Рыцар на полі бітвы Клецк, жнівень1506 года Уладзімір Канановіч

Рыцар на полі бітвы

Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
125.91 МБ
Велікакняскі двор стаў для маладога Міхаіла сапраўдным універсітэтам. Маладога чалавека літаральна зачароўваў свет прыдворнага этыкету і рытуалу. Міхаілу здавалася, што ў дзеяннях уладара ўсё было рэгламентавана і ўпарадкавана. Здавалася, што кожны яго крок, кожнае слова былі вызначаныя негалосным кодэксам паводзін. Малады чалавек прагнуў як мага хутчэй спасцігнуць гэты кодэкс.
Асабліва Міхаілу падабаўся дыпламатычны, пасольскі рытуал. Калі была такая магчымасць, ён любіў назіраць за тым, як гаспадар адпраўляе ўласных і прымае замежных паслоў. Міхаіл запамінаў, якія словы паслы прамаўляюць на аўдыенцыі, якія жэсты яны пры гэтым робяць. Здавалася, ніводная дэталь пасольскага этыкету не магла застацца ім незаўважанай. Ён убіраў у сябе ўсё, што бачыў і чуў на велікакняскім двары. Авалодаць пасольскім этыкетам маладому Міхаілу дапамагалі ягоныя браты, асабліва старэйшы брат Іван, які неаднаразова ўдзельнічаў у пасольствах. Так, 20 лютага 1493 г. ён быў пасланы да смаленскага намесніка Юрыя Глябовіча з нагоды магчымага нападу маскоўскага войска на горад119. Улетку 1492 г. у Крым ездзіў дзядзька Міхаіла, чарнігаўскі намеснік Іван Барысавіч Глінскі120. Брат Міхаіла па маці, гаспадарскі пісар Федзька Гаўрылавіч ездзіў
117 Pietkiewicz К. Wielkie Ksi^stwo Litewskie... S. 111.
118 Pietkiewicz K. Dwor litewski wielkiego ksi^cia Aleksandra Jagiellonczyka (1492—1506) // Lietuvos valstybe XII—XVIII a. Vilnius, 1997. P. 80.
119 LM. Uzrasymt} knyga 5. P. 69.
120Тамсама. P. 55—56.
з пасольствам да малдаўскага гаспадара Стафана121. Мабыць, тады і ўзнікла ў маладога Міхаіла жаданне адправіцца ў далёкае замежнае падарожжа. Ён нават і не ўяўляў, як хутка ягоная мара здзейсніцца.
Паслы прыбывалі з розных краін: Полыпчы, Мазовіі, Пскова, Масквы, Прусіі, Інфлянтаў, Вялікай Арды, Крыма, Валахіі. На двары вялікага князя можна было пачуць розныя мовы. Паслы, што выступалі на аўдыенцыях, прамаўлялі на польскай, рускай, татарскай, нямецкай, лацінскай мовах. Свет моўнай поліфаніі зачароўваў Міхаіла. Ён валодаў роднай рускай (старабеларускай) мовай, а падчас знаходжання ў Вільні авалодаў яшчэ і польскай. He выключана, што ён разумеў татарскую мову, якую мог чуць ад татараў, што пражывалі паблізу Шчорсаў або служылі на двары вялікага князя. Але маладому чалавеку хацелася болынага. Ён уважліва ўслухоўваўся ў лацінскія і нямецкія словы, спрабуючы ўлавіць іх значэнне. Ён мусіў зразумець, што валоданне замежнымі мовамі (лацінскай, нямецкай) можа адкрыць шлях да бліскучай кар’еры. Узорам паліглота-перакладчыка для маладога чалавека мог быць пісар Івашка Сапега, які ў 1491 г. ездзіў паслом у Рым, а таксама выпускнік Ягелонскага ўніверсітэта Адам Якубавіч з Котры. Да моў Міхаіл меў несумненныя здольнасці.
Жыццё на двары вучыла маладых людзей правілам узаемных зносін. Міхаіл пазнаёміўся і пасябраваў з дзецьмі многіх уплывовых саноўнікаў ВКЛ: Глябовічаў, Солтанаў, Монтаўтавічаў, Нарбутаў, Неміровічаў, Саковічаў, Кучукавічаў, Петкавічаў. Сярод іх можна вылучыць сыноў канцлера і віленскага ваяводы Мікалая Радзівіла — Мікалая і Яна, а таксама сына троцкага ваяводы Марціна Гаштаўта — Альбрэхта. Усе яны адыграюць важную ролю ў палітычным жыцці ВКЛ у пачатку XVI ст. На велікакняскім двары Міхаіл, верагодна ўпершыню, сустрэў свайго будучага палітычнага саперніка гаспадарскага маршалка Яна Забярэзінскага.
