Рыцар на полі бітвы
Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
1.1.2. Геапалітычныя зрухі ва Усходняй Еўропе
і ўзвышэнне Масквы
У апошнія два дзесяцігоддзі праўлення Казіміра Ягайлавіча баланс сіл ва Усходняй Еўропе пачаў паступова мяняцца. Новы вялікі князь маскоўскі Іван III (1462—1505), карыстаючыся пасіўнасцю Казіміра Ягайлавіча, перайшоў да пашырэння межаў уласнай дзяржавы. Ён далучыў да Маскоўскага княства Вялікі Ноўгарад (1471— 1478 гг.) і Цвярское княства (1485 г.), што знаходзіліся ў сферы ўплыву ВКЛ. Тады ж Іван III упершыню ў практыцы адносін з ВКЛ
12Лмтвнн М. О нравах татар, Лйтовцев м москвмтян / Пер. В. Н. Матузовой; Отв. ред. А. Л. Хорошкевнч. Москва, 1994. С. 79.
высунуў прэтэнзіі на Полацк, Смаленск, Віцебск і некаторыя іншыя рускія гарады13.
Услед за інкарпарацыяй Вялікага Ноўгарада і Цверы падданыя вялікага князя маскоўскага перайшлі да нападаў на памежныя землі ВКЛ. Пачалася г. зв. памежная вайна, што зводзілася да змагання паміж сабой памежных князёў з абодвух бакоў. Казімір Ягайлавіч, які ў пачатку 1486 г. вярнуўся ў ВКЛ, спрабаваў дыпламатычнымі сродкамі ўрэгуляваць спрэчкі паміж падданымі абедзвюх дзяржаў. У 1486—1492 гг. паміж Іванам III і Казімірам Ягайлавічам адбываліся інтэнсіўныя дыпламатычныя перамовы. Маскоўскі бок абраў тактыку іх зацягвання; на кожную скаргу прадстаўнікоў ВКЛ баяры Івана III адказвалі скаргай, на кожны аргумент знаходзілі свой контраргумент. Тым часам, маскоўскія падданыя працягвалі атакаваць усходнія межы ВКЛ, а маскоўскае кіраўніцтва высоўвала ўсё новыя тэрытарыяльныя прэтэнзіі. Увесну 1492 г. стала відавочна, што перамовы канчаткова зайшлі ў тупік. Аднак да гэтага маскоўскі ўрад здолеў узяць пад свой кантроль значную тэрыторыю ў вярхоўях Акі (Варатынскі і Белеўскі ўдзелы, Адоеў, Перамышль, Казельск, Сярэнск і некаторыя іншыя гарады)14.
1.1.3. Пагроза з поўдня
Істотныя змены адбыліся таксама на паўднёвых межах ВКЛ. У 1466 г. памёр крымскі хан Хаджы-Гірэй (1443, 1449—1466 гг.), які доўгі час праводзіў палітыку добрасуседства з Казімірам Ягайлавічам. Пасля смерці Хаджы-Гірэя ў Крыме пачаліся міжусобныя канфлікты, у выніку якіх да ўлады прыйшоў адзін з сыноў Хаджы-Гірэя — Менглі-Гірэй. Унутрыпалітычная барацьба ў Крыме суправаджалася актыўным умяшаннем у крымскія справы замежных дзяржаў. У 1475 г. туркі-асманы рашыліся на прамую інтэрвенцыю ў Крым15. Асманскі марскі дэсант акупіраваў Кафу (Феадосію). Крымскі хан Менглі-Гірэй трапіў у васальную залежнасць ад турэцкага султана. Змяніўся характар адносін крымскага хана з ягелонскімі дзяржавамі. Менглі-Прэй цалкам адышоў ад палітыкі добрасуседства з ВКЛ і Полыпчай, якую праводзіў ягоны бацька. У 1480 г. паміж Масквой
11 Codex epistolaris saeculi decimi quinti. T. 3: 1392—1501 I Wyd. A. Lewicki. Krakow, 1894.
S. 280.
14 Кром M. Меж Русью н Лнтвой: Западнорусскме землм в снстеме русско-лятовскнх
отношенчй конца XV — первой третм XVI в. Москва, 1995. С. 82—83.
15 Возгрнн В. Е. Нстормческне судьбы крымскмх татар. Москва, 1992. С. 149—150;. Fischer A. The Crimean Tatars. Stanford, 1978. P. 11 —14.
