Рыцар на полі бітвы
Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
94 Герберштейн С. Заплскн о Московмм: В 2 т. / Под ред. А. Л. Хорошкевмч. Т. 1: Латанскпй н немецкяй тексты. Москва, 2008. С. 464—465.
95 Streich В. Zwischen Reiseherrschaft und Residenzbildung: der wettinische Hof im spaten Mittelalter (= Mitteldeutsche Forschungen. Bd. 101). Koln, 1989. S. 594.
96CHPHO. T. 41. C. 326.
У самым канцы XV ст. крымскія татары выйшлі на лінію Прыпяці. Першапачаткова дзеянні татарскіх чамбулаў абмяжоўваліся выключна правым берагам ракі. Вясной 1497 г. татары рабавалі Мазырскую воласць. Імі быў схоплены і забіты мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Русі Макарый, які накіроўваўся з Вільні ў Кіеў97. Восенню 1500 г. крымскія татары рабавалі ўжо не толькі Валынскую зямлю, але таксама ваколіцы Любліна і іншых польскіх гарадоў. Тады ж татары ўпершыню праніклі на левы бераг Віслы і спалілі горад Апатаў. У ходзе гэтага нападу было спалена Берасце98. Магчыма, што тады былі спаленыя таксама Камянец і Тураў".
Цяжкае становішча, у якім апынуўся вялікі князь літоўскі Аляксандр напрыканцы 1500 г„ вымусіла яго звярнуцца да непапулярнай ідэі, сэнс якой заключаўся ў тым, каб узамен за гарантаваную штогадовўю плату (па тры літоўскія грошы з кожнага чалавека паўднёвых земляў ВКЛ) атрымаць ад крымскага хана спакой і падтрымку ў барацьбе з Масквой. Менглі-Прэй, патрабуючы выплаты, спасылаўся на гістарычны прэцэдэнт, калі ў 1438 г. пасля разгрому падольскіх зямян заволжскім ханам Саід-Ахматам Карона і Княства нейкі час плацілі даніну Ардзе100. Пазней, у выніку татарскіх міжусобіц, пра даніну забыліся, і толькі ў канцы 1499 г. Менглі-Гірэй нагадаў пра яе. Грошы ў Крым павінны былі ісці з былых уладанняў хана Шах-Ахмата ў межах былога Кіеўскага княства Алелькавічаў, а таксама з кароннага Падолля. 3 гэтай нагоды ў Перакоп збіралася выехаць пасольства на чале з кіеўскім ваяводам Дзімітрыем Пуцяцічам101. Аднак плануемае пасольства так і не адбылося. Вялікі князь Аляксандр тлумачыў гэта тым, што крымскі бок так і не даслаў у Кіеў абяцанага вяльможнага закладніка, які мусіў быць гарантам бяспечнага знаходжання Дзімітрыя Пуцяціча ў ханскай стаўцы102.
1.1.12. Старыя і новыя хаўруснікі
Акрамя найманых жаўнераў, Аляксандр Казіміравіч ускладаў асаблівыя надзеі на войскі сваіх старых хаўруснікаў. Восенню 1500 г. гаспадар выслаў пасольства да хана Заволжскай Арды Шах-Ахмата,
97ПСРЛ. Т. 32. С. 124.
98ПСРЛ. Т. 35. С. 168.
"СЙРЙО.Т. 41.C. 333, 360.
100 Kolankowski L. Problem Kryma w dziejach Jagiellonskich. S. 285—286.
101LM. Uzrasymq knyga 5. P. 154—156, 160—163.
102 Тамсама. P. 182.
каб той аказаў яму ваенную дапамогу супраць Масквы103. Тады ж да магістра Інфлянцкага ордэна з просьбай аб дапамозе быў дасланы Юрый Касцевіч104. У Вільні не без падстаў разлічвалі, што ў выпадку адначасовага выступу ўсіх трох хаўруснікаў Маскве пагражала сур’ёзная небяспека.
У дыпламатычных перагаворах з Інфлянтамі і Заволжскай Ардой актыўны ўдзел браў і князь Міхаіл Глінскі. Разам з іншымі раднымі панамі ВКЛ надворны маршалак выступіў гарантам двухбаковага пагаднення паміж лівонскім магістрам Вальтэрам фон Плетэнбергам і вялікім князем літоўскім Аляксандрам, якое было заключана 21 чэрвеня 1501 г. у Вендэне105. Паслом да заволжскага хана ШахАхмата быў гаспадарскі дваранін Міхал Халецкі, які вёз з сабой асабістае пасланне ад Міхаіла Глінскага. У лісце ён не толькі адказаў на пытанне пра лёс слугі Шах-Ахмата па імені Чаркас, вяртання якога патрабаваў заволжскі хан, але, верагодна, таксама ўздымаў праблему ваенна-палітычнага супрацоўніцтва абодвух манархаў106. Аўтарытэт надворнага маршалка паўплываў на станоўчы вынік перагавораў з Шах-Ахматам. 10 студзеня 1501 г. у польскім горадзе Пётркаў (Piotrkow) прадстаўнікі Польшчы і ВКЛ заключылі сумеснае пагадненне з Заволжскай Ардой, скіраванае як супраць Маскоўскай дзяржавы, так і Крымскага ханства107. У выніку быў сфарміраваны даволі грозны антымаскоўскі хаўрус.
