Рыцар на полі бітвы Клецк, жнівень1506 года Уладзімір Канановіч

Рыцар на полі бітвы

Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
125.91 МБ
103 Гусоўскі М. Песня пра зубра. Мінск, 1980. С. 59.
Дзяцінства Міхаіла прыпала на 70-80-я гг. XV ст. Гэты час быў насычаны падзеямі, як ва ўнутрыпалітычным жыцці ВКЛ, так і на міжнароднай арэне. Рушыўся стары, звыклы свет, а на ягоных руінах узнікаў новы, контуры якога толькі вымалёўваліся. Падзеі, аднак, давалі мала аптымізму наконт таго, якім будзе гэты свет. Прадчуванне буры, небяспекі вісела ў паветры. I самае істотнае, гэтыя прадчуванні пачалі спраўджвацца. Галоўнай падзеяй гэтага часу, што літаральна ўскалыхнула вышэйшы стан дзяржавы, была змова князёў 1481 г. Арышт і наступнае пакаранне смерцю князёў Івана Гальшанскага і Міхаіла Алелькавіча (Фёдар Бельскі здолеў уцячы ў Маскву), якіх мусіў асабіста ведаць бацька Міхаіла князь Леў, былі ўспрынятыя з горыччу ў сям’і Глінскіх. I справа не толькі ў тым, што князь Леў мог спачуваць змоўшчыкам ці нават быць пасвечаным у іх планы. Падзеі 1481 г. засведчылі адсутнасць адзінства ў асяроддзі пануючага класа, незадаволенасць палітыкай Ягайлавічаў як унутры дзяржавы, так і на міжнароднай арэне.
Змова князёў 1481 г. была ў значнай ступені выкліканая правалам знешнепалітычнага курсу ВКЛ. Ва ўмовах нарастаючай экспансіі Масквы вялікі князь Казімір паводзіў сябе надзвычай пасіўна. He выключана, што змоўшчыкі, спрабуючы ўзвесці на велікакняскі стол Алелькавіча, хацелі тым самым актывізаваць усходні вектар палітыкі ВКЛ, перайсці да больш актыўных дзеянняў у дачыненні да Масквы.
Анексія Масквой у 1471—1478 гг. Вялікага Ноўгарада, які разглядаўся кіруючым класам ВКЛ як уласная вотчына, выклікала абурэнне ў Літоўскай Русі. Балюча перажываў страту Вялікага Ноўгарада мсціслаўскі князь Іван Юр’евіч Лінгвенавіч. Яго дзед і бацька былі ў свой час службовымі князямі ў Ноўгарадзе і шмат зрабілі для ўмацавання аўтарытэту ВКЛ сярод мясцовага баярства. Думаецца, наўгародскія падзеі актыўна абмяркоўваліся ў доме князя Льва, які, вяртаючыся са службы, дзяліўся сваімі думкамі адносна палітычнага становішча з блізкімі.
За Вялікім Ноўгарадам прыйшла чарга Цверы. У 1483 годзе цвярскі князь Міхаіл Барысавіч, не маючы мажлівасці супрацьстаяць вялікаму князю маскоўскаму Івану Васілевічу, збег да вялікага князя Казіміра. Князь-уцякач быў шчодра адораны, ён атрымаў сёлы Бялавічы і Гошчава, а таксама маёнтак Ласосіна пад Слонімам. Пасля смерці Міхаіла Барысавіча двор Ласосіна перайшоў да роднага брата Міхаіла, князя Васіля104. Думаецца, што бацька Міхаіла князь Леў,
104 LM. Uzrasymij knyga 5. Р. 270.
а таксама яго старэйшыя браты Іван і Васіль неаднаразова сустракаліся з цвярскім князем на велікакняскім двары. Сам Міхаіл Львовіч, калі падрос, таксама мусіў пры пасрэдніцтве братоў пазнаёміцца з князем Міхаілам Барысавічам.
Становішча ВКЛ абвастрылася не толькі на ўсходніх межах. На поўдні з’явіўся небяспечны праціўнік у асобе новага крымскага хана Менглі-Гірэя. Пачынаючы з 70-х гг. XV ст. крымскія татары рэгулярна рабавалі паўднёвыя землі ВКЛ. Знішчэнне імі ў 1482 г. Кіева было, відавочна, з боллю ўспрынята ў Мсціславе.
Такім чынам, можна меркаваць, што з самага дзяцінства Міхаіл меў мажлівасць акунуцца ў атмасферу палітычных дыскусій. Несумненна, гэты дзіцячы досвед спрычыніўся да таго, што пазней, ужо будучы дарослым, ён так лёгка ўвайшоў у палітычнае жыццё ВКЛ. Інтарэс да дзяржаўных спраў быў закладзены ў ім яшчэ ў раннім узросце. У тым, што Міхаіл Глінскі стаў вядомым палітычным дзеячам свайго часу, ёсць заслуга яго сацыяльнага асяроддзя, у першую чаргу бацькі, князя Льва, а таксама мсціслаўскага князя Івана Юр’евіча Лінгвенавіча.
