Рыцар на полі бітвы Клецк, жнівень1506 года Уладзімір Канановіч

Рыцар на полі бітвы

Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч

Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
125.91 МБ
190 Pietkiewicz К. Wielkie Ksi^stwo Litewskie... S. 98.
191 LM. Uzrasymt} knyga 8. P. 197—198.
192 Тамсама. P. 258.
193 Pietkiewicz K. Wielkie Ksi^stwo Litewskie... S. 99.
асноўныя яго ўладанні знаходзіліся ў Кіеўскім павеце. Большасць іх ён атрымаў ад сваёй жонкі, пані Раманавай, сястры Багдана, Андрэя і Дзімітрыя Івашэнцавічаў. Сярод іх былі маёнткі Стары і Новы Рут, Таганаў, Очкаў, Навасельца, Кастаміраў, сёлы Сычы на Дняпры, Каменнае ў Олеўскай воласці, Апачычына на Прыпяці, Мухаедавічы, Кабановічы, Максімавічы, Загальцы, Скубрычы, Жэрава, Кыполава, Навастаў, Саўка, Вароніна, Барысаў, двор у Кіеўскім замку і на пасадзе, а таксама двор у Оўручы194. Івану Львовічу належала сяло Баравое ў Олеўскай воласці Кіеўскага павета195. У гэтай жа воласці ён меў сяло Сушчаны196.
Васіль Львовіч трымаў двор Клевіца ў Ваўкавыскім павеце197, а таксама двор Забалоцце (Бажанава) у Лідскім павеце198. У суседнім Васілішскім павеце ён меў дваццаць службаў людзей199. Пасля смерці князя Міхаіла Барысавіча Цвярскога Васіль Львовіч атрымаў маёнтак Ласосіна ў Слонімскім павеце200. Меў ён таксама ўласны дом у Вільні201.
Магутным фактарам, які спрыяў прасоўванню інтарэсаў дому Львовічаў, стала ўтварэнне імі ўласнай групоўкі. Гэтая групоўка была дастаткова шматлікай і грунтавалася як на аснове радства, так і прынцыпе «патрон-кліент». У яе склад уваходзілі як іх крэўныя (Андрэй Дрожджа, Якуб Івашэнцавіч), так і кліенты, сярод якіх былі асобы княскага і панскага паходжання (князі Андрэй Друцкі, Адзінцэвічы, Жыжэмскія, Казлоўскія, Азярэцкія, паны Астафій Дашкавіч, Пётр Фурс), а таксама баяры (Жэрабяцічы, Сямён Аляксандраў, Іван Матаў, браты Крыжыны, Святоша, Дзяменя, Ізмаіл Тураў)202. Князі Львовічы актыўна падтрымлівалі крэўных і кліентаў, клапаціліся пра іх кар’ерны рост і дабрабыт. Многія асобы, што пазней сталі вяльможамі ВКЛ, у маладыя гады звярталіся за падтрымкай да князя Міхаіла і яго братоў. Пачатак кар’еры гаспадарскага канцлера эпохі Жыгімонта Старога Альбрэхта Марцінавіча Гаштаўта ў значнай ступені склаўся ўдала дзякуючы сувязям з князем Міхаілам Глінскім і яго братамі. Пазней, знаходзячыся на вяршыні славы,
194 LM. Uzrasymij knyga 8. Р. 320.
195 Тамсама. Р. 255.
196Тамсама. Р. 266.
197Тамсама. Р. 251—252, 275.
198Тамсама. Р. 270.
'"Тамсама. Р. 259.
200 LM. Uzrasymq knyga 5. Р. 270; LM. Uzrasymq knyga 8. Р. 324.
201 Pietkiewicz К. Wielkie Ksiystwo Litewskie... S. 99.
202 Тамсама. S. 98.
Альбрэхт Гаштаўт рашуча адмаўляўся ад кантактаў з Глінскімі і ўсяляк бэсціў былога фаварыта Аляксандра Казіміравіча203.
Акрамя ўласнай партыі ў ВКЛ Глінскія мелі разгалінаваныя сувязі ў рэгіёне Сярэдняй Еўропы: Прусіі, Саксоніі, Сілезіі, Багеміі, Польшчы, Аўстрыі. Князя Міхаіла Глінскага добра ведалі на двары венгерскага караля Уладзіслава Ягелона. Як уладар Райгарада і Гонязя на Падляшшы ён падтрымліваў рэгулярныя кантакты з магістрам Тэўтонскага ордэна Фрыдрыхам. Дзякуючы шлюбу князя Васіля з сербскай княжной з роду Якшычаў-Бранкавічаў Ганнай Глінскія парадніліся з адным з самых знатных балканскіх родаў204. Нельга скідваць з рахункаў сувязі Глінскіх у Крыме. Падтрымлівалі Глінскія сувязі з Кіятавічамі Заволжскай Арды, пакуль тая не знікла з палітычнай карты як самастойнае дзяржаўнае ўтварэнне. У згаданым лісце хана Заволжскай Арды Шах-Ахмата да братоў Львовічаў чытаем: «а тут есте подле мене, у моемг царстве, п справа, н злева. Вланы князн чотыры, корачы болшы княтов князен й братн вашое слугь, у мене нетуте болшыхь м лепшых»205.
