Рыцар на полі бітвы
Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
Толькі ў 1497 г., пасля замірэння з герцагам Гелдэрна і італьянскага паходу, з’явіліся спрыяльныя ўмовы для актыўнага ўмяшання ў справы Фрысландыі. Акрамя таго, сам рымскі кароль Максіміліян канчаткова пагадзіўся з тым, каб герцаг Альбрэхт стаў спадчынным
174 Baks Р. Albrecht der Beherzte als erblicher Gubernator und Potestat Frieslands — Beweggriinde und Verlauf seines friesischen Abenteuers // Herzog Albrecht der Beherzte (1443—1500): ein sachsischer Furst im Reich und in Europa I Hrsg. A. Thieme. Koln— Weimar—Wien, 2002. S. 105—106.
уладаром правінцыі. 30 красавіка 1498 г. саксонскі герцаг Альбрэхт быў абвешчаны ўладаром Вестэрга (Herr von Westergo), адной з зямель Фрысландыі, дзе меліўплыўяго прыхільнікі «Шырынгеры». Гэтая дата можа лічыцца пачаткам улады саксонскіх герцагаў над Фрысландыяй.
Аднак па-за ўладай герцага Альбрэхта заставалася большая частка правінцыі. Абодва бакі пачалі актыўна рыхтавацца да збройнага канфлікту. У Фрысландыю пацягнуліся ландскнехты і жаўнеры. На чале саксонскага войска стаяў вопытны военачальнік, дарадца reppara Альбрэхта Вільвальт фон Шаумбург (Wiwolt von Schaumburg). Рашаючая бітва адбылася 10 чэрвеня 1498 г. каля мястэчка Лааксум (Laaksum) у паўднёва-заходняй Фрысландыі, дзе паўтары тысячы вопытных і дысцыплінаваных нямецкіх жаўнераў разбілі шэсць тысяч апалчэнцаў з Зевенвудэна (Zewenwouden)175. Пасля перамогі Вільвальт фон Шаумбург і Найхард Фухс перакінулі сваё войска ў зямлю Астэрга (Ostergo), дзе чатыры тыдні пазней яны прымусілі да капітуляцыі горад Лёвардэн (Leeuwarden). Тым часам, дайшло да згоды паміж Максіміліянам Габсбургам і Альбрэхтам Саксонскім адносна спадчынных правоў Вецінаў на Фрысландыю. 20 ліпеня 1498 г. на паседжанні рэйхстага ў Фрайбургу — Брайзгау Альбрэхт быў афірыйна абвешчаны спадчынным уладаром Фрысландыі176.
Невядома, ці браў удзел Міхал Глінскі ўдзел у згаданай бітве каля Лааксума. Ва ўсякім разе змаганне за правінцыю было далёкім ад завяршэння. Патрэбна было падпарадкаваць адзін з буйнейшых гарадоў краю Гронінген. Да таго ж у пачатку жніўня 1498 г. ад reppara Альбрэхта адпалі жыхары Лёвардэна. 13 жніўня Вільвальт фон Шаумбург са сваімі ландскнехтамі, сярод якіх мусіў бырь Міхаіл Глінскі, рушыў на Лёвардэн. Аднак саксонскі военачальнік, не маючы дастатковых сродкаў для штурму, змушаны быў перайсрі да праряглай аблогі горада. Толькі 23 кастрычніка гарнізон Лёвардэна капітуляваў. Дэпутарыя горада павінна была з непакрытымі галовамі і басанож укленчырь перад саксонскімі военачальнікамі. Пры гэтым гараджане мусілі выпларірь 11 тысяч рэйнскіх гульдэнаў у якасрі кампенсарыі за вялізныя выдаткі, якія панёс саксонскі бок у ходзе баявых дзеянняў. 3 паўторным захопам Лёвардэна герраг Альбрэхт Саксонскі канчаткова авалодаў Заходняй Фрысландыяй177.
175 Падрабязна пра бітву: Mol J. A. De slach by Laaksum 10 juny 1498 // It Beaken. 1998. No. 60. S. 102—118.
176Baks P. Albrecht der Beherzte als erblicher Gubernator und Potestat Frieslands... S. 133.
177Rabeler S. Niederadlige Lebensformen im spaten Mittelalter... S. 226—228.
Аднак пасля гэтага ваенныя дзеянні ў Нідэрландах не скончыліся. Неўзабаве аднавілася вайна ў Гелдэрне. У кастрычніку 1498 г. у Нідэрланды асабіста прыбыў рымскі кароль Максіміліян Габсбург. Паралельна з ваеннымі дзеяннямі ў Гелдэрне Максіміліян распачаў вайну супраць французскага караля Людовіка XII, якая доўжылася ўсяго толькі тыдзень і завяршылася 8 лістапада 1498 г. замірэннем бакоў. «Гісторыя і дзеі Вільвальта фон Шаумбурга» апавядаюць пра сутычку саксонскага военачальніка з французскай конніцай, з якой ён выйшаў пераможцам'78. He выключана, што ў складзе саксонскіх жаўнераў знаходзіўся Міхаіл Глінскі.
