Русальная традыцыя беларусаў
міфапаэтычная сістэма, тыпалагічныя паралелі
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 187с.
Мінск 2006
2.3. Міфапаэтыка рознастыхійнасці вобраза русалкі
Натурфіласофскі пачатак міфалагемы русалкі відавочны ў канстытуцыянальнай рознастыхійнасці вобраза. Архаічная канстантнасць семантыкі росту, развіцця, выспявання расліннасці, рэалізуючыся ў кантэксце міфапаэтычнай лучнасці вегетацыйна-прадукавальнай прагматыкі русалкі і праяўлення стыхіі расліннасці, абапіраецца адначасова на ўяўленні пра сінкрэтычную функцыянальную рознастыхійнасць персанажа. Міфалогіка вегетацыйна-прадукавальнай патэнтыкі і эманацыйнасці выступае, увогуле, як вызначальная для сувязі русалкі са стыхіямі вады, святла-сонца-агню, паветра, зямлі, першасным, ідэнтыфікавальным крытэрыем сувязі міфалагічнай істоты са стыхіямі прыроды.
Найбольш стала русалка звязана са стыхіяй вады —першапачаткам, зыходным станам усяго жывога, “асяроддзем, агентам і прынцыпам усеагульнага зачацця і параджальнасці” ў агульнаміфалагічнай традыцыі [137, с. 240],
У міфапаэтычным полі русальніцы асабліва актуальны найперш
патэнцыйна-дынамічны імператыў стыхіівады —універсальны канцэпт росту, развіцця з еады, у вадзе, ля вады24.
У кантэксце вегетацыйна-прадукавальнай прагматыкі стыхіі характэрная міжлакатыўная дынаміка вобраза русалкі — імператыўнасць руху міфалагічнай істоты з вадыў жыта, з жытаў ваду, знаходжанне ля вады і жыта і пад. ( “[русалкі] з воды выходылы і хутэнько біглы ў жыто ” [40, с. 375]; “До Купалного Івана не купаліс, бо русаўка былаў водзе, а после Купалного Івана пойдзе ў жыто” [215, с. 336]). Са стваральна-стымулюючай вегетацыю міфасемантыкай хаджэння, спеваў, танцаў, прыгажосці русалак, а таксама міфарытуальным тэкстам “магічнага шлюбу ў жыце” звязаныя павер’і пра “водную” прыроду персанажаў: “Колысь говорылы, шо выходылы русалкы з воды, такі з дліннымі волосамі, такі красівые деўчаткі, і ў кружку танцевалі, і ў воді танцевалі. Вот оно пэрэд Купалом. Голыедіўчаткавылазять, красівые... Ідеть промеж жыта на межы і там собі пляшуть ” [40, с. 376]; “Русаўкі, када із воды вылезуть, — поют. Насадяцца [разам] і хорошэ поють. Када на сушу выходять, то ходють no жыту, а потом ў морэ уходять " [40, с. 381]; “Русалкі сядзеліўжыце пры вадзе. Выглядаліхлопцаў" (УЗ, вёска Кашталянаўшчына Глыбоцкага раёна).
Семантыку росту, развіцця з вады, у вадзе, ля вады транслюе вобраз “русалкіў pace”, міфапаэтыка хаджэння русалак na pace. Суаднесенасць славянскай русалкі з расой, — на аснове магчымасці народнаэтымалагічнага збліжэння назваў міфалагічнага персанажа, расы, аб’ектаў і суб’ектаў расліннасці (балг.русалйй—росен ‘назва кветкі’ і ‘расісты’—роса ‘раса’—реся ‘коцік, кветка’ і ‘пакрывацца кветкамі, коцікамі’ — ресй ‘квітне’ — йзресавам ‘губляць цвет’), а таксама ўспрыняцця расы ў традыцыйнай кулыуры як носьбіта прадукавальнага пачатку, — на думку Т.А.Агапкінай, збліжае істоту не толькі з воднай, але і з расліннай стыхіяй [3, с. 356—357]. Сувязь русалкі з расой у славянскай міфалогіі падкрэслена функцыянальная. На фоне адзінкавых сведчанняў пра тагасветнае знаходжанне русалак у pace (гл. уяўленне балгараў пра тое, што ўвесь час, за выключэннем русальнага тыдня, русаліі бавяць у вадзе ці pace [26, с. 5—6]) звяртаюць на сябе ўвагу павер’і, паводле якіх міфалагічныя істоты з’яўляюцца і ходзяць урасіўшыся/абмачыўшыся па траве, у полі, у збажыне. Напрыклад, палеская русалка, блукаючы на граным
24 Гл. задзейнічанасць патэнцыйна-дынамічнага імператыву стыхіі вады ў міфапаэтыцы росту дзіцяці ў калыханцы: "Да ходзіў коцік па плотку //Даўсім дзецям прынёс дрымотку, // А моёй Насці сладкі сон. //Штоб спала, прыбыеала, //Штобросла, //3 воды йшла ” [63, с.8].