2.3.2.	Уцянскі намеснік
На гаспадарскім двары Міхаіл Глінскі быў сустрэты прыхільна. Да Аляксандра Казіміравіча мусілі дайсці весткі пра службу маладога князя ў Італіі і Фрысландыі. Да гонару вялікага князя, ён адразу здолеў ацаніць вопыт і веды, якія Міхаіл набыў у ходзе працяглага знаходжання ў Еўропе.
Услед за вяртаннем паследавала першая пасада. Паміж 15 лютага і 13 сакавіка 1499 г. Міхаіл Глінскі быў прызначаны намеснікам ва Уцяне206. У якасці ўцянскага намесніка ён выступае ў дакуменце надання гаспадарскаму пісару, пану Федку Янушковічу, фальварка Антокаль пад Вільняй ад 15 сакавіка 1499 г.207.3 гэтым тытулам ён выступае пры наданні 4 красавіка таго ж года пану Багдану Карэйвічу двара Дэкшцяны208. Тое, што князь Міхаіл Глінскі атрымаў намесніцтва ва ўласна Літве, сведчыць пра давер гаспадара і паноў-рады да яго асобы.
203 AT. Т. 9. S. 258—269.
204 Якшычы-Бранкавічы былі пароднены з візантыйскім імператарскім домам.
205 LM. Uzrasymu knyga 5. Р. 180.
206Яшчэ 15 лютага 1499 г. уцянскім намеснікам быў Войцех Янавіч Клочка, a 15 сакавіка 1499 г. на гэтай пасадзе знаходзіўся Міхаіл Глінскі (Pietkiewicz К. Wielkie Ksi^stwo Litewskie... S. 213).
207 Акты Лнтовской Метрнкн. Т. 1. Вып. 2. С. 8; LM. Uzrasymtj knyga 6. Р. 190.
208 РМБ. Т. 27. Стлб. 751—753.
ГІасада ўцянскага намесніка з’явілася ў пачатку панавання Аляксандра Казіміравіча. Першым намеснікам тут быў гаспадарскі дваранін Войцех Янавіч Клочка, які знаходзіўся на гэтай пасадзе з 18 мая 1493 г. па 15 лютага 1499 г.209. 3 гэтай пасады Клочка пайшоў на больш прэстыжнае месца старосты ковенскага, на якім ён згадваецца ўжо 16 сакавіка 1499 г.210. Войцех Янавіч зрабіў добрую кар’еру на гаспадарскім двары. У 1495 г. ён стаў ахмістрам двара вялікай княгіні Алены Іванаўны, а ў 1500 г. быў прызначаны гаспадарскім маршалкам211. Кар’ернаму росту Войцеха Янавіча паспрыялі шлюбы. Клочка быў жанаты двойчы. Яго абранніцы належалі да вышэйшай арыстакратыі Літвы і Русі. Першай яго жонкай была цётка князя Канстанціна Астрожскага Аграфена (у каталіцтве Кацярына). Пасля смерці ўжо немаладой Аграфены-Кацярыны Астрожскай Войцех Янавіч ажаніўся з Марынай Глябовічавай212. Клочка з’яўляўся вопытным дыпламатам; неаднаразова ўдзельнічаў у пасольствах у Маскву, Карону і нават Заволжскую Арду. Ён падрыхтаваў добрую стартавую пляцоўку для свайго сына Мацея, які ў часы Жыгімонта Старога дасягнуў пасады старосты жамойцкага213.
Міхаіла Глінскага з Войцехам Клочкам звязвалі службовыя справы. Гаварыць пра цесныя і прыязныя адносіны паміж імі не выпадае. Як кіраўнікі двара, Глінскі — вялікага князя, а Клочка — вялікай княгіні, яны мусілі каардынаваць свае дзеянні. Таму сустракаліся маршалкі звычайна падчас афіцыйных мерапрыемстваў і ўрачыстасцей. Нярэдка Міхаіл Глінскі і Войцех Клочка адначасова выступалі ўякасці сведак пры наданні прывілеяў розным асобам214. Тая акалічнасць, што ў спісах сведак імя Глінскага заўжды значылася першым, магла з цягам часу выклікаць зайздрасць з боку яго больш сталага калегі. Цікава, што пры наданні прывілеяў Войцеху Клочку Міхаіл Глінскі практычна ніколі не значыцца ў якасці сведкі. Таксама нам невядомыя прывілеі Міхаілу Глінскаму, дзе б у якасці сведкі значыўся Войцех Клочка.
У канцы XV — пачатку XVI стст. Уцяна, што знаходзілася ў Завілейскай Літве і ўваходзіла ў склад Віленскага павета, з’яўлялася
209 Pietkiewicz К. Wielkie Ksiystwo Litewskie... S. 213.
210Тамсама. S. 209.
