Рыцар на полі бітвы Клецк, жнівень1506 года Уладзімір Канановіч

Рыцар на полі бітвы

Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
125.91 МБ
У Крыме былі ўпэўнены ў паспяховым зыходзе ваеннай экспедыцыі. Галоўны ўдар мусіў быць скіраваны ў цэнтральныя
205 Kroniki Bernarda Wapowskiego... S. 66.
206 Herbst S. Kleck 1506. S. 215.
густанаселеныя землі ВКЛ. На чале экспедыцыі стаялі ханскія сыны Бурнаш і Біці-Гірэй, якія добра ведалі мясцовасць, дзе ім належала дзейнічаць. Галоўным, на думку хана, было тое, што Літва і Русь яшчэ не адышлі ад мінулагодняга нападу. Пасля паражэнняў ад Маскоўскай дзяржавы і знішчальных татарскіх нападаў пачатку XVI ст. грамадства ВКЛ выглядала дэмаралізаваным, няздольным да актыўнага супраціву. Упэўненасці хану прыдавала цяжкая хвароба Аляксандра Ягелончыка. Нарэшце, як здавалася Менглі-Гірэю, яму ўдалося пераканаць кіраўніцтва Кароны і ВКЛ у тым, што на гэты раз ён збіраецца атакаваць выключна каронныя землі. Веснавыя напады татарскіх аддзелаў на землі Кароны мусілі адцягнуць увагу кіраўніцтва Ягелонскіх дзяржаў ад сапраўднага кірунку летняга ўварвання.
Аднак на гэты раз Менглі-Гірэй пралічыўся. Ён не мог ведаць, што ў распараджэнні караля было добра падрыхтаванае і адмабілізаванае войска, якім кіраваў князь Міхаіл Глінскі. Крымскі хан разлічваў, што павінна прайсці досыць часу, пакуль збярэцца шляхецкае апалчэнне, і што за гэты час яго загоны здзейсняць задуманае і вярнуцца дамоў. Султаны Бурнаш і Біці-Гірэй не спадзяваліся спаткаць вялікае гаспадарскае войска. Праўда, і Глінскі не разлічваў сустрэць татараў у самым сэрцы ВКЛ. Ён вёў войска ў Карону, на дапамогу рускім землям, якім, як лічыла польскае кіраўніцтва, пагражаў новы татарскі напад. I толькі шчаслівы збег абставінаў прадухіліў новую страшэнную катастрофу для ВКЛ. Корпус Глінскага, які рухаўся ў Польшчу, стаў для дзяржавы сапраўдным паратункам.
Абодва войскі сустрэліся неспадзявана. Для Глінскага з’яўленне вялізнага татарскага войска ў Панямонні было поўнай нечаканасцю. Але куды большым шокам для татарскіх царэвічаў было паведамленне, што на іх пазіцыі імкліва насоўваецца вялікае літоўскае войска. Сустрэча абодвух войскаў была шмат у чым выпадковай, але гэтая выпадковасць уяўлялася непазбежнай.
Ва ўмовах небяспекі хворы Аляксандр Ягелончык абвясціў паспалітае рушанне. Кіраўніцтва ўсім войскам было даверана гаспадарскаму фаварыту, надворнаму маршалку, князю Міхаілу Глінскаму207. Згодна пазнейшых сведчанняў, кіраваць войскам мусіў Станіслаў Пятро'віч Кішка, а Глінскі быў усяго толькі яго намеснікам. Лаўры пераможцы дасталіся Глінскаму дзякуючы таму, што Кішка напярэдадні бітвы нечакана быццам бы захварэў і быў вымушаны перадаць кіраванне войскам свайму намесніку. У падобных паведам-
207 Kroniki Bernarda Wapowskiego... S. 66—67.
леннях адчуваецца несумненная тэндэнцыйнасць. Легенда аб дуумвіраце вялікага гетмана Станіслава Кішкі і надворнага маршалка Міхаіла Глінскага ў кіраванні паспалітым рушаннем з’явілася пазней, ужо пасля мяцяжу Глінскага і наступнай эміграцыі Глінскіх у Маскву. He маючы магчымасці цалкам адабраць у князя Міхаіла лаўры пераможцы, праціўнікі Глінскага і іх нашчадкі паспрабавалі падважыць яго ролю ў клецкай перамозе. Згодна легендзе, кіраўніцтва паспалітым рушаннем было даручана хворым каралём вялікаму гетману Станіславу Кішку і надворнаму маршалку Міхаілу Глінскаму, прычым прызначэнне апошняга адным выглядала хутчэй вынікам асаблівага стаўлення да яго з боку манарха. Аповед пра раптоўную хваробу Станіслава Кішкі напярэдадні бітвы і перадачу камандавання ў рукі Міхаіла Глінскага меў на мэце паказаць, што лаўры пераможцы дасталіся Глінскаму выпадкова. Разам з тым легенда рэабілітоўвала ў вачах сучаснікаў Станіслава Кішку.
