• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыцар на полі бітвы Клецк, жнівень1506 года Уладзімір Канановіч

    Рыцар на полі бітвы

    Клецк, жнівень1506 года
    Уладзімір Канановіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 410с.
    Смаленск 2017
    125.91 МБ
    1.1.14.	Абарона Смаденска (1502 г.)
    Усю зіму і першыя два месяцы вясны наступнага 1502 г. надворны маршалак знаходзіўся побач са сваім гаспадаром у Кракаве. Толькі 3 мая двор Аляксандра вырушыў у ВКЛ119. Шлях караля ляжаў праз Малы Корчын, Сандомір, Люблін. 20 чэрвеня Аляксандр быў ужо ў Берасці, a 29 — у Слоніме. 3 2 па 27 ліпеня гаспадар знаходзіўся ў Новагародку, дзе ён сярод іншага прыняў пасольства заволжскага хана Шах-Ахмата.
    3	Новагародка Аляксандр вырушыў на ўсход. Ужо 31 ліпеня гаспадар быў у Койданаве120, адкуль выехаў у Менск, дзе з 1 жніўня па 31 верасня размяшчалася яго стаўка. 3 Менска гаспадар уважліва назіраў за падзеямі пад Смаленскам. Яшчэ калі кароль знаходзіўся ў Польшчы, вялізнае маскоўскае войска на чале з сынам Івана III Дзімітрыем атакавала Смаленск. Былі спустошаны ваколіцы Оршы, Віцебска. Пасля першай няўдалай спробы ўзяць Смаленск штурмам пачалася працяглая аблога горада. Дзеяннямі абаронцаў кіраваў вялікі гетман ВКЛ Станіслаў Пятровіч Кішка. Гарнізон горада, у складзе якога былі і замежныя найміты, неаднаразова рабіў удалыя вылазкі.
    У Менску побач з гаспадаром заўсёды знаходзіўся князь Міхаіл Глінскі і іншыя радныя паны, у тым ліку віленскі біскуп Войцех Табар, гарадзенскі староста Аляксандр Гальшанскі, троцкі ваявода Ян Забярэзінскі, жамойцкі староста Станіслаў Кезгайла, ахмістр Войцех Клочка, лідскі намеснік Юрый Іллініч, ваўкавыскі намеснік Войцех Кучукавіч, пан Юрый Пацэвіч. У Менску інтэнсіўна працавала велікакняская канцылярыя. 16 жніўня, у разгар
    119 Wlasnor^czne zapiski Erazma Cioika z lat 1499—1508 11 Kwartalnik Historyczny. 1902. R. 16. S. 331; Sochaniewicz K. Itinerarium krola polskiego Aleksandra (29 listopada 1501 do 19 sierpnia 1506) II Sprawozdania z czynnosci i posiedzeh Polskiej Akademji Umiej^tnosci. T. 27. 1922. Nr. 5. S. 6.
    120 Sochaniewicz K. Itinerarium krola polskiego Aleksandra... S. 6.
    бітвы за Смаленск, смаленскія мяшчане былі на 6 гадоў вызвалены ад выплаты сярэбшчыны121.
    16 верасня смаляне адбілі генеральны штурм, няўдача якога дэмаралізавала маскоўскае войска. У першай палове кастрычніка войска Дзімітрыя вымушана было адступіць. Праціўнік быў адкінуты ад Оршы. На поўначы лівонскі магістр Вальтэр фон Плетэнберг разбіў маскоўскае войска каля Смольнага возера122. Пасля адыходу варожага войска ад Смаленска двор Аляксандра вярнуўся ў Вільню.
