• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыцар на полі бітвы Клецк, жнівень1506 года Уладзімір Канановіч

    Рыцар на полі бітвы

    Клецк, жнівень1506 года
    Уладзімір Канановіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 410с.
    Смаленск 2017
    125.91 МБ
    42 Podhorodecki L. Chanat Krymski... S. 19—22.
    43 Fischer A. The Crimean Tatars. P. 11—14; Kolodziejczyk D. The Crimean Khanate and Poland-Lithuania. P. 21—22.
    44 LM. Uzrasymu knyga 5. P. 160—161.
    былн з велнкнмм князм лнтов'ьскнмн у верномт> братстве, у прмсязе на всякого непрмятеля заоднн»45. Са спіса пералічаных крымскіх ханаў добра вядомыя толькі Тахтамыш, Хаджы-Гірэй, Нурдуўлат і Менглі-Гірэй. Магчыма, пад згаданым у спісе Чжэлегдзінем трэба разумець Джэлал-эд-Дзіна, аддзел якогаўдзельнічаўу Грунвальдскай бітве і які пасля правіў у Залатой Ардзе46. Аднак яго ў хуткім часе скінулі з залатаардынскага трона, куды ўзышоў хан Карым-Берды47. Згаданыя ў спісе Кадербердн, Магметь, і Смдехметь — гэта безумоўна ханы Кадыр-Берды, Улу-Мухамед і Саід-Ахмат48. Пра згаданых у спісе Пербердзі і Кебека немагчыма сказаць нічога49. Агучаны ханскімі пасламі спіс уладароў Крыма сведчыў не толькі пра глыбіню гістарычнай памяці крымскай палітычнай эліты, якая ахоплівала як мінімум стагоддзе, але і пра яе спробу манапалізаваць палітычную спадчыну былой Залатой Арды.
    1.1.5.	Крымскі хан Менглі-Гірэй
    Нягледзячы на прызнанне ханам Менглі-Гірэем (1478—1515 гг.) верхавенства турэцкага султана, а таксама прысутнасць з 1475 г. асманскіх гарнізонаў у Кафе (Феадосіі), Азове і Манкупе, утварэнне на паўднёвым беразе Крыма асобнай турэцкай правінцыі (эялета), ён імкнуўся праводзіць самастойную палітыку. За гады яго праўлення пры фінансавай і вайсковай падтрымцы з боку Асманскай імперыі адбылося ўмацаванне дзяржаўнага суверэнітэту Крыма. Хан праводзіў адносна самастойную знешнюю палітыку, галоўны вектар якой карэнным чынам змяніўся. Менглі-Гірэй адышоў ад саюзу з Каронай і ВКЛ. Яшчэ ў датурэцкі перыяд ён заключыў пагадненне з маскоўскім вялікім князем Іванам III, скіраванае супраць Вялікай Арды, а таксама ВКЛ і Полыпчы. Хаўрус з Масквой прынёс шмат карысці Крыму. Дзякуючы яму і пры падтрымцы Турцыі ханства перайшло да актыўнай наступальнай палітыкі ў адносінах да Вялікай Арды і ВКЛ. Пад ударамі крымскіх войскаў у 1502 г. Вялікая Арда перастала існаваць як дзяржаўнае ўтварэнне50. Улусы Заволжскага ханства і іх насельніцтва
    45 LM. Knyga Nr. 14(1524—1529): Uzrasymtj knyga 141 Parenge D. Antanavicius ir L. Karalius. Vilnius, 2008. P. 53.
    “Сммрнов B. Д. Крымское ханство... C. 205.
    47Тамсама. C. 205.
    48 Тамсама. C. 218—222.
    49 Падрабязней пра генеалогію крымскіх ханаў гл.: Kolodziejczyk D. The Crimean Khanate and Poland-Lithuania. P. 13.
    50 Kolodziejczyk D. The Crimean Khanate and Poland-Lithuania. P. 28—29.
    перайшлі пад уладу крымскага хана. Пачынаючы з 70-х гг. XV ст. крымскія татары распачалі атакі на паўднёвыя рубяжы ВКЛ. Да канца стагоддзя Lx набегі абмяжоўваліся паўднёвымі землямі ВКЛ (Падолле, Валынь, Кіеў, Ноўгарад-Северскі). Але з пачаткам наступнага XVI ст. маштаб набегаў на землі ВКЛ і Польшчы значна павялічыўся. Татары пачалі пранікаць у глыб гэтых дзяржаў.
