• Газеты, часопісы і г.д.
  • Русальная традыцыя беларусаў міфапаэтычная сістэма, тыпалагічныя паралелі

    Русальная традыцыя беларусаў

    міфапаэтычная сістэма, тыпалагічныя паралелі

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 187с.
    Мінск 2006
    59.76 МБ
    цыянальнасці міфалагемы, з адлюстравання ў вобразе жаночай жыццятворнай вегетацыйнай патэнтыкі. Адметна, што міфапаэтыка маладосціюнацкасці спалучаецца ў міфалогіцы русалкі, як правіла, з жаночай марфалогікай персанажа: “Пажытуходілірусалкі, —жэншчыны молодые, неодетые, волосы распушчаные” [40, с. 365], «‘Маладая’, — заўважае В.М.Фрэйдэнберг, — называецца так не таму, што яна маладая, а з прычыны таго, што ўсякая жанчына з пладароднымі функцыямі ёсць ‘юная’, ёсць Юна (Юнона). ...He па лагічнай прыкмеце дзяўчына ‘маладая’: не таму, што ёй 15—16 гадоў. Яна ‘маладая’ на працягу ўсяго часу жаночай патэнцыі. Гэта ўласцівасць Юноны, жаночай прыроды. Кожная дзяўчына ёсць Юнона» [221, с. 54], На Жытоміршчыне дзеля стымуляцыі росту збажыны на Юр’я з хлебам, яечняй качаліся па жыце толькі маладыя дзеўкі: “Одна одну возьмэ да пэрэвэрнэ, шоп хорошо жыто робылось. Только дыўкы молоды, нэ йдут стары ” [2, с. 244]. Міфапаэтыка вегетацыйна-прадукавальнай маладосці міфалагічнага персанажа русалкі лагічна прачытваецца ў славянскім фальклоры ў кантэксце каляндарнай паставы “маладой вясны”, маладосці Вясны (гл. у славенскай мове назвы вясны: mlado leto, pomlad [208, с. 29]).
    Міфасемантыка жаночай шлюбна-прадукавальнай фертыльнасці русалкі разам з паэтыкай маладосці вылучаюць у вобразе тэму ярнага эратызму. Апошняя выражаецца ў матывах прыгажосці і звабнасці, а таксама цнатлівасці-нявестасці персанажа.
    У марфалагічным абліччы русалкі інфарманты, як правіла, адзначаюць адзінства маладосці-юнацкасці і прыгажосці. Так, у былой Варонежскай губерні русалак ўяўлялі вечна юнымі і прыгожымі [79, с. 178]; паўднёварускія русалкі пераважна прыгажуні [79, с. 177]; украінскія русалкі — маладыя і прыгожыя [79, с. 180—181]; паводле палескіх павер’яў, русалка— “красна дзеўка, распушчаны волосы, гола іліўбелом ” [40, с. 371 ]; сярод русалак “ёсць прыгожыя, як царэўна” [39, с. 95]; цэнтральнабеларуская русалка “красівая, вот як людзі красівая, такія ёсь, як дзяўчына... такая і русалка. Кажаць, у жыце яны часта бываюць ” (УЗ, вёска Слабада Вілейскага раёна). У русальным абрадзе беларусы на ролю русалкі выбіралі “самую прыгожую дзяўчыну” [218, с. 136], “самую гожую дзеўку” [172, с. 129], “самую статную, моцную і высокую дзяўчыну”, якую старанна прыбіралі кветкамі і стужкамі [231, с. 200], Прыгажосць — сталая рыса традыцыйнага аблічча беларускай русалкі: “Русалкі сядзелі ў жыце пры вадзе. Кажуць, далжны быць красівыя дзеўкі” (УЗ, вёска Кашталянаўшчына Глыбоцкага раёна).
    Еднасць абрысаў маладосці і прыгажосці ў вобразе русалкі невы-
    падковая: прыгажосць у традыцыйнай культуры — сімвал дзявоцтва і атрыбут маладосці [188, с. 651]. Характэрны ў структуры русальніцы, аднак, той факт, што вегетацыя, ураджайнасць збажыны можа звязвацца і залежаць, згодна з фальклорнымі матывамі, непасрэдна ад пекнаты русалкі. Так, паводле пінскага павер’я, менавіта прыгажосць русалкі красуе жыта — русалка “бы ўроде діўка бігае. Яе ж нема, закопають ў зэмлю, алеўроде она буде бігаты, ходыты... Только як жыто красуе. Іх красота перыходыть нажыто, тэі девочкі... ” [40, с. 369—370], Гл. таксама ў імператыўна-заклінальнай формуле русальнай-праводнай песні:
    Ідом, ідам,
    Русалачку вядом.