Пасля заканчэння французскай кампаніі Максіміліян Габсбург мог цалкам засяродзіцца на барацьбе з гелдэрнскім герцагам Карлам. У канцы лістапада ён разам з саксонскім герцагам і некаторымі іншымі нямецкімі князямі пачаў аблогу горада Стрэлен (Straelen), які здаўся 8 снежня. У пачатку студзеня 1499 г. капітуляваў іншы горад Гелдэрна — Эмерых. 14 студзеня фармальна капітуляваў гелдэрнскі герцаг Карл179. Улічваючы, што ў апошняй кампаніі браў актыўны ўдзел Вільвальт фон Шаумбург, можна меркаваць, што побач з ім знаходзіўся Міхаіл Глінскі.
2.2.12. Вяртанне дамоў
Верагодна, ужо пасля капітуляцыі Гелдэрна, у другой палове студзеня 1499 г. Міхаіл Глінскі вырушыў дамоў. Яго шлях пралягаў праз нямецкія землі, Польшчу, дзе ён, магчыма, быў прыняты каралевічам Жыгімонтам. He выключана, што па дарозе Глінскі заехаў у Мальбарк, дзе наведаў свайго старога сябра, сына Альбрэхта Саксонскага магістра Тэўтонскага ордэна Фрыдрыха. У Вільню ён мусіў прыбыць у другой палове лютага 1499 г.
Ён вяртаўся як трыумфатар. Ваенная кампанія ў Фрысландыі прынесла яму славу180. Ён увабраў тое, да чаго імкнуліся рымскі кароль Максіміліян Габсбург і саксонскі герцаг Альбрэхт, што яны прывівалі сваім гадаванцам181. Дзякуючы сваім рыцарскім якасцям і вытанчаным манерам ён набыў знаёмых і займеў сувязі. Сваёй галантнасцю ён заваяваў сімпатыі многіх уплывовых людзей. Вяр-
178 Die Geschichten und Taten Wilwolts von Schaumburg I Hrsg. A. von Keller. Stuttgart, 1859. S. 180; Rabeler S. Niederadlige Lebensformen im spaten Mittelalter... S. 230.
17’Rabeler S. Niederadlige Lebensformen im spaten Mittelalter... S. 230.
180 Герберштейн C. Заппскп o Московшг. T. 1. C. 465.
181 Пра рыцарскі ідэал як галоўную рухаючую сілу ў дзей’насці Альбрэхта Саксонскага: Baks Р. Albrecht der Beherzte als erblicher Gubernator und Potestat Frieslands... S. 110—113.
таўся дамоў Міхаіл як вопытны, дасведчаны воін. Ён набыў неабходныя веды ў розных галінах ваеннага мастацтва, ад ваеннай тактыкі і стратэгіі да фартыфікацыйнага будаўніцтва. Прадметам асаблівага захаплення Міхаіла Глінскага з’яўлялася, несумненна, артылерыя.
Вайна ў Нідэрландах павінна была прынесці Міхаілу Глінскаму і пэўныя фінансавыя прыбыткі. Яго прыбыткі не маглі параўнацца з прыбыткамі Альбрэхта Саксонскага або Вільвальта фон Шаумбурга. Аднак ён мусіў вяртацца дамоў адносна забяспечаным чалавекам. Ваенныя дзеянні ў Фрысландыі засведчылі, што вайна стала ператварацца ў сапраўдны бізнес. Многія ўладары, у тым ліку і Альбрэхт Саксонскі, выступалі ў якасці прадпрымальнікаў, што імкнуліся атрымаць ад вайны прыбытак182. Нарэшце, нельга скідваць з рахункаў ваенную здабычу, захоп якой лічыўся справай гонару. Думаецца, Максіміліян Габсбург і Альбрэхт Саксонскі здолелі прывіць свайму выхаванцу якасці ваеннага прадпрымальніка. У ходзе кампаніі ў Фрысландыі Міхаіл Глінскі навучыўся не толькі ваяваць, але таксама лічыць уласныя грошы. He дзіўна, што пасля вяртання з замежжа ён быў прызначаны кіраўніком гаспадарскага манетнага двара.
