Рыцар на полі бітвы
Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
Памежныя войны 1486—1492 гг. і маскоўска-літоўская вайна 1492—1494 гг. засведчылі абыякавасць грамадства ВКЛ да лёсу памежных княстваў і гарадоў. Пры тагачасных сродках камунікацыі большасць насельніцтва ВКЛ, у тым ліку і баяр-шляхты, асабліва на захадзе і ў цэнтры дзяржавы, магла нават не ведаць пра ваенныя канфлікты на ўсходніх межах, а калі і ведала, то не прыдавала ім вялікага значэння. Баяры-шляхта не жадалі паміраць за інтарэсы памежных князёў. Віленскі ўрад не меў сродкаў, каб абараніць памежныя тэрыторыі ад агрэсіі з боку Маскоўскай дзяржавы. Вялікі князь Аляксандр быў пацыфісцкі настроеным маладым чалавекам. Да таго ж, ён быў рэалістам і добра ацэньваў перспектывы прамога сутыкнення з вялікім князем маскоўскім. Міжнароднае становішча таксама складвалася не на карысць ВКЛ. 3 поўдня дзяржаве пагражалі крымскія татары і туркі. He спяшалася аказваць ваенную дапамогу Полыпча59. У выніку памежныя князі і гарады былі прадастаўлены самі сабе.
1.1.7. «Вечны мір» 1494 г. і шлюб вялікага князя літоўскага Аляксандра Казіміравіча і вялікай княжны маскоўскай Алены Іванаўны
He маючы неабходных сродкаў дзеля вядзення вайны, Аляксандр Казіміравіч звярнуўся да такога сродку вырашэння палітычных праблем, як дыпламатыя. У Маскву было даслана пасольства, якое 5 лютага 1494 г. падпісала «вечны мір». Згодна з гэтым пагадненнем, у склад Маскоўскай дзяржавы перайшлі Вязьма і Сярпейск60, на маскоўскай службе засталіся ўсе навасільскія князі (Варатынскія, Адоеўскія, Белеўскія)61. Іван III вярнуў ВКЛ Мцэнск, Лучын, Дзмітраў, Масальск, Любуцк, Апакаў62.
Мірны дагавор паміж Іванам Васілевічам і Аляксандрам Казіміравічам быў замацаваны шлюбным саюзам. Маскоўскі ўладар пагадзіўся выдаць за літоўскага гаспадара сваю дачку — князёўну Алену. Пра настроі ў Літве лепш за ўсё сведчыць той прыём, які
59Кром М. Меж Русью м Лнтвой... С. 90.
60 Памятннкн дшіломатнческнх сношеннй Московского государства с ПольскоЛнтовскмм государством в царствованяе Велнкого Князя Пвана Васнльевмча. Ч. 1 (годы с 1487 по 1533) / Ред. Г. Ф. Карпов II Сборнмк Нмператорского Русского нстормческого обіцества (далей — СНРІ4О). Т. 35. Санкт-Петербург, 1882. С. 118—122.
61Тамсама. С. 126—127.
“Тамсама. С. 125—126.
быў аказаны маскоўскай князёўне падчас яе падарожжа з Масквы ў Вільню. Згодна з паведамленнем Хронікі Літоўскай і Жамойцкай, ва ўсіх гарадах ВКЛ, праз якія праязджала Алена Іванаўна, яе віталі артылерыйскім салютам. Перад Вільняй маскоўскую князёўну сустракала літоўскае войска, а таксама значная колькасць паноў і князёў. Калі Алена Іванаўна праязджала праз Вільню, яе вітаў мясцовы люд; ёй кідалі кветкі, а ў абодвух віленскіх замках чатыры гадзіны запар стралялі з гармат у яе гонар. Само вяселле працягвалася тры тыдні63. Шлюбны саюз Аляксандра Казіміравіча і Івана Васілевіча ўспрымаўся ў Літве як гарантыя міру. Урачыстасці сведчылі пра мірныя настроі, якія панавалі ў тагачасным літоўскім грамадстве, пра ўсеагульнае жаданне вырашаць спрэчныя пытанні мірным шляхам. Як пакажуць будучыя падзеі, такі пацыфізм быў жорсткай ілюзіяй, самападманам.
Вялікі князь Аляксандр, нягледзячы на адносна малады ўзрост, добра разумеў, што ў склаўшыхся ўмовах пазбегнуць узброеных канфліктаў з суседзямі ў будучым не мажліва. Прычым, ваяваць прыйдзецца, як мінімум, на два франты. На ўсходзе Маскоўская дзяржава ўзяла толькі кароткі перапынак перад новым наступам на на рускія землі ВКЛ. На поўдні пагражалі крымскія татары, за спінамі якіх маячыла магутная Асманская імперыя.