1.1.23.	Змаганне пад Клецкам
На момант абвяшчэння паспалітага рушання гаспадарскія ўзброеныя сілы налічвалі ўсяго некалькі тысяч воінаў208. Відавочна, 6-тысячнае войска, якое планавалася выслаць на Русь, яшчэ не было сабрана. Пры Глінскім мусілі знаходзіцца яго асабісты почат, надворная харугва, а таксама лёгкая кавалерыя — рацы. Магчыма, да іх далучылася і польская надворная харугва Пятра Герваста. Найбольш баяздольнай вайсковай адзінкай у гаспадарскім войску былі рацы. Менавіта апошнія правялі разведку боем і прынеслі князю Міхаілу звесткі пра знаходжанне татарскіх аддзелаў209.
Абавязак збору паспалітага рушання ляжаў на надворным маршалку210. Сам кароль і вялікі князь Аляксандр, якога адвозілі на насілках-лектыцы з Ліды ў Вільню, загадаў адсылаць да князя Міхаіла тых воінаў, якія прыбывалі з розных мясцін211. Збор паспалітага рушання працягваўся амаль тыдзень, да 29 або нават 30 ліпеня 1506 г. Тады мусілі сабрацца асноўныя павятовыя харугвы і панскія початы. У гэты час колькасць гаспадарскага войска дасягнула 7 тысяч212. Аснову яго складала паспалітае рушанне бліжэйшых паветаў,
208 Herbst S. Kleck 1506. S. 218 (спасылка 29).
209 Kroniki Bernarda Wapowskiego... S. 66.
210 «Michael dux cogebat exercitum, ut tartaris, terram Lituaniam late urentibus ac diffusis iret obviam» (Kroniki Bernarda Wapowskiego... S. 67).
211 Kroniki Bernarda Wapowskiego... S. 67.
212 Herbst S. Kleck 1506. S. 221.
якое мусіла налічваць 5—6 тысяч коннікаў. Пазнейшыя крыніцы згадваюць тры харугвы: гарадзенскую, новагародскую і менскую213. Астатнія 1,5—2 тысячы складалі рацы, велікакняская і каронная надворныя харугвы. Акрамя кавалерыі ў войску мелася, па меншай меры, некалькі гармат.
У канцы ліпеня Глінскі ўжо дакладна ведаў месцазнаходжанне татарскага лагера. Ён размяшчаўся непадалёк ад клецкага замка на левым беразе ракі Лань. Менавіта адтуль татары і распусцілі чамбулы для рабавання і пусташэння зямель. Ад палонных Глінскі даведаўся таксама пра крайні тэрмін вяртання чамбулаў у клецкі кош — 8 жніўня. Тады ж у гаспадарскім войску даведаліся, што на чале крымскага войска стаяць сыны хана Менглі-Гірэя царэвічы Бурнаш і Біці-Гірэй. He губляючы часу, Глінскі з папоўненым новымі сіламі войскам рушыў на ворага214.
Шлях гаспадарскага войска на Клецк пралягаў праз Новагародак, Асташын, Ішкалдзь, Малева. Першыя сутычкі адбыліся праўдападобна ўжо 1 жніўня 1506 г. і ішлі ўвесь тыдзень, да 8 жніўня ўключна215. За гэты час адбылося трынаццаць сутычак паміж войскамі праціўнікаў216. Барацьба была надзвычай упартай, і доўгі час яе вынік заставаўся няпэўным. Пералом адбыўся толькі 5 жніўня, калі быў захоплены татарскі кош і разбітыя асноўныя сілы праціўніка217. Аднак яшчэ, па меншай меры, тры дні пасля разгрому татарскага каша працягваліся баі з тымі татарскімі аддзеламі, што вярталіся з рабункаў. He ведаючы, што іх лагер больш не існуе, яны вярталіся пад Клецк і траплялі ў пастку, падрыхтаваную Глінскім. Частка гэтых аддзелаў была знішчана, другая спрабавала шукаць паратунку ва ўцёках. 8 жніўня ўсё было скончана.