і Крымам быў заключаны двухбаковы ваенна-палітычны альянс, скіраваны супраць ягелонскіх дзяржаў і Залатой (Заволжскай) Арды16. Заключаючы гэтае пагадненне, і Іван III, і Менглі-Гірэй праследавалі свае ўласныя інтарэсы. Маскоўскі вялікі князь імкнуўся стварыць супольны фронт барацьбы супраць свайго галоўнага праціўніка Казіміра Ягайлавіча. Крымскі фактар мусіў адыграць немалаважную ролю ў будучым рашаючым супрацьстаянні Масквы з Заволжскай Ардой, уладар якой усё яшчэ фармальна з’яўлялася сюзерэнам вялікіх князёў маскоўскіх. У сваю чаргу, крымскі хан (таксама пакуль што васал Залатой (Заволжскай) Арды)17 хацеў з дапамогай маскоўскага ўладара канчаткова паслабіць пазіцыі свайго праціўніка, далучыць да свайго юрта яго ўладанні. Пагадненне з Масквой дазваляла крымскім ханам рабіць набегі на багатыя і ўрадлівыя землі ВКЛ і Польшчы. Маскоўска-крымскі хаўрус быў выгадны таксама туркам-асманам, якія спадзяваліся пры дапамозе Крыма стрымаць Казіміра Ягайлавіча ад далучэння да антыасманскай кааліцыі еўрапейскіх краін. Гэта пагадненне мусіла істотна паўплываць на характар міжнародных дачыненняў ва Усходняй Еўропе.
Вынікі заключэння маскоўска-крымскага хаўрусу кіраўніцтва ягелонскіх дзяржаў адчула вельмі хутка. Восенню 1480 г„ калі заволжскі хан Ахмат стаяў на межах Маскоўскай дзяржавы, дарэмна чакаючы Казіміра Ягайлавіча, атрады Менглі-Гірэя спустошылі Падолле18. 1 верасня 1482 г. была спалена былая сталіца Русі — Кіеў19. Асманы таксама актывізаваліся ў паўночным Прычарнамор’і. У 1484 г. яны захапілі стратэгічна важныя чарнаморскія парты Кілію і Белгарад20. Услед за гэтым крымскія татары авалодалі чарнаморскім узбярэжжам паміж Днястром і Дняпром.
У такіх умовах Казіміру Ягайлавічу не заставалася нічога іншага, як аднавіць хаўрус з ханам Вялікай Арды. Адначасова ён, каб выйграць час,
16 СМРІ4О. Т. 41. С. 1—12; Kolankowski L. Dzieje Wielkiego Ksiestwa Litewskiego za Jagiellonow. T. I: 1377—1499. Warszawa, 1930. S. 324—328.
17 У рэальнасці вялікі князь маскоўскі заставаўся даннікам заволжскага хана да 1502 г„ калі дзяржава апошняга была зліквідаваная крымскім ханам. Гл.: Ostrowski D. Muscovy and the Mongols. Cross-Cultural Influences on the Steppe Frontier, 1304—1589. Cambridge, 1998. P. 165—166.
18 Kolodziejczyk D. The Crimean Khanate and Poland-Lithuania. International Diplomacy on the European Periphery (15th—18th century). A Study of Peace Treaties Followed by Annotated Documents. Brill, 2011. P. 23.
15 Ostrowski D. Muscovy and the Mongols. P. 170; Kolodziejczyk D. The Crimean Khanate and Poland-Lithuania. P. 24.
20 Kolodziejczyk D. The Crimean Khanate and Poland-Lithuania. P. 25.
вёў перамовы з Менглі-Гірэем. У 1484 г. паміж каралём і заволжскімі ханамі Муртазой і Саід-Ахматам было дасягнута пагадненне аб сумеснай барацьбе супраць Масквы і Крыма. Ужо ў наступным годзе заволжскія татары распачалі атакі на валоданні крымскага хана. Унутрытатарскія міжусобіцы ўспыхнулі з новай сілай. Толькі з дапамогай турэцкага султана Баязіда II, які прыслаў свайму васалу на дапамогу тысячу янычараў, крымскаму хану Менглі-Гірэю ўдалося разбіць ардынцаў21.
Разгром заволжскіх татараў адкрыў крымцам прамую дарогу на землі Казіміра Ягайлавіча. Аднак Менглі-Гірэй, знясілены працяглым змаганнем з заволжскімі ханамі, быў не ў стане арганізаваць буйную выправу. Таму на працягу 1491—1492 гг. паміж Вільняй і Крымам ішлі перамовы, пад прыкрыццём якіх кожны з бакоў рашаў уласныя задачы. Казімір Ягайлавіч імкнуўся выйграць час, каб знайсці новыя сродкі нейтралізацыі Крыма; Менглі-Гірэй рыхтаваў новую выправу на землі сваіх паўночных суседзяў22.
