Рыцар на полі бітвы Клецк, жнівень1506 года Уладзімір Канановіч

Рыцар на полі бітвы

Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч

Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
125.91 МБ
Згодна Нарбуту, повадам да распальвання канфлікту паміж вяльможамі стала жанчына270. Глінскаму аднекуль прыслалі чароўную грачанку або чаркеску, якая цудоўна танцавала, спявала і грала на арфе. Забярэзінскі, хоць і быў чалавекам сталага ўзросту, не мог не пазайздросціць такой удачы свайго праціўніка. Троцкі ваявода папросту выкраў чароўную грачанку-чаркеску. Аперацыя прайшла з поспехам, але адносіны паміж двума вяльможамі пагоршыліся да крайнасці. Маглі быць і іншыя повады. Кожны з аўтараў гіпербалізаваў тую версію, якая падавалася яму больш прывабнай.
268 Herberstein S. Rerum Moscoviticarum Commentarii. Synoptische Edition der lateinischen und der deutschen Fassung letzter Hand Basel 1556 und Wien 15571 Unter der Leitung von F. Kampfer. Munchen, 2007. S. 340—341.
269 Pietkiewicz K. Wielkie Ksiystwo Litewskie... S. 119—120; Finkel L. Elekcja Zygmunta I... S. 30—35.
270Narbutt T. Pomniejsze pisma historyczne... S. 212.
Яшчэ да татарскага набегу 1503 г„ у маі, князь Міхаіл абвінаваціў Яна Забярэзінскага ў спробе замаху на яго жыццё271. Як вынікае са зместу судовага выраку, канфлікт паміж імі мусіў прыняць дастаткова вострую форму яшчэ раней. Князь Міхаіл Глінскі скардзіўся наступным чынам на троцкага ваяводу: «Жаловал'ь намт> маршалоісь напгь дворный, наместншсь Мерецкнй н Утенскнй, князь Мнхайло Львовмч'ь Глннскнй, на воеводу Троцкого, маршалка земьского, пана Яна Юревмча тым обычаем-ь: Што «перво сего многокроть была межн намм розмова н мнскоторая розгторжка, м наша млсть, гсдрі> наш’ь, нас згоднвшн, н в том'ь поедналм; м й прмказалм ваша млсть HaMb, абыхмо напротмвку себе с обу сторон'ь в згоде былн н напотомг таковых речей не почмналм. Нно я, гсдру, протнвт> росказаня вашее млстн нйчого не выступмл н пана воеводы есмн во всемь безпечен'ь был»272. Што гэта была за «розторжка», застаецца невядомым. Відавочна толькі, што славеснымі абразамі і пагрозамі справа на абмежавалася. Як вынікае з далейшага зместу судовай пастановы, антаганізм паміж Глінскім і Забярэзінскім неўзабаве набыў новы нечаканы абарот.
Галоўным фігурантам у далейшай справе паміж Забярэзінскім і Глінскім выступае каралеўскі дваранін Калікратар, якога, па словах надворнага маршалка, каб здзейсніць забойства, накіраваў да яго сам троцкі ваявода за 200 залатых. Далей, як гаворыцца ў тэксце судовага выраку, сам Глінскі «того дворенмна нашого перед намн поставють»273, які паведаміў гаспадарскаму суду, як і якім чынам Забярэзінскі схіляў яго ажыццявіць замах на жыццё надворнага маршалка. Сам абвінавачаны, якому далі слова, адмаўляў усё тое, што гаварыў гаспадарскі дваранін, вымаўляючы таму: «ты збойца, а не добрый человек'ь»274. Паступова прамовы абвінаваўцы і абвінавачанага перайшлі ў славесную перапалку. Гаспадару абрыдла слухаць узаемныя абвінавачванні. Аляксандр Казіміравіч загадаў папросту спыніць разгляд справы і прымусіў бакі прымірыцца пад вялізнай «зарукай» у 10 тысяч залатых275.
Тэадор Нарбут меў уласную версію, чаму суд прыняў такі абарот. На яго думку, Глінскі пасля выкрадання грачанкі-чаркескі быў шалёна раззлаваны на Забярэзінскага, спрабуючы ўсяляк шкодзіць яму.
271 Pietkiewicz К. Wielkie Ksi^stwo Litewskie... S. 114.
272 Малмновскнй H. Рада Велнкого Княжества Лнтовского в связн с боярской думой древней Россмн. Ч. 2. Вып. 2. Томск, 1912. С. 381.
273 Тамсама. С. 381.
274Тамсама. С. 382.
275 Тамсама. С. 382.