    Русалачка прыгожанька,
    Наша жыта харошанька (вёска Дуянаўка Гомельскага раёна) [150, с. 350], Звернем увагу на прагматыку абрання на ролю русалкі і русаліна ў апісаным вышэй абходным абрадзе “провадаў” прыгожых дзяўчыны і хлопца, а таксама на матыў таптання — вегетацыйнай стымуляцыі збажыны прыгожымі русалкамі: “Маўкы — то русалкы, красівы, венок на голове, no жыті бродют ” [39, с. 95],
    Вегетацыйна-прадукавальная функцыянальнасць русалкі выразная ў кветкавай сімвалізацыі прыгажосці персанажа. У фальклорных і рытуальных тэкстах пашыраная тэма пляцення русалкамі вянкоў і ўпрыгожвання імі. У клопаце пра свой знешні выгляд міфалагічныя істоты сплятаюць вянкі і прыбіраюць імі галовы [79, с. 193]; рускія русалкі “вьют плетенцы йз цветов й украшаются ймй ” [68, с. 54]; палескія русалкі — “молодыі дівчата у білых платтях, ў венке на головах, ленты ззаде” [40, с. 370]; “русалкамі становяцца такі діткімалэнькі, которы помірають нэ хрішчены. Воны ўсё веночкі ходілі спліталі no жытові" [40, с. 366], Адметна, што вянок можа ўспрымацца як раслінны сімвал прыгажосці персанажа. Л.М.Вінаградава заўважае: не сам па сабе вянок ёсць выражэннем міфалагемы русалкі (гл. вышэй нашу выснову: русальныя вянкі транслююць па сутнасці семіётыку віцця ў кантэксце вегетацыйна-стваральнай магікі вобраза), а ў пэўным сэнсе кветкі, травы, галінкі дрэваў, збажына, сплеценыя ў вянок [39, с. 127],
    Характэрная ў народнай традыцыі намінатыўная асацыяцыя “русалка — кветка”: у беларускіх народных гаворках назвы ружы, шыпшыны — русальніца,русакрасвіца— ‘ружамахровая’ [162, с. 44,46,247]; (цвіценне ружаў, шыпшыны прыпадае якраз на перыяд русальнага тыдня). У ткацтве і вышыўцы вобраз русалкі выяўляецца “ў выглядзе букета кветак, які сваім сілуэтам нагадвае дзявочую фігуру на кусце”, а такса-
    ма ў выглядзе “сімвалічнага куста каліны (паводле ўяўлення, русалкі, як выходзяць з вады, — адразу садзяцца на каліну)” [103, с. 138—140],
    Кветкавая сімвалізацыя прыгажосці ў архаічнай вегетацыйна-прадукавальнай міфасемантыцы русалкі красамоўная ў кантэксце аграрнапрадукавальнай культуралагічнай паэтыкі кветкі. Так, у дэкаратыўным мастацтве раннеземляробчых культур эпохі неаліту сустракаюцца выявы кветак і кветкападобных разетак. У арнаменце Пярэдняй Азіі раслінныя матывы, у тым ліку кветкі, сімвалізавалі ўрадлівасць зямлі [62, с. 22], Аграрна-прадукавальная семіятызацыя кветкі прысутнічае ў рускіх веснавых заклічках:
    Весна-красна,
    На чем прйшла?
    На пшенйчном колоске,
    На гречйшном цветке [167, с. 181],
    Міфасемантыка прыгажосці русалкі функцыянальна значная, аднак, толькі ў кантэксце звабнасці персанажа. Адметна, што ў павер’ях і былічках пра русалак-дзяўчат, жанчын поруч з апісаннем прыгожага знешняга аблічча (русалкі — голыя, з гожымі поўнымі грудзьмі, доўгімі валасамі і г.д.) інфарманты звычайна паказваюць і на магчымае “выкарыстанне” міфалагічнымі істотамі сваёй прыгажосці (“[русалка] такая голая, грудзі велікіе, волосы пораспуійчэны. Бегаюць no жыту і людзей шлякаталі” [40, с. 374]). Менавіта такая русалка ў М.В.Гогаля: “Волосы льются с зеленой головы на плечм... Уста чудно усмехаются, іцекн пылают, очн выманнвают душу... Она сгорела бы от любвн, она зацеловала бы...”