He выклікае сумнення, што ў апошнія дзесяцігоддзі істотна ўзрасла роля татарскага фактару для дзяржавы Ягайлавічаў. Улады Кароны і ВКЛ мусілі лічыцца з напорам татарскіх ордаў на паўднёвыя і паўднёва-ўсходнія межы. Гэты націск у значнай ступені быў выкліканы глабальнымі прыродна-кліматычнымі зменамі, якія сталі адчувальнымі ў сярэдзіне XV ст. На змену кліматычнаму оптымуму, які доўжыўся ў Еўропе прыблізна з 900 па 1300 гг„ пасля пераходнага перыяду прыйшоў малы ледавіковы перыяд з рэзкімі ваганнямі клімату. 60-я гг. XV ст. характарызуюцца надзвычай халоднымі зімамі і вёснамі, дажджлівым надвор’ем23. Пачатак наступнага дзесяцігоддзя знамянаваўся частымі засухамі і суправаджаўся неўраджаем. У другой палове 70-х гг. вярнуліся раннія маразы і халодныя зімы. Так, у кастрычніку 1480 г„ калі хан Вялікай Арды Ахмат ішоў на Маскву, замерзла рака Угра. У той год вялікія маразы стаялі да самай вясны. Можна меркаваць, што 80-я гг. XV ст. характарызаваліся халоднымі і снежнымі зімамі. Нярэдкай з’явай быў голад. Так, у 1485 г. «глад бысть велмк в Орде»24. Халодныя і снежныя зімы суправаджалі апошняе дзесяці-
21 Памятннкн днпломатпческнх сношенпй Московского государства с Крымскою н Ногайскою Ордамн н Турцмей. Т. 1: 1474—1505 / Ред. Г. Ф. Карпов II Сборнмк Ммператорского Русского пстормческого обшества (далей — CJ4PJ4O). Т. 41. Санкт-Петербург, 1884. С. 118; Базнлевпч К. В. Внешняя полмтмка Русского централнзованного государства. Вторая половмнаХУ века. Москва, 1952. С. 208—218.
22Kolodziejczyk D. The Crimean Khanate and Poland-Lithuania. P. 25.
23 Борлсенков E„ Пасецкнй B. Тысячелетняя летошісь необычайных явленпй прпроды. Москва, 1988. С. 185—186.
24Тамсама. С. 300—301.
годдзе XV ст. Выключэннем была, хіба што, надзвычай цёплая зіма 1492—1493 гг. Сталі частымі эпідэміі і хваробы. У хроніках упершыню пад 1498 г. згадваецца «французская болесть», г. зн. сіфіліс. Першыя гады наступнага XVI ст. пацвердзілі існуючую тэндэнцыю. Халодныя і снежныя зімы чаргаваліся з дажджлівым або засушлівым летам. Кліматычныя катаклізмы суправаджаліся голадам і эпідэміямі.
Прыродныя анамаліі былі больш адчувальнымі ў стэпавай паласе, у зоне паўкачавой гаспадаркі татараў. Кліматычныя змены ў Паволжы, якія выражаліся ў змяншэнні колькасці ападкаў і засухах, прывялі да дэградацыі ворных земляў. Услед за экалагічнай катастрофай прыйшло разбурэнне звыклага гаспадарчага ўкладу, якое суправаджалася эпідэміямі і голадам25.
Усё гэта прымусіла шматлікае насельніцтва Заволжскай Арды шукаць паратунку ў суседніх землях. Заволжскія татары пачалі масава перасяляцца ў Крым і на паўднёва-ўсходнія межы Маскоўскай дзяржавы. Некаторыя групы заволжскіх татараў шукалі паратунку ў ВКЛ26. Тыя, хто застаўся, нярэдка рабілі набегі на землі суседзяў. Улады Заволжскай Арды пераўтварыліся ва ўтрыманца Ягайлавічаў. Апошні масавы сыход здарыўся зімой 1502—1503 гг., калі Шах-Ахмат быў разбіты Менглі-Гірэем.
Несумненна, найбольш масавай была эміграцыя заволжскіх татараў у Крым. Аднак эканоміка паўвострава не была ў стане пракарміць такую колькасць людзей. Заставаўся адзіны выхад: набегі на землі паўночных суседзяў — Кароны і ВКЛ. Магчымасць лёгкай нажывы за кошт суседзяў стрымлівала развіццё крымскай эканомікі і ўрэшце прывяла да такой ганебнай з’явы, як гандаль рабамі. Пачатак гэтага працэсу храналагічна супаў з асманскай інтэрвенцыяй і прыходам да ўлады ў Крыме новага хана Менглі-Гірэя. 3 сярэдзіны 70-х XV ст. пачаліся татарскія набегі на землі Русі і Літвы.