Напярэдадні рашаючай бітвы з татарамі, 4 жніўня 1506 г., экіпаж з хворым каралём і вялікім князем прыбыў нарэшце ў Вільню. Нягледзячы на часовае паляпшэнне, агульны стан здароўя гаспадара заставаўся вельмі цяжкім. Ніхто не сумняваўся, што дні Аляксандра
213 Herbst. S. Kleck 1506. S. 221.
214 Kroniki Bernarda Wapowskiego... S. 67.
2,5 Memoriale domini Lucae // Scriptores rerum Warmiensium oder Quellenschriften zur Geschichte Ermlands. Bd. 2 I Bearb. v. C. P. Woelky. Braunsberg, 1889. S. 156.
216Кароль Аляксандр да жыхароў Гданьска, 14 жніўня 1506 г.: «...tridecim conflictus commissi errant usque ad diem mensis eiusdem octavam...» (AA. S. 548).
217 Міхаіл Глінскі да вармінскага біскупа Лукаша Ватцэнродэ: «Ubi Dei optimi gracia et auxilio regieque Mtis fortuna felici aspirante, omnes Tartarorum acies, feria quarta die S. Marie ad Nives aliisque antea et post diebus per unam hebdomadam successive pugnando trans Hlana fluvium... totaliter sunt cesi et prostrati» (AA. S. 548—549).
Казіміравіча злічаныя. Хвароба (большасць даследчыкаў схіляюцца да думкі, што гэта быў lues — сіфіліс) аказалася мацней за арганізм уладара, тым болып, што сам працэс лячэння быў няправільным. На апошняе ў маі 1506 г. у часе візіту ў Вільню ўказваў вармінскі біскуп Лукаш Ватцэнродэ. He дапамагло і вяртанне даўняга каралеўскага ўрача Мацея з Блоні, які змяніў арыштаванага каронным канцлерам Янам Ласкім кракаўскага лекара Балінскага218.
1.1.24.	Разгром крымскага войска. Уцёкі татараў
Аднак перамога была ўсё ж няпоўнай. Нягледзячы на новыя элементы ў тактыцы, узбраенні і кіраванні войскам, сама кампанія вялася старымі сродкамі. Асноўную сілу гаспадарскага войска складала паспалітае рушанне. Адсутнасць дысцыпліны, адказнасці і вытрымкі ў шэрагах паспалітага рушання не дала магчымасці Глінскаму цалкам ажыццявіць свой тактычны план. Як вынік, частка татараў здолела вырвацца з абцугоў акружэння і пазбегнуць пагоні. Пазбеглі смерці татарскія военачальнікі Бурнаш і Біці-Гірэй. Нягледзячы на пагоню, яны здолелі адарвацца і ўцячы.
3 улікам падзей, што мелі месца ўжо пасля бітвы пад Клецкам, можна задаць рытарычнае пытанне: ці сапраўды Глінскі імкнуўся паланіць ці забіць татарскіх военачальнікаў? У тыя гарачыя жнівеньскія дні будучы трыумфатар не мог не ведаць, што яго абаронцу каралю і вялікаму князю Аляксандру засталося жыць зусім мала і што пасля яго смерці ён застанецца сам-насам са сваімі ворагамі, якія паспрабуюць звесці рахункі. I было невядома, як павядзе сябе сябар Глінскага, будучы гаспадар Жыгімонт. Тут магла б спатрэбіцца падтрымка з боку крымскага хана, такога ж Чынгізіда, як і Глінскі. Агульнасць паходжання, а таксама прыязныя адносіны паміж Гірэямі і Мамаевічамі — вось на што мусіў спадзявацца Глінскі. Забойства ханскіх сыноў зрабіла б яго асабістым ворагам хана, яго кроўнікам. Глінскі апынуўся ў цяжкім становішчы. 3 аднаго боку, ён павінен быў выканаць свой абавязак перад гаспадаром, якому быў столькім абавязаны. 3 другога боку, ён мусіў па магчымасці не дапусціць смерці тых, хто стаяў на чале татарскага войска. У выніку кампраміс быў знойдзены. Глінскі разбіў татарскае войска, але даў магчымасць уцячы сынам хана. Ці вярнуцца тыя ў Крым да бацькі, ці трапяць у рукі мясцовага люду, — гэта ўжо цалкам залежала ад волі
218 Рарёе Е Aleksander (1492—1506) // Historia polityczna Polski. Cz. 1: Wieki srednie. Krakow, 1920. S. 655—656.
лёсу. Ён, Глінскі, зрабіў усё, што ад яго залежала. Магчыма, Глінскі не раз маліў Бога, каб царэвічы пазбеглі па дарозе небяспекі. Нельга выключыць, што менавіта гэты эпізод паслужыў пазней падставай для ворагаў і нядобразычліўцаў князя Міхаіла, каб абвінаваціць яго ў змове з крымскім ханам Менглі-Гірэем.