• Газеты, часопісы і г.д.
  • Русальная традыцыя беларусаў міфапаэтычная сістэма, тыпалагічныя паралелі

    Русальная традыцыя беларусаў

    міфапаэтычная сістэма, тыпалагічныя паралелі

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 187с.
    Мінск 2006
    59.76 МБ
    У кантэксце натурфіласофскай вегетацыйна-прадукавальнай функцыянальнасці варта разглядаць таксама сведчанне пра тое, што заходнеславянскія багінкі становяцца цяжарнымі ад ветру [187, с. 216],
    Вегетацыйна-прадукавальная функцыянальная патэнтыка стыхіі зямлі (гл. уяўленні: “русалкі з зямлі”; заходнеславянскія багінкі жывуць пад зямлёй [187, с. 215]) у структуры архаічнай аніматычнаанімістычнай асацыятыўнасці вобраза выразілася ў дынамічным імператыве руху міфалагічнай істоты — з зямлі, хаджэння скрозь зямлю. У кантэксце міфасемантыкі хаджэння русалак як стымулявання вегетацыігл.: “Зземлівыходзяцьрусалкі, потомнасвоёместоідуць”[40,с. 155]; “Натроецком тыжню выходзяцьрусаўкіз-подзэмлі ” [40, с. 374]. У былічцы жанчына, якая памерла на русальным тыдні і “стала русалкай”, з’яўлялася да рэспандэнткі ў снах са скаргай, што яе палажылі ў труну неабутай і гэта моцна перашкаджала выконваць “доўжность ” хадзячага нябожчыка: «Кажэ [цётка, што стала русалкай]: “Мене кулько ходіть, мне жэ трэ ходіті скрузь землі, — шчо нема нічого на ногах... ”»[40, с. 393],
    Поруч з матывам сезоннага пераходу дынамічны імператыў вегетацыйна-прадукавальнай патэнтыкі зямлі яскрава ўвасобіўся ў песенным вобразе русалачкі-зямляначкі. Гл. у сувязі з тэмай руху міфалагічнай істоты па дрэве:
    Русалачкі,
    Зямляначкі
    На дублезлі, Кару грызлі. Зваліліся, Пабіліся, Тройца! [35, с. 224].
    Вегетацыйна-прадукавальны складнік вобраза відавочны ў спалучэнні выканання песні са стваральнай функцыянальнасцю віцця: песня “Русалачкі-зямляначкі” спяваецца, “калі ўюць вянкі на веццях дрэваў” на Тройцу. Натурфіласофскую аснову песеннага вобраза русалачкі-зямляначкі параўнайце з уяўленнем беларусаў пра тое, што жонкі лесавікоў — з выгляду звычайныя жанчыны з распушчанымі валасамі, у якія ўплецены зялёныя галінкі, паходзяць з загубленых лесавіком праклятых або непаслухмяных дзяўчат і па начах ’‘хітаюцца” на галінках дрэваў, а ўдзень разам з лесавікамі сыходзяць пад зямлю, дзе жьівуць у палацы [79, с. 146].
    На архаічную наіурфіласофскую аўтэнтычнасць вегетацыйна-прадукавальнай патэнтыкі стыхіі зямлі ў струкгуры міфалагічнага персанажа русалкі паказвае яўная супрацьпастаўленасць русалак і закладных у адносінах да стыхіі. Вегетацыйна-прадукавальная міфапаэтыка зямлі ў архетыпіцы русалкі не магла быць успрынята ад вобразаў закладных, бо па сваёй канстытуцыянальнасці яны чужародныя зямлі (паводле ўяўлення, іх зямля не прымае). У старажытнай Русі, як заўважае Дз.К.Зяленін, пахаванне закладных у зямлі ўспрымалася як абраза зямлі, таму нябожчыкаў проста выкідалі на паверхню ў пустынных месцах. Пахаванне дачасна памерлых у зямлі магло прывесці да шкодных для хлябоў веснавых маразоў, засухі і пад. [79. с. 123].
    Натурфіласофскі пачатак вегетацыйна-прадукавальнай патэнтыкі стыхіі зямлі ў семантычным полі русальнай традыцыі пацвярджае тэма прасторавай эманацыйнасці міфалагічнага персанажа русалкі. Так, экзістэнцыі русалкі (як ніводнай іншай міфалагічнай істоты) актуальна датычыць імператыў абмежавання прасторы. Згодна з павер’ямі, русалкі паявіліся, калі не было межаў і зямля яшчэ не была перамерана, а цяпер “русалкі цераз мяжу ня могуць перайці, адтаго і вывялісь; бач, цяпер зямля ўся перамерана. А спрежда, як зямля була не мерана, іх було мно-
    га. Бувало, выйці нельзя, — зашлакочаць. А ў лесі, дак пачці толька і чутно: гу! гу! гу! гу! Аж сумно... " [163, с. 139], Паводле павер’яў, русалкі “скачуць не на першым-лепшым жытнёвым полі, а толькі на тым, якое займае значную плошчу” [87, с. 562].