Аляксандр добра ўсведамляў, што ВКЛ не гатова да працяглай барацьбы з новымі праціўнікамі. Грамадства Літвы і Русі паводзіла сябе так, як быццам нічога не змянілася і працягваўся мірны час, да якога прызвычаіліся за апошнія 60 гадоў. Ваенная арганізацыя ВКЛ здэградавала за дзесяцігоддзі спакою. Адчуваўся брак баявога вопыту і вайсковай вывучкі сярод баяр-шляхты. У войску адсутнічала дысцыпліна, пакідала жадаць лепшага ўзбраенне. У той час, калі арміі Заходняй Еўропы сталі актыўна выкарыстоўваць агнястрэльную зброю, войска ВКЛ заставалася практычна на тым самым тэхнічным узроўні, што існаваў у канцы эпохі Вітаўта. Само паспалітае рушанне — аснова ваеннай структуры ВКЛ — безнадзейна састарэла.
Вялікі князь Аляксандр не меў ніякіх ілюзій адносна «вечнага міру», заключанага ў 1494 г. Ён разумеў, што маскоўскі ўладар узяў толькі паўзу, каб пазней распачаць новы больш маштабны наступ на землі ВКЛ. Таму, неўзабаве пасля заключэння пагаднення, гаспадар прыняў шэраг мер па павышэнні абараназдольнасці дзяржавы. Згодна з паведамленнем Хронікі Быхаўца, восенню 1494 — вясной
“ПСРЛ.Т. 35. С. 97.
1495 гг. Аляксандр Казіміравіч разам з жонкай вялікай княгіняй Аленай Іванаўнай і панамі-радай зрабіў аб’езд рускіх зямель дзяржавы. Кароль наведаў Смаленск, Віцебск, Полацк64. Праўдападобна, у ходзе паездкі гаспадар аглядаў мясцовыя замкі, правяраў іх надзейнасць, абмяркоўваў з мясцовай адміністрацыяй меры па ўдасканаленні абароны ўсходняй мяжы. He забываў гаспадар і іншы напрамак, адкуль зыходзіла пагроза. Восенню1497 г. Аляксандр наведаў паўднёвыя межы ВКЛ, дзе даў загад аднавіць разбураную раней малдаўскім ваяводам Стафанам крэпасць Брацлаў65.
1.1.8. Новая маскоўска-літоўская вайна
Міжнароднае становішча пасля чарнаморскай выправы 1497 г. характарызавалася далейшым пагаршэннем адносін ВКЛ з Маскоўскай дзярждвай і Крымскім ханствам. He спраўдзіліся спадзяванні Аляксандра Казіміравіча на пасрэдніцтва свайго цесця ў нармалізацыі адносін з Крымам. У рэчаіснасці Іван III толькі падбухторваў свайго хаўрусніка да новых нападаў на землі ВКЛ. У 1499 г. адно з такіх завярэнняў маскоўскага боку хану Менглі-Гірэю трапіла ў Вільню, што выклікала сур’ёзны крызіс у адносінах паміж дзвюма дзяржавамі66.
Ужо ў 1498 г. супярэчнасці паміж Масквой і Вільняй абвастрыліся настолькі, што новая вайна здавалася непазбежнай. Вялікі князь маскоўскі лічыў, што надышоў зручны момант для аднаўлення наступу на рускія землі ВКЛ. Шмат спрэчак выклікаў новы тытул Івана III як «Государя всея Русп», прызнаны за ім у ходзе перагавораў зімы 1494 г. Вялікі князь літоўскі не спяшаўся прызнаваць за маскоўскім уладаром гэты тытул, справядліва бачачы ў ім замах на дзяржаўную цэласнасць ВКЛ. У 1499 г. была зроблена спроба неяк вырашыць гэтае пытанне. Гаспадарскі пасол маршалак Станіслаў Глябовіч заявіў у Маскве, што вялікі князь літоўскі Аляксандр прызнае новы тытул Івана III толькі тады, калі той прызнае за ВКЛ Кіеў67. Аднак маскоўскі ўладар адмоўна паставіўся да гэтай прапановы, назваўшы яе «нялепіцай».
Падрыхтоўка да вайны суправаджалася ў Маскве магутнай прапагандысцкай кампаніяй. Аляксандр Казіміравіч абвінавачваўся
64 «Y na tuiu zimu (1494—1495. — У K.j kniaz weliki Alexandra z welikoiu kniahineiu Olenoiu y z pany iezdyl u w objezd po zemli Ruskoy, y byl u Smolensku y w Witebsku, y w Polocku, y k wesne paki wozwratysia k Wilni» (ПСРЛ. T. 32. C. 164).
