Русальная традыцыя беларусаў
міфапаэтычная сістэма, тыпалагічныя паралелі
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 187с.
Мінск 2006
Выражэннем рэпрадукцыйнай патэнтыкі русалкі ў сістэме вясновалетняга цыклу аграрнай магікі календара абгрунтавана выступае тэма савакуплення. Асаблівую значнасць мае пры гэтым міфарытуальны тэкст магічнага шлюбу ў жыце. Рэшткі апошняга выразныя ў структуры палескага русальнага абраду. Так, “провады русалкі” ў вёсцы Азершчына Рэчыцкага раёна ўключалі ў сябе наступныя моманты: спачатку дзяўчаты і маладыя жанчыны прыбіралі Русалку ў лесе ў зялёныя галінкі і кветкі, распускалі ёй валасы; з песнямі вялі ў вёску, але не абходзілі дамы, а ладзілі на вуліцы карагод, падчас якога русалка павінна была дабраць сабе пару; затым разам з абраным хлопцам Русалку вялі за вёску, а самі вярталіся дадому; увечары, пасля заходу сонца, пару шукалі там, дзе расце самае густое жыта; Русалка выходзіла з жыта з хлопцам і шэсце накіроўвалася ў лес, да таго месца, дзе днём распачыналася [24, с. 39].
Разглядаючы матыў “шлюбу русалкі з хлопцам у жыце” ў структуры русальнай абраднасці Гомельшчыны, Р.М.Кавалёва слушна зазначае, што спалучэнне элементаў аграрнага і любоўна-шлюбнага харакгару звязана тут “са старажытнымі ўяўленнямі аб сувязі магічнага шлюбу з урадлівасцю зямлі” [24, с. 39]. Параўнайце: гуцульскія няўкі, па павер’ях, заманьваюць да сябе маладых людзей, якія аказваюцца ў лесе ці на гародзе [3, с.351],
Пра інстытуцыянальнасць міфарытуальнага тэксту магічнага шлюбу ў жыце ў практыцы русальніцы сведчыць як наяўнасць у ёй маскі русаліна (у асноўным на Палессі), так і актуальны, запатрабаваны ўдзел у рытуалах хлопцаў, мужчын (агульнабеларускае). На апошняе паказвае і сімволіка абрадавых дзеянняў. Так, ў вёсцы Дуброва Рэчыцкага раёна пры канцы “провадаў русалкі” роля хлопцаў заключалася, у прыватнасці,
у зрыванні і прысвойванні вянкоў дзяўчат-рытуальніц (“Л хлопцы бяжалі за дзеўкамі і зрывалі тыя вянкі; каторы сарве, дык адзене на галаву і не аддае” [149, с. 171]), што ў кантэксце эратычнай семіятызацыі вянка, а таксама сімволікі дзявочага вянка як знака цнатлівасці можа быць трактавана як сімвалічнае авалодванне жанчынай.
Сюжэтыка аграрна-магічнага “шлюбу русалкі з хлопцам у жыце” адбілася ў русальных-праводных песнях. У вёсцы Лубенікі Брагінскага раёна быў запісаны наступны тэкст:
Ой, у лесе каліна цвіце,
Маладая русалка ідзе,
Надакучыла ў лесе сядзець,
Пойдзе жыта яна пасматрэць.
Ой, пайду, ой, пайду у той бок,
Дзе Васілька мой коней пасе,
Будуўжыце сядзець,
На Васільку глядзець,
Буду гора сваё праклінаць [149, С. 179].
Матыў “выглядання русалкай хлопца з жыта” развіваецца ў песні на фоне традыцыйнай фальклорнай сімвалізацыі кахання дзяўчыны як цвіцення каліны.
У вербальна-акцыянальных тэкстах русальнага тыдня міфапаэтыку савакуплення выражаюць матывы шлюбна-эратычнага спаравання палоў (гл. песні “Ой, ты, хмелю, хмелю зеляненькі” [149, с. 177], “Із-пад лесу, лесу цёмнага” [149, с. 162], а таксама русальныя карагоды “Куст каліны ламала”, “Ой, венча, мой венча, красата барвенча”, “У агародзе ярыца”, “Па беражку, па беражку красна дзевіца ідзёт” [149, с. 164— 165] і інш.). У вёсцы Каплічы Калінкавіцкага раёна па заканчэнні ля жыта “провадаў русалкі” ладзілася гульбішча моладзі, падчас якога дзяўчына-русалка выбірала сабе хлопца і цалавала яго; калі хлопец любіў яе, то цалаваў таксама, а калі не, то кідаў Русалку ў ваду і казаў: “Ідзі да лешага, яго сватайі”. Русалку вымалі з вады, і яна павінна была адпомсціць хлопцу: кінуць яго ў ваду, вымазаць у гразь, надзець на яго сваю спадніцу, пацалаваць без дазволу [149, с. 174],
Матывы шлюбна-эратычнага спаравання палоў традыцыйныя ў семантычным полі траецка-купальска-пятроўскага часу. У кантэксце купальскай магікі савакуплення-інцэсту параўнайце: у Рэчыцкім раёне першы дзень (панядзелак) русальнага тыдня лічыўся днём русалкі і называўся “Іван-ды-Мар’я” [24, с. 39], Наяўнасць у русальным абрадзе беларусаў маскі русалкі і русаліна, пераапрананні ў мужчыну і жанчы-
ну суадносяцца з агульнаславянскай вяснова-летняй традыцыяй парных персанажаў і акцый [гл.: 3, с. 524—525].
