Рыцар на полі бітвы
Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
Суседзямі Храптовічаў былі многія знаныя роды Літвы і Русі. Суседняя Любча належала пісару Федзьку Рыгоравічу, дачка якога выйшла замуж за Федзьку Гаўрылавіча, што быў Міхаілу братам па маці. Блізкія Нягневічы з’яўляліся ўласнасцю Радзівілаў. У 1486— 1491 гг. тагачасны ўладальнік Нягневічаў Мікалай I Радзівіл трымаў Новагародскае намесніцтва. 6 кастрычніка 1492 г. ужо ў якасці віленскага ваяводы ён атрымаў ад вялікага князя Аляксандра Казіміравіча вёску Ліпск у паўднёвай частцы Новагародскага павета111. Уладальнікамі Міра з’яўляліся Іллінічы, з якімі Ян Літавор неаднаразова меўзямельныя спрэчкі. Буйнымі землеўласнікамі Новагародскага павета з’яўляліся Неміровічы. Адзін з іх, Мікалай Неміровіч, уладальнік Уселюба, узвёў у Ішкалдзі ў пачатку 70-х гг. XV ст. першы гатычны касцёл у краі112. У канцы 80-х гг. XV ст. Мікалай Неміровіч ужо не жыў, а ўсе яго ўладанні перайшлі да яго ўдавы. Нарэшце, суседам Яна Літавора быў яго дзядзька маршалак Солтан Аляксандравіч113. Многія са згаданых асоб неаднаразова наведвалі ў Шчорсах Яна Літавора. Апошні, магчыма са сваім выхаванцам, бываў у іх.
Адзначым яшчэ адзін момант. Дзякуючы выхаванню Яна Літавора Храптовіча, які тады з’яўляўся надворным падскарбіем, Міхаіл здолеў развіць добрыя арыфметычныя здольнасці. Нагадаем, што другім кіраўніком віленскага манетнага двара пасля Яна Літавора стаў яго выхаванец Міхаіл Глінскі. Пасада гэтая патрабавала спецыяльных ведаў.
109 Нпколай, архнм. Нсторнко-статмстнческое опнсанме Мннской епархіш. СанктПетербург, 1864. С. 129—130.
110 Свенцмцкмй 14. Лаврашевское Евангелне начала XIV века (палеографмческограмматнческое опмсанне) // Нзвестня отделення русского языка н словесноста Нмператорской Академнн наук. 1913. Т. 18. Кн. 1. С. 206—229.
111 Malczewska М. Latyfundium RadziwiHow w XV do polowy XVI wieku. Warszawa— Poznan, 1985. S. 50—52.
112Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlacht^ polskq w Horodle roku 1413 II Lituano-Slavica Posnaniensia. Studia Historica. 1989. T. 3. S. 51—52.
113 Pietkiewicz K. Wielkie Ksiestwo Litewskie... S. 112.
2.2.4. Міхаіл у Вільні
Аднойчы гаспадарскі падскарбі ўзяў свайго выхаванца ў Вільню, дзе на той час знаходзіўся двор вялікага князя Казіміра. Горад мала змяніўся з часоў Вітаўта. Працяглая адсутнасць манарха мала спрыяла развіццю горада.
Цэнтрам Вільні з’яўляўся Высокі (Горны) замак, збудаваны яшчэ ў часы Гедзіміна і рэканструяваны ў эпоху Вітаўта. Пасля Грунвальдскай бітвы (1410 г.) і Мельненскага пагаднення з Тэўтонскім ордэнам (1422 г.) Высокі замак канчаткова страціў сваё абарончае значэнне. У падэшвы Замкавай гары знаходзіўся збудаваны яшчэ пры Вітаўце Ніжні (Дольны) замак. Тут зазвычай спыняўся гаспадар, калі наведваў сталіцу. Высокі і Ніжні замкі знаходзіліся на паўднёвым беразе Вяллі, там, дзе ў яе ўпадае рака Вілейка. Муры замкаў захоўвалі памяць пра падзеі амаль стогадовай даўніны, крыжацкія напады, гераічную абарону літвінаў і русінаў. На поўнач ад замкаў знаходзіўся «Зялёны мост», каля якога ў 1481 г. былі пакараны смерцю Міхаіл Алелькавіч і Іван Гальшанскі. У пачатку 90-х гг. віленскім ваяводам з’яўляўся Мікалай Радзівіл, уладальнік Нягневічаў. Віленскім кашталянам быў князь Аляксандр Гальшанскі, зяць Яна Літавора Храптовіча. 3 гэтымі вяльможамі Міхаіл мог пазнаёміцца яшчэ да прыезду ў Вільню.