65ПСРЛ.Т. 32. C. 165
“СНРІЮ. T. 35. C. 282.
67Тамсама. C. 285.
не толькі ў абмежаванні свабоды веравызнання вялікай княгіні Алены Іванаўны, але і ў быццам маючых месца пераследаваннях праваслаўных у ВКЛ. Гэта былі пераважна дробныя факты або вымыслы і падазрэнні, але яны трапілі на добра падрыхтаваную глебу.
У канцы 1499 — пачатку 1500 гг. пад уздзеяннем маскоўскай прапаганды на бок Івана III перайшлі памежныя князі Сямён Бельскі, Сямён Мажайскі і Васіль Шамячыч68. Гэта былі князі, якія атрымалі свае ўладанні ад вялікіх князёў літоўскіх. Паступова, аднак, яны ператварылі наданні ў амаль адасобленыя ад ВКЛ удзелы. Сямён Бельскі перайшоў на маскоўскі бок з Бельскам, Сямён Мажайскі — з Чарнігавам, Старадубам і Гомелем, а Васіль Шамячыч — з Ноўгарадам-Северскім69. Як адзначае расійскі даследчык М. Кром, згаданыя князі, пераходзячы на бок Масквы, кіраваліся галоўным чынам меркантыльнымі інтарэсамі, а менавіта імкненнем захаваць за сабой старыя ўладанні, а пры магчымасці набыць новыя70. На іх учынак магла паўплываць асабістая незадаволенасць, у тым ліку і ўмовамі гаспадарскай службы. Гэтае меркаванне адносіцца ў першую чаргу да северскіх князёў, Сямёна Мажайскага і Васіля Шамячыча. Апошнія лічыліся аднымі з найбольш таленавітых военачальнікаў у ВКЛ. Абодва вызначыліся ў памежнай вайне з маскоўскімі падданымі ў 1492—1494 гг„ а таксама бралі ўдзел у чарнаморскай выправе 1497 г.71. He выключана, што і Сямён Мажайскі, і Васіль Шамячыч спадзяваліся заняць створаную ў 1497 г. пасаду вялікага гетмана ВКЛ. Калі іх надзеі не спраўдзіліся, яны вырашылі перайсці на бок вялікага князя маскоўскага, спадзеючыся павысіць свой статус на новай службе72.
Пераход памежных князёў на бок Масквы прывёў да пачатку новай вайны паміж Масквой і Вільняй. 3 мая 1500 г. маскоўская раць на чале з ваяводам Якавам Захарнічам рушыла ў глыб земляў ВКЛ, каб узяць пад абарону валоданні князёў-перабежчыкаў. У ходзе ваеннай аперацыі былі захоплены Бранск, Пуціўль і Дарагабуж73. Мяцежныя князі таксама не сядзелі склаўшы рукі, а захапілі некаторыя землі па суседстве з іх удзеламі: Сямён Мажайскі — Любеч, Васіль
“ПСРЛ. Т. 32. С. 166; Кром М. Меж Русью м Лмтвой... С. 92—96, 100—101.
69 Кром М. Меж Русью м Лптвой... С. 98.
70Тамсама. С. 97.
71 Pietkiewicz К. Wielkie Ksi^stwo Litewskie... S. 105—106.
72 Кром M. Меж Русью н Лмтвой... С. 97.
73Тамсама. С. 97—99.
Шамячыч — Рыльск74. Тады ж да Масквы былі гвалтам далучаны землі князёў Трубяцкіх. Пераход северскіх земляў да Масквы рэзка змяніў баланс сіл у рэгіёне. Навісла непасрэдная пагроза над Кіевам, што апынуўся непадалёк ад новай мяжы. Паўднёва-ўсходні фланг абароны дзяржавы быў аслаблены.
Страта северскіх земляў яшчэ доўга адгукалася болем сярод інтэлектуальнай і палітычнай эліты ВКЛ. Праз паўстагоддзя пасля згаданых падзей велікакняскі сакратар Венцлаў Мікалаевіч, больш вядомы пад псеўданімам Міхалон Літвін, пісаў, што: «гэтыя гарады былі бедныя, калі перайшлі да нас, але ад нас яны адышлі багатыя і ўмацаваныя новымі землямі, якія былі давераны іх кіраванню»75. Галоўная выснова, якую робіць Літвін, — ніколі не давяраць ворагам і не прымаць на службу перабежчыкаў. Падзеі 1500 г., страта багатых северскіх зямель тывала замацаваліся ў гістарычнай памяці наступных пакаленняў у ВКЛ, у тым ліку ў летапіснай форме76.