2.2.6.	За мяжой
Ян Літавор Храптовіч быў несумненна задаволены фізічным і разумовым развіццём свайго выхаванца. Пасля нарадаў надворнага падскарбія з вялікім князем Аляксандрам было вырашана паслаць маладога чалавека на навучанне ў адну з еўрапейскіх краінаў. Яну Літавору Міхаіл абавязаны таксама працяглым выездам за мяжу. Як «Родословме Глннскнх нз Румянцевского собранмя», так і «Памяць роду Глінскіх» адзінадушныя ў тым, што Ян Літавор, калі быў
121LM. Uzrasymi} knyga 5. Р. 62
высланы вялікім князем Аляксандрам «в Немцы», узяў з сабой Міхаіла Глінскага, якога аддаў там вучыцца нямецкай мове122.
Звесткі пра пасольства Яна Літавора ў адну з нямецкіх дзяржаў, аднак, адсутнічаюць. Ён ездзіў з пасольствамі, галоўным чынам, у Польшчу і Маскву. Магчыма, што Міхаіл мог трапіць у Германію праз Полыпчу. Вядома, што ў сакавіку 1493 г. Ян Літавор быў выпраўлены вялікім князем Аляксандрам у Польшчу123. Галоўнай мэтай пасольства з’яўлялася атрыманне ваеннай дапамогі ад Польшчы і збор наёмных жаўнераў для вайны з Масквой.
Адпраўлялася пасольства ў люты мароз, які наступіў пасля на дзіва цёплага надвор’я ў студзені і лютым. Укладальнік «Хронікі Літоўскай і Жамойцкай» занатаваў: «Року 1493. Змма през все днн стычня н лютого месяца так теплая была, нж сады квнтнулн, травы былм велнкне, роллн н сеножатн зеленелмся, а потом в марцу 15 дннй так срогое ударнло зммно, нж іцо ся зеленело, все посхло н внмвечь обернулося»124. Ужо пасля ад’езду пасольства аднавіліся ваенныя дзеянні паміж Масквой і Літвой. У хуткім часе вялікі князь маскоўскі Іван Васілевіч захапіў Вязьму, Хляпень, Серпухаў і іншыя памежныя гарады ВКЛ. Вялікі князь літоўскі Аляксандр запрасіў міру. На пачатку лістапада 1493 г., калі пасольства Яна Літавора яшчэ знаходзілася ў Польшчы або выбіралася дамоў, у Маскву былі высланыя гаспадарскія паслы — троцкі ваявода Пётр Янавіч Манцігердавіч і жамойцкі староста Станіслаў Янавіч Кезгайла. У студзені 1494 г. быў заключаны «вечны мір» па прынцыпах «uti possidetis». Мір быў замацаваны шлюбам вялікага князя літоўскага Аляксандра з дачкой вялікага князя маскоўскага Івана Васілевіча Аленай.
У адказ на місію Яна Літавора ў самым пачатку наступнага 1494 г. у Літву прыехала польскае пасольства на чале з доктарам Лібранскім125. 3 адказу польскага пасла вынікала, што падчас знаходжання Яна Літавора ў караля Яна Ольбрахта да апошняга з пасрэдніцкай місіяй прыбыў брандэнбургскі маркграф, герцаг Фрыдрых (Фрыдэрык). Яго мэтай з’яўлялася спрыянне шлюбу дачкі рымскага
122 ВНМОНнДР Кн. 10. С. 197; Бычкова М. Е. Родословне Глннскнх нз Румянцевского собрання. С. 121.
123 «Поселство до короля полского маршалком паномл> Лмтаворамт>. 3 Бершть. Марта 9, яндйкть 11» (LM. Uzrasymq knyga 5. Р. 70).
124ПСРЛ.Т. 32. С. 95.
125 «Посолством отказ от короля польского ку наясненшому велнкому князю Лнтов'ьскому докторомл> Лнбраньскнм'ь напротмві. Лмтаворова посольства» (LM. Uzrasymu knyga 5. Р. 80—83).
караля Максіміліяна Габсбурга эрцгерцагіні Маргарыты з каралём Янам Ольбрахтам. Сам маркграф з 1479 г. быўжанаты з сястрой апошняга (а значыць, і вялікага князя літоўскага Аляксандра) Соф’яй126.
На кракаўскім двары брандэнбургскі маркграф Фрыдрых меў сустрэчу з Янам Літаворам. Верагодна, на аўдыенцыі абмяркоўваліся не толькі палітычныя справы. Надворны падскарбі і маршалак мусіў агучыць брандэнбургскаму маркграфу некалькі асабістых просьбаў. Адна з іх магла датычыць асобы князя Міхаіла Глінскага. He выключана, што ў выніку папярэдняй дамоўленасці паміж вялікім князем літоўскім і брандэнбургскім маркграфам было вырашана перадаць Міхаіла ў распараджэнне апошняга, каб той уладкаваў яго на адным з нямецкіх двароў, пажадана на двары рымскага караля Максіміліяна Габсбурга.
