Рыцар на полі бітвы
Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
136 АА. S. 271.
137 АА. S. 272.
138 АА. S. 272.
139 LM. Uzrasymq knyga 5. Р. 223—224.
140 Радныя паны ВКЛ да радных паноў Кароны, другая палова лістапада 1503 г.: «R. Mtas cum dominiis suis consilii, audita ipsius legatione (пасольства крымскага хана. — У. К.), eundem nuntium ас interpretem suum cum eo ad imperatorem in eadem re statim misit, ut iam imperator filios et gentes suas retineret, ne hominibus subditis in confinibus agentibus aliqua damna transferrent, donee R. M. Cum V. Dbus utriusque consilii tarn regni Poloniae quam ducatus Lithuaniae, captato desuper consilio, oratores suos ad eum mitteret» (AA. S. 361).
141AA. S. 273.
Аднак татары ўдарылі зусім не там, дзе іх чакалі. Яны скіравалі свой асноўны ўдар на землі ВКЛ142. Напад адбыўся ў другой палове жніўня 1503 г. Сваім нечаканым прыходам татары вынішчылі памежную старожу, якая, верагодна, нават не паспела папярэдзіць гаспадарскіх ураднікаў. Таму татарскі напад і аказаўся абсалютна нечаканым. Нападнікам быў фактычна адкрыты прамы шлях у глыб ВКЛ. Найвялікшай перашкодай на шляху татарскага войска была рака Прыпяць. Татарам, аднак, удалося знайсці броды і ўпершыню пераправіцца праз яе ў раёне Мазыра143.
Пасля татары хутка рушылі ў напрамку Слуцка. Адлегласць паміж Мазыром і Слуцкам яны пераадолелі за адзін дзень. Вечарам 30 жніўня 1503 г. 6-тысячнае войска сына крымскага хана Біці-Прэя ўжо стаяла пад сценамі слуцкага замка. З’яўленне вялізнага татарскага войска было поўнай нечаканасцю як для слуцкага князя Сямёна Міхайлавіча Алелькавіча, так і для мясцовага насельніцтва. Хроніка Быхаўца яскрава перадае здзіўленне князя Сямёна: «Kniaz ze Semen Michayiowicz w tot czas byl w Slucku y ne wedaiuczy ni o czom, tolko wozrywszy z horoda na misto za reku Shicz z cerkwy swiatoho Jurja, y uwideli tatar skaczuczych na koniach, y muzy y zeny imaiuczy y stynaiuczy. Y widewsze syia naprasnoie prychozdenije pohanskoie kniaz Semen Michayiowicz z tymi, kotoryie s nim byli wo horody, podywilisia takowomu nahlomu newiedomomu prychozdeniju ich, ize odnoho dnia pereszedsze reku Prypiat, y toho z dnia pryszli k Slucku dwadcat y piat mil»144.
Татары не распачалі аблогу і штурм Слуцка, відавочна, ведаючы пра ваенны патэнцыял крэпасці. Хутчэй за ўсё, аблога замка нават не ўваходзіла ў іх планы. Татараў цікавілі палонныя і здабыча. Таму царэвіч Біці-Гірэй загадаў разбіць лагер каля Слуцка, у мястэчку Умаль145, адкуль разаслаў загоны ў розныя накірункі. Большасць загонаў рушыла ў напрамку Капыля, Клецка і Нясвіжа. Тады ж быў спалены клецкі замак146, а Клецкае княства ўшчэнт спустошана. Мноства людзей трапілі ў татарскі палон. Арганізаваць эфектыўны супраціў ворагу не ўяўлялася магчымым. Клецкія баяры былі або забітыя, або шукалі паратунку разам з іншымі жыхарамі воласці
142Радныя паны ВКЛ да радных паноў Кароны, другая палова 1503 г.: «Idem imperator Przekopski, sicut ille qui Christianos sua astutia solitus est circumvenire, intelligens hominess suae sermae R. Mtis secure existere, mox non modicum gentium suarum exercitum in dominuia magni ducatus Lithuaniae misit» (AA. S. 361).
І43ПСРЛ. T. 35. C. 169. Гл. таксама Хроніку Літоўскую і Жамойцкую: ПСРЛ. Т. 35. С. 101.
144ПСРЛ.Т. 35. С. 169.
145 Тамсама.
146 Тамсама.
