Рыцар на полі бітвы
Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
Перад укладальнікам радаводу стаяла задача паказаць знатнасць паходжання роду, засведчыць выключныя якасці і заслугі князя Міхаіла Львовіча і яго продкаў, абгрунтаваць палітычныя аспірацыі Глінскіх. Разам з гым твор быў прызваны забяспечыць пераемнасць рэальных ці ўяўных традыцый у самім родзе, сувязь паміж яго пакаленнямі. Радавод мусіў быць візітоўкай роду Глінскіх, якая б прэзентавала іх палітычнай эліце Маскоўскай дзяржавы.
Гэтая задача не была лёгкай. У родзе Глінскіх існаваў сапраўдны разрыў паміж мінулым і сучасным. Вымушаная эміграцыя ў Маскву ўяўлялася як адчужэнне ад папярэдняй традыцыі. Усё, што адносілася да сучаснага стану роду, кантраставала з яго папярэдняй гісторыяй. Сама ж мінуўшчына амаль не пакінула слядоў. Родавая памяць Глінскіх сягала не глыбей 30-х гг. XV ст. Аднак сама гісторыю роду ўяўлялася значна больш старажытнай і, як вынік, амаль недасягальнай. Мінуўшчына, якую мусілі адшукаць Глінскія, павінна была адпавядаць патрэбам той сучаснасці, у якой яны жылі і дзейнічалі.
Складанай праблемай, з якой мусіў сутыкнуцца ўкладальнік «Родослова», быў пошук неабходных крыніц. У першую чаргу, ён мог абаперціся на вусныя сведчанні жывых Глінскіх. Патрыярх роду, князь Міхаіл Львовіч, мог паведаміць яму пра сваю паездку ў Германію, адукацыю, далейшую службу пры двары польскага караля і вялікага князя літоўскага Аляксандра, бунт супраць новага гаспадара Жыгімонта Старога і эміграцыю ў Маскву. Аднак гэта блізкая гісторыя ахоплівала не больш за чатыры дзесяцігоддзі.
Акрамя гэтага, Міхаіл Львовіч мог паведаміць укладальніку тое, што чуў ад іншых. Але падобныя магчымасці таксама былі абмежаванымі. Яго бацька князь Леў Барысавіч памёр, калі Міхаіл Львовіч быў дзіцем, а дзед князь Барыс Іванавіч — яшчэ да нараджэння
ўнука. Даўно (у 1516 г.) памёр выхавацель і апякун Міхаіла Ян Літавор Храптовіч. Старэйшыя браты, князі Іван і Васіль, таксама ўжо даўно пакінулі гэты свет. He выключана, што менавіта ад апошніх князь Міхаіл ведаў пра асобныя факты біяграфіі свайго дзеда. Але факты гэтыя адносіліся выключна да зямельных наданняў князю Барысу ў часы праўлення Жыгімонта Кейстутавіча і Казіміра Ягайлавіча. Гэта інфармацыя магла быць атрыманая і з пісьмовых крыніц: дакументаў, што зберагаліся ў доме Глінскіх, метрычных запісаў. Сам князь Міхаіл Львовіч як каралеўскі фаварыт меў доступ да дзяржаўнага архіва ВКЛ. Асобныя запісы Літоўскай Метрыкі пацвярджаюць інфармацыю «Родослова» пра наданне князю Барысу валасцей і гарадоў7. Пра бацьку князя Міхаіла, Льва Барысавіча, «Родослов» паведамляе вельмі сцісла. Ён толькі названы першым сярод сыноў. Па ўсёй верагоднасці, пры Льве Барысавічу сям’я не атрымлівала буйных зямельных наданняў і не прымала актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці дзяржавы. Такая гісторыя Глінскіх ахоплівае падзеі прыблізна стогадовай даўніны. У «Родослове» падкрэсліваецца сам факт службы князя Барыса вялікім князям літоўскім.