Верагодна, дамоў ён ехаў не адзін. Разам з ім мусілі ехаць некаторыя ягоныя таварышы, якіх ён пераканаў перспектывай хуткай кар’еры ў Літве. Сярод іх вылучалася постаць Крыштафа (Хрыстафора) Шляйніца (Schleinitz), прадстаўніка знакамітай саксонскай фаміліі. Радавым гняздом Шляйніцаў лічыўся саксонскі Майсэн, пазнейшая сталіца нямецкай парцэляны. Уладанні роду Шляйніцаў знаходзіліся ў Саксоніі і суседняй Багеміі. Дзейнасць некалькіх пакаленняў роду Шляйніцаў была звязаная з саксонскім дваром, на якім яны звычайна займалі пасаду вышэйшага маршалка (Obermarschall). Першым з роду, хто выконваў на саксонскім двары Вецінаў абавязкі вышэйшага маршалка, быў прадзед Крыштафа Шляйніца Ян (1449—1464)183. Вышэйшым маршалкам з’яўляўся сын Яна Хугальд (Hugold). У час, калі на саксонскім двары курфюрста Альбрэхта знаходзіўся малады Міхаіл Глінскі, гэту пасаду займаў сын Хугальда і бацька Крыштафа Генрых (Heinrich)184. Апошні меў пяцярых сыноў: Вольфа, Эрнста, Ёхана, Крыштафа і Георга. Ён таксама меў, па меншай меры, трох дачок:
182 Baks Р. Albrecht der Beherzte als erblicher Gubernator und Potestat Frieslands... S. 109—110.
183Streich B. Zwischen Reiseherrschaft und Residenzbildung... S. 129, 595.
184Тамсама. S. 135,596.
Брыгіту, Катарыну і Магдалену185. Вольф, Эрнст і Ёхан прысвяцілі сябе духоўнай кар’еры. Ёхан быў біскупам у Мерзэбургу (1518—1537)186. Як біскуп, ён падтрымліваў цесныя сувязі з лідарам Рэфармацыі Марцінам Лютэрам187. Міхаіл Глінскі мусіў пазнаёміцца з Крыштафам Шляйніцам на вецінскім двары. He выключана, што пераход маладога Міхаіла з праваслаўя ў каталіцтва мог адбыцца пад уплывам сям’і Шляйніцаў, многія члены якой вызначаліся рэлігійнасцю.
2.3. На гаспадарскай службе
2.3.1. Браты Іван і Васіль — гаспадарскія дваране
Сыны князя Льва Іван і Васіль пачалі палітычную кар’еру як дваране Казіміра Ягайлавіча ў 80-я гг. XV ст. У 1495 г. Іван Львовіч з’яўляўся ожскім і пераломскім намеснікам, у 1501 г. ён атрымаў пасаду гаспадарскага маршалка і велікакняскага харужага, а ў 1505 г„ пасля смерці Дзімітрыя Пуцяціча, стаў кіеўскім ваяводам188. Іван Львовіч Глінскі завяршыў сваю кар’еру на пасадзе новагародскага ваяводы, якую ён атрымаў у самым канцы 1506 г.189. Другі брат Міхаіла, Васіль, з 1500 г. быў васілішскім намеснікам і велікакняскім падстоліем'90. У 1505 г. ён стаў старостам і ключнікам берасцейскім. У 1507 г. Жыгімонт Стары пацвердзіў Васілю Львовічу прывілей на берасцейскае староства і ключ, нададзены вялікім князем Аляксандрам191.
Палітычны статус братоў Глінскіх меў эканамічны падмурак. Іван Львовіч сумесна са сваімі пляменнікамі Дзімітрыем Васілевічам і Юрыем Васілевічам Храмым валодаў трыма дварамі пад Клецкам192. Яму належаў таксама двор Вяйсеі ў Пераломскім павеце193. Але
185 Hieke W. Die Freiherren von Schleinitz in Nordbohmen // Mitteilungen des Vereins fur Geschichte der Deutschen in Bohmen. Bd. 27. 1889. S. 365—366.
186 Neues allgemeines Deutsches Adels-Lexicon I Hrsg. E. Kneschke. Bd. 8. Leipzig, 1863. S. 196.
187 Luther M. Ein Sendebrief an Jhan von Schlenityz zu Jhanszhauszen [meynem besondern gonstigen herrn und freunde]. Wittenberg, 1522.
188 Pietkiewicz K. Wielkie Ksiystwo Litewskie... S. 98.
189 Намінацыя Івана Львовіча Глінскага на пасаду новагародскага ваяводы адбылася ў студзені 1507 г. (LM. Uzrasymt} knyga 8. Р. 185). Упершыню на пасадзе новагародскага ваяводы Іван Львовіч згадваецца ў гаспадарскім лісце на імя мітрапалічага дзяка Васкі Пятровіча ад 30 снежня 1506 г. (Тамсама. Р. 175).