Рыцар на полі бітвы
Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
1.1.4. Новы выклік: Крымскае ханства
З’яўленне Крымскага ханства на палітычнай карце Еўропы было вынікам распаду Залатой Арды, што паўстала пасля падзелу імперыі
25 Артюхмн Ю. Прнродные катаклнзмы как одна нз прпчнн «Велнкой замятнн» в Золотой Орде н возннкновенпя Азака II Боспорскне нсследованмя. Вып. XXVI. Снмферополь— Керчь, 2013. С. 314—334.
26 У 1487—1491 гг. аддзелы заволжскіх татараў, відавочна ратуючыся ад голаду, вымуіпаныя былі здзейсніць тры набегі на землі ВКЛ. Гл.: Kolodziejczyk D. The Crimean Khanate and Poland-Lithuania. P. 25.
Чынгізхана ў 1227 г,27. Залатая Арда разглядалася як улус (удзел) сына Чынгізхана Джучы, а насамрэч яго ўнука хана Батыя (Бату-хана). Дзяржава ахоплівала землі Сярэдняй Азіі, усходнееўрапейскія стэпы (Кіпчак), а таксама залежныя ад яе рускія княствы (Паўночна-Усходняя Русь з Масквой, Уладзімірам, Цвер’ю, Разанню і інш.). Крымскі юрт (улус), які паўстаў у сярэдзіне 30-х гг. XIII ст., быў на працягу амаль двух стагоддзяў часткай залатаардынскай дзяржавы28. Юрт кіраваўся залатаардынскім намеснікам з мясцовых ханаў. ардынскага паходжання, які тытулаваўся ханам.
Ператварэнню былога залатаардынскага юрта ў самастойнае ханства паспрыяла міжнародная палітычная кан’юнктура. Унутранае аслабленне Залатой Арды пасля смерці ў 1357 г. хана Джанібека суправаджалася крызісам і паступовым аддзяленнем ад цэнтра дзяржавы яе ўскраін. Гэтым скарысталіся суседзі Арды, у першую чаргу Літва, якая ў той час перажывала перыяд тэрытарыяльнай экспансіі, у выніку якой пад уладай літоўскіх уладароў апынуліся многія залатаардынскія землі: Кіеўскае, Чарнігаўскае, Ноўгарад-Северскае, Пераяслаўскае княствы, а таксама Падолле29. Дзяржава літоўскіх князёў стала непасрэдным суседам Крымскага юрта і атрымала магчымасць уплываць на яго ўнутраныя справы. У 1398 г. Вітаўт зрабіў ваенную выправу на Крым і прывёў шмат палонных, якія былі паселены ў цэнтральнай частцы яго дзяржавы30. Пасля паразы ад залатаардынскага хана Цімур-Кутлука на Ворскле ў 1399 г. Вітаўт на некаторы час аслабіў актыўнасць у татарскіх улусах. Аднак пасля перамогі пад Грунвальдам ён ізноў актывізаваў сваю татарскую палітыку31.
У 1428 г. Вітаўту пры дапамозе крымскага знатнага роду Шырынаў удалося пасадзіць на крымскі трон свайго стаўленіка — хана ХаджыГірэя (Даўлет-Берды), які правёў свае маладыя гады на велікакняскім двары ў Троках32. Неўзабаве, пры падтрымцы польскага караля
27 Podhorodecki L. Chanat Krymski і lego stosunki z Polslq w XV—XVIII w. Warszawa, 1987. S. 7.
28 Возгрмн B. E. Нсторнческме судьбы крымскнх татар. С. 126, 143; Fischer A. The Crimean Tatars. P. 2—3.
29 Podhorodecki L. Chanat Krymski... S. 7—8; Kolodziejczyk D. The Crimean Khanate and Poland-Lithuania. P. 4—5.
30 Тамсама. S. 8—9.
31 Kolodziejczyk D. The Crimean Khanate and Poland-Lithuania. P. 8.
32 Смнрнов B. Д. Крымское ханство под верховенством Оттоманской Порты до начала XVIII века. Санкт-Петербург, 1887. С. 226; Kolodziejczyk D. The Crimean Khanate and Poland-Litrhuania. P. 11—12. Дарыюш Каладзейчык сцвярджае, што Хаджы-Гірэй паходзіў ад малодшага брата хана Батыя, Тага Цімура. Ягоным бацькам мусіў быць Гіясэдзін, які падтрымліваў Тахтамыша, і які, мажліва, загінуў у бітве на Ворскле ў 1399 годзе.