У кантэксце шлюбна-прадукавальнай функцыянальнасці вобраза русалкі можна разглядаць міфалогіку гушкання персанажа на арэлях. У павер’ях, былічках характэрны. прынамсі, імператыў шлюбна-эратычных гуканняў русалкамі хлопцаў, дзяўчат пры калыханні ў раслінных локусах: русалкі робяць на галінках дрэваў рэлі і завуць моладзь: “Хадзіце да нас нарэлі калыхацца” [79, с. 192]; «Русалкі. Бабы з дліннымі валасамі на дрэвахусё гушкаліся. Усёкрычалі: “ Кацка-свацця, ідзёмгушкацца! ”» (вёска Межава Аршанскага раёна)20; арлоўскія русалкі, калыхаючыся на галінках дрэваў, чыстым і пяшчотным голасам гукаюць сябровак “Кума, кума! Прйходй!” [79, с. 192] і пад.
Міфапаэтыка шлюбна-прадукавальнай рэпрадукцыйнай патэнтыкі русалкі выявілася таксама ў матывах аргіястычнасці. У сувязі з аграрнай прагматыкай міфалагічнага персанажа русалкі характэрная тэма любоўнага пераследу, замучвання русалкай мужчын у/ля жыта ў павер’ях і былічках. Агульнапаійыранае ў індаеўрапейцаў паданне пра паходжанне кветкі васілька: некалі гэта быў малады і прыгожы юнак Васіль, якога ў траецкі дзень русалка завабіла ў поле, заказытала і ператварыла ў кветку; таму кветка і называецца ягоным імем.
Матывы функцыянальнай аргіястычнасці русалкі лагічна вынікаюць з міфасемантыкі гіпертрафіраванай, страшнай страснасці персанажа. У павер’і беларусаў русалка — жанчына надзвычайнага хараства, з поўнымі расцвілымі грудзямі, з расплеценымі валасамі, прыбраная рознымі аздобамі і прыгожымі сукнямі, “вельмі чапурна”. Бегае па палях пасярод жыта з пранікам у руцэ, схопленага чалавека забівае тым пранікам альбо туліць да грудзей і казыча да смерці [87, с. 571].
У рытуальнай практыцы русальніцы праявы міфалогікі аргіястычнасці, як правіла, завяршаюць дзею. Так, у Дубровенскім раёне, паводле запісаў У.М.Сысова, у канцы абраду Розгараў, які здзяйсняўся, каб выгнаць русалак з жыта, закончыўшы трапезу ля жытняй нівы, усе рытуальніцы ішлі ў вёску. Калі ж па дарозе сустракаўся мужчына, яго акружалі і пад пагрозай зняць штаны прымушалі пацалавацца з жанчынай у вянку з крапівы, русалкай. Каб не асарамаціцца, мужчына вымушаны быў адкупляцца грашыма ці нейкімі пачастункамі. Часам, заўважыўшы рытуальніц, мужчыны імкнуліся ўцячы, але маладзіцы ганяліся за такімі ўцекачамі, пакуль не зловяць [196, с. 146].
20 Фальклорны архіў Віцебскага дзяржаўнага універсітэта.
Матывы шлюбна-прадукавальнай аргіястычнасці характэрныя для вяснова-летняга фальклорна-этнаграфічнага комплексу славян. Выразнымі алюзіямі русальнай традыцыі можа быць растлумачаны зафіксаваны на Магілёўшчыне купальскі паэтычны матыў любоўнага замучвання дзяўчатамі (русалкамі?!) хлопца ў полі:
Пойдзем мы, пойдзем мы, дзевачкі,
А за мора ў красачкі.
А за мора, а за мораў красачкі,
У сінія васілёчкі,
У сінія, у сінія васілёчкі,
Баравыя цвяточкі.
Аглянёмся, аглянёмся, дзевачкі,
Хто за намі гоніцца.
А гоніцца, а гоніцца за намі
Малады ды прыгожы.
Возьмем ш, возьмем мы, дзевачкі,
Маладога пад ручкі,
Укінем мы, укінем мы, дзевачкі,
Маладога ў падушкі,
Пярсцёнкам, пярсцёнкам закоцім,
Хусткаю замяцём,
Саміў красачкі пайдзём [115, с. 73].
