Рыцар на полі бітвы
Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
Са смерцю Казіміра Ягайлавіча скончылася цэлая эпоха ў жыцці ВКЛ. Ніколі, як дагэтуль, так і пасля, дзяржава не жыла ва ўмовах такога працяглага мірнага перыяду. Ліквідацыя крыжацкай пагрозы ў другім дзесяцігоддзі XV ст. і ўнутраная кансалідацыя пасля грамадзянскай вайны 30-х гг. XV ст. стварылі спрыяльныя ўмовы для мірнай працы. Упершыню з сярэдзіны XIII ст. ВКЛ атрымала ўнікальную магчымасць засяродзіцца на ўнутраных праблемах. Папярэднія два стагоддзі былі часам змагання са знешнімі ворагамі, барацьбы за прызнанне ў якасці самастойнай дзяржавы. Амаль усе сілы ішлі на вайну. Усё жыццё ў Літве і на Русі, якія складалі адзіны дзяржаўны арганізм, было падпарадкавана вайне. Дзяржава нагадвала ўмацаваны ваенны лагер. Гэта была тыповае «societe de la guerre» — ваеннае грамадства, грамадства, якое жыло ў ваенны час і па законах ваеннага часу.
Эпоха праўлення Казіміра была часам глыбокай трансфармацыі ўнутранага жыцця дзяржавы. Гэты працэс быў у значнай ступені абумоўлены уніяй з Польскім каралеўствам. He было такой сферы
1 Юрганов А. Л. Категорнн русской средневековой культуры. Москва, 1998. С. 306—309.
жыцця, якую б не закранулі пераўтварэнні. У авангардзе змен ішла палітычная эліта дзяржавы — баяры і князі, якія ў перыяд праўлення Казіміра Ягайлавіча пачалі кансалідавацца ў адзінае саслоўе. У пачатку XVI ст. гэты працэс быў ужо ў асноўным завершаны. Новае саслоўе на польскі і чэшскі ўзоры стала называцца шляхтай. Статут ВКЛ 1529 г. толькі юрыдычна замацаваў складванне шляхецкага саслоўя.
Складванне шляхецкага саслоўя ішло поруч з пашырэннем шляхецкіх правоў і прывілеяў. Значную ролю ў гэтым працэсе адыграў гарадзельскі прывілей (1413 г.)> у адпаведнасці з якім польскія рыцарскія роды прынялі літоўскія баярскія роды ў гербавае брацтва2. Літоўскія баяры атрымалі саслоўныя правы польскіх феадалаў. У сярэдзіне XV ст. у ВКЛ, як і ў некаторых іншых еўрапейскіх краінах, распачаўся кадыфікацыйны рух, які стаў магчымым дзякуючы наяўнасці высокай пісьмовай культуры ў дзяржаве. Яшчэ ў 1447 г. Казімір Ягайлавіч, які толькі што быў абраны на польскі трон, надаў баярам і князям ВКЛ агульназемскі прывілей, што гарантаваў ім асабістую і маёмасную недатыкальнасць, права вотчыннага суда3. Велікакняскі судзебнік 1468 г. сістэматызаваў тагачасныя прававыя і працэсуальныя нормы4.
Адначасова з пашырэннем шляхецкіх саслоўных правоў і прывілеяў адбываўся рост шляхецкай зямельнай уласнасці. 3 сярэдзіны XV ст. увайшла ў практыку масавая раздача зямель з велікакняскага фонду прадстаўнікам феадальнага саслоўя5. У гэты час пачалі паўставаць першыя буйныя латыфундыі (Манівіды, Кезгайлы, Радзівілы і інш.).
Сацыяльна-эканамічныя змены стымулявалі значныя культурныя змены. Паколькі ў ВКЛ любое зямельнае наданне ці маёмасная здзелка патрабавалі адпаведнага гаспадарскага акта, то актывізацыя зямельна-маёмасных адносін у дзяржаве не магла не стымуляваць рост пісьмовай культуры. Менавіта ў часы Казіміра Ягайлавіча, пры канцлеру Міхале Кезгайлавічу, паўстаў велікакняскі архіў — Метрыка ВКЛ. Усе дакументы, што выходзілі з велікакняскай канцылярыі, а таксама найбольш важныя лісты і граматы, што
2 Бычкова М. Е. Русское государство н Велнкое княжество Лмтовское с конца XV в. до 1569 г. Москва, 1996. С. 65.
3 Старостнна 11. П. Судебннк Казнмнра 1468 г. II Древнейшне государства на террмторпм СССР: Матермалы н нсследованмя, 1988—1989 гг. Москва, 1991. С. 237.