Уладзіслава Ягайлы і вялікага князя літоўскага Жыгімонта, ён абвясціў сябе незалежным ад залатаардынскіх ханаў. Так з’явілася новая татарская дзяржава на берагах Чорнага мора, а Хаджы-Гірэй стаў першым яе ўладаром. Пазней ён быў скінуты з крымскага трона, але адваяваў яго недзе ў 1433—1434 гг.33. He выключана, што Хаджы-Гірэй мог яшчэ раз страціць трон, а пасля вярнуць яго ізноў з дапамогай вялікіх князёў літоўскіх. Так, вялікі князь Аляксандр пісаў у чэрвені 1492 г. да крымскага хана Менглі-Гірэя, сына Хаджы-Гірэя: «Н напоммнаем'ь тебе, абы есн впоменуть давнын дела, каісь было мз вековт> за пред'ьков'ь нашыхь н твонхь, н за огьца нашого н за твоего отьца часу прыгоду: колн которому цару або царевнчу ор-ьды Перекоігьское прыгода прыгожмвалася, ннгде коня потного не роз'ьседлал'ь, толко у отчыне нашом, у Велмкомі) княжестве Лмтов'ьском'ь, н хлеба н солн мьгь не боронено, покуль хто хотел'ь змешкатй, н какь добровольне прыежл>дчывалн, такь добровольно отьеж'ьдчывалл. Тактьжо м тебе ведомо, мжг н отець твон цар Аньжы Кгмрем в отьца нашого хлебт> й соль ель н огьтоль м стольца царьского достал'ь...»34. Пазнейшая летапісная інфармацыя аб пражыванні Хаджы-Гірэя ў Лідзе, каранацыі яго вялікім князем Казімірам у Вільні, суправаджэнні ў Крым, верагодна, з’яўляецца водгукам тых падзей, калі хан быў вымушаны шукаць дапамогі ў ВКЛ35. He выключана, што ў пачатку 40-х гг. XV ст. Хаджы-Гірэй быў сагнаны з крымскага трона ханам Заволжскай Арды Саід-Ахматам, які падтрымліваў спачатку Свідрыгайлу, а пасля Міхаіла Жыгімонтавіча як прэтэндэнтаў на велікакняскі трон. Пасля працяглай барацьбы Казіміру Ягайлавічу і Хаджы-Гірэю ўдалося ў 1455 г. сумесна разбіць Саід-Ахмата36.
Толькі пасля гэтага дзяржава Хаджы-Гірэя стала па-сапраўднаму незалежнай. Хаджы-Гірэй здолеў перадаць крымскі трон сваім нашчадкам і стаў пачынальнікам новай крымскай дынастыі — Гірэяў. Сімвалам суверэнітэту Крыма стала біццё ўласнай манеты. За гады яго праўлення Крымскае ханства значна пашырыла сваю тэрыторыю і стала ахопліваць увесь паўвостраў і прылеглыя да яго прычарнаморскія стэпы. Хутка развіваліся гандаль, рамёствы, жывёлагадоўля. За кошт уцекачоў з іншых татарскіх ордаў павялічылася колькасць
33Смнрнов В. Д. Крымское ханство... С. 227—228.
34Lietuvos Metrika (далей — LM). Uzrasymt} knyga 51 Parenge E. Banionis. Vilnius, 1993. P. 56.
35 Полное собранне русскнх летопнсей (далей — ПСРЛ). Т. 32. Москва, 1975. С. 160; Stryjkowski М. О poczatkach, wywodach, dzielnosciach, sprawach rycerskich i domowych siawnego narodu litewskiego, zemojdzkiego i ruskiego I Oprac. J. Radziszewska. Warszawa, 1978. S. 433—434.
36Podhorodecki L. Chanat Krymski... S. 13—14; KolodziejczykD. The Crimean Khanate and Poland-Lithuania. P. 12—13.
насельніцтва. Дзяржава была шматэтнічнай і шматканфесійнай. Акрамя татараў, якія складалі каля трэці насельніцтва, там пражывалі грэкі, армяне, італьянцы, яўрэі. Палітыка хана характарызавалася рэлігійнай і этнічнай талерантнасцю.
За гады праўлення Хаджы-Гірэя ўзрос міжнародны аўтарытэт яго дзяржавы. Яе прызнавалі ВКЛ, Польшча, Вялікае Княства Маскоўскае, Валахія. У зносінах з Крымам быў зацікаўлены Ватыкан, які імкнуўся ўцягнуць яго ў антытурэцкую лігу. Але найбольш прязнымі былі адносіны Крыма з яго паўночнымі суседзямі — Польшчай і ВКЛ. У 1461 г. Хаджы-Гірэй выдаў Казіміру Ягайлавічу ярлык на ўсе былыя татарскія валоданні ў паўднёвай і ўсходняй частцы Русі37. Дакумент абапіраўся на аналагічныя ярлыкі, якія ад ханаў Тахтамыша і Улу-Мухамеда атрымалі Вітаўт і Жыгімонт Кейстутавіч, і з’яўляўся ўзорам для38 пазнейшых ярлыкоў наступнікаў ХаджыГірэя для ўладароў Літвы.