Пра аўтарытэт братоў Львовічаў у вачах Шах-Ахмата сведчыць пасольства на чале з Чан Каірам, якое заволжскі хан накіраваў асабіста да Глінскіх улетку 1502 г. Пасольства застала надворнага маршалка ў Новагародку, дзе ў той час знаходзіўся двор Аляксандра Казіміравіча108. У лісце Шах-Ахмат называў Львовічаў прыяцелямі, адзначаў іх высокае паходжанне, прасіў выслаць да сябе
103 «Того ж року кроль полскнй Олбрнхт п велнкпй князь лптовскнй Александр послалн до царя Шахмата татарского за 30.000 золотых кожухов, также н сукна през пана Ммхамла Халецкого, жадаючн затягов войска его протмв велякого князя московского, которые всю землю северскую сплендровалн» (ПСРЛ. Т. 32. С. 101). Гл. пасольства Халецкага да Шах-Ахмата (LM. Uzrasymij knyga 5. Р. 159— 160, 163—165).
104 LM. Uzrasymij knyga 5. Р. 146—147, 168—170.
'“Тамсама. Р. 238—244.
106 Шах-Ахмат звяртаўся да Аляксандра Казіміравіча з наступнай просьбай: «А вь князя Лвовпча, вт> князя Мнханла, слуга мон есть, на нмя Черкас, п ты бы его, брать моп, не побороннліэ» (LM. Uzrasymij knyga 5. Р. 158).
107 Materialy do dziejow dyplomacji Polskiej z lat 1486—1516 (Kodeks zagrzebski) / Oprac. J. Garbacik. Wroclaw—Warszawa, 1966. S. 78—79.
108 LM. Uzrasymij knyga 5. P. 178.
кагосьці з братоў або ў крайнім выпадку іх цётачнага брата Андрэя Дрожджу109.
Аднак да скаардынаваных дзеянняў хаўруснікаў справа так і не дайшла. Летам-восенню 1501 г. ваенныя дзеянні вялі толькі Шах-Ахмат і Вальтэр Плетэнберг. Асабліва актыўна дзейнічаў Шах-Ахмат, які адначасова змагаўся з Крымам і Масквой. На працягу 1501 —1502 гг. заволжскія татары амаль бесперапынна атакавалі крымскія ўлусы, у выніку чаго амаль спыніліся крымскія набегі на валоданні ВКЛ і Польшчы. Надзвычай эфектыўна дзейнічалі заволжскія татары і на паўночным фронце. У 1501 г. Шах-Ахмат здабыўусе северскія землі і гарады (Рыльск, Ноўгарад-Северскі), што былі захоплены Іванам III або перайшлі на ягоны бок110. Мясцовыя князі (С. Мажайскі і інш.) мусілі ратавацца ўцёкамі. Авалодаўшы северскімі землямі, заволжскі хан паслаў да вялікага князя літоўскага з просьбай выступіць супраць вялікага князя маскоўскага111. Аднак у прызначаны час Аляксандр Ягелончык так і не выступіў.
Вальтэр Плетэнберг у жніўні 1501 г. разбіў маскоўскае войска на рацэ Сырыца, знішчыў замак Остраў. Аднак і ён не дачакаўся падтрымкі з боку Літвы і, маючы дэфіцыт харчавання, быў вымушаны вярнуцца дамоў112.
1.1.13. Каранацыя Аляксандра Казіміравіча
Пачынаючы з другой паловы XVI ст. факт адсутнасці Аляксандра Казіміравіча на полі бою ўлетку 1501 г. звычайна тлумачылі тым, што ён ахвяраваў сваімі хаўруснікамі дзеля польскай кароны113. Ужо 25 чэрвеня 1501 г. Аляксандр даведаўся пра смерць брата (17 чэрвеня, Торунь). Роўна праз месяц вялікі князь выставіў сваю кандыдатур'у на польскі каралеўскі трон. Замест усходняга тэатра ваенных дзеянняў Аляксандр у канцы жніўня 1501 г. выправіўся ў Польшчу. Гаспадара суправаджаў яго надворны маршалак Міхаіл Глінскі. Нейкі час гаспадар знаходзіўся на Падляшшы, дзе ўважліва сачыў за ходам перадвыбарнай кампаніі ў Кароне, а ў канцы верасня ён вырушыў туды асабіста114.