Вынікаючы з архаічных аніматычна-анімістычных уяўленняў пра вегетацыю расліннасці, жыццятворную патэнтыку расліннасці ў траецка-купальска-пятроўскі час, вясной-летам, міфасемантыка шлюбна-эратычных стасункаў палоў у структуры аграрнай прагматыкі русальнай традыцыі выступае як выразнік-суадпаведнік міфапаэтыкі вегетацыйнага ярэння расліннасці. Звярніце ўвагу на лучнасць матываў росту збажыны ("у агародзе ярыца”) і шлюбна-эратычнага спаравання палоў у карагодзе з характэрнай назвай “Ярыца” (выконваўся па заканчэнні “провадаў русалкі” да жыта):
Ў агародзі ярыца —
Ажно песня ўдаецца.
Сударыня-барыня, ўдаецца. / 2 р.
Ты ж мой хлопчык, ты жмой пан,
Ды налі ж ты мне ў стакан.
Сударыня-барыня, у стакан. / 2 р.
Я б наліў бы хоць і два,
Калі б ты была мая.
Сударыня-барыня, ты мая. / 2 р.
Калі б ты быламая... (Лоеўскі раён) [89, с. 130].
Выражаючы функцыянальны кантэкст вегетацыі-выспявання збажыны/расліннасці, натурфіласофскі па сутнасці канцэпт ярнасці русалкі рэалізуецца ў вобразе не толькі ў сувязі з шлюбна-прадукавальнай міфалогікай, семіятычнай апазіцыяй “мужчынскі-жаночы”, але і на аснове сацыякультурнай міфапаэтыкі маладосці-“юнацкасці”, эратызму, прыгажосці, звабнасці, цнатлівасці-нявестасці міфалагічнага персанажа (гл. культурную семантыку славянскага *jar-) [88, с. 180—194; 208, с. 29—30],
Міфапаэтыка маладосці-“юнацкасці” русалкі выразна дамінуе ў структуры вобраза ў беларускай, украінскай і паўднёварускай традыцыях [гл.: 79, с. 178—181], Віцебскія русалкі, прынамсі, “істоты выключна жаночага полу, вечна юныя прыгажуні з чароўным і абаяльным абліччам. <...> Кожная з іх — істота ў пары найлепшага развіцця дзявоцтва, і толькі вопытнае вока здольна вызначыць між імі разнастайнасць узростаў” [147, с. 64], Даволі пашыраныя ўяўленні пра русалак-дзяцей, падлеткаў. Па павер’ях, русалкі — “маладыя дзяўчаткі былі яны. Ну, вопг, па гадоў, можа, 15—16, 14 — вопг гэдачкія дзяўчаты ” (УЗ, вёска Чарэмшыцы Мядзельскага раёна); “Русалкі як девушкі... у веночках, позаплетаные, ў белом платейку ” [40, с. 370]; русалка “якмолодая женшчына, ў белой сукенцы, худэнькая... ” [40, с. 373], Гуцульскія няўкі — маладыя хлопцы і дзяўчаты [3, с. 351], У беларусаў на ролю русалкі ў абрадзе яе “провадаў” абіралі, як правіла, маладую дзяўчыну, маладзіцу.
Правядзенне абраду ў многіх месцах Беларусі было прэрагатывай дзяцей, падлеткаў. Так, у вёсцы Дуброўная Брагінскага раёна ўдзельнікі “провадаў русалкі” — дзеці, “мальчыкі, дзевачкі, падросткі па 12—15 гадоў” [149, с. 177], Характэрнае, наогул, назіранне Дз.К.Зяленіна аб тым, што паводле ўзроставага крытэрыю сярод русалак ва ўсходніх славян большасць складаюць маладыя і дзеці [79, с. 183],
Маладосць, вечная юнацкасць русалкі яскрава выступае як выражэнне патэнтыкі росту расліннасці — маладая русалка ў жыце, заведзеная ў збажыну маладая Русалка-дзяўчына ўспрымалася як эманацыя ярнай прадукавальнай стыхіі расліннасці. Гэтым тлумачыцца функцыянальнасць рытуальнай весялосці і частавання. У вёсцы Ровенская Слабада Рэчыцкага раёна маладую дзяўчыну, якая выконвала ролю русалкі, прыбіралі і вялі ў жыта: “там яе астаўляюць і ідуць дадому. Домаўсё прыбіраюць і тады ідуць за русалкай. 3 жытпа Русалку вядуць па дзярэўні з песнямі, заводзяць у самую крайнюю хату і там усе весяляцца і частуюцца" [218, с. 139], Аграрная прагматыка канцэпту вечнай маладосці-юнацкасці русалак зыходзіць з прадукавальна-фертыльнай функ-