта, адганяюць шкоднікаў і пужаюць у раслінных локусах ( “Дзецям казалі, каб не хадзілі ля жыта, бо русалка во так рукі падымя (інфармантка падымае рукі ўверх і ўбакі. —Заўв. збір.) да лякае ” (УЗ, вёска Жылічы Брагінскага раёна);
На граной нядзелі русалкі сядзелі,
Ой, рана-рана, русалкі сядзелі,
Русалкі сядзелі, вераб ’ёў пужалі,
Вераб’ёў пужалі, каб жыта не клявалі... [149, с. 160—161]),
праяўляюць агрэсіўнасць ля раслінных локусаў (“Русалкіўжыце бегаюць, пужалі імі, каб не хадзілі да жыта, а тоўхопіць русалка і панясе ” (УЗ, вёска Дублін Брагінскага раёна); “Каа, ня йдзі ў жыта, бо там русалка, да такая кашлатая — цябе зацягне" (УЗ, вёска Глінішча Хойніцкага раёна)). мае, прынамсі, яскравую прагматыку спрыяння вегетацыі. Так, на Беласточчыне русалка-казытка, якая хапае неасцярожнага смельчака ў абдымкі і ўжо не выпускае датуль, пакуль не заказыча да смерці, сцеражэ нівы, каб дзеці, што збіраюць кветкі, не абтрасалі пылку з каласкоў, калі жыта красуе [87, с. 571—572], Паводле традыцыйных уяўленняў, русалак, якія сядзяць у жыце, “якяно рясуе”, “ето Бог іх посылае піпыюваць, штоб ніхто не тоўкся да не трусіў каласкоў, бо не наллюцца” [245, с. 186].
Архаічныя аніматычна-анімістычныя ўяўленні пра ярна-злоснае буянне расліннасці адназначна дамінуюць у паставе русалкі, якая карае у/ля раслінных локусаў. Міфасемантыку вегетацыі-прарэзвання ўраджаю'5 верагодна рэпрэзентуюць наступныя вобразы: 1) русалкі, якая кусаеццаў жыце (“Русалак бачыліўжыці. Нехадзі, казалі, ў жыто, бо русалкі там цябе укусяць. Так страшылі бацькі [дзяцей], штоб нехадзілі ў жыта. Яны кашлатыя, косы такія доўгія. Гуртамі ідуць. Казалі, ня йдзі ў жыто, бо там русалкі цябе зьядзяць. Страшылі... ” (УЗ, вёска Глінішча Хойніцкага раёна); у цэнтральнарускіх губернях дзеці падчас абходаў палёў на Ушэсце, кідаючы ў пасевы “лесенкн”, ахвяруючы іх русалкам і адначасова аберагаючыся ад апошніх, крычалі: “Русалочка, русалочка, не кусай меня!" [3, с. 409]); 2) русалкі з зубамі (“Ніхто яе [русалкі] ны бачыў. Так казалы, шчо страшна, доўгі косы, зубы велікі... ’’ [40. с. 371]; “Русалка ў жыце сядзіць, воласы длінные, зубы бальшые, выйдзе — і сразу схопіць дзяцей ”16); 3)русалкі з нажамі (паводле свед-
15 У сувязі з рэалізацыяй міфасемантыкі вегетацыі-прарэзвання ўраджаю варта разглядаць паэтычны тэкст “капання русалкамі халадка” [гл.: 35, с. 221], Матыў выкопвання міфалагічнымі істотамі “баравой веткі” (“На гранай нядзелі //Русалкі сядзелі, // Ой, рана-рана, //Русалкі сядзелі. // Халадок капалі // Да й не выкапалі... // Толькі выкапалі // Баравую ветку, // Ой, рана-рана, //Баравую ветку. /7 Баравая ветка //Hi красна, ніясна, //Ой, рана-рана, //Hi красна, ніясна.. ”), транслюючы сімвалічна дзейсную “растальную” функцыянальнасць русалкі, a таксама міфалогіку абуджэння расліннасці да актыўнай вегетацыі (сітуацыя “баравая ветка” ў “халадку”-зямлі), празрыста пераклікаецца ва ўсякім разе з тэмай росту-'прарэзвання’ расліннасці: у зафіксаваных варыянтах паэтычнага тэксту звяртае на сябе ўвагу сюжэтыка капання “халадка”-зямлі русалкамі з нажамі / пры дапамозе нажоў. Так, у весцы Леніна Добрушскага раёна пры абходзе двароў, праводзячы Русалку з Русалінам у поле, да пасеваў спявалі: "На граной нядзелі русалкі сядзелі, // Ой, рана-рана, русалкі сядзелі. // Русалкі сядзелі, халадок капалі,//Халадоккапалі, ножычакзламалі... "[149,с. 160—161].