ў лясах і балотах. Верагодна, клецкі князь Іван Васілевіч Яраславіч, які адначасова з’яўляўся пінскім князем, у часе нападу знаходзіўся ў сваёй галоўнай рэзідэнцыі Пінску. Частка загонаў пайшла ў бок Менска і Свіслачы. Некаторыя татарскія аддзелы дзейнічалі ў ваколіцах Пінска і Турава. Радныя паны ВКЛ пісалі да сваіх польскіх калег, што татары пустошылі землі ВКЛ і ўздоўж, і ўпоперак147.
1.1.17. Слуцкі князь Сямён Міхайлавіч
Князь Сямён Міхайлавіч апынуўся ў цяжкім становішчы. Слуцкі замак быў блакіраваны і адрэзаны ад воласці. У самім замку меўся толькі невялікі гарнізон. Татары захапілі амаль усіх коней, без якіх эфектыўны супраціў быў немагчымы148. Алелькавічу прыходзілася спадзявацца выключна на дапамогу звонку. У Вільню да караля і вялікага князя Аляксандра быў высланы ганец149. Яму ўдалося паспяхова праслізнуць скрозь татарскую старожу і дабрацца да сталіцы дзяржавы. Аляксандр Ягелончык, пачуўшы пра цяжкае становішча князя, выслаў яму на дапамогу почат сына падольскага ваяводы Яна Бучацкага, а таксама свой надворны почат, да якіх далучыў аддзелы імклівых рацаў'50.
Аднак дапамога прыбыла позна. Татарскія загоны, што дайшлі нават да Ішкалдзі, ужо вярнуліся з вялікім палонам у кош пад Слуцкам і пачалі адыход. Калі гаспадарскае войска прыбыла ў Слуцк, галоўныя татарскія сілы ўжо пачалі адыход у Крым. Толькі асобныя татарскія аддзелы ўсё яшчэ блукалі на свой страх і рызыку па палескіх балотах і лясах. He абышлося без непаразуменняў у гаспадарскім войску. У Слуцку мусіў адбыцца нейкі канфлікт паміж вайсковымі камандзірамі, якіх Аляксандр прыслаў на дапамогу. У выніку частка гаспадарскіх дваран, калі даведалася пра адыход татараў, вярнулася ў Вільню151. Невядома, ці засталіся ў Слуцку пасля адыходу гаспадарскіх дваран рацы і які ўдзел яны прынялі ў пераследаванні татарскага войска.
Увесь цяжар пагоні за татарамі лёг на плечы мясцовых князёў і ўраднікаў. Князь Сямён Міхайлавіч з падольскім ваяводзічам і з асобнымі гаспадарскімі дваранамі дагналі і знішчылі татарскі аддзел
147 АА. S. 361.
148 ПСРЛ. Т. 35. С. 169.
149 Тамсама.
150Тамсама.
151Тамсама. С. 169—170.
у 150 чалавек на рацэ Уша, у 6 мілях за Бабруйскам152. Восенню таго ж года адбыўся бой паміж войскам, якім камандавалі сын пінскага і клецкага князя Фёдар Іванавіч Яраславіч, князь Юрый Іванавіч Гальшанскі-Дубровіцкі і князь Рыгор Глінскі, з татарамі ў 6 мілях ад Оўруча, на рацэ Вуж153. На гэты раз ваеннае шчасце было на баку татараў. Войска князёў было разбіта; князь Рыгор Глінскі і пан Гарнастай загінулі.
У выніку татарскага набегу дзяржава панесла вялізныя страты. Былі разбураны і спалены дзясяткі населеных пунктаў. Было забіта мноства людзей: сялян, гараджан і баяр. I самае галоўнае, быў захоплены і выведзены ў Крым вялікі палон. Пасля набегу 1503 г. абязлюдзелі цэлыя воласці. Найбольшыя страты панеслі цэнтральныя землі ВКЛ: ваколіцы Слуцка, Капыля, Клецка і Нясвіжа. Ніколі дагэтуль яны не неслі такіх ахвяр.
1.1.18. Мур вакол Вільні
Татарская пагроза адчувалася настолькі востра, што ўлады вымушаны былі пачаць будаўніцтва абарончага муру вакол сталіцы дзяржавы Вільні. Згодна ранейшай гістарыяграфічнай традыцыі, якая брала свой пачатак ад Тэадора Нарбута, узвядзенне муру пачалося 23 красавіка 1498 г. Аднак пазнейшыя даследаванні паказалі, што дакумент пра пачатак будаўніцтва абарончых умацаванняў у 1498 г. з’яўляецца фальсіфікатам, магчыма, самога Нарбута154.