тыдні па ваколіцах паселішча, у полі “поросіцца і зменівае одежу'' [40, с. 391]; “ужеяк дочка, напрімер, умрэ, то старыелюді ніколі вешають на дворі платте ее. Казалі, шчо было і мокрэе, — ходіла [русалка] no росе " [40, с. 391], Русалка з’яўляеццатолькі ў роснай збажыне: на Брэстчыне падчас русальнага тыдня “хадзілі на жыта, наросу, хацеліўгледзіць русаўку” [3, с. 356], Балгары прыпісваюць духам-русаліям здольнасць надзяляць ураджайнай расой палі і вінаграднікі: па вераваннях, адзін раз на год, на Ушэсце, русалкйте спецыяльна прыходзілі з краю свету і сеялі расу (у гэты час яна была асабліва патрэбнай), наведвалі палі, каб завязалася зерне, пасля чаго знікалі да налецця [3, с. 356—357]. На вегетацыйную парадыгматыку “русалкі ў pace” паказваюць таксама іншыя сведчанні інфармантаў. Напрыклад, пра жанчыну, якая ішла напрасткі праз збажыну па высокіх пасевах, у Цэнтральным Палессі казалі: “От побрула no жыту да ўросілася no пояс, бырусаўка’’ [215, с. 69], Палешукі лічаць, што русалкі, танцуючы і спяваючы, гуляючы ў жыце, збіваюць расу [40, с. 381].
Выразная прадукавальная магічнасць русальскай расы пацвярджаецца адпаведным сімвалічным ускладненнем вобраза русалкі. Так, балгарскія русаліі, па ўяўленнях, выліваюць у полі расу з рога [168, с. 100]. Паўднёваславянскія самавілы робяцца цяжарнымі ад ранішняй расы [40, с. 41]. Сербы выкарыстоўвалі расу з травы, дзе вілы танцавалі коло, для прыгатавання клёцак, пры дапамозе якіх адганялі («растрасалі») градавую хмару [208, с. 236—237],
Вегетацыйна-прадукавальная функцыянальнасць “русалкі ў pace” яскравая ў кантэксце земляробчых міфапаэтычных уяўленняў пра іншых духаў урадлівасці ў pace, ураджайнай магікі расы ў вяснова-летнім фальклорна-этнаграфічным комплексе славян (гл. каляндарна-песенныя вобразы святых Міколы і Юр’я, якія па полі ходзяць, аглядаюць пасевы ўрасіўшыся; на Пастаўшчыне на Юр’я хадзілі “пад жыта” глядзець расу на пасевах: “калі вялікая — то і жыта вялікае, а калі няма расы — то і ўраджаю няма ”25). Пра ўключанасць русальскай расы ў традыцыйны функцыянальна вегетатыўны код народнага календара сведчыць усходнепалескае ўяўленне пра тое, што качанне па юраўскай pace ахоўвае ад русалак: на Юр’я, калі ўсходзіла сонца, ішлі качацца па pace ў лузе ці на зялёнай азіміне (“пайсці на росу”, альбо “качацца”) — гэта павінна было добра паўплываць на фізічную моц, а дзяўчат такое качанне аголенымі нібыта ахоўвала ад русалак [245, с. 143—144].
25 АНДЛ беларускага фальклору і дыялекталопі БДУ. Запісанаў 1998 г. у горадзе Паетавы ад Забаўскай М.І., 1924 г. нар.
Вегетацыйна-прадукавальная функцыянальнасць патэнцыйна-дынамічнага імператыву стыхіі вады ў структуры русальніцы значная ў кантэксце міфасемантыкі бягучай вады [пра сімволіку “бягучай вады” гл.: 47], Адметнае месца ў палескім абрадзе “провадаў русалкі” займае, прынамсі, звычай па дарозе да расліннага локуса (жыта, лесу) весці Русалку да ручая, абмываць яе там, абліваць або проста пастаяць з “русалкай” ля вады [90, с. 16]. У вёсцы Махнавічы Мазырскага раёна, правёўшы русалку ў лес, рытуальнікі хадзілі да ручая ўмывацца і купацца [100, с. 175], Параўнайце: гагаузы праводзілі русалій на беразе ракі, а ў румынаў вядомы звычай па заканчэнні русальнага тыдня абліваць ля калодзежа вадой траецкую зеляніну, каб русаліі сышлі з сяла [3, с. 357].
3 вегетацыйна-прадукавальнай міфапаэтыкай вады можа быць звязана і русальская варажба дзяўчат—пусканне вянкоў на ваду. Так, “праз тыдзень пасляДуха", на Розыгры ў Аршанскім раёне дзяўчаты спявалі песні, хадзілі па лагу, плялі вянкі і пускалі іх па рацэ26. Вегетацыйная функцыянальнасць бягучай вады паказальная ва ўяўленнях пра выхад русалак з ракі/ручая ў жыта.