4 Тамсама. С. 287.
5Бычкова М. Е. Русское государство н Велакое княжество Лнтовское... С. 55—61.
прыходзілі да гаспадара, уносіліся ў выглядзе копій у асобныя кнігі, што складалі Архіў канцылярыі, або Метрыку6.
За час праўлення Казіміра Ягайлавіча ў Літве істотна ўзрасла роля шляхецкага саслоўя ў палітычных справах. 3 шэрагаў шляхты вылучылася адметная грамадская група — паны-рада, значэнне і кампетэнцыя якой істотна ўзраслі ў другой палове XV ст.7. 3-за частай адсутнасці гаспадара ў дзяржаве паны-рада вымушаны былі выконваць значныя ўладныя паўнамоцтвы. У канцы жыцця Казіміра Ягайлавіча рада ператварылася ўжо з дарадчага органа ў самастойны дзяржаўна-палітычны інстытут, які сур’ёзна абмяжоўваў уладу вялікага князя.
Згодна з агульназемскім прывілеем 1492 г. наступніка Казіміра — яго сына Аляксандра, паны-рада юрыдычна замацавалі за сабой права супрацоўнічаць і раіцца з гаспадаром пры наданні ўрадаў, намесніцтваў і г. д. Вялікі князь абавязваўся не адмяняць законы, пастановы і судовыя рашэнні, прынятыя сумесна з радай, не адмяняць свае папярэднія рашэнні, не адбіраць свае колішнія наданні8.
У склад паноў-рады ўваходзілі каталіцкія біскупы (віленскі, медніцкі, луцкі), ваяводы (віленскі, троцкі, віцебскі), жмудскі староста, кіеўскі, луцкі староста і маршалак зямлі Валынскай, новагародскі, полацкі, смаленскі), кашталяны (віленскі і троцкі), гетман, канцлер, земскі маршалак, дворскія маршалкі, падскарбі, а таксама дворскія ўраднікі (канюшы, крайчы, кухмістр, лоўчы, мечнік, падкаморы, надворны падскарбі, падстолі, пісар, падчашы, стольнік, земскі харужы, надворны харужы)9. Усе яны ўваходзілі ў склад г. зв. палітычнага народа, пад якім разумелася кола асоб, якое брала актыўны ўдзел у грамадскім і палітычным жыцці дзяржавы10. У канцы XV ст. склад паноў-рады стабілізаваўся. Рашаючая роля ў дзейнасці рады належала віленскаму біскупу, віленскаму і троцкаму ваяводам, віленскаму і троцкаму кашталянам, а таксама жмудскаму старосце. Другое па значэнні месца ў радзе займалі цэнтральныя ўраднікі: земскі (вялікі) маршалак і канцлер. Паколькі ў часы Казіміра Ягайлавіча ўсталяваўся звычай
6 Бережков Н. Г. Лнтовская Метрмка как нсторнческіій мсточннк. 4.1:0 первоначальном составе кнмг Лптовской Метрякм по 1522 год. Москва—Ленннград, 1946. С. 5. Пра канцылярыю ВКЛ гл.: Груша А. Канцылярыя Вялікага Княства Літоўскага 40-х гадоў XV — першай паловы XVI ст. Мінск, 2006. 215 с.
7 Pietkiewicz К. Wielkie Ksi^stwo Litewskie... S. 76—77.
8Zbi6r pami^tnikow do dziejow polskich / W. S. Broel-Plater. T. 1. Warszawa, 1858. S. 24.
’Pietkiewicz K. Wielkie Ksi^stwo Litewskie... S. 78.
10 Suchocki J. Formowanie si^ i sklad narodu politycznego w Wielkim Ksi^stwie Litewskim poznego sredniowiecza // Zapiski Historyczne. 1983. T. 48. Z. 1—2. S. 31—78.
сумяшчаць дзве або некалькі пасад у адных руках, то ў выніку склад пярэдняй рады, зазвычай, не перавышаў 5—6 асоб11.
За больш чым паўстагоддзя панавання Казіміра Ягайлавіча дзяржава змянілася да непазнавальнасці. Дзякуючы мірнаму суіснаванню з суседзямі ў ВКЛ адбываўся рост насельніцтва, павялічвалася колькасць гарадоў і населеных пунктаў, будаваліся новыя дарогі і масты, асвойваліся новыя землі. Квітнеў гандаль, рос дабрабыт народа, пачалі складвацца цэлыя купецкія дынастыі, да ліку якіх адносіўся і род знакамітага беларускага першадрукара Францыска Скарыны. Вырасталі будучыя спонсары і мецэнаты, людзі кшталту віленскага мешчаніна Багдана Онкавіча Грыцэвіча. У другой палове XV ст. быў закладзены той салідны матэрыяльны падмурак, без якога не паўстала б рэнесансная культура ВКЛ XVI ст.