    У канцы XV — пачатку XVI стст. Крымскае ханства, нягледзячы на залежнасць ад Асманскай імперыі, з’яўлялася важным фактарам міжнароднага жыцця ва Усходняй Еўропе. Да хаўрусу з ім імкнуліся ўсе дзяржавы рэгіёна. Узмацненне Крыма суправаджалася ростам цікавасці еўрапейцаў да ягонай мінуўшчыны і сучаснасці. Звесткі пра Крым у Еўропу звычайна пастаўлялі яго суседзі, у тым ліку дзяржавы Ягайлавічаў.
    Сам кароль і вялікі князь Аляксандр з’яўляўся важнай крыніцай інфармацыі пра татараў для еўрапейскіх манархаў. Так, у пасланні да рымскага папы Юлія ад 6 снежня 1504 г. ён падрабязна апісаў татараў. Ён падкрэсліў, што Польшча і ВКЛ з залежнымі ад іх землямі пачынаючы ад часу іх засялення не перастаюць быць аб’ектам нападаў з боку варварскіх народаў і знаходзяцца ў стане перманентнага ваеннага супрацьстаяння з імі51. Гэтую асаблівасць мінуўшчыны і сучаснасці сваёй дзяржавы кароль тлумачыў тым, што значная частка яе зямель знаходзілася ў межах Скіфіі, прасторы якой ад Польшчы да Персіі і Белай Русі займае татарскі народ, уладароў якога не атрымліваецца перамагчы па прычыне значнай колькасці іх войска і адчайнасці воінаў52. Далей Аляксандр спыніўся на розных татарскіх ордах: Заволжскай (Transtanaitanus Ordo), Нагайскай (Nohaiski Ordo) і Перакопскай (Fossatus Ordo).
    Кароль адзначыў сілу і магутнасць перакопскага цара: «ён атрымлівае дапамогу ад блізкіх і суседніх з ім валахаў і таксама мае ў сваім распараджэнні турак, якія прыбываюць да яго праз кафінскі порт, і такім чынам ён сам або разам з туркамі нападае на палякаў з вялікім мноствам войска, бо войска цара без турак і валахаў налічвае як мінімум 100 тысяч чалавек, а часам нават і 200 тысяч». Аляксандр падкрэсліў, што «з гэтым царом мы маем пастаянную праблему, бо не бывае года, каб палякі і літвіны не мелі б з ім бітвы: яны (татары) або нападаюць на нас з усёй сілай і ў вялікай колькасці, так што мы ледзь стрымліваем іх націск, або знянацку ўрываюцца дзеля спусташэння (нашых зямель), і калі яны адыходзяць або адступаюць,
    51 Akta Aleksandra, krola polskiego, wielkiego ksi^cia litewskiego itd. (1501—1506) I Wyd. E Papee. Krakow, 1927 (далей — AA). S. 442—443.
    52 AA. S. 443.
    то мы нападаем на іх і і іншы раз перамагаем іх, але бывае і так, што яны перамагаюць нас, але не бывае года, каб (яны) не выводзілі соцень схопленых імі хрысціян». Змаганне з татарамі патрабавала вялізных сродкаў. Як адзначаў кароль, дзеля эфектыўнага супрацьстаяння Крыму Карона і ВКЛ павінны былі мець як мінімум 10 тысяч добраўзброеных воінаў, што каштавала 100 тысяч венгерскіх фларэнаў у год53. Кароль прызнаўся, што гэтая сума з’яўляецца практычна непад’ёмнай, а на абарону ідуць амаль усе сродкі скарбу54.
    Пасланне Аляксандра Ягелончыка да рымскага папы Юлія заклала падмурак даследавання гісторыі, звычаяў і традыцый татараў. Да сярэдзіны стагоддзя з’явіліся апісанні татараў, зробленыя Мацеем Мяхоўскім і Міхалонам Літвінам. Гэтыя працы стымулявалі рост цікавасці грамадства Кароны і ВКЛ да сваіх суседзяў татараў.
    Узмацненне Крыма ў канцы XV — пачатку XVI стст. мела пад сабой эканамічныя падставы. Дагэтуль галоўнымі крыніцамі існавання насельніцтва паўвострава былі жывёлагадоўля і земляробства. Менглі-Гірэй, калі прыйшоў да ўлады, пачаў весці гандаль рабамі55. Змены адбыліся пад уплывам асманаў, якія ўжо даўно займаліся падобнай дзейнасцю56. У той час гандаль людзьмі быў звычайнай справай. У розных краінах Азіі і Еўропы існаваў устойлівы попыт на рабскую працу. Попыт нараджаў прапанову. У доўгім ланцугу гандлю рабамі крымскія татары былі толькі першым звяном. Ім была адведзеная роля пастаўшчыкоў жывога тавару. Рабоў прадавалі на рынках у Кафе або Гезлёве і везлі нават у дастаткова аддаленыя краіны. Частка нявольнікаў заставалася на месцы і паступала ў сем’і заможных крымцаў, а таксама ў ханскі гарэм. Паступова значная частка насельніцтва паўвострава была ўцягнута ў гэты небяспечны, але надзвычай прыбытковы бізнес. Гандаль рабамі стаў падставай усёй эканомікі Крыма. Грошы ўзмацнілі кіруючую вярхушку Крыма і стымулявалі яе апетыты, што знаходзіла выраз у новых выправах на землі суседзяў57.