За гэтым стагоддзем, падзеі якога ў жыцці роду можна было паспрабаваць аднавіць на падставе вусных сведчанняў8, прасціралася эпоха, якую чалавечая памяць ахапіць не здольная. Пра свайго прадзеда, князя Івана, браты Львовічы практычна нічога не ведалі. Аднак існуюць разнастайныя паданні і легенды, якія перадаюцца ад пакалення да пакалення. У родзе Глінскіх захоўвалася паданне пра іх татарскае паходжанне. Пра гэта яскрава сведчыць пасланне заволжскага хана Шах-Ахмата братам Львовічам, датаванае 1502 г.: «От Шы Ахмата цара маршальку, князю Нвану, а князю Васнлью, а князю Ммханлу. Вам-ь тремт> прыятелем'ь co многа многмн поклон-ь. Кмят князя Мамаевы есте правын детн, тамт> есте подле брата моего, а тут есте подле мене, у моем-ь царстве, н справа, м злева. Вланы князей чотыры, корачы болшы княтовь князей н брата вашое слуг у мене нетуте болшыхт> м лепшых»9. У дадзеным выпадку не так істотна, ці цар Шах-Ахмат выклаў Глінскім сямейнае паданне Кіятаў, ці тыя самі раней ведалі пра яго. Нельга выключыць, што гэта паданне браты Львовічы маглі чуць ад сваіх сваякоў, якія ездзілі з пасольствамі ў Крым. Там яны, несумненна, сустракаліся з асобнымі Кіятавічамі, у тым ліку з уплывовым Кіят-Мансурам. У часе знаходжання
' Русская мстормческая бнблнотека (далей — РРІБ). Т. 27. Санкг-Петербург, 1910. Стлб. 31,86,93.
8 Гене Б. Мсторня м мстормческая культура Средневекового Запада. Москва, 2002. С. 96—97.
4LM. Uzrasymij knyga 5. Р. 180.
ў Маскве, асабліва ў 1508—1514 і 1527—1534 гг„ Міхаіл Львовіч Глінскі таксама меў мажлівасць сустракацца з крымскімі пасламі, а таксама з татарскімі мурзамі і бекамі, што знаходзіліся на службе вялікага князя маскоўскага. Ад іх ён мог даведацца пра паходжанне некаторых татарскіх родаў.
У татарскіх родаў, многія з якіх вялі свой пачатак ад мангольскай качавой арыстакратыі часоў Чынгізхана, традыцыя памяці адыгрывала вельмі важную ролю. Амаль кожная сям’я мела ўласны радавод. У абавязак бацькоўуваходзіла распавядаць дзецям пра іх паходжанне10.
Радаводы знатных татарскіх родаў ярка высвечвалі культ Чынгізхана. Калі ў XII—XIV стст. у якасці продка выступаў легендарны Боданчар, муж Алан-гоа, то ў пазнейшыя часы, па меншай меры з XVI ст„ гэтую ролю стаў выконваць сам Чынгізхан, рэальны роданачальнік кіруючай дынастыі11. Важную ролю ў радаводах адыгрывала атрыманне продкам тытула «хаган», а затым і «цар». Гэта было паказчыкам вышэйшай улады і легітыміравала прэтэнзіі на дамінуючую ролю ў грамадстве. У асобных паданнях адчуваецца таксама культ князя Мамая, якога нярэдка тытулуюць царом. Некаторыя Кіяты, асабліва крымскія, уводзілі былога ўладара Крыма ў свае радаводы як продка.
Ардынскія і крымскія Кіяты вялі сваё паходжанне ад Чынгізхана. Генеалогія Кіятавічаў ад Чынгіза да князя Мамая ўяўлялася агульнай для родаў як Мансур-Кіята, так і Глінскіх. Гэтую частку падання Львовічы маглі смела трактаваць як уласную. Аднак паміж Мамаем-князем і князем Іванам, прадзедам Львовічаў, заставалася пустка, якую трэба было запоўніць персанажамі і падзеямі. Эпоха Вітаўта, культ якога складваўся ў ВКЛ у другой палове XVI ст., не даносіла водгукаў пра гісторыю роду Кіятаў-Глінскіх.
Аднак гэта цяжкасць здавалася непераадольнай толькі на першы погляд. Для ўкладальніка існаваў шырокі фонд памяці, які ўключаў сістэму асабістых імёнаў і прозвішчаў, тытулаў і званняў, геаграфічных назваў, прыродных аб’ектаў і помнікаў, што захаваліся да яго часу. Ён мог таксама абаперціся на сістэму агульных паняццяў і сюжэтаў, распаўсюджаных у грамадстве12.
Укладальнік «Родослова», як і іншыя аўтры Сярэднявечча, імкнуўся прывязаць памяць і легенды да канкрэтных фізічных
Юрганов А. Л. Категормм русской средневековой культуры. С. 156.
11 Скрынннкова Т. Хармзма н власть в эпоху Чннгнс-хана. Москва, 1997. С. 49.
12Halbwachs М. La memoire collective. Paris, 1968. P. 241.
