Рыцар на полі бітвы Клецк, жнівень1506 года Уладзімір Канановіч

Рыцар на полі бітвы

Клецк, жнівень1506 года
Уладзімір Канановіч

Выдавец: Інбелкульт
Памер: 410с.
Смаленск 2017
125.91 МБ
У XV ст. Бельск перажываў перыяд інтэнсіўнага росту. Кульмінацыйным момантам у развіцці горада з’яўлялася зацвярджэнне ў 1430 г. пасады войта309. У наступныя дзесяцігоддзі адбываўся масавы наплыў у горад новых пасяленцаў, у тым ліку палякаў і немцаў. У далейшым Бельск і Бельская зямля зведалі магутны каланізацыйны рух польскай і мазавецкай шляхты, а таксама моцны польскі культурны ўплыў, што мела сваім вынікам далучэнне ў 1569 г. Бельска разам з Мельнікам і Дарагічыным да Кароны. У 1495 г. вялікі князь Аляксандр надаў Бельску магдэбургскае права310. Перад Міхаілам Глінскім намеснікамі Бельска з’яўляліся Солтан Аляксандравіч і Мікалай Мікалаевіч Радзівіл. У часы Аляксандра ў Бельску быў заснаваны каталіцкі касцёл311.
Росквіту горада спрыяла яго размяшчэнне на мяжы з Мазовіяй і Тэўтонскім ордэнам. Значны прыбытак прыносілі мыты і корчмы. Пасля выгнання яўрэяў з ВКЛ мытныя каморы ў Берасці, Дарагічыне і Бельску арандаваў ураджэнец Кракава, немец Генрых Карлавіч312. У якасці крыніц прыбытку для Бельска можна таксама згадаць про-
306 LM. Uzrasymi} knyga 6. Р. 313—314.
307 Sochaniewicz К. Itinerarium krola polskiego Aleksandra... S. 6.
308 Pietkiewicz K. Wielkie Ksi^stwo Litewskie... S. 213.
309 Vitoldiana: codex privilegiorum Vitoldi magni ducis Lithuaniae 1386—1430 / Zebral i wyd. J. Ochmariski. Warszawa—Poznan, 1986.
310Biblioteka Czartoryskich (Krakow), Teki Naruszewicza, t. 23, f. 460.
311 Vitoldiana. S. 156.
312 LM. Uzrasymi} knyga 5. P. 290—291.
даж віна і воску313. Пра эканамічны стан Бельска найлепей сведчаць колькасць воінаў, якіх выстаўляў горад, а таксама памер дзяржаўнага падатку на вайну — сярэбшчыны. Так, у пачатку панавання Жыгімонта Старога Бельск выстаўляў 50 воінаў і плаціў 50 коп грошаў314. He быў пазбаўлены Бельск і ардыншчыны. У 1501 г. мяшчане павінны былі заплаціць дзве паставы «трыцкага» сукна315.
Непадалёк ад Бельска знаходзіўся праваслаўны манастыр у Супраслі. Манастыр быў заснаваны ў 1498 г. праваслаўным панам Аляксандрам Хадкевічам, сынам памерлага ў крымскай няволі кіеўскага ваяводы Івана Хадкевіча. Міхаіл Глінскі добра ведаў Аляксандра Хадкевіча. Апошні з 1501 г. з’яўляўся намеснікам у Пуні, мястэчку паміж Прэнамі і Мераччу. Мабыць, па дарозе з Пуні ў Супрасль Аляксандр Хадкевіч неаднаразова наведваў Міхаіла Глінскага. Абодва ўраднікі часта сустракаліся таксама на гаспадарскай службе. 12 ліпеня 1506 г. надворны маршалак прысутнічаў пры наданні Аляксандру Хадкевічу некалькіх сёл у Жалудоцкім павеце і людзей на рацэ Бераставіца316. Пазней, 23 ліпеня, абодва выступілі сведкамі ў прывілеі Багдану Аляксеевічу на сяло Капылы ў Камянецкім павеце317.
Першым настаяцелем Супрасльскага манастыра быў ураджэнец Бельска прадстаўнік старажытныга праваслаўнага роду Пафнуцій Сегень. Міхаіл Глінскі мусіў быць асабіста знаёмым з Сегенем. Несумненна, што надворны маршалак неаднаразова наведваў манастыр, які ў пачатку XVI ст. перажываў перыяд бурнага росту.
Падляшша, як раней Троцкае ваяводства, з’яўлялася сферай экспансіі Міхаіла Глінскага. Ён задумаў стварыць тут уласную латыфундыю. Прадметам асаблівай увагі надворнага маршалка з’яўлялася паўночная частка Падляшша, на самай мяжы з Тэўтонскім ордэнам. У канцы XV — пачатку XVI стст. каланізацыйны рух у гэтым раёне толькі пачынаўся. Рашэнне Глінскага быць у гэтай справе першапраходцам было цалкам лагічным.