Такім чынам, вобраз русалкі зусім лагічна можа быць ідэнтыфікаваны як увасабленне, персаніфікацыя стыхіі ўрадлівасці вады, канцэнтраванай пладаноснай сілы вады/вільгаці ў траецка-купальска-пятроўскі час [53, с. 456],
Актуальным выражэннем вегетацыйна-прадукавальнай патэнтыкі стыхіі вады ў функцыянальна-семантычным полі русальніцы з’яўляецца міфалогіка падавання русалкамі вільгаці/дажджу.
3 ёй можа быць звязана семантыка доўгіх распушчаных валасоў міфалагічнага персанажа. Імператыў спадання валасоў русалкі (да вачэй, да плеч, да пояса, “да пояса і на чвэртку”, да калень, да пят, да зямлі, “цягнуцца па гоні”) транслюе, хутчэй за ўсё, магію спадання нябеснай вільгаці, дажджу на зямлю, а самі валасы сімвалізуюць яго струмені. У павер’ях і былічках гл. таксама матыў абвешанасці міфалагічнай істоты валасамі: "Я русаўку сама бачыла. Я шла так ў лесу, бачу: деўкі такі, косы вісять. Трірусаўкі плешчут, плешчут [у далоні]. Ятоко позіраю. У іх нема й сорочек, толькі косы " [40, с. 373]; пінскія русалкі — “с косамі большымі, ўся ў косах... ” [40, с. 375]. Прадукавалызая міфапаэтыка доўгіх распушчаных валасоў русалкі, што спадаюць на плечы, яскравая ў кантэксце андрагеннасці міфалагічнага персанажа як духа
“ АНДЛ беларускага фальклору і дыялекталогіі БДУ. Запісана ў Аршанскім райне (без пашпартызацыі).
ўрадлівасці зямлі: “Русалкі, кажуць, жэншчына... Сама голая, страшная, валосы доўгія ў яе — цягнуцца па гоні; і ў яе, кажуць, усё так, як у чалавека, толькі не знашно, ці жэншчына, цімузчына—усіравны ” [163, с. 140]. Пастава русалкі з валасамі, што спадаюць дадолу, “абвешанай” валасамі, суадносіцца з сімволікай Вялікай багіні. ‘‘Па вераваннях земляробаў эпохі неаліту з рэгіёну Еўропы і Пярэдняй Азіі, — заўважае А.Голан, — дождж лічыўся дарам багіні неба. Вобразнае мысленне першабытніка прывяло да таго, што валасы багіні ўяўляліся струменямі дажджу” [62, с. 14—15].
Семіётыка доўгіх распушчаных валасоў русалкі (звязаная ў славян не толькі з магікай выклікання дажджу, але і з міфалогікай абароны ад граду [208, с. 162—242]) пераклікаецца ў агульнаміфалагічнай традыцыі зяскравай вегетацыйна-прадукавальнай функцыянальнасцю распушчаных валасоў. Напрыклад, распушчаныя валасы сейбітак рысу на востраве Суматра, як адзначае Дж.Дж.Фрэзер, свабодна спадалі ім на плечы дзеля таго, каб і рыс рос гэтак жа пышна і меў такое ж доўгае сцябло. У старажытнай Мексіцы ў часе выспявання маісу спраўлялі свята ў гонар багіні маісу, г.зв. “доўгавалосай маці”, падчас танцаў жанчыны распускалі свае доўгія валасы, так што яны развяваліся на ветры. Рабілі гэта для таго, каб і катахі маісу выраслі такімі ж доўгімі, каб зерне было шырокім і плоскім і каб народ жыў у дастатку [222, с. 35—36; гл. таксама: 107, с. 159].
У кантэксце міфалогікі падавання вільгаці / дажджу можа бьіць растлумачаны матыў расчэсвання русалкай валасоў — вычэсвання вады. V павер’ях, былічках і песнях матыў, як правіла, суаднесены з тэмай знаходжання міфалагічнай істоты ля вады: “Русалкіў білой одежы коло воды сыдять ірашчэшуюцца’’ [40, с. 373; гл. таксама: 79, с. 192]. Вычасаная з валасоў русалкі вада, паводле ўяўленняў, валодае вялікай патэнцыйнай сілай. Паводле М.Нікіфароўскага, віцебскія русалкі выходзяць з вады на кароткі тэрмін, каб пазбавіцца ад цяжару заключанай у іх пышных валасах вады. Расчэсваючы валасы на працягу гадзіны, русалка можа затапіць усю вёску [147, с. 64—65]. Агульнай для міфалагемы русалкі з’яўляецца наступная дынамічная схема: выходзяць з вады, садзяцца на беразе/на камені і расчэсваюць валасы — вада з валасоў затапляе паселішча, значныя тэрыторыі. Грэбень у руках русалкі можа выступаць пры гэтым як увасабленне стыхіі нябеснай вады, дажджу. “Знакі ў выглядзе грэбня або пучка зігзагаў, — як зазначае А.Голан, — не проста абазначэнне дажджу, а свяшчэнныя сімвалы, што выражалі маленне, звернутае да боства, або ўказвалі на функцыі боства” [62, с. 14].