Больш пэўнымі з’яўляюцца сведчанні пра пачатак узвядзення абарончага муру вакол Вільні ў 1505 г. Пачатак будаўніцтва звязваецца са спусташальным татарскім нападам летам 1505 г„ калі чамбулы Менглі-Гірэя пустошылі ваколіцы Слуцка, Новагародка, даходзячы ледзь не да Вільні. Як сведчыць Хроніка Літоўская і Жамойцкая, «Того ж року внлняне м панове лмтовскме, тым страхом стрвожены, мур около Внлня обвелн н замкн обмуровалм»155. 6 верасня 1505 г. Аляксандр Казіміравіч выдаў прывілей, якім вызваліў віленскіх мяшчан на адзін год ад вайсковай службы пры ўмове ажыццяўлення будаўніцтва абарончага муру іх коштам156.
152ПСРЛ. Т. 35. С. 169.
153 Тамсама.
154 Lowmianski Н. Sfalszowany opis obwarowania miasta Wilna //Ateneum Wilenski. R. 3 (1923). Zeszyt9. S. 84
155ПСРЛ.Т. 32. C. 101.
156 Собранме древнмх грамот н актов городов: Вмльны, Ковна, Трок, православных монастырей, церквей м по разным предметам. Ч. 1. Внльно, 1843. С. 18—19; Шчакаціхін М. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва. Т. 1. Менск, 1928. С. 191—192.
Будаўніцтва працягвалася, па меншай меры, да 1522 г„ пра што сведчыць адпаведны прывілей Жыгімонта Старога157. Жыгімонт Герберштайн, які наведаў Вільню ў 1526 г„ адзначыў: «Vilna porro nunc est muro cincta» (Вільня ж цяпер абведзена мурам)™. Гарадскія ўмацаванні першапачаткова мелі чатыры вежы: Вілейскую, Троцкую, Рудніцкую і Вострую (Медніцкую). Абарончы мур павінен быў абараніць сталіцу ад нападу з усходу і поўдня. 3 поўначы Вільню абаранялі Верхні і Ніжні замкі. У Верхнім замку знаходзіўся Арсенал, створаны Аляксандрам Казіміравічам. Тут меўся вялікі выбар зброі і гармат. У сукупнасці з прыроднымі перашкодамі віленскія замкі і абарончы мур павінны былі гарантаваць жыхарам горада бяспеку перад абліччам татарскага або нават маскоўскага нападу. Падзеі кампаніі 1512—1522 гг., калі ваяводы Васіля III ледзь не дайшлі да Вільні, пацвердзілі, што маскоўская пагроза з’яўляецца рэальнасцю.
На жаль, невядомы імёны дойлідаў, якія ўзводзілі абарончы мур вакол Вільні. Можна меркаваць, што сярод іх былі як мясцовыя, так і замежныя ўмельцы. Мікола Шчакаціхін выказаў меркаванне пра беспасрэдны ўплыў кракаўскага абарончага дойлідства канца XV — пачатку XVI стст. Прыкладна ў той жа час (1498 г.) быў узведзены кракаўскі барбакан159. Аднак канструкцыйная сістэма віленскіх абарончых збудаванняў усё ж такі адрозніваецца ад кракаўскай. Ускоснае дачыненне да будаўніцтва віленскага абарончага муру мог мець князь Міхаіл Глінскі. Апошні, які пабываў у многіх краінах Еўропы, меў мажлівасць на ўласныя вочы бачыць многія абарончыя збудаванні і розныя сістэмы фартыфікацыі. Ён не мог не расказваць гаспадару пра тыя абарончыя збудаванні, якія бачыў у Еўропе.
Сам Міхаіл Глінскі меў у сталіцы ВКЛ Вільні мураваны дом (domus lapideus), які падараваў яму вялікі князь Аляксандр. Дом гэты знаходзіўся на замкавым пляцы (in platea castrensi), насупраць парафіяльнага касцёла Святога Яна (ex opposite ecclesiae parochialis sancti Ioannis sitam). ІІасля выезду князя Міхаіла ў Масковію дом перайшоў ва ўласнасць Канстанціна Іванавіча Астрожскага160.
157Собранне древннх грамот п актов городов: Вмльны, Ковна, Трок... Ч. 1. С. 26—28;
Шчакаціхін М. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва. С. 191.
158 Герберштейн С. Запмскм о Московмн. Т. 1. С. 462.
159Шчакаціхін М. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва. С. 195.
160 Archiwum ksi^t Lubartowiczow Sanguszkow w Slawucie I Wyd. Z. L. Radziszewski i in.