Недзе ў 1505 г., а можа і раней, Глінскі атрымаў маёнткі Райгарад і Гонязь318. Гэтыя гарады знаходзіліся на былой яцвяжскай тэрыторыі. У сярэдзіне XIII ст. яны былі арэнай жорсткай барацьбы
Акты Літоўскай Метрыкі неаднаразова згадваюць бельскія віны і воскавыя пенязі (LM. Uzrasymtj knyga 8. Р. 412, 413, 414, 422).
314Тамсама. Р. 463—464.
315Тамсама. Р. 172; Pietkiewicz К. Wielkie Ksiystwo Litewskie... S. 177.
316 LM. Uzrasymtj knyga 5. P. 281—282.
317Тамсама. P. 279.
318 Pietkiewicz K. Wielkie Ksiystwo Litewskie... S. 108.
яцвягаў з галіцка-валынскімі князямі. У ходзе літоўска-крыжацкіх войнаў XIV ст. край быў цалкам спустошаны і ўяўляў сабой суцэльную пустыню.
Польскія даследчыкі I. Бараноўскі і, услед за ім, і Кшыштаф Пяткевіч мяркуюць, што з цягам часу Міхаіл Глінскі мог стварыць у Райгарадзе і Гонязі асобную «дзяржаву» з уласнай адміністрацыяй, якая знаходзілася па-за кантролем мясцовых улад і была падпарадкавана асабіста яму319. Пазней так зрабілі Радзівілы, якія атрымалі канфіскаваныя ў Глінскага Райгарад і Гонязь. Імкненне стварыць уласную «дзяржаву» менавіта тут было абумоўлена жаданнем Глінскага мець прамую сувязь са сваім старым сябрам магістрам Тэўтонскага ордэна Фрыдрыхам.
2.3.11.	Справа запісу па душу князя Дзімітрыя Пуцяціча
Міхаіл Глінскі вярнуўся ў Літву разам з каралём у пачатку красавіка 1505 г. Па вяртанні дамоў Глінскі быў вымушаны заняцца маёмаснымі справамі кіеўскага ваяводы Дзімітрыя Іванавіча Пуцяціча, які памёр напрыканцы 1505 г. Яшчэ пры жыцці Пуцяціч неаднаразова прасіў Міхаіла Глінскага, каб той у выпадку яго смерці стаў апекуном усіх яго маёнткаў. Паколькі Дзімітрый Пуцяціч не пакінуў тастамента і не зрабіў укладаў па сваю душу і душы бацькоў, пра гэта мусіў паклапаціцца Міхаіл Глінскі. Справа апекі маёнткаў былога кіеўскага ваяводы і запісу па яго душу мела дзяржаўнае значэнне і патрабавала ўдзелу самога гаспадара. 29 красавіка 1506 г. у прысутнасці рады паноў ВКЛ быў зацверджаны запіс князя Міхаіла па душу Дзімітрыя Пуцяціча320. Пры гэтым прысутнічалі віленскі біскуп Войцех Табар, віленскі ваявода і канцлер Мікалай Мікалаевіч Радзівіл, гарадзенскі староста Ян Юр’евіч Забярэзінскі, жамойцкі староста і троцкі кашталян Станіслаў Янавіч Кезгайла, васілішкаўскі намеснік Станіслаў Пятровіч Кішка, ахмістр каралевы і ковенскі намеснік Войцех Янавіч Клочка, мерацкі намеснік Станіслаў Янавіч Забярэзінскі, канцлер каралевы, браслаўскі і жыжмарскі намеснік Іван Сямёнавіч Сапега.
3 дазволу гаспадара Глінскі запісаў на Кіева-Пячэрскі манастыр, дзе быў пахаваны Пуцяціч і яго бацькі, палову даннікаў Зарамцоў былога кіеўскага ваяводы, а таксама ўстаў мёду з іх. Другую палову
319 Baranowski I. Z dziejow feudalizmu na Podlasiu. Rajgrodzko-Goni^dzkie paristwo Radziwitlow w I polowie XVI wieku // Przeglqd Historyczny. 1907. T. 4. S. 163—167; Pietkiewicz K. Wielkie Ksi^stwo Litewskie... S. 108.
