• Газеты, часопісы і г.д.
  • Русальная традыцыя беларусаў міфапаэтычная сістэма, тыпалагічныя паралелі

    Русальная традыцыя беларусаў

    міфапаэтычная сістэма, тыпалагічныя паралелі

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 187с.
    Мінск 2006
    59.76 МБ
    ' Запісалі В.Дз.Астрэйка, Н.В.Драбудзька, М.А.Ісачанкава ў 2003 г у вёсцы Сяргеевічы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ад Тарашкевіч Алены Канстанцінаўны, 1914 г. нар.
    торусалок нема” [40, с. 375]; “Тыі няделі прайдуть. як жыто асыпецца і стане поспевать, — русаўкі уходят ў лес, ў болота" [40, с. 377]. Адметная тэма аберагання міфалагічнай істотай красуючай расліннасці, спрыяння квітненню і ўраджаю (“У жыті русалкі граюць, танцують, шчоб цьвіло, шчобурожай быў, —то оны гуляють ” [40, с. 380]). Апошняе, як заўважае Л.М.Вінаградава, з’яўляецца асноўнай функцыяй палескай русалкі [39, с. 101].
    Міфапаэтыка “растальнасці” выразная ў дынамічным дыяпазонеросту-памераў русалкі. Звернем увагу на былічку, запісаную ў вёсцы Радастава Драгічынскага раёна ад Астапук Яўгеніі Захараўны (1910 г. нар.): “Ек я була мулуда ’я, да пуло 'ла лён ‘дна [адна]. Бы тума ’н був і пуд вэ ’чур. Да ек гле ’нула, ажно ’ ты 'йі руса ’лкы, такы ’йі мале ’нькы-мале ’нькы, да знов усэ ’ бі ’льшы, да шэ бі ’льшы і зусі ’м вылі ’кы. Да я бэго ’м стыль. Так зляка ’лася, шо й за ’ра, ек зду ’маю, то мэнэ' трасэ А вжэмо’жэ тры 'ццэть літ, ек стэ було’” [105, с. 219]. У сувязі з гаспадарча-земляробчай маркіраванасцю (з’яўленне пры палонні лёну) паказальная ў былічцы чарговасць праходжання русалак: спачатку “маленькіх-маленькіх”, затым “большых”, яшчэ большых і “зусім вялікіх”, якая можа вынікаць з асэнсавання росту расліннасці (тут -— ільну). Параўнайце таксама ў былічцы з Валыншчыны: “Полю я лён, на полю. Ашч, кажэ, сыджю полю, полю... А знаетэ, колы оно бывайіть — на русальны тыждэнь як то после Трійцы, знайітэ? Аж, кажэ, бачу: ой, такые, кажэ, радок ідэ дывчаток. Ідуть — так білыйа і так мэныйэ, і зноўмэньшэ, імэньшэ, імэньшэ, і такіемалэнькіе. Ідуть і співають... ” [156, с. 117—118].
    Матыў “выроснасці” ў сувязі з расліннай лакатыўнасцю міфалагічнага персанажа заўважны ва ўяўленнях усходніх славян пра русалак — маленькіх дзяцей, падлеткаў або нават нейкіх звяркоў [79, с. 181; 195, с. 295], з аднаго боку, і істот высокіх, рослых — з другога. Палескія русалкі, згодна з назіраннямі Л.М.Вінаградавай, з’яўляліся як у выглядзе дзяцей, што ішлі праз жыта, па дарозе, — дзяўчынак у вянках, — так і ў выглядзе высокіх, доўгіх, як дрэвы, істот [39]. Параўнайце: русалкі — “очень маленькіе, неболыйого роста... ” [39, с. 95]; “...девочкіу белых платьечках, ў веночках" [40, с. 371]; “Як жыто квітыть — тада [русалкі] кажуцца. Показуются рэдко. Дівчаткі неболыйые, годочка чэтыры-пьять...” [40, с. 374]; русалкі — “девочкі-недоросточкі, так no десять, no дванаццать лет і меньшенькіе...” [40, с. 371]; палескія русалкі, што “кругом дуба ходзять ”, “яны такія маленькія, як отэтыя обезьяны, кошлатые... ” [39, с. 121], а таксама: ‘7з жыта русалка вы-