    Як бачым, дзеянні саюзнікаў былі зноў нескаардынаванымі, што не дала магчымасці пераламіць ход кампаніі 1502 г. 3-за адсутнасці актыўных баявых дзеянняў з боку войска ВКЛ усе поспехі хаўруснікаў па зброі не мелі сурезнага выніку. Больш таго, хаўруснікі панеслі сур’ёзныя страты. Улетку 1502 г. Заволжская Арда фактычна перастала існаваць. Лёс жа заволжскага хана Шах-Ахмата ўвогуле аказаўся надзвычай трагічным. He атрымаўшы падтрымкі з боку вялікага князя літоўскага, Шах-Ахмат стаў ахвярай крымскага хана Менглі-Гірэя, які зімой 1501—1502 гг. разбіўяго і авалодаў усімі яго ўлусамі. Заволжскае ханства спыніла сваё існаванне. Сам жа Шах-Ахмат са сваім братам Хазакам, некаторымі ўланамі і князямі збег да кіеўскага ваяводы Дзімітрыя Пуцяціча. Пазней ён скіраваўся ў Белгарад-Чарнаморскі. Ён шукаў там дапамогі супраць крымскага хана, але не атрымаў яе і вярнуўся ў Кіеў. Па загадзе Аляксандра Ягелончыка ён быў неўзабаве адпраўлены ў Вільню, дзе і быў інтэрніраваны123.
    Перспектывы далейшага змагання станавіліся цьмянымі. Адчуваўся брак вопытных военачальнікаў, большасць з якіх на той момант знаходзілася ў маскоўскім палоне. Пасля катастрофы на Вядрошы летам 1500 г. гаспадарскае войска было няздольнае весці актыўныя наступальныя дзеянні124. У ходзе кампаніі 1501—1502 гг. яно вымушана было абмяжоўвацца абаронай. Абараняліся літвіны паспяхова. Вораг так і не авалодаў Смаленскам і Мсціславам, якія доўгі час знаходзіліся ў аблозе125.
    У выніку хаўруснікі былі змушаны пайсці на замірэнне са сваім праціўнікам. Але і апошні вычарпаў амаль усе рэсурсы для працягу збройнай барацьбы. У гэтых умовах пачаліся мірныя перагаворы.
    121 Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 6 (1494—1506): Uzrasymq knyga 6 I Parenge A. Baliulis. Vilnius, 2007. P. 283.
    122 Гудавпчюс Э. Нстормя Лнтвы... C. 506.
    123ПСРЛ.Т.35.С. 169.
    124 Pietkiewicz K. Wielkie Ksi^stwo Litewskie... S. 205—206.
    125ПСРЛ.Т.35.С. 168.
    Ролю пасярэдніка ў іх узяў на сябе старэйшы брат Аляксандра Казіміравіча — венгерскі і чэшскі кароль Уладзіслаў II. Перагаворы распачаліся ў Маскве 10 сакавіка 1503 г. Аднак бакам так і не ўдалося заключыць мірнае пагадненне. Толькі дзякуючы прадстаўніку караля-пасярэдніка Жыгімонту Сантаю бакі заключылі перамір’е тэрмінам на 6 гадоў. У выніку да Масквы адышлі ўсе тыя землі, якія былі захопленыя ў 1500 г. Дамова 1503 г. прадугледжвала вольны гандаль паміж дзяржавамі, вольны праезд і пропуск паслоў. Аднак дамоўленасць аб абмене палоннымі так і не была дасягнута126.
    1.1.15.	Татарскі напад 1502 г.