Але ў гаспадарскага фаварыта нічога не атрымлівалася. I тады Глінскі быццам бы намовіў гаспадарскага двараніна Калікратара, каб той прызнаўся перад вялікім князем, што троцкі ваявода спрабаваў схіліць яго за плату ў 200 залатых здзейсніць забойства надворнага маршалка276. Аднак, на думку Нарбута, гаспадар не даў веры гэтай выдумцы і загадаў закрыць справу, прызначыўшы абодвум сапернікам высокую заруку за парушэнне прымірэння. Як вынік, ніводны з бакоў не быў прызнаны вінаватым; кожны з іх застаўся пры сваёй праўдзе.
Версію Нарбута нельга канчаткова адрынуць. Сам Міхаіл Глінскі як надворны маршалак кіраваў усімі гаспадарскімі дваранамі. Яму асабіста падпарадкоўваўся згаданы Калікратар. Здаецца, быў ён родам з Багеміі (Чэхіі). Нарбут прыпісвае яму нямецкае паходжанне277. Трапіў ён у Літву дзесьці ў 1501 г. разам з наймітамі. He выкдючана, што ён служыў пад камандаваннем Чэрніка ў полацкім замку. У 1502 г. ён згадваецца сярод жаўнераў, якім было прызначана грашовае ўтрыманне278. На той час гэта было даволі высокае ўзнагароджанне: 200 фларэнаў. Ягонае імя гучала на лаціне як: Janiszek Kolkirather Andrzych. Імя несумненна славянскае. He выключана, што Глінскі быў персанальна знаёмы з Калікратарам яшчэ да з’яўлення апошняга ў ВКЛ. Пасля завяршэння баявых дзеянняў на маскоўскім фронце ён застаўся ў ВКЛ, а затым быў прыняты ў склад гаспадарскіх дваран.
Несумненна, пры жаданні Глінскі мог загадаць свайму падначаленаму і, што не выключана, адначасова кліенту выканаць такі «далікатны» загад. Тым больш, што замежныя жаўнеры-найміты, якія ў той час літаральна наваднілі землі Літвы і Русі, не вызначаліся асаблівымі сантыментамі і былі гатовыя без ваганняў выканаць любы загад свайго камандзіра. Ход судовай справы сведчыць пра тое, што гаспадар засумняваўся ў сапраўднасці абвінавачання і таму загадаў згарнуць справу. Цікава, што галоўным апанентам Забярэзінскага ў судзе выступае не сам Глінскі, а Калікратар, які абвінаваціў троцкага ваяводу ў замаху на жыццё надворнага маршалка. Калі б мела месца намова з боку Глінскага, то Забярэзінскі мусіў бы абавязкова звярнуць увагу суда на гэтую акалічнасць, зрабіўшы таго галоўнай мішэнню свайго абвінавачання. 3 другога боку, паспешнасць, з якой суд прыняў рашэнне, можа сведчыць пра тое, што гаспадар не жадаў, каб некаторыя далікатныя моманты гэтай гісторыі, асаблівыя тыя, што маглі дыскрэдытаваць пасаду гаспадарскага служэбніка, атрымалі розгалас:
276Narbutt Т. Pomniejsze pisma historyczne... S. 212.
277Тамсама. S. 212.
278AGAD, Rachunki Krolewskie, sygn. 25, f. 48.
«Нно мы далей тог не далн есмо ннкому з ннх'ь протнвко себе мовмтн»279. Верагодна, што ў канчатковы тэкст судовай пастановы ўвайшло не ўсё, што было прамоўлена на судзе, пра гэта сведчаць наступныя словы з судовага выраку: «н выслухавшн есмо тын речн, которым ж нам протмвны суть, анннх хотелн есмо слухата...»280. Прамовы ўтрымлівалі нешта такое, што было надзвычай непрыемна чуць гаспадару. I гэтае нешта было значна большым, чым узаемныя папрокі двух вяльможаў. На карту мог быць пастаўлены гаспадарскі аўтарытэт, асабліва ў галіне падбору кадраў!
Аднак нельга канчаткова адрынуць магчымасць подкупу Калікратара з боку ўсеўладнага троцкага ваяводы. Магчыма, не толькі Міхаіл Глінскі, але і Ян Забярэзінскі думаў, як прыбраць свайго праціўніка. Аднак гэта было не так проста здзейсніць, бо надворнага маршалка паўсюль суправаджалі яго сябры і целаахоўнікі, а гаспадарскія дваране без пярэчанняў слухаліся гаспадарскага фаварыта. He выключана, што менавіта сярод апошніх Ян Забярэзінскі паспрабаваў знайсці такога, хто пагадзіўся б за вялікія грошы выканаць яго даручэнне. У часе візітаў да караля ў Вільню троцкі ваявода мусіў уважліва прыглядацца да каралеўскіх дваран, спрабуючы вызначыць таго, хто б мог падняць руку на свайго начальніка. Нельга выключыць, што такім дваранінам мог быць Янішак Калікратар.
