Рыцар на полі бітвы Клецк, жнівень1506 года Уладзімір Канановіч

Рыцар на полі бітвы

Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
125.91 МБ
Рыцар на полі бітвы:
Клецк,
1506 года
Рыцар на полі бітвы:
Клецк, жнівень1506 года
Рыцар на полі бітвы:
Клецк, жнівень1506 года
Гісторыка-антрапалагічнае даследаванне
Смаленск Інбелкульт 2017
УДК 94(476.1)”1506”
ББК 63.3
K19
Канановіч, У. I.
K19 Рыцарнаполі. Клецк,жнівень 1506г.: гісторыка-антрапалагічнае даследаванне / Уладзімір Ільіч Канановіч. — Смаленск: Інбелкульт, 2017. — 410 с.
ISBN 978-5-00076—043—7
У кнізе рэканструюецца ход і характар бітвы пад Клецкам 1506 г., якая была адной з найболып важных і знакамітых у вайсковай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Гэтая падзея разглядаецца на фоне агульнага ваенна-палітычнага становішча ва Усходняй Еўропе на мяжы XV—XVI стст. Д аследаванне праведзена з выкарыстаннем метаду гістарычнай антрапалогіі: адзін з яго раздзелаўуяўляе сабой палітычную біяграфію галоўнага героя бітвы пад Клецкам Міхаіла Глінскага, не абмінутыя таксама ўвагай і іншыя найбольш яркія палітычныя постаці тагачаснай дзяржавы Ягелонаў. Акрамя таго, аналізуецца гісторыя стварэння памяці пра Клецкую бітву 1506 г.: складванне вобразу бітвы, а таксама яе галоўнага героя, у свядомасці сучаснікаў і нашчадкаў, а таксама трансфармацыя гэтага вобразу на ітрацяіу стагоддзяў.
УДК 94(476.1)”1506”
ББК 63.3
ISBN 978—5-00076—043—7
© ТАА «Інбелкульт», 2017
© Уладзімір Канановіч, 2017
Змест
Скарачэнні	10
Уводзіны	11
1.	Ваенна-палітычнае становішча ва Усходняй
Еўропе на мяжы XV—XVI стсг	22
1.1.	Ад міру да вайны	22
1.1.1.	Смерць вялікага князя Казіміра Ягайлавіча і канец мірнай эпохі ў ВКЛ	22
1.1.2.	Геапалітычныя зрухі ва Усходняй Еўропе
і ўзвышэнне Масквы	26
1.1.3.	Пагроза з поўдня	27
1.1.4.	Новы выклік: Крымскае ханства	30
1.1.5.	Крымскі хан Менглі-Гірэй	35
1.1.6.	Вайна з Масквой 1492—1494 гг.		38
1.1.7.	«Вечны мір» 1494 г. і шлюб вялікага князя літоўскага Аляксандра Казіміравіча і вялікай княжны маскоўскай
Алены Іванаўны			39
1.1.8.	Новая маскоўска-літоўская вайна	41
1.1.9.	Катастрофа на Вядрошы (14.06.1500 г.)	43
1.1.10.	Найманыя жаўнеры	46
1.1.11.	Пачатак спусташальных татарскіх нападаў на цэнтральныя землі ВКЛ	47
1.1.12.	Старыя і новыя хаўруснікі	48
1.1.13.	Каранацыя Аляксандра Казіміравіча	50
1.1.14.	Абарона Смаленска (1502 г.)	.52
1.1.15.	Татарскі напад 1502 г.	54
1.1.16.	Крымскі напад 1503 г. Руйнаванне Клецка	55
1.1.17.	Слуцкі князь Сямён Міхайлавіч	58
1.1.18.	Мур вакол Вільні	59
1.1.19.	Крымскі смерч 1505 г. Аблога Менска	61
1.1.20.	Арышт і інтэрніраванне заволжскіх паслоў у 1506 г.	63