    Калі на ўсходнім фронце наступіла перамір’е, на поўдні, наадварот, скончылася кароткачасовае зацішша, выкліканае збройным канфліктам паміж Перакопскай і Заволжскай Ордамі. Пасля таго, як заволжскі хан Шах-Ахмат быў разбіты крымскім ханам Менглі-Гірэем, на паўднёвых межах ВКЛ ізноў усталявалася напружанасць. Спачатку Менглі-Гірэй распачаў своеасаблівую псіхалагічную атаку супраць караля Аляксандра. Крымскі пасол, які прыбыў у Новагародак у ліпені 1502 г„ з гонарам заявіў ад імя свайго ўладара аб разгроме хана Заволжскай Арды. Дыпламатычны прадстаўнік зрабіў асаблівы націск на тое, што «заволжскі хан пазбаўлены ўсяго, што ён толькі меў, што ён быў і ёсць даннікам крымскага хана, а сам крымскі хан, які з’яўляецца вялікім і магутным ханам, атрымаўшы ўладанні свайго ворага, стаўся такім чынам ханам дзвюх ордаў»127. Пасля канстатацыі магутнасці і сілы крымскага хана пасол прапанаваў гаспадару заключыць мірнае пагадненне, спасылаючыся на старыя традыцыі: «братэрства і сяброўства заўжды існавалі паміж польскімі каралямі і ханам і ягонымі продкамі, чаго і сам хан стала жадаў»128. Да таго ж, працягваў пасол, хан добра ведае, што кароль меў хаўрус з заволжскім ханам не супраць Крыма, а Масквы, і менавіта з гэтай прычыны ён «устрымліваецца сам і стрымлівае сваіх падданых ад нападаў і рабавання каралеўскіх уладанняў»129. У якасці доказу прыхільнасці гаспадара да міру з Крымам пасол прасіў выслаць у Крым пасольства на чале з кіеўскім ваяводам Дзімітрыем Пуцяцічам.
    126СМРМО. Т. 35. С. 400—412.
    127 «Imperator Zavolhensis exitus est omnibus, quae habuit, erat et est ribaldus imperatoris Precopiensis. Idem imperator Precopiensis, magnus et potens imperator, recepit unam alteram hostis suis potentiam, sic factus duplicis hordae imperator» (AA. S. 106).
    128 «Fraternitatem et amicitiam semper fuisse inter reges Poloniae et imperatorem suosque praedecessores, quam etiam imperator ipse semper quaesivit» (AA. S. 105).
    129 AA. S. 106.
    Наколькі словы ханскага пасла, што хан устрымліваецца сам і стрымлівае сваіх падданых ад нападаў на землі Кароны і ВКЛ, адпавядалі рэчаіснасці, засведчылі падзеі наступных дзён. He паспеў крымскі пасол пакінуць стаўку Аляксандра ў Новагародку, як да яго прыйшлі весткі аб уварванні крымскіх татараў на Валынь130. Пераследаванне наезнікаў узначаліў сам кіеўскі ваявода Дзімітрый Пуцяціч, той самы Пуцяціч, якога так чакалі, але не дачакаліся ў Крыме. Кароль Аляксандр выказваў боязь, што татары з вялікімі сіламі могуць праз нейкі час уварвацца на землі Кароны131. Манарх заклікаў выкарыстаць шляхту і найманых жаўнераў для абароны краю. Сваю боязь кароль паўтарыў у лісце да кардынала Фрыдэрыка132.
    Аляксандр Казіміравіч меў рацыю. У 1502 г. у дзень Св. Архангела Міхаіла не менш чым 4 тысячы татараў уварваліся на Русь і суседнія землі Польскага каралеўства. Былі спалены Жэшаў, Яраслаў, Белз, Дубніца, Кунаў, Апатаў і іншыя населеныя пункты133. 3 вялікім здабыткам і палонам татары бесперашкодна адышлі ў Крым. Болып паспяховымі былі дзеянні валынскага баярства. Мясцовыя воіны на чале з луцкім намеснікам князем Сямёнам Юр’евічам Галыпанскім знішчылі 350 і ўзялі ў палон 50 татараў і туркаў134. Згодна са звесткамі, атрыманымі ад шпегаў (avisata per exploratores), у нападзе на Валынь удзельнічала каля 1000 татараў і туркаў. Самі палонныя прызналіся, што палова захопнікаў прыбыла з чарнаморскага Белгарада. Менглі-Гірэй, аднак, апраўдваўся перад каралём Аляксандрам, што гэты напад быў зроблены без яго волі135. Ён у чарговы раз пацвердзіў сваю прыхільнасць мірнаму ўрэгуляванню адносін з Каронай і ВКЛ.