    Для крымскай вярхушкі не было розніцы, у якія краіны рабіць набегі. Татары нападалі не толькі на тэрыторыі, населеныя іншаверцамі, але таксама і на землі, дзе пражывалі іх адзінаверцы мусульмане. Аднак асноўным накірункам татарскіх набегаў былі ўсё ж землі паўночных суседзяў — ВКЛ, Полыпчы і Маскоўскай дзяржавы.
    53 АА. S.443.
    54 АА. S.444.
    55 Podhorodecki L. Chanat Krymski... S. 26,46.
    “Возгрмн B. Е. Мсторнческяе судьбы крымскнх татар. С. 158,195.
    57 Fischer A. The Crimean Tatars. P. 26—28.
    Адтуль у Крым ішоў асноўны паток жывога тавару. Пытанне, на каго нападаць, вырашалася пад уплывам палітычных фактараў. Звычайна татары рабілі напады на таго суседа, які ў дадзены момант лічыўся больш моцным. У апошняй чвэрці XV — пачатку XVI стст. такім аб’ектам з’яўляліся для крымскага хана ВКЛ і Польшча. Важнае значэнне меў голас турэцкага сюзерэна, які ў гэты час разглядаў Ягелонскія дзяржавы, а не Маскву, у якасці сваіх галоўных праціўнікаў.
    Для арганізацыі паспяховых набегаў на землі суседзяў Крымскае ханства павінна было мець моцнае войска58. Крымская армія складалася як з апалчэння, збройных аддзелаў хана і беяў, так і з наёмных жаўнераў. Узбраенне татараў, асабліва тых, якія бралі ўдзел у выправах на суседзяў, было дастаткова простым. Татарскія воіны былі ўзброены лукам і стрэламі, дзідамі, часам шаблямі і кінжаламі. Абавязковым атрыбутам татарына, які адпраўляўся ў паход, былі дзягі, з дапамогай якіх яны вязалі палонных. У стратэгіі і тактыцы вядзення бою крымскія татары следавалі традыцыям Чынгізхана і Батыя. Галоўнай якасцю татарскага войска былі яго манеўранасць і хуткасць. Татарскія воіны вылучаліся дысцыплінаванасцю, вытрымкай, стойкасцю. Тактыка набегаў была простай. Татары ўрываліся ў зямлю праціўніка, імкнучыся захапіць як мага болей здабычы, пасля чаго хутка адыходзілі назад. У бітву татары ўступалі толькі ў самым крайнім выпадку, калі не было іншага выйсця. У баі яны спачатку асыпалі праціўніка градам стрэл, пасля чаго атакавалі яго ў плыткім баявым парадку ў выглядзе паўмесяца. Мэтай з’яўляліся абыход з фланга, акружэнне і знішчэнне праціўніка.
    1.1.6.	Вайна з Масквой 1492—1494 гг.
    Смерць Казіміра Ягайлавіча і распад персанальнай уніі паміж ВКЛ і Полыпчай пераканалі Івана III у тым, што настаў зручны момант для актывізацыі дзеянняў. У Маскве разлічвалі на маладосць і нявопытнасць новага літоўскага гаспадара. У выніку ўжо восенню 1492 г. памежныя канфлікты перараслі ў адкрытую вайну паміж Маскоўскай дзяржавай і ВКЛ. Дзеянні маскоўскага войска былі скаардынаваныя з дзеяннямі крымскіх татар. У той час, калі маскоўскае войска разгортвала наступ у кірунку Вязьмы і «вярхоўскіх княстваў» (Адоеў, Варатынск, Казельск), татары пустошылі северскія землі. Маскоўскаму войску ўдалося авалодаць Хляпенем, Рагачовам, Мяшчэрскам, Серпухавам, Любуцкам і інш. Поспехі крымскай зброі былі меней відавочнымі: татары толькі спустошылі
    58 Podhorodecki L. Chanat Krymski... S. 52—60.
    ваколіцы Кіева, Чарнігава, Пуціўля. У адказ гаспадарскія падданыя разбурылі збудаваную каля вусця Дняпра крымскую крэпасць Цягін.