Непадалёк ад Ніжняга замка знаходзіўся кафедральны сабор Св. Станіслава, патрона Польскага каралеўства. Ён паўстаў на месцы паганскага капішча ў даліне Швінтарога. Гэта быў дастаткова сціплы і просты будынак, які яшчэ мала нагадваў будучы велічны сабор. У ім меліся капліцы Гаштаўта і Манівіда, фундаваныя адпаведна Гаштаўтамі і Манівідамі. Віленскім біскупам з’яўляўся Войцех Табар, якому будзе наканавана адыграць важную ролю ў палітычнай барацьбе ў ВКЛ у пачатку наступнага стагоддзя. Тады і Міхаілу прыйдзецца сутыкнуцца з гэтым хітрым і каварным праціўнікам.
Сабор з’яўляўся некропалем літоўскіх князёў ад часу хрышчэння Літвы. Тут пакоілася цела Вітаўта, з імем якога сямейнае паданне Глінскіх звязвала Lx з’яўленне ў Літве. Верагодна, ужо тады ў храме знаходзіўся намаляваны ў грэчаскім стылі партрэт вялікага князя. Апошнім па часе тут быў пахаваны Жыгімонт Кейстутавіч, забіты змоўшчыкамі ў Вербную нядзелю 1440 г. у Троках. Сабор з’яўляўся месцам памяці літоўскіх князёў. Тут знаходзіліся крыжацкія харугвы, захопленыя на Грунвальдскім полі. Несумненна, юны Міхаіл неаднаразова наведваў кафедральны сабор, дзе аглядаў захопленыя варожыя штандарты. Магчыма, у гэты момант у яго памяці
ўсплывалі апавяданні князя Івана Юр’евіча Лінгвенавіча пра мужнасць і стойкасць літвінаў і русінаў пад Грунвальдам.
Ад Ніжняга замка пачыналася Замкавая вуліца, на якой знаходзіўся касцёл Св. Яна. Гэта была галоўная артэрыя тагачаснай Вільні. Да вуліцы прылягаў «Рускі горад» (Civitas Ruthenica), які знаходзіўся на паўднёвым беразе Вільні. У гэтым раёне пражывала пераважна праваслаўнае, рускае насельніцтва горада114, яго ўпрыгожвалі шматлікія цэрквы. Сам Міхаіл Глінскі згадваў пра 14 віленскіх цэркваў, калі 24 красавіка 1506 г. раздаваў з маёнтка памерлага кіеўскага ваяводы Дзімітрыя Пуцяціча сродкі на ўтрыманне святынь у ВКЛ, у тым ліку ў сталіцы дзяржавы115. Да тагачасных віленскіх цэркваў адносіліся: Прачысценская, манастыр Св. Тройцы, Мікольская Перанясенская, Уваскрэсенская, Мікольская Успенская, Кацярынінская, Міхайлаўская, Раства Хрыстова, Іванаўская, Пятніцкая, Козмадзям’янская, Спаская, Юр’еўская на Росе, Саборная, ГІетрапаўлаўская на Зарэччы. Большасць пералічаных цэркваў знаходзіліся ў Рускім горадзе, усе яны ўжо існавалі ў XV ст. Асабліва вядомым быў Свята-Троіцкі манастыр, заснаваны на месцы смерці ад рук язычнікаў прыдворных вялікага князя літоўскага Альгерда Антонія, Іаана і Яўстафія. У канцы XV ст. Свята-Троіцкая царква патрабавала капітальнага рамонту. Несумненна, Міхаіл Глінскі неаднаразова наведваў Свята-Троіцкі манастыр. Яму было добра вядома паданне пра пакутніцкую смерць трох хрысціян. Цяжка сказаць, які віленскі храм асабліва ўпадабаў Міхаіл. Магчыма, гэта быў Прачысценскі храм, духоўны цэнтр Рускага горада. Тут знаходзілася рэзідэнцыя кіеўскага мітрапаліта, якім у 1488—1494 гг. з’яўляўся Іёна Глезна116.
Каля Рускага горада, на паўднёвым беразе Вільні, некалі існаваў Крывы замак (Curvum Castrum). Замак быў спалены ў часе выправы крыжакоў і Вітаўта на Вільню ў 1390 г. У памяці жыхароў Вільні Крывы замак атаясамліваўся з гераічным чынам князя Карыгайлы (у хрышчэнні — Казіміра) Альгердавіча, які загінуў пры яго абароне. У 1469 г. на месцы Крывога замка быў заснаваны бернардзінскі кляштар. Паблізу знаходзіўся велікакняскі млын, разбураны ў 1500 г.
Рускі горад размяшчаўся ва ўсходняй частцы Вільні. У заходняй частцы горада, пачынаючы ад Ніжняга замка, знаходзіўся «лядскі
114Ochmanski J. Krzywy Grod wilenski 11 Zapiski historyczne. 1971. T. 36. Z. 2. S. 64—65.