    1.1.16.	Крымскі напад 1503 г. Руйнаванне Клецка
    29 красавіка 1503 г. у Вільні з’явіўся чарговы крымскі пасол. Прадстаўнік Менглі-Гірэя заявіў, што толькі ў тым разе, калі Карона і ВКЛ пагодзяцца выплачваць 10 тысяч залатых штогод, можа быць заключаны
    130Кароль і вялікі князь Аляксандр да кардынала Фрыдэрыка, Новагародак, 14.07.1502 г. (АА. S. 109—110).
    131 «Verendum est paucis post diebus, si modo hactenus quiescent, ipsos (крымскія татары. — У. KI) cum magnis copiis regnum invasuros» (AA. S. 110).
    132 Кароль i вялікі князь Аляксандр да біскупа і кардынала Фрыдэрыка, Менск, 5 жніўня 1502 г. (AA. S. 125).
    133 Lectiones variantes primae editionis (anni 1519) Matthiae de Miechow Chronicae Polonorum II Kroniki Bernarda Wapowskiego (1480—1535) I Wyd. J. Szujski (= Scriptores Rerum Polonicarum. T. 2). Krakow, 1874. S. 275.
    134AA. S.125.
    135 LM. Uzrasymq knyga 5. P. 220.
    вечны мір. Пасол дадаў, што адказ на гэтыя прапановы павінен быць дадзены да Вялікадня 1503 г. (16 красавіка), але паколькі ён прыехаўужо пасля гэтага тэрміну і, адпаведна, не здолее ў прызначаны час прынссці дамоў адказ, ён баіцца, спасылаючыся на словы самога хана, каб татары не прычынілі шкоды каралеўскім уладанням136. Відавочна, Менглі-Прэй, карыстаючыся слабасцю Аляксандра, папросту шантажыраваў яго.
    Кароль і вялікі князь Аляксандр сур’ёзна паставіўся да ўльтыматуму. Надта свежымі былі раны мінулагодняга спусташальнага нападу на каронныя землі. He марнуючы часу, гаспадар адразу звярнуўся да паноў Кароны з заклікам рыхтавацца да паспалітага рушання137. Асаблівая ўвага надавалася адсочванню руху татарскіх аддзелаў у памежных раёнах. Былі накіраваныя паслы да памежных старостаў, у першую чаргу да львоўскага і холмскага, якім загадвалася размясціць шпегаў на важнейшых татарскіх шляхах. Львоўскі староста павінен быў трымаць сваіх шпегаў каля Сарокі ў Валашскай зямлі і ў некаторых іншых месцах. Шпегі хелмскага старосты мусілі знаходзіцца ў Чаркасах і іншых месцах, дзе была размешчана гаспадарская старожа. У выпадку з’яўлення варожых аддзелаў памежныя старосты павінны былі тэрмінова паведамляць аб рухах ворага ў Кракаў. Атрымаўшы такія звесткі, вялікі каронны гетман мусіў неадкладна арганізаваць ваенную выправу супраць татараў138. Адначасова з мерамі ваеннага характару былі прынятыя і дыпламатычныя захады. У Крым быў накіраваны велікакняскі ганец для абмеркавання ўмоў мірнага пагаднення139. Шляхам перагавораў Аляксандр Казіміравіч спадзяваўся адтэрмінаваць мяркуемы татарскі напад на землі Кароны140. У канцы мая 1503 г. ад шпегаў сталі паступаць весткі пра рух татарскіх чамбулаў на межах Кароны141. Тут было абвешчана паспалітае рушанне. Была прызначана дата збору ўсіх сіл Кароны. Тым, хто не з’явіцца, пагражала смяротнае пакаранне і канфіскацыя маёнткаў. Здавалася, што ўсё было падрыхтавана для адпору ворагу.