Вырас знешнепалітычны прэстыж самога Хаджы-Гірэя. Уладары Кароны і ВКЛ, як і суседняга Вялікага Княства Маскоўскага, тытулавалі крымскага хана царом (imperator), а яго дзяржаву называлі «Орда Перекопская» (Ordo Precopiensis, Ordo Fossatis, ад лац. Fossa — перакоп)39. Сам паўвостраў называўся звычайна Таўрыдай. Само слова Крым паходзіла ад назвы горада Стары Крым (Эскі-Крым, Салхат), які доўгі час быў цэнтрам Крымскага ўлуса40. У часы Гірэяў была разбудавана новая сталіца дзяржавы — Бахчысарай (Бахчэ-сарай). Сам хан у зносінах з вялікімі князямі літоўскімі звычайна тытулаваўся як «Велмкое Орды велмкмй царь».
Самае важнае дасягненне Хаджы-Гірэя — стварэнне эфектыўнай і разгалінаванай сістэмы дзяржаўнага кіравання. Першае месца ў ёй займаў сам хан. Другім па значэнні саноўнікам з’яўляўся калга, які кіраваў усходняй часткай дзяржавы і загадваў правым крылом крымскага войска. Нурэддзін кіраваў заходняй часткай дзяржавы і загадваў левым крылом арміі. Калга і нурэддзін рэкрутаваліся з найбліжэйшых сваякоў хана (звычайна брат або старэйшы сын). Рэлігійным кіраўніком быў муфцій, у абавязкі якога ўваходзіла тлумачэнне законаў шарыяту, прызначэнне суддзяў (кадзі)41. Значныя паўнамоцтвы мелі таксама лідары (беі)
37 Kolankowski L. Problem Kryma w dziejach Jagiellonskich. S. 289.
38Kolodziejczyk D. The Crimean Khanate and Poland-Lithuania. P. 14—16.
39 Перакопская арда атрымала ў ВКЛ і Польшчы назву ад рова-перакопу на Крымскім перашэйку (Лнтвнн М. О нравах татар, лнтовцев н москвмтян. С. 63).
40 Смнрнов В. Д. Крымское ханство... С. 47.
41 Возгрмн В. Е. ІЛсторнческме судьбы крымскмх татар. С. 184.
чатырох галоўных крымскіх родаў (Шырыны, Барыны, Аргыны і Кіпчакі), якіх тытулавалі карачамі. Калга, нурэддзін, муфцій, беі-карачы, іншыя ўпаўнаважаныя асобы складалі дыван, свайго роду дзяржаўную раду. У кампетэнцыі дывана знаходзіліся найважнейшыя палітычныя пытанні. Дыван моцна абмяжоўваў уладу хана, што часам прыводзіла да сур езныхунутраных канфліктаў (як той, што разгарэўся пасля смерці Хаджы-Гірэя і з перапынкамі працягваўся больш за 10 год)42. У гэтым канфлікце акрамя знешнепалітычных фактараў (Вялікая Арда, Асманская імперыя) важную ролю адыгралі прадстаўнікі ханскага дывана, беі-карачы чатырох крымскіх родаў, асабліва прадстаўнік роду Шырынаў Эмінэк. У выніку да ўлады ў Крыме прыйшоў шосты сын Хаджы-Гірэя Менглі-Гірэй, які абапіраўся на дапамогу Турцыі. За гэтую падтрымку43 хан быў вымушаны прызнаць залежнасць турэцкага султана.
Мірны даасманскі перыяд узаемных дачыненняў ВКЛ і Крыма трывала замацаваўся ў гістарычнай памяці наступных пакаленняў. У 1500 г. пасол вялікага князя Аляксандра ў Крым Дзімітрый Пуцяціч мусіў пачаць размову з ханам Менглі-Гірэем з наступных слоў: «Цар вольным, ведаешь, твоя мллость, сам-ь, што предкове твон, першым цары, зь давных'ь часовь былм с предкм господаря нашого, з велнкнмм князн ллтовскнмн, почонь оть велнкого князя Такьтамыша н от велякого князя Олкглрда, в братстве н в прыязнн, м в правде твер'ьдол. й какь тежь был отец твол, Ач'ьжы Кгнрен цар, co отцомт> господаря нашого, королемь его ммлостю, в каковом братстве н прыязнм, а предкове твон, первшын цары, нм с кнм мным братства м прыязнн не мелн, толко з велнкммн князм лнтов’ьсклмн. А колм тыя прыязнь межы ннмл была, тогды волнымн цары слыліі, н многнн землн, господар-ьства ммт> ся кланмвалл м пошлнны, м выходы царскнн мх нмл> давалл»44. Крымскі бок адказваў у тым самым духу і амаль тымі ж словамі. Гаспадарскі пісар занатаваў змест прамоў паслоў Менглі-Гірэя на аўдыенцыі ў Жыгімонта Старога, які толькі што стаў вялікім князем, наступным чынам: «А какь опосле на впокон послы м велмкнх былн у короля его ммлостн в середу по обеде, м онн много от царя его ммлостм прмпомнналл стародавных господареіі н велмкнх князем от Внтовта м далел, такеж о Тактамыша, Чжелегдння, Пербердл, Кебек, Керем-ьбердл, Кадербердн, Магметь. Сндехмат, Ажн Кгнрен, Мордовлат, Мендн Кгнрем м всн дел тын царн