Аднак сям’я Льва Глінскага жыла не толькі сучаснасцю. Важнае значэнне мелі і гістарычныя традыцыі. У сярэдзіне XV ст. у суседнім з Мсціславам Смаленску пад кіраўніцтвам мітрапаліта Герасіма паўстаў першы летапісны звод ВКЛ. Думаецца, адна-з копій магла трапіць на двор мсціслаўскага князя Івана Юр’евіча, дзе з ёю мог азнаёміцца князь Леў Глінскі. Эпічныя апавяданні пра вялікіх князёў літоўскіх мусілі асабліва захавацца ў ягонай памяці.
Аповед пра бітву на Ворскле, дзе вялікі князь літоўскі Вітаўт быў разбіты татарамі і мусіў ратавацца ўцёкамі, павінна была асабліва запасці ў памяць. Мажліва, пад уздзеяннем гэтага аповеду пазней у родзе князёў Глінскіх і ўзнікла легенда пра іхняга продка, які выратаваў жыццё свайго гаспадара.
Як служэбнікі мсціслаўскага князя Івана Юр’евіча, князь Леў і яго дзеці мусілі ўвабраць гістарычныя традыцыі Лінгвенавічаў. У гістарычнай памяці апошніх асаблівая роля належала бітве пад Грунвальдам. Дзед Івана Юр’евіча, князь Лінгвен-Сямён, быў адным з героеў бітвы. У рашаючы момант, калі тэўтонскія рыцары зацята рушылі наперад, смаленскія харугвы, якімі кіраваў Лінгвен-Сямён, спынілі варожы наступ, што дало магчымасць галоўным сілам польска-літоўскага войска перайсці ў контрнаступ і апракінуць ворага. Несумненна, у родзе Лінгвенавічаў памяць
пра Грунвальд перадавалася з пакалення ў пакаленне. Князь Міхаіл неаднаразова мусіў чуць пра ратныя подзвігі князя Лінгвена-Сямёна, пра яго нечалавечую стойкасць і ўпартасць на полі бою. Мабыць, ужо тады ён уяўляў сябе на месцы вайсковага правадыра. Ён хацеў быць такім жа смелым, адважным і мудрым, як князь Лінгвен-Сямён.
У 1486 г. памёр мсціслаўскі князь Іван Юр’евіч. Радавод Глінскіх звязвае яго смерць з нейкай «службай» у Кіеве. Верагодна, размова можа ісці пра адбудову Кіева пасля знішчальнага нападу крымскага хана Менглі-Гірэя ў 1482 г.105. На аднаўленне Кіева і забеспячэнне абараназдольнасці памежных валасцей былі кінутыя значныя матэрыяльныя і людскія сродкі ВКЛ. Кіравалі адбудовай былой сталіцы Русі вышэйшыя ўраднікі ВКЛ. Для праваслаўных князёў, у тым ліку Івана Юр’евіча, удзел у адбудове Кіева быў справай асабістага гонару. Магчыма, праца падарвала здароўе ўжо немаладога князя, у выніку чаго ён памёр. Мсціслаўскі князь Іван Юр’евіч Лінгвенавіч быў пахаваны ў Кіева-Пячэрскім манастыры побач з дзедам і бацькам.
2.2.2.	Пераезд у Літву
Смерць у 1486 г. апошняга мсціслаўскага спадчыннага князя Івана Юр’евіча Лінгвенавіча не магла не паўплываць на далейшы лёс Льва Глінскага. Згодна радаводу Глінскіх з Румянцаўскага збору, князь Леў «поехал лзо Мстлславля в Ллтву служлтл»106. Крыніца дадае наступнае: «служлл тот князь Лев Гллнсклй по паном по ллтовсклм л з детмл сволмл»107. Аднак іншыя крыніцы амаль нічога не гавораць пра службу князя Льва ў Літве. Праўда, у «кнізе данін» 1486 і 1488 гг. караля Казіміра некалькі разоў згадваецца нейкі князь Леў108. Можна меркаваць, што размова ідзе менавіта пра Льва Барысавіча Глінскага. Пасля 1488 г. яго імя больш не згадваецца. He выключана, што неўзабаве пасля гэтай даты ён памёр.