109 LM. Uzrasymij knyga 5. Р.
110Тамсама. Р.
111 LM. Uzrasymij knyga 5. Р. 170.
112 Рарёе F. Aleksander Jagiellonczyk. Krakow, 2006. S. 43—44.
1ІЗПСРЛ.Т.35. C. 169.
114Рарёе F. Aleksander Jagiellonczyk. Krakow, 2006. S. 44, 48—51.
Выбары новага караля адбыліся на з’ездзе каронных і літоўскіх дэлегатаў у Пётркаве. Літоўскі бок прадстаўлялі віленскі біскуп Войцех Табар, віленскі кашталян Аляксандр Гальшанскі, троцкі ваявода Ян Забярэзінскі, падчашы Мікалай Радзівіл. У саперніцтве з роднымі братамі Уладзіславам і Жыгімонтам, пры падтрымцы трэцяга брата, уплывовага кардынала Фрыдэрыка, Аляксандр быў абраны польскім каралём. Але яму давялося пайсці на значныя саступкі Кароне. Аляксандр атрымаў польскую карону коштам абмежавання суверэнітэту ВКЛ. Фактычна прадугледжвалася зліццё ВКЛ і Кароны з утварэннем унітарнай дзяржавы. Уладар аб’яднанай дзяржавы павінен быў абірацца на агульным сойме115. Нягледзячы на тое, што пагадненне было надзвычай нявыгадным пануючай у ВКЛ дынастыі Ягайлавічаў, Аляксандр быў вымушаны падтрымаць яго, бо спадзяваўся на актыўны ўдзел Кароны ў абароне яго спадчыннай дзяржавы. 23 кастрычніка 1501 г. у падляшскім горадзе Мельнік Аляксандр Казіміравіч з панамі-радай зацвердзіў унію паміж Каронай і ВКЛ. Сярод радных паноў знаходзіўся князь Міхаіл Глінскі, які прыклаў да тэксту уніі сваю шыкоўную пячатку з нямецкамоўным надпісам «Michel Herzog Linczki»116.
Пасля зацвярджэння уніі гаспадар вырушыў у Кракаў. 12 снежня 1501 г. у Вавельскім замку Аляксандр быў каранаваны. Кардынал Фрыдэрык, родны брат, асабіста ўсклаў на скроні Аляксандра каралеўскую дыадэму. У цырымоніі бралі ўдзел усе вышэйшыя духоўныя асобы Польшчы, Літвы, Русі і Прусіі. Прысутнічала маці новага караля, каралева Альжбета, а таксама родны брат, глогаўскі і апаўскі князь Жыгімонт117. Сярод удзельнікаў каранацыі былі найбольш уплывовыя свецкія вяльможы, сярод якіххраністы вылучаюць князя Міхаіла Глінскага. У дзень каранацыі і ў наступныя дні ў Вавельскім замку адбываліся піры, рыцарскія турніры, танцы118. Міхаіл Глінскі мусіў браць актыўны ўдзел ва ўсіх гэтых забавах.
Князь Міхаіл упершыню ўдзельнічаў у каранацыі. Дагэтуль ён, верагодна, толькі быў сведкам «паднясення» на велікакняскі стол Аляксандра Казіміравіча ў 1492 г. Трэба адзначыць, што
115 Гудавнчюс Э. Нсторня Лнтвы с древнейшнх времен до 1569 года. Москва, 2005. С. 505—506.
U6Akta unii Polski z Litw^ 1385—1791 I Wyd. S. Kutrzeba i W. Semkowicz. Krakow, 1932 (далей — AU). S. 132.
117Рарёе E Aleksander Jagiellonczyk. Krakow, 2006. S. 54.
118 Kroniki Bernarda Wapowskiego (1480—1535) I Wyd. J. Szujski (= Scriptores Rerum Polonicarum. T. 2). Krakow, 1874. S. 48.
ў ходзе каранацыі па-еўрапейску адукаваны, з бліскучымі манерамі Міхаіл Глінскі зрабіў добрае ўражанне як на гаспадароў, так і на гасцей. Тут ён мусіў пазнаёміцца з каронным канцлерам Янам Ласкім, каронным падканцлерам Мацеем Джэвіцкім і іншымі тагачаснымі ўплывовымі асобамі, з якімі ён будзе падтрымліваць цесныя сувязі да канца сваёй кар’еры ў ВКЛ. У Кракаве князь Міхаіл сустрэўся таксама са сваім добрым знаёмым каралевічам Жыгімонтам.