1.1.21.	Аляксандр Казіміравіч збіраецца ў Польшчу	66
1.1.22.	Першыя весткі пра новы татарскі напад	68
1.1.23.	Змаганне пад Клецкам	71
1.1.24.	Разгром крымскага войска. Уцёкі татараў	73
1.1.25.	Вяртанне ў Більню	74
1.1.26.	Пасля перамогі	75
1.1.27.	Смерць Аляксандра Казіміравіча (19.08.1506 г.)	77
1.1.28.	Новы гаспадар	78
1.1.29.	Угода з Крымам. Татарскія «ўпамінкі»	80
1.1.30.	Лёс крымскіх палонных	  82
2.	Князь Міхаіл Глінскі: фаварыт вялікага князя
Аляксандра Казіміравіча і герой Клецкай бітвы .....89
2.1.	Паходжанне роду Глінскіх	89
2.1.1.	Складанасці вывучэння паходжання роду Глінскіх	89
2.1.2.	Крыніцы па гісторыі роду князёў Глінскіх. «Подлннный родослов Глннскмх князей»	95
2.1.3.	Кіяты і Чынгізхан	100
2.1.4.	Князь Мамай	102
2.1.5.	Княства Мансур-Кіята	104
2.1.6.	Князь Алекса Мансуравіч	105
2.1.7.	Князь Іван — пачынальнік роду князёў Глінскіх	108
2.1.8.	Князь Барыс Глінскі	112
2.1.9.	Князь ЛеўГлінскі	114
2.2.	Выхаванне і гады вандраванняў Міхаіла Глінскага	116
2.2.1.	Нараджэнне і маленства	116
2.2.2.	Пераезд у Літву	119
2.2.3.	У Храптовічаў у Шчорсах	120
2.2.4.	Міхаіл у Вільні	122
2.2.5.	На гаспадарскім двары	124
2.2.6.	За мяжой	126
2.2.7.	На дварах Габсбургаў і Вецінаў	129
2.2.8.	3 імператарам Максіміліянам Габсбургам у Італіі	130
2.2.9.	Кароткачасовае вяртанне дамоў.
Удзел у чарнаморскай выправе 1497 г.	133
2.2.10.	Знаёмства з князем Астрожскім	137
2.2.11.	На вайне ў Фрысландыі	141
2.2.12.	Вяртанне дамоў	,	144
2.3.	На гаспадарскай службе	146
2.3.1.	Браты Іван і Васіль — гаспадарскія дваране	146
2.3.2.	Уцянскі намеснік	148
2.3.3.	Надворны маршалак	150
2.3.4.	Мерацкі намеснік	155
2.3.5.	Пасольства да венгерскага караля Уладзіслава Ягелона	158
2.3.6.	Міхаіл Глінскі і канфлікт у радзе паноў.
Судовая справа з Янам Забярэзінскім	161
2.3.7.	3 гаспадаром у Полыпчы	167
2.3.8.	Уладар Турава	168
2.3.9.	У Прусіі	170
2.3.10.	Бельскі намеснік	172
2.3.11.	Справа запісу па душу князя Дзімітрыя Пуцяціча.... 174
2.3.12.	Апошні загад гаспадара	.	175
2.4.	У няласцы ў новага гаспадара	176
2.4.1.	Зайздрасць радных паноў. Аднаўленне спрэчкі
з Янам Забярэзінскім	176
2.4.2.	Зносіны з крымскім ханам Менглі-Гірэем	178
2.4.3.	Візіт да венгерскага караля Уладзіслава Ягелона	181
2.4.4.	Помста Яну Забярэзінскаму	183
2.5.	На службе ў вялікага князя маскоўскага Васіля III	185
2.5.1.	Бунт Глінскіх	185
2.5.2.	Ад’езд Глінскіх у Маскву	189
2.5.3.	Смерць і нашчадкі	189
3.	Стварэнне памяці пра Клецкую бітву 1506 г.......202
3.1.	Клецкая бітва ў пісьмовых дакументах эпохі	202
3.1.1.	Эпоха татарскіх нападаў у гістарычнай памяці рыцарскага саслоўя ВКЛ	202