105 Шэраг даследчыкаў звязваюць службу князя Івана Юр’евіча Мсціслаўскага ў Кіеве са змовай князёў Алелькавічаў, Гальшанскіх і Бельскіх пачатку 1480-х гг. (Бычкова М. Е. Родословне Глннскпх нз Румянцевского собранмя. С. 114; Барэйша Ю. Мсціслаўскі манетны двор Алелькавічаў — Бельскіх... С. 57).
106Бычкова М. Е. Родословпе Глмнскнх мз Румянцевского собранмя. С. 119.
107Тамсама. С. 120—121.
108 «Князю Льву 7 локоть сукна махальского» — 27.03.1486, Вмльна (LM. Knyga Nr. 4 (1479—1491): Uzrasymi} knyga 4 / Parenge L. Anuzyte. Vilnius, 2004. P. 35); «Князю Льву 10 коіть з мыта берестейского» — 24.06.1486, Трокп (LM. Uzrasymq knyga 4. Р. 34); «Князю Льву 10 коігь грошей з мыта луцького, а шуба лнсья завьшковая с ключа Троцького» — 28.10.1488, Петр"ьков (LM. Uzrasymu knyga 4. Р. 78).
He выключана, што пасля службы мсціслаўскаму князю Леў Глінскі адышоў на адпачынак і заняўся хатнімі справамі. На жаль, мы не ведаем, у якім маёнтку пражывала сям’я пасля пераезду з Ходасава. Радавод Глінскіх згадвае выслужаныя яго бацькам князем Барысам воласць Ракаў, Новы Двор пад Клецкам і воласць Рашуковічы. Вядома, што ў 1508 г. князь Іван Львовіч Глінскі валодаў адным дваром каля Клецка. Магчыма, гэты двор дастаўся старэйшаму Львовічу ў спадчыну ад бацькі. Магчыма, недзе пад Клецкам і пражываў князь Леў з сынамі пасля вяртання са службы. He выключана, што недзе тут ён і памёр.
Князь Леў Глінскі паклапаціўся пра будучыню ўласных дзяцей. У першую чаргу, ён удала выдаў замуж дачку Федку. Яе абраннікам стаў Марцін Багданавіч Храптовіч, прадстаўнік праваслаўнага літоўскага баярскага роду, які пачынаючы з апошняй чвэрці XV ст. адыгрываў важную ролю ў грамадскім і палітычным жыцці ВКЛ. Храптовічы паходзілі з недалёкіх ад Клецка Шчорсаў. Дзякуючы матрыманіяльным сувязям з Храптовічамі Глінскія ўвайшлі ў кола вышэйшай літоўскай арыстакрытыі, да якой належалі князі Гальшанскія, кузэны Ягайлавічаў. Родны брат Марціна, Ян Літавор, быў жанаты з Ядвігай Гальшанскай, дачкой віленскага кашталяна. Гэта акалічнасць паспрыяла імклівай кар’еры Яна Літавора на велікакняскім двары. Сам жа Ян Літавор, як велікакняскі падскарбі, паспрыяў хуткай кар’еры сваіх сваякоў Глінскіх. Верагодна, не без яго падтрымкі браты Іван і Васіль Львовічы сталі прыдворнымі караля Казіміра. Дзякуючы велікакняскім наданням Храптовічы сталі буйнымі землеўласнікамі. Іх уладанні знаходзіліся пераважна ў Новагародскім павеце.
2.2.3.	У Храптовічаў у Шчорсах
Тады ж гаспадарскі падскарбі Ян Літавор Храптовіч мусіў узяць пад апеку непаўналетняга Міхаіла. He выключана, што пасля смерці бацькі ў канцы 80-х — пачатку 90-х гг. XV ст. апошні выхоўваўся (ці, па меншай меры, часта гасціў) у маёнтках Храптовічаў — Шчорсах ці Сваротве. Сам Ян Літавор пакуль што не меў уласных дзяцей.
Падчас вандровак па ваколіцах Шчорсаў Міхаілу неаднаразова трапляліся сведчанні слаўнай гісторыі краю. Непадалёк знаходзіўся Лаўрышаўскі манастыр, заснаванне якога традыцыя дому Гальшанскіх прыпісвала легендарнаму князю Рыманту-Васілю-Лаўрышу, а царкоўная — прападобнаму Елісею, сыну літоўскага князя
Трайната109. Верагодна, малады Міхаіл у суправаджэнні апекуна неаднаразова бываў у святыні, дзе меў магчымасць бачыць старажытнае Евангелле110, пакланіцца цудатворным машчам прападобнага Елісея. Мясцовы люд захоўваў памяць пра загадкавага новагародскага князя Вайшвілака-Войшалка, постаць якога не магла не закрануць чулую душу юнака. Велічны новагародскі замак нагадваў пра насычаную войнамі і разбурэннямі гісторыю горада.