Рыцар на полі бітвы Клецк, жнівень1506 года Уладзімір Канановіч

Рыцар на полі бітвы

Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
125.91 МБ
2.1.7.	Князь Іван — пачынальнік роду князёў Глінскіх
Гэтым продкам Глінскіх быў князь Іван, сын Аляксандра (Алексы) Мансуравіча Мамаевіча. Акрамя радаводу Глінскіх князь Іван з прозвішчам Глінскі выступае таксама сярод сведак пры наданні Свідрыгайлам у 1437 г. населеных пунктаў Уладова і Жураўка над Бугам нейкаму Стафану62. Радавод Глінскіх паведамляе, што князь Іван Глінскі быў жанаты на Настассі, дачцэ князя Данілы Астрожскага63. Гэта ж крыніца згадвае, што ў Івана было тры сыны: Барыс, Фёдар і Сямён64. Жаніцьба на Настассі Астрожскай дазволіла Глінскім парадніцца з адным з самых уплывовых родаў ВКЛ і ўвайсці ў кола праваслаўнай рускай знаці. Гэта падзея магла адбыцца на мяжы першага і другога дзесяцігоддзяў XV ст., хутчэй за ўсё, неўзабаве пасля перамогі пад Грунвальдам. Аднак неабходна канстатаваць, што паведамленне пра жаніцьбу Івана Глінскага з Настассяй Астрожскай магло мець легендарны характар. У іншых крыніцах згадкі пра гэты шлюб адсутнічаюць65.
Любецкі сінодык згадвае як нябожчыка яшчэ аднаго князя Івана Глінскага66. Аднак польскі даследчык С. Кучыньскі надзвычай скептычна паставіўся да ідэнтыфікацыі Івана Глінскага з Любецкага сінодыка з Іванам Аляксандравічам з радаводу Глінскіх. Ён аргументаваў сваю пазіцыю тым, што паміж смерцю Мамая і паступленнем яго ўнука на гаспадарскую службу прайшло ўсяго трохі болей за 15 гадоў, а Глінск у мангольскія часы не належаў да Чарнігава-Северскай
62 Boniecki A. Poczet rodow w Wielkim Ksiystwie Litewskim w XV i XVI wieku. Warszawa, 1887. S. 63.
“ВММОНнДР. Кн. 10. C. 196.
“Тамсама. C. 196.
65 Пра радавод Астрожскіх падрабязна: Kempa Т. Dzieje rodu Ostrogskich. Toruri, 2003. S. 5—14.
66 Зотов P. O черннговскмх князьях no Любецкому спнодмку п о Черннговском княжестве в татарское время. Санкт-Петербург, 1892. С. 28.
зямлі67. He выключана, што згаданы Іван Любецкага сінодыка быў іншым «глінскім» князем, тым больш, што ў Падняпроўі існавала шмат тапонімаў кшталту Глінск, Глінско.
Сапраўды, пачаткі гаспадарскай службы Івана Аляксандравіча з радаводу Глінскіх аднесены да занадта ранняга часу. У лепшым выпадку ён мусіў быў быць яшчэ дзіцем. Яго служба вялікаму князю Вітаўту мусіла пачацца на некалькі дзесяцігоддзяў пазней. Толькі ў гэтым выпадку можна было б ідэнтыфікаваць Івана Аляксандравіча з радаводу Глінскіх з Іванам Глінскім дакумента канцылярыі Свідрыгайлы. Ва ўсялякім выпадку, верагоднасць такога атаясамлення нельга адмаўляць цалкам.
Цяжкасць ідэнтыфікацыі Глінскіх звязана з тым, што тэрмін «князь глінскі» з’яўляўся, хутчэй, не родавым, а тэрытарыяльным азначэннем. На геаграфічны змест выразу «князь глінскі» ўказвае той факт, што бунт Міхаіла Глінскага ў 1508 г. падтрымалі толькі яго родныя браты і бліжэйшыя сваякі, а астатнія Глінскія ўстрымаліся ад удзелу ў паўстанні і выказалі поўную лаяльнасць віленскаму ўраду. Пасля бунту ў Маскву, акрамя трох братоў Івана, Васіля і Міхаіла Львовічаў, эмігравалі толькі двое князёў Глінскіх — Дзімітрый і Іван68. Увогуле, Львовічаў Глінскіх, калі тыя яшчэ знаходзіліся ў Літве, не звязвала з большасцю Глінскіх амаль нічога. Болып таго, Львовічы імкнуліся выдзеліцца сярод іншых Глінскіх, падкрэсліць сваю адметнасць. Так, калі ў пачатку XVI ст. Львовічы атрымалі ад Аляксандра Ягелончыка Тураў, у адносінах да іх стаў выкарыстоўвацца дэнамінат «Herr in Thurow», «Haeres in Thurow». Але не забывалі яны таксама пра ўласнае паходжанне з Глінска: «Herzog Michael zu Lynow»69, «Micael dux in Helinav»70, «Michel dux Hlinensis»71, «herzog Michel von Glynzky»72. Часам ужываліся два дэнамінаты: «Herzog Michel zu Lynow Herr zu Turow»73.
