Русальная традыцыя беларусаў
міфапаэтычная сістэма, тыпалагічныя паралелі
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 187с.
Мінск 2006
Міфалогіка русалкі як аніматычна-анімістычнага вегетацыйнага духа расліннасці ў глыбокай старажытнасці магла сфармавацца толькіў сувязі з назіраннямі і асэнсаваннем росту культурна маркіраваных раслін. Менавіта вегетацыйна-земляробчая прагматыка прадвызначыла дамінавальную сувязь усходнеславянскай русалкі з кулыпурнымі расліннымі локусамі лёну, канопляў, гароху, ячменю (гл. таксама міфалогіку русалкі ў полі, гародзе, у аіурках, капусце, у шчаўі ды інш.) і ў першую чаргу — з жытам [гл.: 39, с. 98—99; 105, с. 220]. Параўнайце: “[Русалка] сядзіць у жыці. <... > Толькіў жыці: унь, о, русалка з жыта (в)улаззіць, унь, о! ” (УЗ, вёска Калыбань Брагінскага раёна); “[русалкі бываюць] толькі ў жыті, як жыто красуе" [40, с. 375]. Паводле вераванняў пінчукоў, русалкі ў полі не любяць ніякага збожжа, акрамя жыта, дзе качаюць яйкі на Наўскі Вялікдзень [30, с. 189]. Русалкі селяцца ў жыце (“Русалкі сялілісяўжыці, там іжылі”(УЗ, вёска Глінішча Хойніцкага раёна)), віюць у збажыне гняздо, водзяцца ў жыце (“Аны, гаварілі, гнёзды вілі з некага пераплёта, такая трава расьце, ана зьвівала гняздо і хавалася ў жыці.
Вот такая ё памёта [трава], саўецца гняздо — эта русалка ”3). Русалак “noжітахтолько можновстретіть... Русалківодятцаўлюбомжыті, ў лесе — не, ў рекі — не... Опроч жіта, іх ніде не можна бачіпгь ” [39, с. 98]. У кантэксце самадастатковасці збажыны ў старажытнай земляробчай культуры беларусаў звяртае на сябе ўвагу павер'е пра русалак“жытніц”. На архаічнасць міфоніма і вобраза іх паказвае як тэма аберагання-аховы расліннасці (“У пшаніцы русалак няма, там жытніцы. <...> Нелюбяць, каліжытапорцяць, лезуць без надабнасці. Такнапугаюць, што ніколі больш не палезеш... ”), так і матыў ахвярапрынашэння міфалагічнаму персанажу: перад жнівом жытніцам “смачнае астаўлялі ў жыце”, прыносілі рознакаляровыя стужкі (гл. у адрозненне ад уяўлення пра водных русалак — гаротных і злавесных дзяўчат-тапельніц з зеленаватымі ад пастаяннага знаходжання ў вадзе скурай і валасамі) (вёска Пракісель Рэчыцкага раёна) [140, с. 63—64], Па-за культурнымі локусамі існаванне русалак падаецца іншы раз, наогул, як немагчымае, пра што сведчыць у тым ліку імператыў знікнення міфалагічнай істоты пасля жніва, як пакосяць сенажаць і да т.п. Гл. у сувязі з матывацыяй: “Русалкі. Як пажнуць жыта — іх няма, не будзе жыта — іх не будзе: ім хавацца не будзе дзе ” (УЗ, вёска Глінішча Хойніцкага раёна).
У сувязі з земляробчай маркіраванасцю міфасемантыкі духа вегетацыі персанаж русалкі паўстае ў якасці своеасаблівага сгымулятара росту-вегетацыі раслін.
Функцыянальная семантыка дзейснага аніматычна-анімістычнага духа яскравая ў дынамічным імператыве вобраза, заснаваным на міфапаэтычнай асацыяцыі рух-вегетацыя [гл.: 3, с. 169—176]. Апошняя празрыста ўвасобілася ў закліканым дапамагчы росту раслін скаканні-падскокахрусалкіў пасевах'. “На Купалу на Івана русалкі скачуць па жыту ” [131, с. 417]. Параўнаем гэта з семіётыкай скакання-падскокаў як стымулявання вегетацыі ў традыцыйнай культуры наогул. Характэрна, што лексемы “адскочыць”, “падскочыць” у расліннай кадыфікацыі беларускіх народных гаворак маюць, напрыклад, значэнні: ‘хутка адрасці’, ‘хутка вырасці, з’явіцца’ адпаведна [162, с. 433—434].