Далей Калікратар мог разыграць папросту цудоўную партыю. Паабяцаўшы Забярэзінскаму прыбраць яго праціўніка, магчыма, нават узяўшы частку грошай, ён мог паведаміць пра змест справы свайму начальніку, палічыўшы, што замах на гаспадарскага фаварыта будзе каштаваць яму жыцця. Пазней, калі адносіны паміж Глінскім і Забярэзінскім у чарговы раз абвастрыліся, першы даў ход справе, звінаваціўшы свайго праціўніка ў спробе забойства. На карысць гэтай версіі ўскосна гаворыць славесная перапалка ў судзе паміж Забярэзінскім і Калікратарам. Так звычайна спрачаюцца людзі, якія мелі агульную справу, а пасля з нейкай прычыны пасварыліся. Супраць гаворыць тое, што Ян Забярэзінскі меў хоць сварлівы і рэзкі, але не крыважэрны характар. У тагачаснай гісторыі ВКЛ цяжка знайсці прыклады крывавай помсты ў асяроддзі магнатаў, акрамя забойства Міхаілам Глінскім самога Яна Забярэзінскага лютаўскай ноччу 1508 г.
Пасля судовага выраку ад 17 мая 1503 г. паміж бакамі наступіла, як здавалася, канчатковае прымірэнне. У якасці сведак прывілеяў
279Маляновскнй Н. Рада Велмкого Княжества Лятовского. ..4.2. Вып. 2. С. 382.
280Тамсама. С. 382.
Забярэзінскаму нярэдка выступаў яго былы праціўнік281. Але, як аказалася, вяльможы не забылі старыя крыўды і проста перанеслі вырашэнне канфлікту на больш зручны момант.
2.3.7.	3 гаспадаром у Полыпчы
У кастрычніку 1503 г., праз нейкі месяц пасля апошняга знішчальнага татарскага нападу на землі ВКЛ, гаспадар разам са сваім дваром і канцылярыяй вырушыў у Польшчу. У Кароне Аляксандр Казіміравіч будзе знаходзіцца амаль два з паловай гады (з апошняй дэкады кастрычніка 1503 г. да другой дэкады сакавіка 1506 г.). Надворны маршалак Міхаіл Глінскі будзе амаль стала суправаджаць вялікага князя. Таксама ў Польшчу адправіліся і два родныя браты Міхаіла, Іван і Васіль. За гэты час Аляксандр толькі двойчы здолеў наведаць родны край. 3 1 лютага па 16 сакавіка 1505 г. ён удзельнічаў у рабоце сойма ВКЛ у Берасці. У лістападзе таго ж года гаспадар вярнуўся дамоў, каб правесці тут калядныя святы. Толькі ў пачатку наступнага 1506 г. ён ізноў вырушыў у Карону282.
Менавіта ў Польшчы гаспадар і надворны маршалак асабліва зблізяцца. Міхаіл Глінскі стане даверанай асобай, найбліжэйшым дарадцам Аляксандра Казіміравіча. 3 восені 1503 г. можна ўжо даволі ўпэўнена казаць пра асаблівыя адносіны паміж гаспадаром і яго надворным маршалкам. Ад гэтага часу можна беспамылкова гаварыць пра фаварытызм Аляксандра Казіміравіча ў дачыненні да асобы Міхаіла Глінскага. Практычна паўсюдна ў Полыпчы надворны маршалак будзе суправаджаць свайго гаспадара. Без рады Глінскага кароль не будзе вырашаць ніводнага пытання па справах падданых ВКЛ. Імя надворнага маршалка будзе амаль заўсёды значыцца на першым месце сярод сведак дакументаў гаспадарскай канцылярыі.
Рада надворнага маршалка мела, аднак, свой кошт. Відавочна, не без уплыву Міхаіла Глінскага Аляксандр Казіміравіч шчодра адарыў Глінскіх, іх бліжэйшых сваякоў і сяброў. Будучы ў Польшчы, гаспадар надаў швагру Глінскага, велікакняскаму канюшаму і падскарбію Марціну Храптовічу сяло Блудава ў Луцкім павеце, а таксама сяло Кадчычы і тры службы ў Шчорсах у Новагародскім павеце283. Блізкі сваяк Храптовічаў Станіслаў Монтаўтавіч атрымаў прывілей на некалькі сёл і маёнткаў у Маркаўскім, Гарадзенскім,