Істотна змяніліся знешнія ўмовы існавання ВКЛ. Адбылася стабілізацыя знешепалітычнага становішча дзяржавы. Спакой з боку Маскоўскай дзяржавы гарантаваў трактат 1449 г. Татарскія ханы яшчэ з часоў Вітаўта з’яўляліся марыянеткамі ў руках улад ВКЛ. Здавалася, ніхто і нішто не можа парушыць гегемонію ВКЛ у рэгіёне. Вырашыўшы праблемы на Усходзе, Казімір Ягайлавіч мог праводзіць болын актыўную палітыку ў Цэнтральнай Еўропе, дзе ён дазволіў уцягнуць сябе спачатку ў працяглы палітычны і ваенны канфлікт з Тэўтонскім ордэнам (1454—1466 гг.), а пасля прыступіць да ажыццяўлення ўласных дынастычных планаў у Чэхіі і Венгрыі.
3 усталяваннем міру і спакою адбыўся істотны рост знешніх гандлёвых сувязяў. Пашырыліся культурныя сувязі з замежжам, у першую чаргу з Захадам. Маладыя людзі са шляхецкіх сем’яў атрымалі магчымасць выязджаць за мяжу дзеля навучання ў школах і ўніверсітэтах, удасканалення рыцарскага майстэрства. У выніку гэтых кантактаў значна пашырыўся кругагляд грамадства. Многія прадстаўнікі шляхты і мяшчанства нечакана для сябе адкрылі новы вонкавы свет, які знаходзіўся за межамі іх грамадства і так адрозніваўся ад яго. Працэс адкрыцця знешняга свету найбольш адукаванымі прадстаўнікамі грамадства ВКЛ у XV ст. можна параўнаць з адкрыццём Амерыкі Калумбам, якое адбылося ў тым самым 1492 г., калі памёр Казімір Ягайлавіч. Услед за знаёмствам з нормамі і каштоўнасцямі еўрапейскай культуры распачаўся працэс іх асэнсавання, успрыняцця і засваення. Так быў закладзены падмурак росквіту айчыннай культуры ў наступным XVI ст.
11 Pietkiewicz К. Wielkie Ksi^stwo Litewskie... S. 79.
У другой палове XV ст. сур’ёзна змяніўся менталітэт грамадства ВКЛ. За гады праўлення Казіміра Ягайлавіча вырасла, па меншай меры, два пакаленні, для якіх мір з’яўляўся звыклай з’явай. Гэтыя людзі знаходзілі больш радасці ў мірнай дзейнасці, чым у ваенных паходах і практыкаваннях. Шляхціц з воіна ператварыўся ў землеўласніка, гаспадара. Подзвігі на ніве культуры і асветы ўспрымаліся больш вартымі, чым подзвігі на полі бою. Усё больш маладых людзей са шляхецкіх сем’яў прысвячала сябе навукам і адукацыі. Дзеля справядлівасці адзначым, што не бракавала ў тагачасным грамадстве ВКЛ тых, хто з задавальненнем шукаў ваенных прыгод і ратнай славы. Сярод іх быў будучы трыумфатар Клецкай бітвы князь Міхаіл Львовіч Глінскі, які ў маладым узросце адправіўся ў Германію дзеля ўдасканалення ваеннага майстэрства. Але, як падаецца, у канцы праўлення Казіміра Ягайлавіча мірныя настроі ахоплівалі большую частку грамадства ВКЛ.
Сама тагачасная рэчаіснасць прывучала людзей да думкі, што мірнае жыццё будзе калі не вечным, то працяглым. Пасля двух стагоддзяў вайны грамадства ВКЛ атрымлівала дурманячую асалоду мірнай перадышкі. Нішто, здаецца, не магло зрушыць яго з гэтай пазіцыі. Нават калі партнёр і саюзнік Польшча прасіла аказаць пасільную дапамогу ў змаганні з Тэўтонскім ордэнам (Трынаццацігадовая вайна 1454—1466 гг.), паны-рада ВКЛ абмежаваліся пасылкай усяго толькі 5-тысячнага корпуса на чале з віцебскім намеснікам Аляксандрам Хадкевічам. На настроі шляхты ВКЛ не паўплывала нават рэальная пагроза з боку Маскоўскай дзяржавы, што анексіравала Вялікі Ноўгарад, які тагачаснае грамадства Літвы і Русі разглядала як сваю ўласнасць12.