3.1.2.	Першыя весткі пра перамогу пад Клецкам	204
3.1.3.	Адлюстраванне Клецкай бітвы ў літаратуры
эпохі Адраджэння. «Пруская вайна» Яна Вісліцкага	206
3.1.4.	Апісанне Клецкай бітвы польскімі храністамі. Мацей Мяхоўскі (з Мехава)	207
3.1.5.	Бернард Вапоўскі	208
3.1.6.	Прускія аўтары пра Клецкую бітву. Вармінскі біскуп Лукаш Ватцэнродэ	209
3.1.7.	Клецкая бітва ў летапісах ВКЛ 20—40-х гг. XVI ст.... 211
3.1.8.	Марцін Кромер	213
3.1.9.	Марцін Бельскі	215
3.1.10.	Інфлянцкая вайна і патрэба ў новых героях	216
3.1.11.	Новы вобраз бітвы ў Хроніцы Быхаўца	217
3.1.12.	Мацей Стрыйкоўскі	223
3.1.13.	Аляксандр Гваныні	228
3.1.14.	Віюк-Войцех Каяловіч	229
3.2.	Трыумфатар Клецкай бітвы Міхаіл Глінскі вачыма сучаснікаў	230
3.2.1.	Працэс стварэння «чорнай легенды» Глінскага: прычыны і абставіны	230
3.2.2.	Адмоўны вобраз Міхаіла Глінскага
ў палітычнай публіцыстыцы ВКЛ першай паловы XVI ст..... 232
3.2.3.	Голас у абарону Глінскага: Ёдак Дэцыус	233
3.2.4.	Міхаіл Глінскі як галоўны герой
«Нататак пра Масковію» Жыгімонта Герберштайна	234
3.3.	Клецкая бітва ў мясцовых паданнях і легендах	241
3.3.1.	Месца Клецкай бітвы 1506 г. у гістарычнай
памяці клецкай мяшчанскай абшчыны XVI—XIX стст	241
3.3.2.	Клецкая бітва 1506 г. з татарамі і бітва
пад Клецкам 1706 г. са шведамі	250
4.	Рэканструкцыя бітвы пад Юіецкам 1506 г.	258
4.1.	Агульныя меркаванні	,	258
4.1.1.	Цяжкасці, звязаныя з рэканструкцыяй
бітвы ў Сярэднявеччы і пачатку Новага часу	258
4.1.2.	Вобраз бітвы ў наратыўных крыніцах
канца XV — пачатку XVI ст	259
4.2.	Ваенныя сілы праціўнікаў	264
4.2.1.	Войска ВКЛ	264
4.2.2.	Крымска-татарскае войска	278
4.2.3.	Шляхі пранікнення татарскіх аддзелаў на землі
ВКЛ і Польшчы, тактыка дзеянняў татарскага войска	281
4.3.	Прастора бітвы 	288
4.3.1.	Прыродны ландшафт Клеччыны ў старажытнасці	288
4.3.2.	Клецкае княства ў Сярэднявеччы	292
4.3.3.	Клецк у канцы XV — пачатку XVI ст	294
4.4.	Бітва	302
4.4.1.	Шлях гаспадарскага войска да Клецка	302
4.4.2.	Лакалізацыя бітвы	304
4.4.3.	Надвор’е ў час бітвы. Клімат у Познім Сярэднявеччы	318
4.4.4.	Тактычныя дыспазіцыі праціўнікаў перад бітвай	319
4.4.5.	Апошнія прыгатаванні бакоў да бітвы	324
4.4.6.	Змаганне	326
4.4.7.	Разгром галоўных сіл праціўніка	330
4.4.8.	Пастка	331
4.4.9.	Праследаванне	332
4.5.	Пасля бітвы	333
4.5.1.	Пахаванне забітых і ўшанаванне іх памяці	333
4.5.2.	Клецк: гарадскі ландшафт пасля бітвы	335
4.6.	Асоба военачальніка	340
4.6.1.	Цяжкасці, звязаныя з вывучэннем асобы ў Сярэднявеччы	340
4.6.2.	Прыдворнае грамадства і станаўленне характару героя	342
4.6.3.	Фізічнае і духоўнае аблічча князя Міхаіла Глінскага	351