У склад «князёў глінскіх» мусілі ўваходзіць асобы рознага паходжання, якія пражывалі на тэрыторыі Глінскай воласці і мелі там
67Kuczynski S. Ziemie czernihowsko-siewierskie pod rz^dami Litwy. Warszawa, 1936. S. 90.
683hmmh A. A. Новое o восстанпм Ммхамла Глмнского в 1508 году // Советскме архнвы. 1970. № 5. С. 68—73.
69 Regesta historico-diplomatica Ordinis S. Mariae Theutonicorum 1198—1525 (далей — RHDOMT) I Hrsg. v. E. Joachim und W. Hubatsch. T. 2. Gottingen, 1950. S. 381.
70 Герберштейн C. Запмскн o Московнн I Под ред. B. Л. Янмна. Москва, 1988. С. 297.
71 Finkel L. Elekcya Zygmunta I... S. 280.
72 AA. S. 304.
73 RHDOMT. T. 2. S. 369.
свае валоданні. Гэта назва ахоплівала, па меншай меры, некалькі татарскіх родаў. Яны пасяліліся тут яшчэ ў эпоху цюркскай каланізацыі Паўднёвай Русі XIII—XIV стст. Па суседстве з Глінскай воласцю ў вярхоўях Псла, Северскага Данца, Сейма і Аскола знаходзілася г. зв. Ягалдаеўшчына, буйное тэрытарыяльнае ўтварэнне (цьма), паўстанне якога звязваецца з імем татарскага князя Ягалдая Сараевіча, якое праіснавала да канца XV ст.74. Праўдападобна, такія тэрытарыяльныя ўтварэнні існавалі ў іншых землях, у тым ліку на рацэ Сула, адкуль пазнейшая традыцыя выводзіла Глінскіх. На гэтай тэрыторыі жылі розныя татарскія роды, у тым ліку Кіяты. Тут мелі валоданні татарскія князі і бекі, побач з якімі пражывалі прадстаўнікі дробнай татарскай шляхты.
Значныя змены ў становішчы мясцовых татарскіх родаў княскага паходжання мусілі адбыцца ў канцы XIV ст„ калі Тахтамыш перадаў Вітаўту землі Паўднёва-Заходняй Русі. Пад ціскам новай улады татарскія князі мусілі з цягам часу страціць сваё прывілеяванае становішча і ператварыцца ў звычайных землеўласнікаў, абавязкам якіх з’яўлялася служба літоўскаму гаспадару. Істотныя змены адбываліся ў культурнай сферы. Некаторыя прадстаўнікі татарскай знаці пакінулі іслам, які не меў яшчэ сярод іх устойлівай традыцыі, і прынялі хрысціянства. Працэс гэты можна датаваць першымі дзесяцігоддзямі XV ст., калі ўзмацнілася цэнтралізатарская палітыка Вітаўта. Тады ж пачалося гаспадарчае асваенне новых тэрыторый, у тым ліку Чарнігава-Северскіх зямель75. 3 гэтага часу мясцовыя служылыя землеўласнікі княскага паходжання, у тым ліку татары, сталі называцца Глінскімі, па назве горада, у ваколіцах якога яны жылі. Сярод іх былі продкі князя Міхаіла Львовіча Глінскага.
Як прадстаўнікі знатнага мангольскага роду Кіятаў, продкі Львовічаў-Глінскіх вылучаліся з астатніх Глінскіх76. Пра іх высокае паходжанне ўскосна сведчыць шлюб маскоўскага вялікага князя Васіля III з дачкой князя Васіля Львовіча Аленай. Аднак Глінскія не з’яўляліся адзіным родам, які ўладарыў у Глінскай воласці. У дадзеным выпадку напрошваецца, хутчэй, параўнанне з Гедройцкімі князямі, якія ўяўлялі сабой сукупнасць розных княскіх і баярскіх родаў, а не адзіную родавую групу77.
74 Руснна О. В. Украіна під татарамн і Лнтвою. С. 63—64.
75 Пра гаспадарчае становішча Чарнігава-Северскай зямлі з далучанымі да яе валасцямі гл.: Лнтвпн М. О нравах татар, лнтовцев н москвйтян. С. 96.
76 LM. Uzrasymij knyga 5. Р. 180.
" Lowmianski Н. Studia nad dziejami Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego. Poznan, 1983.