аб’ектаў. Для яго родавая памяць Глінскіх увасобілася перадусім у геаграфічных пунктах. Назвы гарадоў, адпаведна Глінск і Глінеск, з’яўляліся неабвержнымі доказамі легенды, якая прыпісвала продкам Глінскіх заснаванне гэтых гарадоў, а разам з імі і суседняй Палтавы13. Легенда пра наданне вялікім князем Вітаўтам прадзеду Львовічаў шматлікіх уладанняў захоўвалася ў назвах гарадоў і валасцей на тагачасным літоўска-маскоўскім памежжы: горад Хорабр, воласці Макошын, Сахочаў, Верх, Кабалонь (Абалонь)14. Таксама назва ракі Ворскла сведчыла не толькі пра буйную паразу Вітаўта ад татарскага хана Цімур-Кутлука, але і ўвасабляла легенду пра выратаванне продкам Глінскіх князем Іванам самога літоўскага ўладара15.
Памяць пра значныя зямельныя ўладанні роду Глінскіх таксама з’яўлялася істотным элементам фізічнай памяці. Але разрыў са старой літоўскай традыцыяй нішчыў гэтую сувязь з прыродным ландшафтам. У 1530-я гг. у Маскве князь Міхаіл Львовіч мог ужо з пэўнай цяжкасцю аднавіць геаграфічную памяць свайго роду. Магчыма таму, некаторыя валоданні Глінскіх, згаданыя ў «Родослове», не маюць пацверджання ў пісьмовых крыніцах, што захаваліся да нашых дзён. Існаваннем 100-гадовага бар’ера можна вытлумачыць той факт, што Міхаіл Львовіч, а ўслед за ім укладальнік радаводу адносяць дзве розныя назвы аднаго і таго ж горада (Клецк і Клічаск) да розных гарадоў. А мажліва, у гэтым факце можна разгледзець пэўную палітычную тэндэнцыю. Наданне дзеду Львовічаў князю Барысу «Клнглнческа» і Старадуба не пацвярджаецца дакументамі часоў Казіміра Ягайлавіча. Старадуб атрымаў сам князь Міхаіл Львовіч з рук вялікага князя маскоўскага Васіля III у 1527 г.16. Пра загадкавы «Клмглмческ» нічога не вядома. Можна дапусціць, што гэты горад — калі пад ім сапраўды разумеецца гістарычны Клецк — быў «дададзены» ўкладальнікам да ўладанняў Барыса Іванавіча з мэтай падняць значнасць і прэстыж роду Глінскіх у часы Казіміра Ягайлавіча. Аўтарытэт Глінскіх у тыя часы павінен быў быць не меншым, чым у маскоўскі перыяд гісторыі роду. Для ўкладальніка абставіны кар’еры Глінскіх у Маскве вызначалі стаўленне да гісторыі роду ў Літве. Адносна «Клнглнческа» можна меркаваць, што ён быў уключаны ў склад валоданняў Глінскіх на той падставе, што ім у другой палове XV — першай чвэрці XVI стст. валодалі збеглы маскоўскі князь Іван Васілевіч Яраславіч і яго сын Фёдар, вотчыну якіх (Бароўск) князь
13ВНМОМнДР. Кн. 10. С. 195.
14Тамсама. С. 196.
15Тамсама. С. 196.
16Pociecha W. Gliriski Michal II Polski Slownik Biograficzny. T. 8. S. 68.
Міхаіл атрымаў пасля эміграцыі ў Маскву. Тут можна ўбачыць тэндэнцыю: уладальнік вотчыны збеглага князя высоўвае прэтэнзіі на валоданні, якія апошні атрымаў ад свайго новага ўладара. Мэтай было ўзняцце прэстыжу роду Глінскіх, гісторыя якога складалася. Дарэчы, і Старадуб у 1446—1454 гг. (часы Казіміра Ягайлавіча) належаў бацьку Івана Васілевіча Яраславіча — князю Васілю Яраславічу17. Магчыма, у гэтым факце крыецца праява нейкага канфлікту паміж родамі Глінскіх і Бароўскіх падчас побыту першых у Літве18.
У розных галінах роду Глінскіх ужываліся таксама прозвішчы (мянушкі). У афіцыйных дакументах ВКЛ князь Іван Львовіч ужо ў 80-я гг. XV ст. называецца Мамаем (Манаем)19. Яго брат Васіль меў прозвішча «Сляпы»20. Нарэшце, трэці брат Міхаіл пасля пераезду ў Масковію нярэдка называўся «Немцам» або «Дародным»21. Гэтыя прозвішчы маглі адлюстроўваць паходжанне, фізічны стан, манеры і звычаі.