    лазіть і так: ‘Ту-у-у-гу! ” — гуде. Косы навешала, — людына да й годі. Красное тело наёй. <...>А выпроста-лась, — дак здоро-о-ва! ” [40, с. 372]. У Харкаўскай губерні верылі, што русалкі паказваліся на прыбярэжных вербах у выглядзе невялікіх звяркоў — вавёрак, пацучкоў мяўкалі ў лясах, як каты [79, с. 183], У вёсцы Сабалі Бярозаўскага раёна русалкі маленькія, як каты, у вёсцы Квасевічы Івацэвіцкага раёна -— як дзеці [105, с. 219]. Ваўкавыская русалка, наадварот, бледная, высокая, з доўгімі распушчанымі валасамі [238, с. 76]. Гл. таксама ў былічцы з Лепельскага раёна: “Была я бярэменная чацьвёртым дзяцёнкам, пашла на крыжы ў шчавель, і ўзіла дзевачку з сабой. Ідзём. Гэта было на Тройцу, гавораць, Русальная нядзеля. А ў жыці стаіць дзеўка, у белым плацці, вісокая-вісокая. Ці ў яе там каблукі бальшыя былі — ні знаю... ”2. Рускім русалка магла ўяўляцца жанчынай вялізнага росту — “ад неба да зямлі ” [52, с. 229],
    Матыў “выроснасці” верагодны ў вобразе русалкі-жабы (паводле пашыраных ва ўсходніх славян павер’яў, міфалагічныя істоты паказваюцца жанчынам, што прыйшлі да вады мыць/паласкаць бялізну, у выглядзе маленькіх жабак, якія “плёхаюцца” з кладкі ў ваду). Уяўленне пра русалку-жабу можа суадносіцца з дзіцячай сімволікай жабы і ўскосна адлюстроўваць канцэпт вегетацыі, росту. Паводле ўяўленняў палякаў Люблінскага ваяводства, жабы — гэта душы дзяцей, што памерлі да хросту, у выглядзе жаб існуюць душы яшчэ ненароджаных дзяцей; кашубы пра цяжарную жанчыну гаварылі: “аб’елася жабамі”, а дзецям тлумачылі, што бусел вылоўлівае ў балоце жабу-душу, нясе яе да дому, дзе чакаюць дзіця, і кідае ў трубу -— праляцеўшы праз дымаход, жаба становіцца дзіцёнкам [40, с. 93]. Міфапаэтыка вегетацыі-“выроснасці” ў семіятычнай структуры вобраза русалкі відавочна звязана з аспектам фізіялагічнага вырастання-сталення чалавека. Паказальны ў гэтым сэнсе ўзроставы дыяпазон русалак: калі па адных павер’ях, яны маленькія-малыя-маладыя істоты, то па другіх — істоты ўжо сярэдняга веку (на запытанне “Русалкі былі старыя ці маладыя?” наша рэспандэнтка з вёскі Сялец Брагінскага раёна адзначыла, што русалкі былі “срэдняга возраста”), a па іншых — старыя. Параўнайце: у вёсцы Сінкевічы Лунінецкага раёна русалкі амаль не адрозніваюцца ад звычайных людзей, як жаночага, так і мужчынскага полу, яны рознага ўзросту — ад малых дзяцей да вельмі старых людзей [105, с. 219].
    2 Запісалі Т.В.Валодзіна і Т.Пшонка ў 2001 г. у вёсцы Сітнікі Лепельскага раёна Віцебскай вобласці адСкорбы Ксеніі Ільінічны, 1928 г. нар.
    Міфасемантыку духа вегетацыі ў персанажы русалкі пацвярджае і асэнсаванне апошняга ў кантэксце завершанасці вегетатыўных цыклаў расліннасці.
    Характарыстычны ва ўсходнеславянскім фальклоры ў гэтым плане найперш матыў з’яўлення русалак перад іў часе калашэння збажыны. Паводле павер’яў, “як жыто ужэ ў колос соберецца, русалкі ходілі no жыті... ”[39, с. 98]; “Русалкіпаяўляюццаўжыцілетам тады, якжыто да каласіцца, да якужэ, тады як жыто ўжэ сьпелае, як жыто расьце, яны е" (УЗ, вёска Глінішча Хойніцкага раёна).
    У беларускіх русальных-прымеркаваных песнях сюжэтнага тыпу “Пшаніца-ярыца не жата стаяла” звяртае на сябе ўвагу своеасаблівая сімвалізацыя русалкі з калоссем, вобразнае атаясамленне традыцыйнага песеннага звароту да людзей русалак і “гукання”/“крыку” спелай збажыны. Вобразны паралелізм у песні наступны: русалка просіць дзяўчат, хлопцаў, маладзіц — пшаніца-ярыца, махаючы каласкамі, просіць аб жніве і далейшым пасляжніўным выкарыстанні:
    Пійаніца-ярыца He жата стаяла, Ой, раны-раненька, He жата стаяла, Каласком махала, Галаском гукала.
    — Дзевачкі-сястрыцы, Пашыйце спадніцы, Ой, раны-раненька, Пашыйце спадніцы [35, с. 534]; у варыянце:
    На новай сялібе пшаніца ж стаяла, Ой, рана-рана, пшаніца ж стаяла. Пшаніца ж стаяла, каласком махала, Каласкам махала, галаскам крычала.