3 прадукавальным зместам разнастайных у народным календары форм качання па зямлі [2, с. 238—248; 3, с. 174—175; 188, с. 477—480] карэлюе качанне/перакульванне русалак у расліннасці — траве, збажыне і інш. Паказальнае павер’е, згодна з якім русалкі раніцай качаюц-
3 Запісалі В Дз.Астрэйка, Н.В.Драбудзька і М.А.Ісачанкава ў 2003 г у вёсцы Сяргеевічы ПухавіцкагараёнаМінскайвобласці адТарашкевіч Алены Канстанцінаўны 1914 г. нар
ца ў кустах па густой і высокай траве [79, с. 192]. У палескім абрадзе “провадаў русалкі” зафіксавана качанне па збажыне маскі русалкі, а таксама рытуал сумеснага качання Русалкі і рытуальніц: Русалку прыводзяць на поле, зрываюць з яе вянок, “...аў поле ужэ жыто парасте... Оно ж само колос лье... Да (мы) як выкачаем це жыто... Русаўка покотіца no жыту, а мы ўслед” [39, с. 116]. У Дубровенскім раёне падчас абраду Розгараў — выгнання русалкі — па заканчэнні частавання, спявання русальных песень, ваджэння карагодаў і танцаў ля пасеваў рытуальніцы ішлі качацца ў жыта абавязкова папарна—ганяць русалак, “каб русалкі не хаваліся ў жыце ”, а таксама “каб добра жыта каласілася ” [196, с. 145]. Функцыю стымуляцыі будучага ўраджаю транслюе матыў качання пінскімі русалкамі яек па жыце на Наўскі Вялікдзень: качанне яек/хлеба па пасевах з прадукавальнымі мэтамі падчас пасляпасхальных выхадаў у поле (на Юр’я, Ушэсце, Тройцу і інш.) шырока прадстаўлена ў славян і па ўсёй Еўропе [2, с. 244, 246—247]. Сяляне вёскі Рудакоў Хойніцкага раёна, ідэнтыфікуючы міфалагічны персанаж у цэлым як сакральна-пазітыўны (гл.: “Русалкі — дак ето яны не такія страшныя, яны ў жыці жылі... ”), увогуле, так апісваюць выкочванне русалкамі збажыны: “А якубачыш, што жыта вым 'ятае — то яны арудавалі” [140, с. 56]. 3 прадукавальным аспектам качання русалак параўнайце комплекс значэнняў дзеяслова “подкачацца” ў гаворках Цэнтральнага Палесся — ‘падрасці, акрыяць, набрацца сіл’ [215, с. 95].
Міфасемантыка стымуляцыі росту-вегетацыі выяўляецца ў матыве калыхання (гойдання, гутання, шугання, кугання) русалаку раслінных локусах, у тым ліку на арэлях (гл. аграрна-магічны змест, семіётыку інтэнсіфікацыі руху-вегетацыі, супрацьпастаўленасці статыкі і дынамікі ў традыцыйных веснавых практыках калыхання на арэлях [2, с. 233— 234, 238; 3, с. 173—174]). Калыханне міфалагічнай істоты прымеркавана, як правіла, да пары красавання збажыны, жніва: русалкі “ў жыці, калі красуецца жыто, на арэлі калышуцца ” [40, с. 381 ]; “На троешном тыжню я жыто жала. Бачыла: в лесі на бэрозі гойдаюцца [русалкі] да йусё! I no жыті ходят ” [40, с. 380], Міфасемантыка стымулявання вегетацыі акцэнтавана ў матыве калыхання русалак на патэнцыйна выросных, гнуткіх маладых галінках дрэваў або на маладых гнуткіх дрэўцах: тураўскія русалкі, прынамсі, любілі гайдацца на маладых гнуткіх бярозках, прыгожа спяваючы [215, с. 336]. Звяртае на сябе ўвагу раўназначнасць матывацыі калыхання русалак у культурных і прыродных локусах — на дрэвах (пераважна бярозе, дубе, грушы, асіне) і ў збажыне (русалкі “на деревьях сіделі. Гутаютца, калышуцца. За какаты бярутца, за какот-
тя — і гутаютца” [40, с. 382]; “Чы ў поле, чы на дереве шугалісь. За голле ухопяцца да і колышуцца. Голые, не надетые’’ [40, с. 381]). Гэта пацвярджае шырокі анімістычна-вегетацыйны змест міфалагемы.
Прадукавальная семантыка “таптання”русалкамірасліннасці (па жыце русалкі “ходзяць”, “бегаюць”, “бродзяць”, “блутаюцца”; “таптанне” расліннасці — асноўны элемент русальскіх карагодаў, гульняў, танцаў, піраванняў у збажыне/ля збажыны і пад.), акрамя міфапаэтыкі руху-вегетацыі, маркіраванатэмай фертыльнасці, рэпрадуктыўнасці персанажа (параўнайце ў кантэксце шлюбна-прадукавальнай семіятызацыі разнастайных форм “хаджэнняў” у аграрных практыках народнага календара). Міфапаэтыка “таптання” русалкамі расліннасці функцыянальна выразная ў сувязі з прымеркаванасцю ’‘хаджэнняў” персанажа да часу красавання, выспявання збажыны: “Русаўкіў полі бегалі на Наўску Трыйцу. Як квітуежыто, то ходять ” [40, с. 374]; “Бегалірусаўкі no жыту. Деўчата. Як жыто спее... ” [131, с. 416]. Па цэнтральнарускім павер’і, дзе бегалі і гарэзавалі русалкі, там трава расце гусцейшай і зелянейшай, там і хлеб “родйтся обйльнее" [129, с. 88]; у месцах, дзе часта з’яўляліся русалкі, трава, па вераваннях усходніх славян, расце незвычайна густая і, “якрута, зелянее” [14, с. 145]; “[русалкі] па жыце ходзюць. Гэта ўжо добра: русалкі па жыце ходзюць, значыць, уражай будзе ” (УЗ, вёска Крукі Брагінскага раёна).