У Кракаве шляхі Яна Літавора і Міхаіла Глінскага разышліся. Першы вярнуўся дамоў. Другі паследаваў за брандэнбургскім маркграфам. Магчыма, нейкі час Міхаіл знаходзіўся на брандэнбургскім двары. На двары Максіміліяна Габсбурга ён апынуўся недзе ў другой палове 1494 г. He выключана, што да рымскага караля Міхаіла мог адвесці служэбнік брандэнбургскага маркграфа Віт Ханлайн (Veit Henlein). Апошні восенню 1494 г. па даручэнні Фрыдрыха ездзіў да караля Максіміліяна, які на той час знаходзіўся ў Нідэрландах127. Размова зноў ішла пра шлюб польскага караля і дачкі Максіміліяна. Шлях брандэнбургскага пасла пралягаў праз Хайльсброн, Кёльн, Антверпен. Віт Ханлайн знайшоў караля Максіміліяна ў яго паляўнічым замку (Jagdschloss) Тэрвурэн (Tervuren) у Нідэрландах128. Цікава, што восенню 1494 г. у Нідэрланды сватацца да дачкі рымскага караля прыбыў таксама саксонскі герцаг Фрыдрых129, у бацькі якога пазней будзе служыць Міхаіл Глінскі. He выключана, што з гэтага часу пачынаюцца кантакты Міхаіла Глінскага з саксонскім домам Вецінаў. Як адзначыў Віт Ханлайн, герцаг Фрыдрых прыбыў з вялікай світай130. 3 нагоды прыезду такога важнага госця быў арганізаваны ўрачысты прыём з банкетам, танцамі і нават рыцарскім турнірам кшталту рэнэна. Магчыма, што менавіта тады Міхаіл упершыню
126 Rabeler S. Niederadlige Lebensformen im spaten Mittelalter. Wilwolt von Schaumberg (um 1450—1510) und Ludwig von Eyb (1450—1521). Wurzburg, 2004. S. 273.
І27Тамсама. S. 272.
128Тамсама. S. 272.
129 Тамсама. S. 272—273. Свен Рабле. мяркуе, аднак, што пад згаданым герцагам Фрыдрыхам трэба разумець саксонскага герцага Фрыдрыха Мудрага.
130Тамсама. S. 272—273.
ўбачыў сапраўдны рыцарскі двубой. Там жа ён мог пазнаёміцца і з Вільвальтам фон Шаумбургам, знакамітым военачальнікам Альбрэхта Саксонскага.
2.2.7.	На дварах Габсбургаў і Вецінаў
Першым этапам у часе працяглай вандроўкі князя Міхаіла па Германіі быў двор імператара Святой Рымскай імперыі Максіміліяна I Габсбурга. Наведванне стала магчымым дзякуючы нармалізацыі ў пачатку 90-х гг. XV ст. адносін паміж Ягайлавічамі і Габсбургамі. Малады князь прыбыў на двор Габсбургаў неўзабаве пасля смерці імператара Фрыдрыха (1440—1493), бацькі Максіміліяна. Жалобныя ўрачыстасці мелі месца ў саборы Св. Стафана ў Вене 6—7 снежня 1493 г.131.
У часы імператара Максіміліяна двор Габсбургаў стаў адным з самых знакамітых у Еўропе. Ён быў разгалінаванай структурай, што ўключала ў сябе розныя адміністрацыйныя інстытуцыі: дворскі савет (Hofrat), дворскую палату (Hofkammer), дворскую канцылярыю (Hofkanzlei), дворскі суд (Hofgericht), судовую палату (Kammergericht) і г.д.132. Вышэйшымі дворскімі ўраднікамі імператара былі такія вядомыя людзі, як Конрад Пойцінгер (Konrad Peutinger), Мельхіёр Пфінцынг (Melchior Pfinzing), Себасцьян Брант (Sebastian Brand), Якуб Вімпелінг (Jakob Wimpeling), Маціяс Ланг (Matthaus Lang) і інш. Двор Максіміліяна арыентаваўся на лепшыя ўзоры былога бургундскага двара з яго шыкоўнымі цырымоніямі і арыстакратычнымі манерамі. У спадчыну ад бургундскіх герцагаў да Габсбургаў перайшоў Ордэн Залатога Руна, якім узнагароджваліся прадстаўнікі арыстакратыі. Габсбургскі двор прыцягваў вялікую колькасць моладзі, для якой на ім адкрываліся добрыя магчымасці і перспектывы. Сацыяльная мабільнасць на двары была дастаткова высокай. Сам імператар Максіміліян зарэкамендаваў сябе як патрон мастацтваў і навук. На яго двор імкнуліся трапіць мастакі, пісьменнікі і паэты (Дзюрэр, Альтдорфер і інш.). Нярэдкімі гасцямі былі банкіры і фінансісты, сярод якіх варта згадаць знакамітага Якуба Фугера (Jacob Fugger).