4.6.4.	Стаўленне героя да смерці	.	  353
4.6.5.	Міхаіл Глінскі ў коле сям’і	353
4.6.6.	Глінскі і бліжэйшыя сваякі: Храптовічы	354
4.6.7.	Глінскі і гаспадар	357
Заканчэнне	360
Дадатак			366
Крыніцы і літаратура	382
Крыніцы	382
Літаратура	384
Геаграфічны паказальнік	390
Імянны паказалыгік	  400
Скарачэнні
АЗР — Акты, относяіднеся к мсторпп Западной Росснн, собранные н нзданные Археографнческою Компсспею
ВЙМОРІмДР — Временнмк ймператорского Московского обіцества псторнн н древностей Росснйскнх
НГАБ — Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі
ПКПКК — Пнсцовая кнмга Пмнского м Клецкого княжеств
ПСРЛ — Полное собранне русскпх летопнсей
РНБ — Русская псторпческая бнблпотека
СНРЙО — Сборнмк ймператорского Русского нстормческого обгцества
АА — Akta Aleksandra, krola polskiego, wielkiego ksi^cia litewskiego itd.
AGAD — Archiwum GIdwne Akt Dawnych
AS — Archiwum ksi^ZQt Lubartowiczow Sanguszkow w Slawucie
AT — Acta Tomiciana
AU — Akta unii Polski z Litw$
LM — Lietuvos Metrika
PSB — Polski Slownik Biograficzny
RHDOMT — Regesta historico-diplomatica Ordinis S. Mariae Theutonicorum
Уводзіны
XVI ст. пачалося для Вялікага Княства Літоўскага (далей — ВКЛ) надзвычай драматычна. Яшчэ маці, жонкі і нявесты працягвалі аплакваць сваіх сыноў, мужоў і каханых, што паклалі свае галовы на Вядрошы 14 ліпеня 1500 г. або трапілі ў цяжкі маскоўскі палон, як на землі дзяржавы прыйшла новая бяда. Пачынаючы з восені 1500 г. не было бадай і года, каб тэрыторыя ВКЛ не станавілася аб’ектам нападу крымскіх татараў. Хан апошніх, Менглі-Гірэй, які дзейнічаў у хаўрусе з вялікім князем маскоўскім Іванам III, рэгулярна і мэтанакіравана нішчыў уладанні паўночнага суседа. У свядомасці наступных пакаленняў жыхароў ВКЛ другая палова кіравання вялікага князя літоўскага Аляксандра Казіміравіча (польскі кароль — з 1501 г.), на якую прыпалі няўдалая вайна 1500—1503 гг. з Маскоўскай дзяржавай і знішчальныя татарскія набегі 1500—1506 гг., засталася адной з самых трагічных старонак гісторыі дзяржавы.
Тым не менш, ваенна-палітычная гісторыя ВКЛ пачатку XVI ст. або нават адносіны з Крымскім ханствам гэтага часу не з’яўляюцца галоўным прадметам нашага даследавання. Гэта тэма мае багатую гістарыяграфію1. Прадметам даследавання з’яўляецца выключная гістарычная падзея, якая завяршала і, разам з тым, падсумоўвала перыяд панавання караля і вялікага князя Аляксандра Казіміравіча. Яна адбылася ўсяго за два тыдні да смерці гаспадара. Гэта перамога над крымскімі татарамі, якую ў бітве пад Клецкам 5 жніўня 1506 г. атрымаў фаварыт Аляксандра Казіміравіча, князь Міхаіл Львовіч Глінскі.