    Канцэпт звабнасці русалкі рэалізуецца ў шматлікіх міфалагічных матывах, асноўныя з якіх наступныя:
    1)	русалкі паказваюцца людзям у надзвычай прывабна-спакусным абліччы (ва ўяўленні беларуса, як заўважыў А.Я.Багдановіч, русалкі паўстаюць прыгожымі жанчынамі з распушчанымі доўгімі валасамі [29, с. 77]; падольскія маўкі або ласкотніцы “з’яўляюццаў вобразе маладых і красівых дзяўчат” [79, с. 181]; жыхарам Калужскай губерні русалкі ўяўляліся незвычайнымі і вечна юнымі прыгажунямі: ніводны мужчына не можа працівіцца іх асляпляльнай прыгажосці і абавязкова закахаецца з першага погляду [79, с. 178]; гл. таксама: [79, с. 176—185]). Характэрная прывязка міфалагічнай свядомасцю прывабна-спакуснага прывіду русалкі да локуса вады — сімвала жаночай стыхіі. Так, смаленскія русалкі голыя, гожыя, з распушчанымі русымі валасамі, выходзяць з вады [70, с. 474]; украінскія русалкі — вадзяныя прыгажуні, бледныя,
    гожыя, рысы твару іх заварожваюць, пастава вабная, косы ніжэй за калені [79, с. 180];
    2)	дзеянні русалак накіраваны на тое, каб звабіць хлопцаў і маладых мужчын: міфалагічныя істоты любоўна з імі гуляюць і казычуць [79, с. 202—203]. Так, у беларускай былічцы русалка гуляе з пастухамі і носіць іх па лясах [124, с. 167—168];
    3)	паводле міфалагічнай традыцыі славян, магчыма блізкая сувязь, пабрацімства або нават шлюб русалкі з хлопцам. У Цэнтральнай Расіі, у прыватнасці, верылі: калі на русалку надзець крыжык, то яна зробіцца чалавекам; былі нават выпадкі, калі хлопцы жаніліся з ахрышчанымі русалкамі [79, с. 179]. Па паведамленні інфармантаў з Глыбоцкага раёна, русалкі ўступалі ў шлюб з хлопцамі, якія іх выкрадалі (умыкалі): “Дзеўкі красівыя над вадойусё стаялі—русалкі. Усё мальцы кралі этых дзевак сабе... Кажуць, шпю з вады выхадзілі. На берагу гэдак іх пасабіраўшыся. Мальцыхадзілі красьці этыхрусалак... Ну, калішукрадзець, дык эта ш яна бытта пераварачаваіцца ў настаяшчаю дзеўку. Іна як усёроўна зачарованая, русалка... А гэтаўсё кралі перад Янамрусалак. Укупальскую ноч”2\ Паўднёваславянскія вілы і самадзівы выказваюць прыхільнасць да юнакоў і пастухоў, уступаюць у пабрацімства з юнаком [40, с. 51, 56]. Самавіла можа стаць жонкай чалавека, але па нейкім часе кідае дом, сям’ю, дзяцей, вылятаючы праз комін [40, с. 56], Звярніце ўвагу на акцыі супольнага кумлення дзяўчат з хлопцамі ў траецка-купальска-пятроўскі час у беларусаў: паводле Е.Р.Раманава, у дзень святых Пятра і Паўла жанчыны і дзяўчаты кумяцца, дзяўчаты — сумесна з хлопцамі (самі з сабой — на Тройцу); у Чэрыкаўскім павеце наадварот: на Тройцу — з хлопйамі, адны — на Пятра; супольныя з хлопцамі кумленні адбываліся ў хаце, дзе зімой былі супрадкі, пасядзелкі [164, с. 229—230],
    Канцэпт звабнасці русалкі, такім чынам, яскрава высвечвае ў вобразе міфасемантыку ярэння, патрабавання ярнай рэпрадукцыйнай сілы, мужчынскага пачатку, што збліжае міфалагічны персанаж не толькі з паўднёваславянскімі віламі і самадзівамі, але і з літоўскай і заходнееўрапейскай ундзінай, грэчаскімі сірэнамі [49, с. 24—25; 50; 92, с. 64—65],
    Функцыянальна-сінкрэтычнае паяднанне ярнай звабнасці персанажа з натурфіласофскай канцэпцыяй вегетацыйнага ярэння расліннасці ў вяснова-летні час паказальнае ў архетыпіцы той жа гогалеўскай украін-
    21	Запісала Н.В.Сівіцкая ў 2005 г. у вёсцы Кашталянаўшчына Глыбоцкага райна Віцебскай вобласці ад Доўгай Станіславы Антонаўны, 1921 г. нар.
    скай русалкі. Так, у вядомай аповесці “Вій”, па азначэнні самога Гогаля, “расказанай так, як пачута”, філосаф Хама Брут нясе на сабе па-над зямлёй панначку-ведзьму і, бачачы, як растуць, гамоняць травы і назіраючы звабную русалку, адчувае па сутнасці вегетацыйна-прадукавальныя стыхіі прыроды — таямніцу росту-ярэння расліннасці — з вады, святласонца, паветра, зямлі: “Он опустнл голову вннз н ввдел, что трава, бывшая почтн под ногамн его, казалось, росла глубоко н далеко н что сверх ее находнлась прозрачная, как горный ключ, вода, н трава казалась дном какого-то светлого, прозрачного до самой глубнны, моря; по крайней мере, он ввдел ясно, как он отражался в нем вместе с свдевшею на спнне старухою. Он вндел, как вместо месяца светало там какое-то солнце; он слышал, как голубые колокольчнкн, наклоняя свон головкн, звннелн. Он ввдел, как нз-за осокн выплывала русалка, мелькала спнна н нога, выпуклая, упругая, вся созданная нз блеска н трепета. Она оборотнлась к нему — н вот ее лнцо, с глазамн светлымн, сверкаюіцнмн, острымн, с пеньем вторгавшнмнся в душу, уже прнблнжалось к нему, уже было на поверхностн н, задрожав сверкаюіцнм смехом, удалялось, — н вот она опрокннулась на спнну, н облачные персм ее, матовые, как фарфор, не покрытый глазурью, просвечнвалн пред солнцем по краям своей белой, эластмческн-нежной окружностн. Вода в ввде маленькнх пузырьков, как бнсер, обсыпала нх. Она вся дрожнт н смеется в воде...