    Характэрны таксама тапонім, зафіксаваны ў Кірылаўскім раёне Валагодскай вобласці — назва поля Русалка [27, с. 108]. Гл. таксама тапонімы ў паўднёвых славян — назвы мясцовасцяў і асобных аб’ектаў, звязаныя з праявай міфалагемы русалкі: Вйлйна вода, Самовйлска чешма, Самодйескй кладенец, Русалййскй проход, Русалскй льг, Русалскй пьтекй, Самовйлско йграло, Самодйвско коло, Самодйвско хорйіце, Самовйлска планйна.
    Такім чынам, відавочна, што ў кантэксце архаічнай аграрнай прагматыкі генетычным крытэрыем сувязі міфалагічнага персанажа русалкі са стыхіямі вады, святла, паветра, зямлі можа быць прызнана вегетацыйна-прадукавальная міфасемантыка апошніх. Рознастыхійнасць міфалогікі русалкі, транслюючы вегетацыйна-прадукавальную патэнтыку стыхіяў прыроды, выражае функцыянальную сінкрэтыку вобраза. У кантэксце аніматычна-анімістычнай вегетатыўнай асацыятыўнасці русалка можа ўспрымацца як эманацыя прыродных жыццятворных патэнцый расліннасці.
    2.4.	Русальная традыцыя славян у кантэксце міфасемантыкі функцыянальнага хтанізму зямлі
    Нягледзячы на функцыянальна-пазітыўны кантэкст, у аўтэнтычнай паставе русалкі звяртае на сябе ўвагу і семантыка негатыўнасці, канцэпт “страшнасці”. Матыў страху пры сустрэчы з міфалагічнай істотай ёсць, напрыклад, у былічцы, запісанай у вёсцы Ласіцк Пінскага раёна: «Ді ’вка, як умрэ то роса ’вка. Вмэрла ’ в нас ді ’вка. Я шэ нэжона ’тый був. Заві ’в я коня' да спу ’тав, ко 'нык мій хо ’дыть. Co ’нэйко схо ’дыть, розеэння 'е. Ба ’чу, ідэ' ді ’вка, ко 'сы жо ’втыйі, роспу ’стяны. В полотня ’ный до ’вгый сукэ ’нцы Ягукну 'в: “Олэ ’но-о’ ” А чы гля ’нула!Як ішла так і пошла Руса ’вка — мы бойімо 'со» [ 105, с. 219]. Міфалогіку сакральна-негатыўнай страшнасці русалкі верагодна разглядаць у сувязі з архаічным функцыянальным хтанізмам вобраза. У кантэксце аніматычна-анімістычнай вегетатыўнай асацыятыўнасці апошні транслюе міфапаэтыку эманацыйнасці прыродных жыццятворных патэнцый рас-
    ліннасці, выражаючы тым самым канцэпцыю стваральнай і творчай сілы фізічнай матэрыі. Міфалагічны персанаж русалкі, актуальна-цэласна аформлены ў эпоху развітога анімізму (эпоху земляробства і матрыярхату), адлюстроўвае яскравую міфалогіку функцыянальнага хтанізму зямлі — прадукавальныя сілы вады, святла-агню, паветра, уласна зямлі, аб’яднаныя ў гэты час адзінай, эканамічнай і светапогляднай канцэпцыяй падставовасйі стыхіі зямлі і яе нетраў, што “трактуюцца як увогуле пачатак і канец усялякага жыцця”, прадстаўляюць найперш дамінавальную “хаатычную моц зямлі, якая знаходзіцца ў пастаянным самасупрацьборстве” [127, с. 74—79].
    Канцэнтраванае ўвасабленне функцыянальны хтанізм русалкі як вегетацыйна-прадукавальнага духа знайшоў у ярка выражаным тэратамарфізме міфалагемы — пачварных вобразах-эманацыях наступальнай, абараняльнай і інертнай стыхіяў зямлі.