211 Тамсама. S. 110—111.
212 Тамсама. S. 111.
213Тамсама. S. 111.
214 LM. Uzrasymi} knyga 5. P. 265, 265-267, 267, 269—270,275—276, 280—281.
невялікім мястэчкам, цэнтрам воласці215. Гэта было невялікае паселішча, максімум некалькі сотняў жыхароў. Пра іх маёмасны стан сведчыць памер дзяржаўнага падатку — «сярэбшчыны», які мусілі выплачваць гарады ВКЛ. Так, у 1512 г„ ужо пры новым намесніку, жыхары Уцяны мусілі плаціць на патрэбы войска 5 коп грошаў. Для параўнання, Вільня плаціла 150 коп, Коўна — 50, Горадня — таксама 50, Ліда — 30, суседні Вількамір — 10, Менск — 10. Толькі Ваўкавыск плаціў столькі ж грошай, колькі Уцяна216. Як намеснік Міхаіл Глінскі мусіў некалькі разоў на год наведваць Уцяну для азнаямлення з мясцовымі справамі, збору падаткаў і разгляду судовых спраў.
2.3.3.	Надворны маршалак
Міхаіл Глінскі, верагодна, з’явіўся на двары вялікага князя літоўскага ў другой палове 1500 г., ужо пасля бітвы на Вядрошы. Упершыню ён згадваецца, хоць яшчэ без пасады, у адным з лістоў заволжскага хана Шах-Ахмата да вялікага князя Аляксандра напрыканцы 1500 г.217. Як надворны маршалак Міхаіл Глінскі ўпершыню згадваецца 19 снежня 1500 г.218. У гэтай якасці ён таксама ўдзельнічаў у ратыфікацыі пагаднення вялікага князя Аляксандра з Лівонскім ордэнам, якое было падпісана 21 чэрвеня 1501 г. у Вендэне (зараз Цэсіс)219.
Урад надворнага маршалка паўстаў у самым пачатку панавання Аляксандра — у 1494 г.220. Першым надворным маршалкам быў Рыгор Станкавіч Осцік, намеснік мерацкі і анікштаўскі. Пасля таго, як у ліпені 1500 г. Осцік трапіў у палон у бітве на Вядрошы, гэты ўрад заставаўся вакантным. У снежні 1500 г. Аляксандр Ягелончык прызначыў на гэтую пасаду Міхаіла Львовіча Глінскага. Пазней, у 1501 г„ ён атрымаў намесніцтвы ў Мерачы і Анікштах221. Такім чынам, Міхаіл Глінскі замяніў аднаго з самых уплывовых вяльможаў ВКЛ. Можна, аднак, меркаваць, што ўрад надворнага маршалка і намесніцтвы перайшлі да яго часова — да вызвалення Осціка з маскоўскага палону.
215 LM. Uzrasymtj knyga 5. Р. 357. 357.
216Тамсама. Р. 464.
217 «А вт> князя Лвовнча, вт> князя Мнханла, слуга мон есть, на нмя Черкась, н ты бы его, брать моп, не поборонмл’ь» (LM. Uzrasymq knyga 5. Р. 158).
218 Urz^dnicy centralni і dygnitarze Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego XIV—XVIII wieku: spisy / Oprac. H. Lulewicz i A. Rachuba. Kornik, 1994. S. 76.
219LM. Uzrasymij knyga 5. P. 241.
220Urz^dnicy centralni i dygnitarze Wielkiego Ksiestwa Litewskiego... S. 76.
221 Pietkiewicz K. Wielkie Ksiestwo Litewskie... S. 213.
У часы Аляксандра Казіміравіча адбываліся важныя змены ў характары і структуры велікакняскага двара. Пасля працяглага перыяду заняпаду, выкліканага частым знаходжаннем гаспадара ў Польшчы, велікакняскі двор, пачынаючы з апошніх гадоў панавання Казіміра Ягайлавіча, выяўляе тэндэнцыі да развіцця. Пры вялікім князю Аляксандру двор пачынае паступова ператварацца з асабістай арганізацыі ўладара ў адметную інстытуцыю. Павялічваецца колькасны склад двара; ён разбудоўваецца іерархічна. Яшчэ ў часы Казіміра Ягайлавіча пачалі ўзнікаць некаторыя новыя дворскія ўрады. У якасці ўзору выступаў польскі каралеўскі двор, адкуль былі запазычаны многія пасады і звычаі. Але ў цэлым велікакняскаму двару Аляксандра Казіміравіча былі ўласцівыя рысы, характэрныя для структуры, якая яшчэ знаходзілася ў стане эвалюцыі. Адсутнічаў канчатковы падзел дзяржаўных (земскіх) і дворскіх урадаў. На чале двара стаялі дзяржаўныя саноўнікі, а вышэйшыя дворскія ўраднікі былі толькі іх намеснікамі. He была таксама канчаткова ўсталявана дворская іерархія222.