115 LM. Uzrasymij knyga 6. P. 63.
116Карташев A. Очеркн no псторпп Русской церквм. T. 1. Москва, 1991. С. 552—553.
канец», дзе пражывала каталіцкае насельніцтва. Тут стаялі касцёлы Св. Яна, Св. Духа, Св. Мікалая.
Вільня, аднак, была яшчэ слаба забудавана. За выключэннем Высокага і Ніжняга замкаў, цэркваў і касцёлаў, пераважала драўляная забудова. Вільня была адкрытым горадам, што не меў абарончых муроў. Тэрыторыя горада з другой паловы XV ст. з’яўлялася прадметам экспансіі з боку буйных землеўласнікаў ВКЛ. Бернардзінскі кляштар паўстаў на Манівідаўскім пляцы. Гэты пляц набыў у сярэдзіне XV ст. віленскі ваявода Ян Манівід. Паблізу Ніжняга замка, на паўднёвым беразе Вілейкі, знаходзіліся агарод віленскага біскупа і пляц Гаштаўта. Аднак яшчэ ў канцы стагоддзя гэтыя ўчасткі былі практычна незабудаваныя. У горадзе сяліліся прадстаўнікі каталіцкіх жабрацкіх ордэнаў (бернардзіны, францішканы і інш.), што займаліся місіянерскай дзейнасцю. Іх дзейнасць спрыяла росту аўтарытэту каталіцкай царквы ў ВКЛ. Пад уплывам іх казанняў асобныя жыхары Вільні пачалі пераходзіць у каталіцтва. Але ў канцы XV ст. абсалютную большасць жыхароў Вільні па-ранейшаму складалі праваслаўныя.
Уздым горада пачаўся толькі з таго часу, калі тут стала размясціўся двор вялікага князя. Гэта адбылося толькі ў апошнія гады праўлення караля і вялікага князя Казіміра Ягайлавіча і пры яго сыне вялікім князю Аляксандру.
2.2.5. На гаспадарскім двары
Двор караля і вялікага князя Казіміра, калі той знаходзіўся ў Вільні, з’яўляўся натуральным цэнтрам палітычнага і культурнага жыцця горада. Пра велікакняскі двор і службу на ім Міхаіл меў дастатковае ўяўленне. Амаль ад часу вяртання Казіміра Ягайлавіча ў Літву ў 1483 г. у яго свіце знаходзіліся старэйшыя браты Міхаіла, Іван і Васіль. Несумненна, што яны дзяліліся з малодшым братам уражаннямі, апавядалі яму незвычайныя гісторыі, што здараліся часам на велікакняскім двары. З’яўленне гаспадарскага картэжу рабіла на Міхаіла незабыўнае ўражанне, выклікала ў яго непаддзельнае захапленне. У сваіх марах ён неаднаразова ўяўляў сябе сярод світы вялікага князя. Велікакняскі двор зачароўваў і прыцягваў амбітнага юнака. Тут, поруч з асобай гаспадара, як яму здавалася, ён быў бы здольны рэалізаваць усе свае мары і жаданні.
Першы раз Міхаіл мог патрапіць на велікакняскі двор яшчэ пры жыцці Казіміра Ягайлавіча. Аднак стала ён з’явіўся тут толькі пры новым вялікім князю Аляксандру. Гэтаму магло паспрыяць
прызначэнне ў пачатку праўлення Аляксандра Яна Літавора Храптовіча гаспадарскім маршалкам117. Можна меркаваць, што Храптовіч адыгрываў на двары Аляксандра важную ролю. Як надворны падскарбі і велікакняскі маршалак, ён з’яўляўся адным з найбліжэйшых дарадцаў гаспадара, яго даверанай асобай.
Паколькі гаспадарскія маршалкі выконвалі на двары пераважна ганаровыя функцыі, яны часта з’яўляліся ў атачэнні ўласных «початаў». Храптовіч таксама мусіў паклапаціцца пра персанальную світу. Хутчэй за ўсё, Міхаіл з’явіўся на гаспадарскім двары ў якасці слугі маршалка. Пазней ён мог стаць гаспадарскім дваранінам. Неабходна адзначыць, што яшчэ ў якасці надворнага падскарбія Ян Літавор з’яўляўся адным з самых уплывовых служэбнікаў гаспадара. Згодна «адправе» караля Казіміра 1488 г„ ён знаходзіўся на чале прыдворнай групоўкі, якая ўключала 26 ураднікаў і прыдворных. Сярод іх былі браты Храптовічы (Марцін, Васіль, Фёдар), маладыя князі Глінскія (Іван, Васіль, Фёдар), Андрэй Дрожджа118.