    Сярод антрапаморфных пастаў міфалагічнага персанажа, звязаных з расліннай лакалізаванасцю, звяртае на сябе ўвагу найперш вобраз русалкі ў выглядзе жанчыны з непамерна доўгімі, выцягнутымірукамі і пазногцямі. Так, указваючы, што русалак можна было бачыць у полі, у збажыне, нашы рэспандэнты з вёскі Жылічы Брагінскага раёна сцвярджалі, што “русалкі голыя, нагала раздзенуцца, голыя і ходзяць так па жыце. Валасы ў русалак чорныя, даўгія, ніжэй пояса. Рукі нармальныя, а пальцы даўгія-даўгія " (УЗ); параўнайце: “Рукі ў русалак (якіх заўважалі ў жыце. — У.С.), гаварылі, доўгія; пальцы і ногці вялікія. Ногці доўгія... Рукі як рукі, не лапы” (УЗ, вёска Чарэмшыцы Мядзельскага раёна). Украінскія русалкі маюць выгляд вельмі бледных маленькіх дзяўчынак з зялёнымі валасамі і доўгімі рукамі [ 195, с. 295]. Непамерна доўгія рукі — сталая прыкмета заходнеславянскай багінкі [40, с. 37]. Поруч з указаннем на празмерна доўгія, выцягнутыя рукі і пазногці інфарманты іншы раз адзначаюць пакручанасць пальцаў на руках міфалагічнага персанажа. Функцыянальна-хтанічны кантэкст пачварнасці рук русалкі пацвярджаецца фальклорнымі тэкстамі, у якіх гэтая частка цела выяўляе здольнасць да “росту”, “расце” сама па сабе. Паводле рускай былічкі, запісанай у Чыцінскай вобласці, русалка з’яўляецца да будана, які калгаснікі паставілі на лузе падчас касавіцы, і крадзе хлеб. He ведаючы, хто гэта робіць, сяляне вырашаюць падпільнаваць злачынцу. Далей звернемся непасрэдна да паведамлення інфарманта: “Вот все ушлй на покосы, a одйн Ванька остался, сйдйт. Посмотрел на речку: йз омута русалка выходйт, йз воды, й йдет к балагану. Сама страшная, волосы длйнные, волнйстые... Подошла u в проходрукй потянула. Рукй все длйнней, длйнней... взялахлеб йунесла... ” [133, с. 55].
    Трансляцыя функцыянальна-хтанічнай парадыгмы русалкі з пачварнымі рукамі-пазногцямі магчымая ў абрадавай масцы міфалагічнага персанажаў выглядзе жанчыны, апранутай у кашулю з доўгімірукавамі. Так, наша інфармантка з вёскі Калыбань Брагінскага раёна, зазначыўшы, што русалкі ў жыце, ахоўваючы збажыну, пужалі людзей (“Русалка, ун, кажа, русалка з жыта вулазіць. Заслакоча ”), на пытанне “А якая яна, русалка, як выглядае?” распавяла пра перапрананне рытуальніцы ў страшную русалку — у кашулі з доўгімі рукавамі: “От, надзеня такоя, чалавек можа спужаць, дак кажуць — русалка. Возьмя і надзеня, такія каліся-ка былі сарочкіу старых баб, палатняныя з даўгімі рукавамі, белыя, палатняныя. Дак, надзяе тую сарочку на сябе і так от робіць із сябе, ўжэ ж, штоб не ўгадаў, косы распуская... От, ужэ русалка такая... ” (УЗ). Абрадавая маска русалкі з доўгімі рукавамі ў сучасных запісах суадносіцца з выявай рытуальнікаў-русалцаў з доўгімі рукавамі, бранзалетамі з сімволікай памнажэння ўраджаю ў старажытнарускім мастацтве [ 168, с. 105—108] і цалкам адпавядае архаічнай міфапаэтыцы вобраза. Параўнаем у былічцы, запісанай у вёсцы Харомск Столінскага раёна: інфарманткі, якія пайшлі аглядаць сваё жыта, ці паспелае яно, так апавядалі пра сустрэчу з русалкай: на іх мяжу з другога загона “выйшла девочка такая красівая. Платейко так белёнько, длінное, ног не відать, косы русые, мо, ніжэ колен, рукава длінные, рукі відно было...” [156, с. 117],
    Вобраз русалкі-старой уключае ў свой спектр як марфалагічную, так і сацыяльна-ўзроставую тэратамарфічную інстытуцыянальнасць. Русалка-старая, як правіла, яшчэ і непрыбраная, абарваная. кашлатая і пад. (параўнайце: “Русалка, вроде жэншчына старая, старуха, такее оборванееўсёнаней. <...> Такастаренька, спграшная"[39,с. 94]; “Дзеўка от як не расчэсана, кажаць, о, як русалка. Русалкі каійлатыя булі, непрыбраныя, нерахі, яны ж ето, не ўчэсувалісярусалкі, бегаліпажыту да па лесу. Касматая такая, казалі, як русалка, так, як я цяпер — настаяшчая русалка” (УЗ, вёска Глінішча Хойніцкага раёна, інфармантцы на момант запісу 31.10.03 ішоў 101 год)). У беларусаў зафіксавана ўяўленне пра пачварных самотных старых русалак у балоце з клюкамі [79, с. 197], У паставе русалкі-старой міфалогіка функцыянальнага хтанізму вобраза арганічна паядналася з архаічным фальклорным матывам старасці як перыяду саматычнай і сацыякультурнай “пачварнасці” чалавека. Па ўяўленнях з Мядзельскага раёна, русалкі-старыя мала чым падобныя да людзей: “А! Якія яны падобны на людзей. Русалкі — як старыя ёсь саўсём, як дайдуць — знаіця якія старыя?!. ” (УЗ, вёска Чарэмшыцы Мядзельскага раёна).