S. 299—300.
Ідэнтыфікацыя Глінскіх ускладняецца яшчэ тым, што на працягу многіх стагоддзяў родавая памяць на Русі і ў Літве абыходзілася выключна двума пакаленнямі сваякоў: бацькоў і дзяцей. Так, князі Іван, Васіль і Міхаіл іменаваліся па бацьку Львовічамі, але нідзе не згадвалі імя свайго дзеда або прадзеда. Гэтую т'радыцыю кансервавала тое, што доўгі час у грамадстве ВКЛ панавала вуснае, а не пісьмовае слова. Толькі з другой паловы XV ст„ калі ў сувязі з развіццём магнацкіх латыфундый узнікла патрэба ў пісьмовым слове і паўстаў дзяржаўны архіў ВКЛ — Літоўская Метрыка, — стала магчымым прасачыць генеалогію роду на працягу больш чым двух пакаленняў.
У крыніцах пачатку XV ст. згадваецца нейкі князь Урустай Менскі (у асобных даследчыкаў — Мцэнскі)78. Як мяркуе польскі даследчык С. Кучыньскі, Урустай меў татарскае паходжанне і атрымаў сваё прозвішча ад гарадка Мена, што знаходзіўся ў Чарнігава-Северскай зямлі паміж Хорабрам і Макішынам. Кучыньскі не выключае, што князь Урустай Менскі мог таксама называцца Глінскім, бо князі Глінскія валодалі землямі паміж Макішынам і Хорабрам79.
Цяжка прасачыць сувязь паміж Урустаем Менскім і Іванам Глінскім. Адзінае, што звязвае Урустая і Івана, гэта служба Свідрыгайле. Абодва паказалі сябе адданымі слугамі мяцежнага літоўскага князя. Жылі і дзейнічалі яны практычна ў адзін і той жа час — першыя дзесяцігоддзі XV ст. Ці можна атаясаміць Урустая Менскага і Івана Глінскага? Паміж 1408 г„ калі ўпершыню згадваецца Урустай, і 1437 г„ калі ў актах з’яўляецца Іван Глінскі, ляжыць не такі працяглы адрэзак часу. Да таго ж, князь Іван Глінскі мусіў быць у 1437 г. ужо старым чалавекам, які, хутчэй за ўсё, у хуткім часе памёр. Такую магчымасць нельга выключаць цалкам. Адзінкавая згадка крыніц пра Урустая Менскага і далейшае іх маўчанне можна было б вытлумачыць тым, што з пераходам у новую веру ён змяніў імя. Аднак даказаць гэта ў святле захаваных крыніц не ўяўляецца магчымым.
Князь Іван быў першым з нашчадкаў Мамая, які стаў афіцыйна называцца Глінскім. Таму яго можна лічыць родапачынальнікам князёў Глінскіх. Сваё прозвішча ён атрымаў ад назвы населенага пункта, якім валодаў. Глінск для роду меў вялікае сімвалічнае значэнне. Нашчадкі Івана, нават калі яны перасяляліся ў іншыя маёнткі, працягвалі па-ранейшаму называцца Глінскімі.
78 Kuczyriski S. Ziemie czernihowsko-siewierskie... S. 90—91.
79Тамсама. S. 195.
Адначасова з новым родавым прозвішчам нашчадкі Мамая, як прадстаўнікі ваеннай арыстакратыі, атрымалі княскі тытул. Тытул таксама з’яўляўся важным сродкам тоеснасці Глінскіх, які сведчыў пра іх высокі статус.
Захаванню адзінства Глінскіх, незалежна ад месца пражывання, спрыяў іх родавы герб. Несумненна, ён паходзіў ад родавай тамгі Мамая або Мансур-Кіята. Некаторыя крымскія і казахскія роды выкарыстоўвалі падобныя або блізкія знакі. Бліжэй за ўсё да герба князёў Глінскіх родавая тамга крымскіх ханаў Гірэяў. He выключана, што Гірэі і Глінскія маглі выкарыстоўваць блізкія па зместу тамгі. Традыцыя выкарыстання такога знака магла ісці ад часу прымірэння Тахтамыша з нашчадкамі Мамая. На карысць гэтай версіі сведчыць тое, што ў пачатку XVI ст. існавалі надзвычай цесныя, ледзь не брацкія сувязі паміж Менглі-Гірэем і надворным маршалкам ВКЛ Міхаілам Львовічам Глінскім. Існуе таксама меркаванне, што родавы герб Глінскіх паходзіць ад татарска-кіпчацкай тамгі. Ён уяўляе сабой княскі сталец у чырвоным полі, з крыжападобным скіпетрам уверсе80. Відавочна, у канцы XIV ст. нашчадкі Мамая ўжо дастаткова далёка аддзяліліся ад астатніх Кіятавічаў.