    —Дзевачкі ж сястрычкі, падайце ж вадзічкі, Падайце ж вадзічкі з халоднай крынічкі, Цяжка ж мне стаяці, каласком махаці, Каласком махаці, галаском крычаці, Ой, рана-рана, галаском крычаці [24, с. 54—55].
    Песенную сімвалізацыю-атаясамліванне русалкі з калоссем параўнаем з матывам качання русалак на збажыне ў павер’ях украінцаў: “Русалкй в жйте. На жйте качалйся. Белые. Так як человек. <.. .> Ну вот жйто. Н яна воткакчеловектакаголая, йтаквовот йжйтокачается” [152,с. 237].
    Лучнасць міфалагічнага персанажа русалкі з парой калашэння збажыны выразна карэлюе з прадукавальнай парадыгматыкай вясны, прынамсі, з вобразам “вясны на коласе”; гл. у рускіх вяснянках:
    — Весна-красна!
    На чем пршйла?
    — На семечке,
    На ржаном снопочке,
    На золотом колосочке...[167, с. 179];
    — Весна-красна, На чем пршйла? — На жердочке, На бороздочке, На овсяном колосочке, На пшенйчном тірожочке [167, с. 181—182], Міфасемантыка завершанасці вегетатыўных цыклаў расліннасці выразная ў тзме з’яўлення русалак парой еыспявання збажыны, у тым ліку ў часе зажынак, жніва. Па палескіх павер’ях, “русалкі бегають асобенна па жыту, як жыто сьпелое, вроді” [39, с. 98]; іх можна бачыць “во всё врэмья, як жыто красуецца, чы як жнуць” [40, с. 376]. У Цэнтральнай Беларусі “пра русалак гаварылі ” "і як хадзілі жыта зажынаць, а тады ўжо як жнуць ” (УЗ, вёскі Любоўшы, Слабада Вілейскага раёна). У былічках русалкі могуць выступаць нават у ролі жнеяў: “На Пятра зажыналі жытоў нас колісь. <... > Дак пашлі бабы на Hampa зажынаць жыто. Яны жыто жнуць, і бачаць — і там [насупраць] нехто стаіць, махае, жменю кідае. <... > Ну, яны жнуць да кажуць, от, не адны мы жном на Пятра. <... > He адны му жном, а шчэ там людзі вун жнуць. Прышоў брыгадзір, мераць пашлі, да кажуць: ун там шчэ то-жа бабы жалі. Ён пашоў — нідзе нічога жатаго таго німа. А етыя жнуць — ім паказуваецца, што там людзі жнуць і жменькі адкідаюць. [I што гэта было?] (пытанне збір.) — Нейкія страхі паказуваліся — русалкі етыя самыя, русалкі самыя... ” (УЗ, вёска Глінішча Хойніцкага раёна). Параўнайце: македонскія самавілы ў былічцы спяваюць жніўныя песні на плаціне млына [154, с. 134—135],
    У кантэксце міфасемантыкі завершанасці вегетатыўных цыклаў расліннасці паказальная прадукавальная функцыянальнасць персанажа: у вёсцы Красная Дуброва Рэчыцкага раёна перад зажынкамі ў жыта “пускалі” жанчыну, пераапранутую русалкай: “Яна па жыту ідзе, але штоб не таптала. Яна ідзе, а яе сустракаюць, і валасы ў яе длінныя па плячам. Эта ўжэ і русалка. Яе сустракаюць для таго, штоб харошы ўра-
    жай быў і налета. А тады ўжэ бабы бяруць хлеб, сядуць і з 'ядзяць ужэ і пачынаюць жаць. Жніво пачынаецца” [218, с. 138],
    Згодна з агульнабеларускімі ўяўленнямі,русалкі знікаюць адразу па заканчэнні асноўных вегетатыўных цыклаў расліннасці: пасля жніва нябачна ўзлятаюць у неба або ўцякаюць у лес [39, с. 129] (гл. у павер’ях: ‘‘[Русалкі] як пакажацца [перад Янам] і яны тады ж ужо і бываюць тут паблізась ці, аж пакуль жыта ні пажнуць. А ўжо як пажнуць жыта, ужо іх тады німа — ні было іх " (УЗ, вёска Любоўшы Вілейскага раёна); “Калі ўжэ пажынаюць усе зярно, збажыну, відзіма, тады [русалкі] і зьнікаюць. Можа, перыёд якіў іх там е?! ” (УЗ, вёска Сялец Брагінскага раёна); “Русалкі е, якрасьце ўсе, пакуль жыта не пажалі, а як пажнуць жыта, то іхужо ніхто не бачыў” (УЗ, вёска Крукі Брагінскага раёна)); становяцца нябачнымі пасля ўборкі траваў (“Як і жыта [пажнуць], як убераць і траву, дапусьцім, сінакос, тады пра русалак ужо ні гавораць. Ніякіх [русалак] ужо ні відзялі ” (УЗ, вёска Любоўшы Вілейскага раёна)) і інш.