“Таптанне” расліннасці як феномен і ў іншых земляробчых рытуалах нясе ў сабе міфасемантыку стымуляцыі росту: на Пінскім Палессі на Купалу жанчыны “ідуць на лён, па нём паходзяць, коб рос хорошо ” [3, с. 439]; у Ціролі ражаныя “георгі” хадзілі на Юр’я “будзіць траву” — лічылася, што там, куды яны ступяць, вырасце вялікая трава і будзе ўраджай хлеба [ 101, с. 84], У сувязі з ужываннем у разанскіх гаворках дзеяслова “вдтн” ў значэнні ‘растн, давать хорошнй прнплод нлн прнрост’ [199, с. 97] параўнайце паўночна-бел. “пайсці, пайці”— ‘пачаць расці’ (пратраву, гародніну, садавіну, збажыну) [189], атаксама беларускі выраз “пайсці ў рост” у значэнні ‘інтэнсіўна-хутка расці’ (“трава/жыта пайшлі ў рост”).
Вегетацыйна-прадукавальны сэнс у паўднёвых славян надаваўся “таптанням”-абходам мужчын-русальцаў. На русальным тыдні яны наведвалі палі, вінаграднікі і сады: лічылася, што там, дзе прайшлі русаліі, пачынаюць квітнець нівы, якія пасля даюць добры ўраджай, квітнее і пладаносіць вінаградная лаза і садавіна [3, с. 439].
“Топчучы” расліннасць, русалкі, аднак, не толькі спрыялі красаванню і ўрадлівасці, але і псавалі збажыну [40, с. 157]: “русалкі па жыту
ходзюць на Купалу. Іх не любілі, што яны жыта топчуць... ”4; на Смаленшчыне верылі, што падчас красавання жыта русалкі вытоптваюць збажыну [3, с. 354—355]. Функцыянальна-негатыўны змест “таптання” русалкамі расліннасці трэба звязваць з каляндарна-часавай дэтэрмінаванасцю міфалагемы, а таксама з пазнейшай сакральна-адмоўнай дэманалагізацыяй вобраза, сціраннем аўтэнтычнай аграрнай прагматыкі яго. У сучасным запісе русальнай-праводнай песні з Брагінскага раёна “таптанне” русалкамі культурнай расліннасці асэнсоўваецца як негатыўнае для апошняй. У песні наяўны матыў заклінання збажыны ад русалчынага “таптання”:
Ой, русалкі, не тапчыце жыта, Наша жыта дробнае, Даў каласку буйнае.
Ой, русалкі, не тапчыце жыта, Лепш у лес ідзіце, Мы вас да лесу правядзём, А самі вароцімся дамоў [149, с. 178—179].
Дынамічна-дзейсны імператыў духа росту-вегетацыі рэалізуецца ў гукавым кодзе міфалагемы русалкі. У кантэксце міфапаэтычнай асацыяцыі гук-вегетацыя, агульнавеснавой пабуджальнай функцыянальнасці голасу, гуку ў традыцыйнай народнай культуры славян [гл.: 1, с. 27—29] вераемна разглядаць, у прыватнасці, вегетацыйна-прадукавальную маркіраванасць пляскання русалак у ладкі. Па пашыраных на ўсходнеславянскім масіве павер’ях, русалкі бегаюць па жыце і пляскаюць у ладкі. У Клечальную суботу, напярэдадні Тройцы, украінскія русалкі пачынаюць бегаць па жыце і пляскаць у ладкі, прыгаворваючы: “Бух! бух! Солом’янййдух!Менематйпородйла, некреіценуположшіа" [79,с. 191]. Міфапаэтыка пляскання русалак у ладкі відавочна пераклікаецца з архаічнай земляробчай практыкай пляскання ў ладкі ля засеяных ніваў з мэтай гучнымі рытмічнымі рухамі стымуляваць рост пасеваў. Параўнайце: лемкі на Масленіцу пляскалі ў ладкі на полі, засеяным ільном, каб лён і каноплі выраслі доўгімі [1, с. 31]. Элемент пужання (“У жыте русалкі лякают, у далоні ляскают ” [40, с. 381]) можа быць растлумачаны пры гэтым ахоўна-аберагальнай функцыянальнасцю міфалагічнага персанажа ў раслінных локусах.