320 LM. Uzrasymi} knyga 6. P. 64.
даннікаў Зарамцоў і ўстаў мёду надворны маршалак запісаў на Прачысценскую царкву ў Вільні. Князь Міхаіл выдаткаваў грошы «на вечным упмс» у мітрапалічы, смаленскі, полацкі, уладзімірскі, луцкі, тураўскі, перамышльскі і холмскі сінодзікі. Таксама з маёнткаў Дзімітрыя Пуцяціча Міхаіл Глінскі раздаў грошы на цэрквы ў ВКЛ. Сярод апошніх былі манастыр Святой Тройцы ў Вільні і дванаццаць віленскіх храмаў, дзве царквы ў Новагародку, Прачысценская і Барысаглебская, Уздзвіжанскі манастыр у Менску, Прачысценская і Барысаглебская цэрквы ў Горадні, смаленская саборная Прачысценская царква, смаленскія Свята-Троіцкі і Спасаўскі манастыры, Міхайлаўская царква ў Віцебску, Сафійскі храм у Полацку, Пустынскі манастыр, берасцейская саборная Мікольская царква, уладзімірская Прачысценская царква, луцкая царква Іаана Багаслова, жыдачынскі Мікольскі манастыр, люблінская Спаская царква, холмская Нрачысценская царква, перамышльская саборная царква. He былі забытыя манастыр Святой Тройцы і сем цэркваў, што знаходзіліся ў маёнтках нябожчыка. Надворны маршалак даў вольную некаторым парабкам Пуцяціча. Нарэшце, ён распрадаў рухомую маёмасць (шаты, адзенне) былога кіеўскага ваяводы за 60 коп грошаў, якія пазней выдаткаваў на выкуп некалькіх асоб, што трапілі ў татарскі палон321.
2.3.12.	Апошні загад гаспадара
У драматычных падзеях ліпеня 1506 г. паміраючы кароль і вялікі князь Аляксандр паставіў на чале войска таго, каму больш давяраў, на каго ён найбольш спадзяваўся, чые здольнасці і таленты ён добра ведаў. Гэтым чалавекам мог быць толькі надворны маршалак князь Міхаіл Львовіч Глінскі. Гаспадара не палохала нават тая акалічнасць, што адносна малады князь не меў вопыту кіравання вялікім войскам. Манарх добра ведаў, якую школу Глінскі прайшоў у войску саксонскага герцага Альбрэхта. Гаспадар таксама разумеў, якую ролю князь адыграў у рэфармаванні ўзброеных сіл ВКЛ, з’яўленні новых відаў войска (рацы-гусары), што былі здольныя эфектыўна супрацьстаяць татарам. He апошнюю ролю адыграў аўтарытэт, якім карыстаўся сярод воінаў надворны маршалак. Нельга было скідваць з рахунку татарскае паходжанне роду князя, яго добрае знаёмства са звычаямі татараў і іх ваенным мастацтвам. Нарэшце, няма нічога дзіўнага ў тым, што кіраўніком паспалітага рушання быў прызначаны не вялікі гетман, а іншая асоба. Так, ад’язджаючы з Кароны
321LM. Uzrasymq knyga 6. Р. 63—64.
ў ВКЛ, Аляксандр Ягелончык у сакавіку 1506 г. прызначыў кіраўніком кароннага паспалітага рушання кракаўскага кашталяна Спытка з Яраслава. Яму мусілі падпарадкоўвацца абодва каронныя гетманы: Мікалай з Каменца і Станіслаў з Ходчы322.
2.4.	У няласцы ў новага гаспадара
2.4.1.	Зайздрасць радных паноў. Аднаўленне спрэчкі
з Янам Забярэзінскім
Пасля смерці Аляксандра Ягелончыка становішча Міхаіла Глінскага на велікакняскім двары рэзка змянілася. Новы польскі кароль і вялікі князь літоўскі не спяшаўся аказваць надворнаму маршалку тую пашану, якую апошні меў у яго брата. Больш таго, пасля «паднясення» Жыгімонта на велікакняскі стол адбылося заўважнае ахалоджванне ў адносінах паміж ім і Глінскім. Новы ўладар фактычна выдаліў надворнага маршалка з ліку сваіх найбліжэйшых дарадцаў. Затое Жыгімонт усё часцей аказваў давер троцкаму ваяводзе Яну Юр’евічу Забярэзінскаму. Бернард Вапоўскі прыпісвае Міхаілу Глінскаму наступныя словы: «змянілася асоба ўладара, а не ўладар»323.
У гэты час нядобразычліўцы на чале з Янам Забярэзінскім пачалі абвінавачваць Глінскага ў спробе захопу ўлады ў ВКЛ у часе хваробы Аляксандра. Князь Міхаіл у снежні 1506 г. спрабаваў паскардзіцца Жыгімонту пра паклёп на ўласную асобу, але апошні, які тады праводзіў уласную перадвыбарную кампанію, адклаў разгляд справы на нявызначаны тэрмін. Тады Глінскі ў студзені 1507 г. вынес сваю справу на разгляд кароннага сената. Каронны канцлер Ян Ласкі, які выступаў ад імя Жыгімонта, адказаў, што кароль перакананы ў нявіннасці Глінскага, і раіў таму спакойна знаходзіцца ў Літве, пакуль кароль не вернецца з Польшчы і не вырашыць яго спрэчку з Забярэзінскім. Праўда, у прыватнай размове Ласкі адзначыў, што Глінскі ніколі не будзе ў бяспецы ў асяроддзі літоўскіх паноў, якія імкнуцца пазбавіць яго жыцця324.